Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
кароль Брытаніі
сын Глостэра пабочны сын Глостэра прыдворны арандатар у Глостэра
дварэцкі Ганерыльі
ГАНЕРЫЛЬЯ РЭГАНА }
КАРДЭЛІЯ )
РЫЦАРЫ СА СВІТЫ ЛІРА, АФІЦЭРЫ, ГАНЦЫ, САЛДАТЫ I ПРЫДВОРНЫЯ
дочкі караля Ліра
Месца дзеі — Брытанія.
АКТ ПЕРШЫ
Сцэна першая
Палац караля Ліра.
Уваходзяць Кент, Глостэр і Эдмунд.
КЕНТ
Я думаў, што каралю болып падабаецца герцаг Альбані, чым Корнуал.
ГЛОСТЭР
Усім нам так здавалася, але цяпер, пры падзеле каралеўства, нельга ўявіць, каторы з герцагаў яму даражэйшы: кожнаму даецца роўная доля, як ні прыкідвай.
КЕНТ
Гэта ваш сын, мілорд?
ГЛОСТЭР
Так, сэр, і прыплод мой і гадоўля мая. Калісьці я саромеўся прызнацца ў гэтым, а цяпер прывык.
КЕНТ
He разумею вас.
ГЛОСТЭР
Затое маці гэтага хлопца зразумела адразу, жывот яе акругліўся, і прыдбала яна сына ў калыску раней, чым мужа ў пасцель. Грахі маладосці, сэр.
КЕНТ
Калі ваша сяўба, сэр, дала такія выдатныя ўсходы, я магу вас толькі павіншаваць.
ГЛОСТЭР
У мяне ёсць яшчэ адзін сын, законны, гадамі старэйшы, але гэты не менш мілы майму сэрцу. Парушыў, шэльма, усякую прыстойнасць: вылез на свет, не пачакаўшы, пакуль яго папросяць, але маці яго была
прыгожая, і абдымкі яе былі гарачыя,— прыйшлося прызнаць байструка.— Ты ведаеш гэтага джэнтльмена, Эдмунд?
ЭДМУНД
He, мілорд.
ГЛОСТЭР
Граф Кент, мой друг і прыяцель.
ЭДМУНД
Пакорны слуга вашай светласці.
КЕНТ
Слаўны хлопец. Ад душы рад пазнаёміцца.
ЭДМУНД
Пастараюся апраўдаць ваша давер’е, сэр.
ГЛОСТЭР
Дзевяць гадоў не было яго тут, і вось трэба зноў выпраўляць у дарогу. Кароль ідзе.
Трубы за сцэнай.
Уваходзяць Л і р, Ко рнуал, Альбані, Ганерылья, Р э гана, К а рд э лі я і сві та.
ЛІР
Кароль Французскі і Бургундскі герцаг
Чакаюць нас. Прымі іх, Глостэр.
ГЛОСТЭР
Добра.
Гло стэр і Эд мунд выходзяць.
ЛІР
Тым часам мы аб’явім нашу волю. Падайце карту. Падзялілі мы На тры часціны наша каралеўства.
I цвёрды наш намер, рашэнне наша: Пазбавіцца на старасці гадоў Дзяржаўных клопатаў, ускласці іх На плечы маладыя, а самім Адпачываць, ісці няспешным крокам Насустрач смерці.— Зяць наш Корнуал I ты, не менш нам любы, зяць Альбані, Каб прыпыніць і папярэдзіць спрэчкі, Жадаем мы апавясціць цяпер жа, Які пасаг даецца нашым дочкам. Уладары французскі і бургундскі, Два кандыдаты на руку і сэрца Дачкі малодшай нашае, даўно
Прыехалі і сватаюцца. Сёння Ім будзе наш адказ. Mae вы дочкі, Скажыце нам, мы ўсё вам аддаём — I ўладу нашу, і прыбыткі нашы — Каторая з вас трох нас болей любіць? Каб мы маглі, узважыўшы пачуцці, Натуру і заслугі кожнай з вас, Прызначыць лепшай лепшую часціну? — Спачатку выслухаем Ганерылью, Старэйшую дачку.— Адказвай.
ГАНЕРЫЛЬЯ
Сэр, Мая любоў мацнейшая, чым словы. Я вас люблю бязмежна і бязмерна: Больш, чым святло, чым сонца, чым свабоду, Вы даражэй мне скарбаў і багацця, Вы для мяне жыццё, здароўе, шчасце, He выказаць, як я люблю вас, бацька,— Любоўю перапоўнена душа.
КАРДЭЛІЯ
(убок)
А што тады Кардэліі казаць?
Хлусіць не буду, лепей прамаўчу.
ЛІР
Усю зямлю, адгэтуль і дагэтуль, Дрымучы лес і нівы залатыя, Квяцістыя прасторы сенажацей, I рэкі паўнаводныя, і ўсё, Што тут акрэслена, ўвесь гэты край Мы аддаём табе з тваім патомствам На векі вечныя.— Што скажа нам Рэгана, нашая дачка другая, Па мужу Корнуал?
РЭГАНА
Высокі сэр, Мая сястра і я адной пароды,— Цаніце роўна нас. Я з ёю згодна, Але павінна многае дадаць.
Я заяўляю: мне выгод не трэба; Вас аднаго кахаючы пяшчотна, Для вас гатова я на ўсе ахвяры. Няма на свеце большай асалоды, Як дагаджаць і быць уцехай вам, Мой дарагі, мой неацэнны бацька.
КАРДЭЛІЯ
(убок)
Hi спрытнасці ў мяне, ні красамоўства: Любіць магу, хваліцца не умею.
ЛІР
Табе і ў спадчыну тваім навечна Вось гэта трэць Брытаніі прыгожай: Прыволля тут і ўсякага дабра He меней, чым у долі Ганерыльі.— Ну, мілае дзіця, наш квет апошні, Які прывабіў хараством сваім Да нас у госці двух магутных прынцаў, Француза і Бургундца, што нам скажаш, Каб заслужыць трэць лепшую, чым сёстры?
КАРДЭЛІЯ
Нічога.
ЛІР
Нічога?
КАРДЭЛІЯ
Нічога , сэр.
ЛІР
3 нічога нічога мець не будзеш.
Думай, думай!
КАРДЭЛІЯ
Якая я няшчасная! Мне цяжка Рабіць прызнанні. Я люблю вас, сэр, Як мне загадвае мой абавязак, He болей і не меней.
ЛІР
Шго? Як, як? Кардэлія, каму ты так гаворыш! He наклікай бяды!
КАРДЭЛІЯ
Мой добры бацька, Мяне вы парадзілі, ўзгадавалі, Мяне любілі вы, за гэта я Павінна быць удзячнай, шанаваць вас, Любіць і слухацца. Як гэта сёстры Сабе ўзялі мужоў, а вам гавораць, Што любяць толькі вас? Мо калі-небудзь Мне прыйдзецца самой ісці к вянцу.
I я аддам свайго кахання часць I сэрца часць, увагу, вернасць, ласку Другому чалавеку. Калі б я
Любіла аднаго вас, я б ніколі He выйшла замуж.
ЛІР
Ты гэта шчыра кажаш?
КАРДЭЛІЯ
Шчыра, сэр.
ЛІР
Такая маладая і такая Бяздушная!
КАРДЭЛІЯ
Калі ж бо гэта праўда.
ЛІР
Хай будзе так. Вазьмі ж ты сваю праўду Сабе ў пасаг. Клянуся бляскам сонца, Клянуся таямніцамі начнымі, Клянуся дзейнасцю нябесных сфер, Што пасылаюць нам жыццё і гібель,— Ты не дачка мая. Я разрываю Той кроўны вузел, што яднае нас, I выкідаю прэч цябе, чужою, 3 грудзей і сэрца. Дзікі варвар скіф, Агідны людаед, што пажырае Свой род і племя, мне цяпер мілей, Радней і бліжэй, чым мая дачка, Чым гэты вырадак.
КЕНТ
Мой уладар!..
ЛІР
Маўчы, не лезь дракону ў зубы, Кент! Яе любіў я болын за ўсіх, я думаў — Яна мяне прытуліць і сагрэе.
( Кардэліі.)
Прэч, адыдзі! Труна мяне прытуліць, А я табе не бацька.— Дзе Француз? Вы чуеце? Пазваць сюды Бургундца! — Альбані, Корнуал, бярыце ўсё, Дзяліце між сабой і гэту трэць. Няхай ёй гордасць будзе жаніхом.
Знайшла дзе праўду! Вас мы узвышаем I аддаём вам двум пяршынства наша, Правы і прывілеі караля.
I, пакідаючы сабе ад світы Сто рыцараў, мы будзем вас наведваць Памесячна у вызначаны тэрмін.
Жадаем адпачыць на схіле дзён Пад вашым доглядам. Імя і тытул За намі застаюцца; кіраўніцтва, Расправа, суд, прыбыткі ўсе — у вас. О любыя сыны, вось вам карона. Жывіце, царствуйце!
(Аддае карону.)
КЕНТ
Вялікі Лір, Я шанаваў цябе як караля, Любіў як бацьку, праслаўляў цябе, Маліўся на цябе, як на святога...
ЛІР
Наш лук нацягнуты, не вытыкайся!
КЕНТ
Спускай стралу сваю. Хай джала злое Праб’е мне сэрца. Кент маўчаць не будзе, Калі шалее Лір. Стары, што робіш?
Ты думаеш, што ўсе цябе баяцца? Цябе улесцілі. Ты траціш гонар, He толькі розум. Будзь такім, як быў. He паддавайся гневу, адмяні Нядобрае рашэнне. Галавой Ручаюся, малодшая дачка Цябе не меней любіць: не пусты Душою той, хто ціхі.
ЛІР
Кент, маўчы Пад страхам смерці!
КЕНТ
Што мне тая смерць! Я ёй глядзеў у вочы, калі ў бой Ішоў за Ліра, калі кроў сваю За Ліра праліваў.
ЛІР
Прэч, непакорны!
КЕНТ
Адумайся, зірні ў сваё сумленне,— Яно перад табою тут.
ЛІР
Клянуся Апалонам...
КЕНТ
Клянуся Апалонам, што дарэмна Клянешся ты, кароль.
ЛІР
Адступнік! Здраднік!
(Хапаецца за меч.)
АЛЬБАНІ, КОРНУАЛ He трэба, сэр.
КЕНТ
Сячы мячом, знішчай!
Забіўшы лекара, сваю карону Надзень хваробе. Лір, не раскідайся. Я пратэстую, Лір. Пакуль у горле He задушылі крык мой, я кажу: Ты робіш дрэнна.
ЛІР
Слухай жа, бунтар, Калі ты рыцар, слухай наша слова. За тое, што адважыўся ты, дзёрзкі, Публічна ганьбіць клятвенны наш вырак I ў сатанінскай гордасці паўстаў Супроць рашэння нашага і нас, Чаго натура нашая і веліч Цярпець не могуць, мы цябе караем. Пяць дзён даём на зборы — падрыхтуйся Ў дарогу дальнюю; на шосты дзень Пакінеш каралеўства наша. Прэч! Калі праз дзесяць дзён ты будзеш тут, Смерць ліхадзею. Выйдзі, ненавісны! Юпітэрам клянуся, мы сказалі, I будзе так, як мы сказалі. Прэч!
КЕНТ
Бывай, упарты Лір. Іду ў выгнанне У незнаёмы, але вольны край. Няма свабоды у цябе. Бывай.
(Кардэліі.)
Дзіця праўдзівае, бывай і ты.
Бог не пакрыўдзіць беднай сіраты.
(Рэгане і Ганерыльі.) А вам жадаю, каб любілі вы Ад сэрца, не ад хітрай галавы.— Мы самым блізкім прычыняем боль.— Бывайце, герцагі! — Бывай, кароль!
(Выходзіць.)
У ваходзяць Г л о с т э р, к а р о ль Французскі, г е рца г Бургундскі і с в і т а.
ГЛОСТЭР
Яго вялікасць і яго высокасць
Кароль Французскі і Бургундскі герцаг. ЛІР
Шаноўнейшы Бургундзец, мы спачатгу Спытаемся у вас. Вы і кароль Абодва маеце адзін інтэрас Да нашае дачкі. Скажыце нам, Ці шмат вы патрабуеце пасагу?
Якая ваша крайняя цана?
ГЕРЦАГ БУРГУНДСКІ
Вялікі уладар зямлі брытанскай, Прэтэнзій лішніх у мяне няма;
Усё, што вы прызначылі за ёю, Я рад прыняць. Вы ж меней не дасце?
ЛІР
Шаноўны уладар зямлі бургундскай, Была пара, мы ёю даражылі, Цяпер тавар падзешавеў. Глядзіце, Мяркуйце на свой густ і, калі вам У гэтай кволай дробненькай істоце, Нялюбай нам, пазбаўленай пасагу, Што-небудзь даспадобы, забірайце. Збываем з рук.
ГЕРЦАГ БУРГУНДСКІ
Я вас не разумею.
ЛІР
Жадаеце вы ўзяць сабе за жонку Дзяўчыну, ад якой мы адракліся, 3 яе заганамі, з яе красою I з нашаю няласкаю ў прыдачу? ГЕРЦАГ БУРГУНДСКІ
Прашу пардону, вашая вялікасць, Шлюб немагчымы пры такіх умовах. ЛІР
Тады яе пакіньце. Прысягаю, Пералічыў я ўсё яе багацце.— А вам, кароль вялікі, я не буду Рабіць і прапановы: брыдка мне Вам сватаць тое, што другім нягожа. I я прашу вас пашукаць сабе Нявесту больш дастойную, забыць Пра гэтае няўдалае стварэнне, Нам ненавіснае.
КАРОЛЬ ФРАНЦУЗСКІ Якое дзіва!
He верыцца, каб мілая прынцэса, Прадмет хвалы і прыклад далікацтва, Што, як бальзам, гаіла вашу душу I, як зара пад мантыяй нябёс, Цудоўна аздабляла вашу старасць, Магла так раптам, за кароткі міг Скаціцца з недасяжнай вышыні У багну адшчапенцаў і злачынцаў. He можа быць! Вы ж так яе любілі. He веру! He ўмяшчае галава, I сэрца не прымае.
КАРДЭЛІЯ
Уладар.
Я не прывыкла гаварыць прамовы I абяцаць, каб потым не выконваць. Прашу вас, растлумачце гэтым людзям: Каб ведалі, што я не ліхадзейка I не разбойніца, маё сумленне Пакуль што чыстае і чэсць мая He мае плям, што страціла я ласку I стала вам нялюбаю за тое, Што ў прастаце душой не пакрывіла, He гнулася, не паглядала ласа На большы кус і языком мядовым Падачак не выпрошвала. Ну што ж!
Хай будзе так, як ёсць. Я не зайздрошчу. He гневайцеся, бацька.
ЛІР
Г рубіянка!
Мяне раўняеш з іншымі, пярэчыш! Вось парадзіў змяю!