• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    (Паказвае на Освальда.)
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Воля ваша.
    Дачка, паслухай, не даводзь мяпе!
    Я трачу розум... Што ж, бывай, дзіцятка!
    He буду замінаць табе, не буду
    Хадзіць па сцсжках вашых, мы — чужыя, I ўсё ж ты мне радня, ты — кроў мая, Плод немачы маёй, мая балячка, Карбункул гнойны на маіх грудзях.
    Я не кляну цябе. Надыдзе час —
    I сорам прыйдзе сам. Я на цябе
    He скарджуся перад прастолам Зеўса
    I вышііяй кары не прашу. Стань іншай.
    Калі ты можаш, у душу зірні,
    Мо там дзе-небудзь ёсць яшчэ сумленне, А я тым часам буду жыць з Рэганай, Я і сто рыцараў.
    РЭГАНА
    О, што вы, сэр!
    Я не магу трымаць такую колькасць, He маю сродкаў, я вас не чакала. Сястра вам слушна прапануе. Кожны, Калі глядзець па ваш запал спакойна, Вам скажа, што старыя вы, Сястра — Практычная, яна ўсё з толкам робіць. ЛІР
    Так думаеш?
    РЭГАНА
    I гавару у вочы.
    Паўсотні чэлядзі хіба вам мала?
    ІІашто вам больш, дазвольце запытаць?
    I гэта многа. Жарты, пяцьдзесят!
    Быдаткі лішнія і небяспечна.
    He могуць столькі слуг ужыцца мірпа
    Ў адным двары у двух гаспадароў.
    He абярэшся клопату.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Мілорд,
    Чаму б вам не згадзіцца ўзяць абслугу Яе альбо маю?
    РЭГАНА
    Я той жа думкі.
    Калі пакрыўдзяць вас, мы з іх спагонім, Мы іх правучым. Вось што я скажу, Калі мяркуеце вы жыць са мною,
    А я прадбачу гэта, я прашу вас, Пакіньце дваццаць пяць.
    ЛІР
    Я вам усё аддаў...
    РЭГАНА	Пахвальны ўчынак.
    ЛІР
    Аддаў уладу вам, маё багацце 3 умоваю, што пры сабе пакілу Сто рыцараў. Няўжо мяне ты прымеш 3 такой мізэрнай світай? Дваццаць пяць! Я, можа, не дачуў?
    РЭГАНА	О не, мілорд,
    Вы правільна пачулі. Дваццаць пяць.
    ЛІР
    I злая баба перад бабай злейшай Здаецца добраю.
    ( Ганерыльі.)
    Хай будзе так.
    Паеду да цябе. Паўсотні слуг
    Усё ж не дваццаць пяць. Ты любіш болей. ГАНЕРЫЛЬЯ
    Па-мойму, сэр, і дваццаць пяць вам многа. Нашто вам дзесяць, пяць, калі ў нас слуг Сваіх хоць адбаўляй. Належны догляд Мы вам дадзім.
    РЭГАНА
    I аднаго не трэба.
    ЛІР
    Што значыць — трэба? Тое, што нам трэба, I ў самых бедных ёсць. Жабрак апошні — I той дастатак мае ў неабходным.
    Абмежаваць прыроду чалавека, Спыніць яго імкненні — і жыццё Звярыным стане. Ты вось — герцагіня, У пышным плацці ходзіш, хоць убор твой Цябе не грэе, нам жа трэба толькі Крыху цяпла і сонца.— Што мне трэба? О божа, божа, мне цярпенне трэба.
    Ці чуеш ты мяне, слабога старца, Раздаўленага горам і гадамі?
    Ці бачыш ты маё няшчасце? Неба, Калі азлобіла ты гэтых дочак, Што бацьку мучаць, катуюць,— даволі! He здзекуйся, каб я трываў пакорна,
    А запалі ва мне высокі гнеў!
    Пазбаў мяне жаночай зброі — слёз, Дай мужнасці! — He, ведзьмы, не!
    Я вам адпомшчу, я вам так адпомшчу, Што ўся зямля... О, я зраблю такое!..
    Я сам не ведаю, але ўвесь свет
    Ад жаху здрыганецца. Я не плачу.
    He думайце, што я заплачу!
    Мне ёсць аб чым заплакаць, але сэрца
    Хутчэй расколецца, крывёю пырсне У вочы вам, чым я заплачу! — Блазен, Я вар’яцею.
    Выходзяць Лір, Глостэр, Кент і блазен.
    КОРНУАЛ
    Хадзем адгэтуль, будзе навальніца.
    Чуваць далёкія грымоты.
    РЭГАНА
    Малы ўсё ж дом. Няма дзе размясціць
    Старога і людзей.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Сам вінаваты.
    He захацеў спакою, дык няхай, Шалёны, каецца.
    РЭГАНА	Яго самога
    Я прыняла б ахвотна, але толькі!
    Без світы.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Безумоўна, я таксама.
    А дзе граф Глостэр?
    Уваходзіць Глос т эр.
    КОРНУАЛ
    Вось ён, тут;
    Старога выправаджваў за вароты.
    ГЛОСТЭР
    Кароль у лютым гневе.
    КОРНУАЛ
    А куды ж ён Мяркуе ехаць?
    ГЛОСТЭР
    Загадаў сядлаць.
    Куды сабраўся, да каго сабраўся, He ведаю.
    КОРНУАЛ
    Хай едзе — свет вялікі, Затрымліваць не будзем.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Цалкам згодна.
    Падумаеш! He нам яго упрошваць.
    ГЛОСТЭР
    Ноч набліжаецца. Халодны вецер Пранізвае наскрозь. На многа міль Хоць бы дзе дрэўца.
    РЭГАНА
    Граф, людзям свавольным Бяда, накліканая імі ж, будзе Служыць навукаю. Замкніце браму!
    Сярод мяцежных рыцараў ён можа Схіліць сваё падатлівае вуха На ўсякі нагавор. Нам трэба быць Напагатове.
    КОРНУАЛ
    Дзверы на завалу!
    Якая ноч! Рэгана раіць слушна. Перачакаем навальніцу ў замку.
    Выходзяць.
    АКТ ТРЭЦІ
    Сцэна першая
    Дзікае поле.
    Бура з громам і бліскавіцамі.
    Уваходзяць з розных бакоў Кент і д варанін.
    КЕНТ
    Хто тут блукае ў буру?
    ДВАРАНІН
    Чалавек,
    Як гэта бура, неспакойны духам.
    КЕНТ
    Я вас пазнаў. А дзе кароль?
    ДВАРАНІН
    Змагаецца з разгневанай стыхіяй.
    Ён просіць вецер, каб здзьмухнуў у мора Зямлі нікчэмны шар альбо падняў Слуп вадзяны, шпурнуў яго на сушу I, змыўшы нечысць, перайначыў свет. Рве валасы сівыя, і без жалю Іх расцярушвае халодны вецер.
    Сячэ мячамі дождж, пярун грукоча, А ён слабою сілай чалавечай Перамагчы імкнецца бунт нябёс. Ў такую ноч ляжыць у берлагу Галодная мядзведзіца; і леў, I воўк худы мачыць не будзе шэрсці. Як прывід, з непакрытай галавой, Ён бегае у роспачы па полі.
    КЕНТ
    Хто 3 ім яшчэ?
    ДВАРАНІН
    Нікога, толькі блазен Стараецца яго адчай развеяць Сваімі жартамі.
    КЕНТ
    Я знаю вас.
    I вам, мілорд, магу даверыць тайну Для ўсіх нас важную. У неладах, Хоць гэта і не кідаецца ў вочы, Альбані з Корнуалам. Ёсць у іх, Як і у кожнага, хто ўзняты лёсам Высока над людзьмі, сярод прыдворных Разведчыкі-шпіёны. I французам Вядома ўсё, што дзеецца у нас: Грызня паміж наследнікамі трона, Нялюдскі гвалт і здзекі з караля. Ёсць, мабыць, і глыбейшыя прычыны, Адкуль бярэ свае вытокі смута, А толькі факт бясспрэчны, што французы На нас ідуць вайной. Нядбайнасць наша, Драбленне ўлады і падзел зямель Дазволілі ім высадзіцца ўпотай У нашых лепшых гаванях, і хутка Яны адкрыта выступяць. Дык вось, Даверыўшыся вам, я вас прашу Як найхутчэй накіравацца ў Довер,
    Там знойдзеце прыхільнікаў, якія 3 падзякай выслухаюць слова праўды Аб жудасных пакутах караля.
    Я — кроўны дваранін, адной мы думкі, I гонар ваш — гарантыя, што справа Ў руках надзейных.
    ДВАРАНІН
    Я хацеў бы з вамі Пагаварыць яшчэ.
    КЕНТ
    Няма патрэбы.
    А ў пацвярджэнне шчырасці маёй I знатнасці пад вопраткаю простай — Вазьміце ўсё, што ў гэтым кашальку. Калі вам давядзецца мець размову 3 Кардэліяй, а вы яе, напэўна, Пабачыце, то пакажыце ёй
    Мой персцень, і яна вам растлумачыць, Хто я такі і што за чалавек.
    А бура не сціхае. Дзе ж кароль? ДВАРАНІН
    Дазвольце, сэр, паціснуць вам руку. Што маеце дадаць?
    КЕНТ
    Дадам нямнога. Шукайце караля, ідзіце ў той бок, Я ў гэты бок, і хто раней натрапіць На след яго, хай першы адгукнецца.
    Разыходзяцца.
    Сцэна другая
    Другая частка дзікага поля.
    Бура не сціхае.
    Уваходзяць Лір і блазен.
    ЛІР
    Дзьмі, вецер, дзьмі, пакуль не лопнуць шчокі! Шумі, бушуй, як з прорвы ліся, дождж, Каб патанулі замкі, вежы замкаў
    Да самых шпіляў! Серныя агні,
    Лятучыя, як думка, вестуны Дубадрабільных стрэлаў перуновых, Узвейцеся над галавой маёй!
    О суд нябесны, справядлівы гром, Удар, раструшчы тоўсты шар зямны, Разбі прыроды формы, задушы Зародкі подласці, ўсё злое племя Людзей няўдзячных.
    БЛАЗЕН
    Эх, кум, памяняў бы я цяпер гэтыя дажджавыя рэкі на святую вадзічку і цёплы куток! Дзядзечка, хадзем. Пакайся, старэнькі, перад дочкамі. У такую ноч і разумнаму і дурню — усім холадна.
    ЛІР
    Рыгай, плюй, грукачы на ўвесь жывот!
    Hi дождж, ні гром, ні вецер — мне не дочкі, За вашу лютасць я вас не кляну, Я не дзяліў вам царства, я не зваў вас Сваімі дзецьмі, у маім падданстве Вы не былі. Што ж, цешцеся цяпер!
    Адзін я перад вамі, я — ваш раб, Нядужы, кволы валацуга-старац. Гэй, вы, ліхія служкі поддых дочак, Вы ў змове з імі, каб мяне згубіць! Вы радуецеся майму няшчасцю! Губіце, біце! О! Як вам не сорам!
    БЛАЗЕН
    Хоць бы якая тычка над галавою! Ніякага парадку ў прыродзе.
    Жыў-быў на свеце Сіваграк, Меў ён дупло і грошы, Як ажаніўся Сіваграк, Яго заелі вошы.
    Пайшоў упрочкі Сіваграк,
    Блукае ў паняверцы, Нацёр сабе ён мазалі На пятах і на сэрцы.
    He зважай, кум. Кожная краля крыўдзіцца на сваё люстэрка.
    Уваходзіць Кент.
    ЛІР
    О не, цярпеннем я яшчэ багаты.
    Hi слова больш!
    КЕНТ
    Хто тут?
    БЛАЗЕН
    Што? He пазнаў? Накалі вочы на спіцу. Кароль і асліныя вушы. У мудраца два рубца, а ў дурня адзін. КЕНТ	'	’
    Вы, вы, мой уладар! Эх! I начніцы Бягуць перапалоханыя. Ярасць Стыхій нябесных заганяе ў нетры Звяроў і птушак. Як жыву — не помню, Каб гэтак выла, бушавала бура; Такога ліўня, яркіх бліскавіц, Такіх грымот не чуў я і не бачыў. Страх агартае чалавека.
    ЛІР
    Богі, Хто вораг ваш? Грымі, святая кара! Суд адбываецца. Дрыжы, злачынец, He вырвешся, закон з цябе спагоніць! Рука крывавая, згінь, згінь у змроку! Ага, папаўся, сыты блудадзей, Бляднееш, круцішся! I ты тут, гад, Што зубы натачыў цішком на брата? — Грызі зямлю, выпручвайся, канай! Распаліся скляпенні таямніц, I агаліўся грэх. Плач, енк і скогат. О неба, злітуйся! Даруй мне грэх мой! Я — чалавек, але вялікай крыўды Нікому не зрабіў.
    КЕНТ
    Мой уладар, Прастудзіцеся вы. Тут ёсць будан, Схавацца можна ў ім ад навальніцы. Вам трэба адпачыць. А я пайду Зноў стукацца ў той ненавісны дом,— Я быў там, вас шукаў, не адчынілі. He ўчуюць людзі, дык пачуюць сцены, Ўварвуся сілаю.
    ЛІР
    Мой розум гасне.— Хадзем, мой хлопчык. Як тваё здароўе? Па-мойму, ты азяб. I я азяб.— Скажы мне, дружа, а там ёсць салома? — Калі бяда спасцігне чалавека,
    Ён і малому рад.— Вядзі ў будан.— Мой бедны блазен, мой пацешнік горкі, Ты не нудзіся, я цябе шкадую.
    БЛАЗЕН
    (спявае)
    Хто мае і розум і волю,—
    Гэй-то, дождж шуміць, дождж шуміць,— Той не наракае на долю, Хоць бы ён і вымак наскрозь.
    ЛІР
    Праўду кажаш, мой хлопчык.— Хадзем у будан.
    Выходзяць Л і р і Кент.
    БЛАЗЕН
    Бррр! Выгнаць бы цяпер гуляшчую дзеўку з цёплай пасцелі, от бы ляскала зубамі. На развітанне скажу вам прароцтва:
    Калі папоў не будуць людзі слухаць, А карчмары ваду у піва бухаць, Калі ў судах звядзецца ашуканства I беднякоў не будзе крыўдзіць панства, Падавіцца на слове злоязыкі, Скасуюць і арэнды і пазыкі, Калі зладзеі перастануць красці, А ліхвяры у куфар грошы класці, Калі паліць не будуць недаверкаў
    I шлюхі ў складчыну збудуюць цэркаў,— Тады ўвесь Альбіён ахопіць змрок, Зямля павернецца у іншы бок, Запалыхае неба дзіўным знакам,— Хто дажыве, не будзе поўзаць ракам. Гэта вам прадкажа чарадзей Мерлін, які народзіцца пасля мяне. (Выходзіць.)
    Сцэна трэцяя
    Пакой у замку Глостэра.
    Уваходзяць Глостэр і Эдмунд.