• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    ЛАЭРТ
    Ўтапілася?
    КАРАЛЕВА
    Ўтапілася, няма.
    ЛАЭРТ
    Афелія, табе вады даволі,
    I слёзы я стрымаю. Але ўсё ж Прырода забірае верх, хоць воля I супярэчыць. Выцекуць яны, I выйдзе вон жаночы дух.— Бывайце. Сказаў бы я вам словы агнявыя, Калі б не гэты боль.
    Выходзіць.
    КАРОЛЬ
    Хадзем, Гертруда. Насілу я суняў, такі быў гнеў; Баюся, каб ізноў не ашалеў.
    He трэба пакідаць яго. Хадзем.
    Выходзяць.
    АКТ ПЯТЫ
    Сцэна першая
    Могілкі.
    Уваходзяць два блазны з рыдлёўкамі ды іншым.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Ці ж можна хаваць па-хрысціянску таго, хто самаўпраўна шукае сабе збавення?
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    Я табе кажу, што можна; капай хутчэй яму; было следства, і вырашылі хаваць яе па-хрысціянску.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Як гэта так, раз яна ўтапілася не ў парадку самаабароны?
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    А табе што? Такое рашэнне.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Але ж трэба, каб нехта нападаў. У гэтым жа ўся штука. Бо калі я тапліося наўмысна,— гэта азначае дзею, а ўсякая дзея мае тры галіны, а іменна: дзею, учынак і выкананне; выходзіць, што яна ўтапілася з намерам.
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    He, ты паслухай лепш, далакоп.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Адчапіся. Вось тут, напрыклад, вада; добра; а вось тут, напрыклад, чалавек. Калі чалавек ідзе да вады і топіцца, выходзіць, хоча ён таго ці не хоча, але ён ідзе; заўваж гэта; калі ж вада сама ідзе да яго, то не ён топіцца, а яго топяць. Значыцца, той, хто не вінаваты ў сваёй смерці, не ўкарочвае свайго веку.
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    Такі закон?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    A то як жа; крымінальны закон.
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    А хочаш, каб я сказаў табе праўду? He будзь яна дваранкай, яе б не хавалі па-хрысціянску.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Зразумела; крыўдзяць нас,— бо каторы вялікі пан, то яму на гэтым свеце і тапіцца і вешацца можна з выгодамі, не то што нашаму брату-хрысціяніну. Капанём, рыдлёвачка! Самыя даўнія дваране — садоўнікі, грабары і магільшчыкі; у іх Адамава прафесія.
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    Хіба Адам быў дваранін?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    A то як жа; ён першы набыў сабе ўзбраенне.
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    Няпраўда; у яго зброі не было.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Ты што, у бога не верыш, ці што? Як ты разумееш свяшчэннае пісанне? У пісанні сказана: Адам капаў. He голымі ж рукамі ён капаў? Ясна, што ён быў узброены — рыдлёўкай. Я задам табе другое пытанне, калі ты мне не адкажаш, то прызнайся, што ты...
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    Задавай.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Хто будуе мацней за муляра, карабельніка і цесляра?
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    Шыбенічны майстар; яго будынак перажывае тысячу кватарантаў.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Нядрэнна; шыбеніца — добра. Але каму добра? Таму, хто дрэнна робіць. А ты робіш дрэнна, сказаўшы, што
    шыбеніца пабудавана мацней, чым царква; значыцца: шыбеніца табе ў самы раз. Пачынай спачатку, ну.
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    Хто будуе мацней за муляра, карабельніка і цесляра? ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Так, адказвай і будзеш вольны.
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    Дальбог, не ведаю.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Ну?
    ДРУГІ БЛАЗЕН
    От, чорт, забыўся.
    Уваходзяць Гамлет і Гарацыо, паводдаль.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    He ламай дурное галавы. Колькі ты асла ні бі, усё роўна кроку не набавіць. А калі хто ў другі раз будзе ў цябе пытацца, адказвай — магільшчык; яго хаты стаяць да страшнага суда. Вось што, схадзі лепш да Ёгена, прынясі мне кварту гарэлкі.
    Другі б ла з е н выходзіць.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    (капае і пяе)
    Любіўся я, кахаўся я,
    Калі быў малады,
    Быў дужы я, ух, сіла мая!
    He ведаў я бяды.
    ГАМЛЕТ
    Няўжо гэты чалавек не адчувае, што ён робіць? Капае магілу і пяе.
    ГАРАЦЫО
    Прывычка, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Заўсёды так. Чым менш рука працуе, тым больш у яе чуласці.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    (спявае)
    Але старасць-зладзейка прыйшла
    I вытрасла сілу з мяне;
    I шчасце мінула, як сон,
    I я апынуўся ў труне.
    (Выкідвае чэрап.)
    ГАМЛЕТ
    Калісьці ў гэтым чэрапе быў язык, і ён мог спяваць; а гэты мужык шпурнуў яго вобземлю, нібы сківіцу Каіна, першага забойцы. Быць можа, гэта галава належала якому-небудзь палітыку, які збіраўся перахітрыць самога госпада бога, а цяпер яе перахітрыў гэты асёл. Як ты думаеш?
    ГАРАЦЫО
    Магчыма, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Альбо прыдворнаму, які любіў паўтараць: «Добрага рання, найяснейшы прынц! Як вы маецеся, даражэнькі прынц?..» Гэта мог быць пан такі-та, які хваліў каня пана такога-та, каб мець гэтага каня на сваёй стайні? Што, мо няпраўда?
    ГАРАЦЫО
    Праўда, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Я ж кажу; а цяпер гэта — пані Гніль, абадраная, абшарпаная, і гэты далакоп стукае яе рыдлёўкаю па пустым чэрапе. Надзвычайна цікавы пераварот, каб толькі можна было падгледзець, як гэта робіцца. Няўжо гэтыя косці ствараліся толькі на тое, каб імі гуляць у бабкі? Mae ўласныя баляць, калі падумаю аб гэтым.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    (спявае)
    Матыка, і рыдлёвачка,
    I покрывачка ёсць:
    Ах, выкапана ямачка,—
    Лажыся, мілы госць!
    (Выкідае другі чэрап.)
    ГАМЛЕТ
    Вось яшчэ адзін. Чаму яму не быць чэрапам якоганебудзь законніка? Дзе цяпер яго «можна так» і «можна гэтак», яго каверзы, яго прычапкі, яго ашуканства? Чаму ён дазваляе гэтаму грубіяну таўчы яго брудным жалезняком па патыліцы і не прыцягвае «вышэйпамянёнага» да судовай адказнасці за абразу дзеяннем? Гм! А можа, гэта быў які-небудзь прайдзісвет, што скупляў маёнткі, і былі ў яго закладныя, і канчатковыя, і падвойныя пасведчанні, і штрафы, і спагнанні. I вось, у канчатку ўсіх канчаткаў і ў спагнанне ўсіх спагнанняў, яго ўласніцкая галава напоўнена брудам. Няўжо ўсе яго пасведчанні, асабліва падвойныя, не маглі
    даць яму больш зямлі, чым столькі, колькі можна прыкрыць параю зямельных актаў? Наўрад ці ўлезлі б усе яго паперы ў тую скрынку, у якую ён сам улез. Мала ж тады чалавеку зямлі дастаецца.
    ГАРАЦЫО
    Мала, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Пергамент робіцца з авечае скуры?
    ГАРАЦЫО
    3 авечае і з цялячае, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Авечкі і цяляты тыя, што спадзяюцца на пергамент. Пагутару з гэтым мужыком.— Чыя гэта магіла, чалавеча?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Мая, пане.
    ( Спявае.)
    Ах, выкапана ямачка,— Лажыся, мілы госць!
    ГАМЛЕТ
    Відаць, твая, раз ты ў ёй ляжыш.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Вас сюды не палажылі, дык яна і не ваша; а я хоць і не ляжу ў ёй, але яна мая.
    ГАМЛЕТ
    Тады ты строіш дурня, кажучы, што яна твая. Гэта для мёртвых, а не для жывых. Ты проста строіш дурня.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Выбачайце, мой дурань не просты, а падкідны; дазвольце перакінуць яго вам назад.
    ГАМЛЕТ
    Каму ты капаеш гэта?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Нікому.
    ГАМЛЕТ
    Жанчыне?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    I не жанчыне.
    ГАМЛЕТ
    Хто будзе тут пахаваны?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Тая, што была калісьці жанчынай; цяпер яна памерла, царства ёй нябеснае.
    ГАМЛЕТ
    Як правільна ён адказвае! Трэба гаварыць асцярожна, каб не збіў. Клянуся небам, Гарацыо, век цяпер такі востры, што селянін, дагнаўшы прыдворнага, наступае яму не толькі на мазоль, але і на язык.— Даўно ты працуеш магільшчыкам?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    3 усіх дзён у годзе я пачаў якраз у той дзень, калі нябожчык кароль наш Гамлет адолеў Фарцінбраса.
    ГАМЛЕТ
    А даўно гэта было?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Хіба не ведаеце? Кожны дурань гэта ведае. Гэта было ў той дзень, калі нарадзіўся малады Гамлет; той самы, што звар’яцеў і пасланы ў Англію.
    ГАМЛЕТ
    Ну, што ты скажаш! Чаго ж яго паслалі туды?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Як чаго? Ён жа вар’ят. Там ён павінен паразумнець; а калі не, то ў Англіі гэта не бяда.
    ГАМЛЕТ
    Чаму?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Там гэтага не заўважаць; там усе такія ж вар’яты. ГАМЛЕТ
    Як жа ён звар’яцеў?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Кажуць, вельмі дзіўна.
    ГАМЛЕТ
    Як жа дзіўна?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Ды так, што розум страціў.
    ГАМЛЕТ.
    На якой глебе?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    На дацкай, пане; вось ужо трыццаць год, як я тут сторажам на цвінтары.
    ГАМЛЕТ
    Ці доўга можа праляжаць чалавек у зямлі, не згніўшы?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Гледзячы які: той, што не згніў пры жыцці (цяпер гэта рэдка бывае — не паспееш пахаваць, як ужо гной
    свішча),— той пратрымаецца так гадоў восем альбо дзевяць; гарбар — дзесяць гадоў.
    ГАМЛЕТ
    А чаму ён даўжэй?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Бо яго праца такая; цэлы век скуру скрабе, чысціць, квасіць, сушыць, дык і сам робіцца як падэшва; яго труп вады не прапускае, а каторы труп прапускае ваду, той хутка разлазіцца. Вось яшчэ чэрап. Гэты чэрап праляжаў у зямлі дваццаць тры гады.
    ГАМЛЕТ
    Чый гэта?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Вар’ята аднаго шалёнага; як вы думаеце, чый?
    ГАМЛЕТ
    He ведаю.
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Каб на яго чорная немач, на паскудніка гэтага кручанага! Ён мне некалі выліў на галаву бутэлькі рэйнвейну. Гэта чэрап Йорыка, каралеўскага блазна.
    ГАМЛЕТ
    Г эты?
    ПЕРШЫ БЛАЗЕН
    Гэты самы.
    ГАМЛЕТ
    Пакажы мне. (Бярэ чэрап.) Бедны Йорык! Я ведаў яго, Гарацыо; гэта быў чалавек вельмі вясёлы, з невычэрпнай фантазіяй, тысячу разоў ён насіў мяне на сабе; а цяпер — як агідна мне глядзець на гэта! Мяне нудзіць, мне робіцца млосна. Тут былі вусны, якія я цалаваў так часта. Дзе цяпер твае тонкія кпіны? Твае скокі? Твае песні? Дзе выбухі іскрыстых жартаў, ад якіх рагатаў увесь стол? Няма ніводнага, каб паздзекавацца з тваіх уласных выскаленых зубоў. Адвісла сківіца. Зайдзі цяпер у спальню да якой-небудзь дамы і скажы ёй: няхай яна наложыць фарбы на цэлы палец, усё роўна нарэшце будзе такою ж; пасмяшы яе гэтым.— Калі ласка, Гарацыо, скажы мне...
    ГАРАЦЫО
    Што, мой прынц?
    ГАМЛЕТ
    Як ты думаеш, Аляксандр у зямлі ляжаў такі самы? ГАРАЦЫО
    Такі самы.
    ГАМЛЕТ
    I гэтак жа пахнуў? Фэ!
    Кідае чэрап.
    ГАРАЦЫО
    Гэтак жа, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Да якое нікчэмнасці мы можам апусціцца, Гарацыо! Чаму б уяўленню не прасачыць прах Аляксандра да таго моманту, калі ім замажуць дзірку ў бочцы?
    ГАРАЦЫО
    Разглядаць з’явы так, гэта азначала б разглядаць іх занадта падрабязна.
    ГАМЛЕТ
    О, не; да гэтага можна дайсці зусім проста, кіруючыся прынцыпам праўдападобнасці. Напрыклад: Аляксандр памёр, Аляксандра пахавалі, Аляксандр спарахнеў; прах — зямля, у зямлі здабываюць гліну. Чаму ж тады глінаю, у якую ператварыўся прах Аляксандра, нельга замазаць піўную бочку?
    Магутны Цэзар згніў у гліне вязкай
    I стаў звычайнаю для сцен замазкай;
    Матэрыя, што пагражала свету, Бароніць нас ад холаду і ветру. Цішэй! Увага! Вунь ідзе кароль.
    У ваходзяць свяшчэннікі ды іншыя, працэсіяй; нясуць цела Афеліі;
    за і.мі — Ла эрт, кароль, каралева і некалькі п рыд в о рных.
    3 ім каралева, двор. Каго нясуць?
    I так убога? Як відаць, хаваюць
    Таго, хто сам сябе жыцця пазбавіў
    Рукою роспачнаю. Нехта знатны.
    Адыдзем, паглядзім.
    Адыходзіць з Гарацыо.
    ЛАЭРТ
    Які яшчэ абрад?
    ГАМЛЕТ
    Тут і Лаэрт, юнак высакародны;