• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    ЭДМУНД
    Вось гэтага я і баюся. Прашу цябе як брата, будзь асцярожны, няхай яго злосць перакіпіць. A то, ведаеш што, хадзем да мяне, і я зраблю так, што ты сам пачуеш, што гаворыць бацька. Вось табе ключ ад маіх дзвярэй. Калі ласка. А захочаш выйсці, бяры зброю.
    ЭДГАР
    Што ты, брат! Нашто мне зброя? ЭДМУНД
    Слухай, брат, я табе раю як лепш. Я чалавек сумленны і павінен папярэдзіць: пад цябе робяць падкоп. Я сказаў тое, што чуў і бачыў, але я не ўсё сказаў. Ты нават не можаш сабе ўявіць, якая небяспека над табою навісла. Ідзі, ідзі адгэтуль.
    ЭДГАР
    Ты хоць бы мне растлумачыў. ЭДМУНД
    Я табе памагу, не сумнявайся.
    Эд гар выходзіць.
    Старому абы верыць: забабоны, Ўсе плёткі, чуткі ён збярэ да кучы. Брат — прастадушны, зла не прызнае I чортам не спакушан; сяду верхам I буду аб’язджаць, хай прывыкае. Наперад, лейцы ў рукі і ўгалоп! Я панаваць хачу, я — не халоп.
    (Выходзіць.)
    Сцэна трэцяя
    Палац герцага Альбані.
    Уваходзяць Ганерылья і Освальд.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Гэта праўда, што мой бацька набіў майго прыдворнага за тое, што той пасварыўся з яго блазнам?
    ОСВАЛЬД
    Праўда, мілэдзі.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Ён не дае жыцця мне. Вось мучыцель!
    Наехалі, перавярнулі дом:
    Крык, лямант, лаянка. He пацярплю!
    Абрыдлі мне яго прыдзіркі.— Слухай: Калі яны прыскачуць з палявання, To я не выйду; запытае, дзе я,— Даложыш, што мілэдзі нездарова.
    I не старайся вельмі услугоўваць, Рабі ўсё з халадком,— так будзе лепей.
    За сцяной чуваць паляўнічы рог.
    ОСВАЛЬД
    Мілэдзі, едуць.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    I дворня каб не бегала за ім
    3 паклонамі. Што, працы не хапае? Пытанне стаўлю рубам: я ці ён? He падабаецца, то, калі ласка: Вунь дзверы, вунь парог, хай выязджае У госці да сястры: сястра Рэгана Таксама, як і я, не надта любіць, Каб ёй вантробы грызлі. Мулка стала Яму на троне, злез; дык і маўчаў бы, A то выабражае, задаецца.
    Здзяцінеў ён, пражыўшы столькі веку; Наш абавязак — узмацніць апеку, Дурной сваволі патураць не след. Камандаваць прыехаў, дармаед! He пацярплю.— Ды помні.
    ОСВАЛЬД
    Буду помніць, Святлейшая мілэдзі.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    I накажы, каб дворня не заводзіла дружбы з яго рыцарамі. Холаду, холаду болей. Калі што якое, то я за вас заступлюся. Я хачу вывесці іх на чыстую ваду, і я выведу.— Я зараз жа напішу сястры, каб яна ведала.— Падавай абед.
    Выходзяць.
    Сцэна чацвёртая
    Зала там жа.
    У ваходзіць пераапрануты Кент.
    КЕНТ
    Калі б я мог і голас перайначыць
    Так, як змяніў аблічча, то, напэўна,
    Лягчэй бы дасягнуў той добрай мэты, Якая прывяла мяне сюды.
    I прыйдзецца табе, выгнаннік Кент, Забыўшы крыўду, паслужыць яшчэ раз Свайму ранейшаму гаспадару.
    Ражкі за сцэнай.
    Уваходзяць Л і р, рыцары і слугі.
    ЛІР
    Гэй, абедаць! Зараз жа! Чакаць не будзем.
    Адзін с л у г а выходзіць.
    Ты хто?
    КЕНТ
    Чалавек.
    ЛІР
    Што за чалавек? Чым займаешся? Чаго табе ад нас трэба?
    КЕНТ
    Чалавек я такі, якім здаюся. Хто мне верыць, таму служу верна; хто сумленны, таго паважаю; хто разумны і маўклівы, з тым гавару; судоў баюся, без прычыны не б’юся, рыбы не ем.
    ЛІР
    Хто ты?
    КЕНТ
    Чалавек з сэрцам, а яшчэ ёсць душа. Такая ж голь, як і сам кароль.
    ЛІР
    На тым свеце ўсе будзем голыя. Чаго ты хочаш?
    КЕНТ
    Хацеў бы наняцца служыць.
    ЛІР
    Каму?
    КЕНТ
    Вам.
    ЛІР
    А ты мяне ведаеш?
    КЕНТ
    He, сэр, я вас не ведаю, але ў вашым абліччы ёсць нешта такое, што я хацеў бы служыць толькі вам.
    ЛІР
    Што ты знайшоў у маім абліччы?
    КЕНТ
    Сляды магутнасці.
    ЛІР
    А што ты ўмееш?
    КЕНТ
    Умею даць добрую параду, ездзіць конна, хадзіць пеша, пацешныя казкі лгаць; чалавек я просты: тупават, грубават; здольнасці ў мяне малыя, але работу люблю: што загадаюць, тое і раблю.
    ЛІР
    Колькі табе гадоў?
    КЕНТ
    He такі малады, сэр, каб пакахаць дзяўчыну за прыгожыя спевы, і не такі стары, каб палюбіць чорт ведае што. Дзякуй богу, маю ўжо сорак восем гадочкаў.
    ЛІР
    Аставайся, прымаю на службу. Калі не ўгнявіш мяне да вечара, то ўнаровіш і заўтра.— Гэй, абедаць, зараз жа! — А дзе мой блазен? Дзе гэтая круцёлка? — Пазваць сюды майго блазна.
    Уваходзіць О свальд.
    Гэй, ты, парсюк, дзе мая дачка?
    ОСВАЛЬД
    3 вашага дазволу...
    ( Выходзіць.)
    ЛІР
    Што сказаў гэты хамуйла? Падаць мне сюды яго морду!
    Адзін з рыцараў выходзіць.
    Гэй, вы там, дзе мой блазен? — Ды што гэта такое, што гэта вы ўсё ходзіце, як сонныя!
    Вяртаецца рыцар.
    Ну, што? Дзе гэта свіння ў гамашах, знайшлі?
    РЫЦАР
    Ваша вялікасць, ён гаворыць, што вашан дачцэ нездаровіцца.
    ЛІР
    А чаму гэты халоп не вярнуўся, калі я яго клікаў? РЫЦАР
    He хоча, ваша вялікасць, так і сказаў. He хоча.
    ЛІР
    He хоча?
    РЫЦАР
    Сэр, не магу дазнацца, у чым справа, але, на мой погляд, у дачыненні да вашай вялікасці няма таго агульнага замілавання, якое было раней. Назіраецца ўпадак павагі і паслушэнства. I не толькі слугі выходзяць з рамак прыстойнасці, а нават сам герцаг і ваша дачка.
    ЛІР
    А! Ты гэта заўважыў?
    РЫЦАР
    Прашу прабачэння, сэр, можа, гэта не так, але я не магу маўчаць, калі крыўдзяць вашу вялікасць.
    ЛІР
    Ты мне толькі напомніў тое, аб чым я і сам здагадваюся. Нядаўна я адчуў адзін тонкі ўкол, але я толькі папракнуў сябе за сваю падазронасць. Мала што. Нельга ж думаць, што ўсё ліхое робіцца знарок. Пагляджу, што будзе далей.—Дзе ж гэта мой блазен падзеўся? Два дні я яго не бачу.
    РЫЦАР
    3 таго часу, як прынцэса Кардэлія выехала ў Францыю, блазен вельмі занудзіўся.
    ЛІР
    He напамінай, я сам гэта заўважыў.— Ідзі, скажы маёй дачцэ, што я жадаю з ёю гаварыць.
    Рыцар выходзіць
    Гэй, вы, знайдзіце майго блазна.
    Другі слуга выходзіць.
    Уваходзіць Освальд.
    А, сэр! Гэта вы, сэр! Падыдзіце сюды, сэр. Хто я такі? ОСВАЛЬД
    Бацька яе светласці.
    ЛІР
    Бацька яе светласці? Ах ты, шэльма яе светласці! Паршывы шчанюк! Халоп! Раб!
    ОСВАЛЬД
    Выбачайце, мілорд, я не шчанюк і не раб. Прашу прабачэння.
    ЛІР
    Ты яшчэ агрызаешся! Падлюга! (Б’е яго.) ОСВАЛЬД
    Я не дазволю, каб мяне білі.
    КЕНТ
    Любіш, каб цябе гладзілі? Цяльпук чараваты!
    (Перакульвае яго ўніз галавой.)
    ЛІР
    Дзякуй табе, хлопча. Ты служыш добра, і ты мне падабаешся.
    КЕНТ
    Ну-ну, сэр, стаў на ногі сваю бочку і каціся. Што, людзей не ўмееш адрозніваць? Дык я навучу. Направа, налева, марш! А будзеш падшпільваць свой мяшок, то я так дам, што як на санках выедзеш адгэтуль. Вон! (Выпіхвае Освальда за дзверы.)
    ЛІР
    Дзякуй, дружа. Маладзец! Вось табе ў задатак за верную службу. (Дае Кенту грошы.)
    Уваходзіць блазен.
    БЛАЗЕН
    I я яму нешта дам, і я яму нешта дам.— На табе, галубчык, гэту шапачку з вушкамі. (Працягвае Кенту сваю шапку.)
    ЛІР
    Ах ты, мой блазен дарагі! А я без цябе засумаваў. БЛАЗЕН
    Ты бяры, бяры шапачку, калі даюць.
    КЕНТ
    А навошта мне, блазен, твая шапка?
    БЛАЗЕН
    Як навошта? Дурной галаве — асліныя вушы. He прыставай да таго, хто ляжыць, а даганяй таго, хто бяжыць. Круці нос за ветрам: туды, дзе мяса, а не туды, дзе юшка. Бяры, бяры шапачку. Вось у гэтага дзеда былі тры дачкі: прагнаў ён адну, прагнаў другую, а трэцюю благаславіў за мора шукаць шчасця. Калі ты хочаш яму служыць, то бяры шапачку — яна табе спатрэбіцца.— Як маешся, кум? Эх, каб у мяне былі дзве дачкі і дзве шапкі!
    ЛІР
    Што б ты з імі рабіў, мой хлопчык?
    БЛАЗЕН
    Аддаў бы дочкам усю маёмасць, а сабе на памяць пакінуў бы шапкі. У мяне ёсць адна, вазьмі, а другую папрасі ў дочак, яны табе не адмовяць.
    ЛІР
    Сцеражыся: бізун.
    БЛАЗЕН
    Праўда, як сабака,— павінна сядзець у будцы. I нават тады, калі перад носам спраўляюць сабачае вяселле.
    ЛІР
    Горкая праўда, горкія словы.
    БЛАЗЕН
    А я цябе пацешу.
    ЛІР
    Пацеш.
    БЛАЗЕН
    Слухай, кум.
    He знаеш — вучыся;
    He ўмееш — лаўчыся;
    He прасіся, не гніся,
    Сваім не хваліся,
    За чужым не ганіся,
    3 людзьмі не сварыся;
    Да баб не хадзі,
    Ў карчме не сядзі;
    Шануй сваю хатку —
    Пражывеш у дастатку.
    КЕНТ
    Гародзіш ты глупства, блазен.
    БЛАЗЕН
    Як адвакат у судзе, якому не заплацілі.— Скажы, кум, што можна высмактаць з сухое косткі?
    ЛІР
    Нічога.
    БЛАЗЕН
    Правільна. У сухой костцы і ў пустой галаве мозгу няма. He хацеў есці кашку з маслам, дык еш нішчымніцу. (Кенту.) Растлумач яму ты, я — дурань, мне ён не паверыць.
    ЛІР
    Дурань ты горкі.
    БЛАЗЕН
    А якая розніца паміж дурнем горкім і дурнем салодкім?
    ЛІР
    He ведаю, скажы.
    БЛАЗЕН
    Каб таго пана, які навучыў цябе раздаць зямлю, вымазаць мёдам і паставіць з табою побач, то былі б два дурні: адзін — горкі, а другі — салодкі.
    ЛІР
    Ты мяне называеш дурнем, мой хлопчык? БЛАЗЕН
    А як жа іначай? Тое, што ты меў, ты раздаў, а гэта у цябе прыроднае.
    КЕНТ
    Сэр, гэты дурань — не зусім дурань.
    БЛАЗЕН
    Бо мне не дазваляюць. Каб я адзін меў манаполію на дурасць, то паны і лорды палопаліся б ад зайздрасці: кожны хоча мець сваю долю, асабліва жанчыны.— Кум, прадай яйка, дам табе дзве кроны.
    ЛІР
    Якія дзве кроны?
    БЛАЗЕН
    Беленькія. Яйка я вып’ю, а шкарлупіны аддам табе: чапляй на галаву і насі здароў. Эх, кум, кум, зіхацела на табе карона залатая, а цяпер толькі лысіна свеціць. Злезла курка са свайго гняздзечка, згубіла курка залатое яечка.— I пашкадаваў ён асла свайго, узваліў на плечы і перанёс цераз лужыну.— Я кажу табе гэта, бо я дурань, а калі хто іншы пачне брахаць — дай яму бізуна. (Спявае.)
    Настаў для блазнаў цяжкі час,
    Хоць у труну кладзіся:
    Дурных прыбавілася ў нас,
    Разумныя звяліся.
    ЛІР
    Калі ты вывучыў столькі песень?
    БЛАЗЕН
    Нядаўна. 3 таго часу, як твае дочкі сталі табе нянькамі; калі ты даў ім розгу і спусціў свае парадныя штаны.
    ( Спявае.)
    Яны ад шчасця зарыдалі,
    Я з гора засмяяўся:
    Вялікі Лір, кароль брытанскі, У дурні запісаўся.
    Слухай, кум, наймі мне трапача ў настаўнікі — хачу вучыцца хлусіць.
    ЛІР
    Будзеш хлусіць, адлупцую.
    БЛАЗЕН
    Бач ты які! — які сам, такія ў цябе і дочкі. Яны збіраюцца біць мяне за праўду, а ты за хлусню. Калі я маўчу, мяне таксама б’юць. He хачу быць блазнам. Лепш наняцца ў пастухі, чым служыць у адстаўнога караля. Кум, у цябе дзірка ў макаўцы — вераб’і розум выпілі.— Сцеражыся! — дыбае птуха-сакатуха, дзюбу навастрыла, хвост распусціла. Кудах-кудах-кудах!
    Уваходзіць Ганерылья.
    ЛІР
    Што з табою, дачка мая? Чаму ты такая хмурная? Нешта ты апошнім часам пачала моршчыцца. БЛАЗЕН
    Які ты, кум, стаў прыветлівы, харошы. Раней ты не прыглядаўся так да чужых маршчын, у цябе свае былі, ты быў кароль — персона, а цяпер я — персона, бо я дурань, а ты нуль без палачкі. (Ганерыльі.) Маўчу, маўчу, мілэдзі. Ваш ледзяны позірк пранізвае мяне наскрозь. Брр!