Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
КАРАЛЕВА
О, даволі, Гамлет!
Твая гаворка катуе мне вуха.
О, злітуйся!
ГАМЛЕТ
Забойца! Душагуб!
Халоп, не варты і двухсотай часці Твайго былога мужа! Блазен тронны! Кароль-камедыянт! Зладзюга! Жулік! Сцягнуў з паліцы царскую карону I сунуў у кішэню.
КАРАЛЕВА
Хопіць, хопіць! ГАМЛЕТ
Кароль з ануч...
Уваходзіць здань.
Ратуй і ахіні мяне ускрыллем, Святое воінства! Чаго ты хочаш, Благаславёны вобраз?
КАРАЛЕВА
А божа, ён — вар’ят!
ГАМЛЕТ
Ты хочаш папракнуць маруду-сына, Які, дабраўшы зручны час, не змог Зрабіць адразу тое, ў чым пакляўся; Скажы!
ЗДАНЬ
He забывай. Сюды прыйшоў я, Каб навастрыць нажы твайго намеру; Але зважай, лунае жах над маці. Стань паміж ёю і яе змаганнем: Магутна уяўленне у слабых.
Скажы ёй што-небудзь.
ГАМЛЕТ
Што з вамі, мама? КАРАЛЕВА
Сыночак, што з табою?
Ты ў пустату ўтаропіў дзікі позірк
I, як лунацік, гутарыш з паветрам; 3 вачэй тваіх выблісквае твой дух, I, як жаўнеры раптам на трывогу, Паўсталі дуба валасы твае.
Сынок, залі агонь сваёй хваробы Халодным супакоем. Што ты бачыш? ГАМЛЕТ
Яго, яго. Глядзі, які ён бледны, Такая крыўда горкая ў абліччы, Што камень зразумеў бы.— He глядзі так, О, не глядзі так, бо мяне расчуліш, I я ніколі не дайду да мэты, I страціцца суровасць спраў маіх: Замест крыві — сляза.
КАРАЛЕВА
3 кім ты гаворыш? ГАМЛЕТ
Нічога ты не бачыш?
КАРАЛЕВА
He, нічога;
Усё, што ёсць, я бачу.
ГАМЛЕТ
Ты нічога
He чула?
КАРАЛЕВА
He, нічога; толькі нас.
ГАМЛЕТ
Глядзі туды! Глядзі, ён адыходзіць!
Мой бацька, бацька мой, жывы, жывы! Глядзі, вось ён ідзе; знікае, знік.
3 д а н ь выходзіць.
КАРАЛЕВА
Сыночак мой, ты трызніш. Гэта — мары. Пры непрытомнасці усякае зданнё Вярзецца чалавеку.
ГАМЛЕТ
Непрытомнасць?
Мой пульс, як твой, нармальны і здаровы, Музычна адбівае такт. He мары Мая гаворка. Апытай мяне, I я даслоўна паўтару усё, Чаго вар’ят не зробіць. Слухай, маці, He маж душы уцешнаю масцікай,
Што гэта шал, а не твая віна: Балячка не загоіцца пад струпам, Зараза ціха ўсочыцца ў нутро I з’есць цябе. Пакайся перад небам, Прызнай свой грэх і болей не грашы; He падкладай пад пустазелле гною, Каб лепш расло. Прабач на добрым слове. У наш адкормлены надзьмуты век Дабро павінна кленчыць перад ліхам, Само прапанаваць свае паслугі.
КАРАЛЕВА
Гамлет, Гамлет, ты разбіў мне сэрца! ГАМЛЕТ
Вазьмі ды выкінь горшую палову, А з лепшаю жыві у чыстаце.
Дабранач! Толькі не на ложку з дзядзькам. Прыкінься чэснай, калі чэсць згубіла. Прывычка, гэты чорт, што загрызае Любое пачуццё, табе паможа На гэты раз: учынак злы ці добры — Ёй усё роўна, знойдзе гарнітур Якраз па мерцы — і насі сабе.
Сягоння устрымайся, заўтра зноў,— I ты пазнаеш лёгкасць устрымання. Прывычка можа адмяніць прыроду: Ці ўшчэміць чорта, ці яго прагоніць Дзівоснай сілаю. Бывай, дабранач! Калі ты вернешся на верны шлях, Благаславі мяне.— Табе, стары, (паказвае на Палонія)
Табе я спачуваю. Воля неба.
Ты мне быў караю, а я табе; Я толькі зброя у руках нябесных. Я вынесу яго і дам адказ За гэту смерць. Яшчэ раз добрай ночы! Я жорсткім стаў, бо я хацеў быць добрым; Пачатак дрэнны, але будзе горш.
Яшчэ два словы, маці.
КАРАЛЕВА
Што рабіць?
ГАМЛЕТ
Рабі наадварот, мяне не слухай; Дазволь, каб гэта пухлая пачвара, Твой любы муж, завёў цябе на ложак,
Пачаў цябе за шыйкай казытаць I парачкай паскудных пацалункаў Дабіўся поўнага ва ўсім прызнання: Мой сын, скажы, ніякі не вар’ят, Мой сын лавушкі строіць.— Мы так любім, Так любім весткі.— Як жа утаіць Прыгожай, скромнай, мудрай каралеве Ад кажана, ад жабы, ад ката Такую справу? Хто гэта дацерпіць? О не, узлезь, як тая малпа ў байцы, Насуперак і розуму і чэсці, 3 кашом на дах і, выпусціўшы птушак, Сама для спробы сядзь у гэты кош, Ды і каціся на зламанне карка.
КАРАЛЕВА
Павер мне, калі мова — гэта подых, А подых ёсць жыццё, я нежывая, Каб вымавіць хоць слова.
ГАМЛЕТ
Я еду ў Англію. Табе вядома? КАРАЛЕВА
А я й забыла; так пастанавілі.
ГАМЛЕТ
Лісты падпісаны. Са мною разам Паедуць два мае сябры па школе, Каторым я, як дзвюм гадзюкам, веру, I павязуць загад. Яны павінны Расчысціць шлях мне ў пастку. Што ж, няхай! Цікавая гульня: пад далакопаў Падкласці іх жа міну. Дрэнна будзе, Калі я не падрыюся глыбей I кішкі іх не пачаплю на месяц.
Якая слодыч, сеўшы у засаду, Прыпільнаваць і кінуцца на здраду,— Вось хто паскорыць зборы.
Я выцягну адгэтуль мерцвяка.— Дабранач, маці! — Ціхі і паважны Ляжыць міністр, спакойнае чало, А пры жыцці быў шэльма і трапло.— Дазвольце услужыць вам, ваша светласць.— Дабранач, маці.
Выходзяць кожны асобна; Гамлет выцягвае П а л о н і я.
АКТ ЧАЦВЁРТЫ
Сцэна першая
Пакой у замку.
Уваходзяць кароль, каралева, Разенкранц і Г і льд э нст э р н.
КАРОЛЬ
У гэтых уздыханнях, гэтых стогнах Павінна нешта быць. Дай тлумачэнне. Нам трэба ведаць. Дзе твой сын?
КАРАЛЕВА
Пакіньце на мінутку нас.
Р азенкранц і Г і льд э нст э рн выходзяць.
Ах, друг мой, Што бачыла я ўночы.
КАРОЛЬ
Што, Гертруда?
Што з Гамлетам?
КАРАЛЕВА
Шалёны, быццам мора
I вецер, калі ўсходзяцца абое Спрачацца, хто дужэй. У лютым гневе, Пачуўшы шум за дываном, умомант Схапіў ён меч і, крыкнуўшы: «пацук!», He глянуўшы, напаў і закалоў Няшчаснага старога.
КАРОЛЬ
Ліхадзейства!
Каб я там быў, было б са мною гэтак.
Яго свабода пагражае ўсім:
Табе, і мне, і кожнаму. Ах, ах!
Хто дасць адказ за гэты чын крывавы?
Яго ўскладуць на нас. Наш абавязак Быў утрымаць, прыбраць да рук вар’ята, Але такая нашая любоў, Што мы нічога не маглі прадбачыць, I, як уласнік брыдкае хваробы, Таіліся датуль, пакуль яна He выела вантробы нашы. Дзе ён?
КАРАЛЕВА
Панёс забітага. I тут явіла
Яго вар’яцтва чыстату сваю, Як золата сярод руды звычайнай; Ён каецца і плача.
КАРОЛЬ
О, хадзем, Мая Гертруда!
I сонца не апусціцца за горы, Як ён пакіне нас. Ну, а злачынства Мы нашаю уладай і умельствам Як-небудзь апраўдаем.— Гільдэнстэрн!
Уваходзяць Разе нкранц і Г і льд э нст э р н.
Сябры, ідзіце клічце дапамогу:
Прынц Гамлет, непрытомны, закалоў Палонія і павалок кудысьці 3 пакояў каралевы. Ўсе на пошук! 3 ім гаварыце хораша, а труп Перанясіце у капліцу. Хутка!
Разенкранц і Г і ль д э н с т э р н выходзяць.
Гертруда, пойдзем; склічам на нараду Людзей мудрэйшых і вярнейшых, трэба Іх пазнаёміць з нашым меркаваннем I з тым, што здарылася. Можа, плётка, Што з хуткасцю гарматнага ядра Па свеце мчыцца з сыканнем змяіным, Нас абміне і ў пустату пацэліць. Хадзем, Гертруда. У душы маёй Трывога і няпэўнасць.
Выходзяць.
Сцэна другая
Другі пакой у замку.
Уваходзіць Гамлет.
ГАМЛЕТ
Схаваў нядрэнна.
РАЗЕНКРАНЦ I ГІЛЬДЭНСТЭРН
(за сцэнай)
Гамлет! Прынц Гамлет!
ГАМЛЕТ
Ціха! Што там за гвалт? Хто кліча Гамлета? А, вось яны.
Уваходзяць Р азенкранц і Г і льд энст э рн.
РАЗЕНКРАНЦ
Што вы зрабілі з трупам, прынц?
ГАМЛЕТ
Змяшаў з зямлёю. Яна яму крыху радня. РАЗЕНКРАНЦ
Скажыце, дзе ён, каб забраць яго і вынесці ў капліцу. ГАМЛЕТ
He верце.
РАЗЕНКРАНЦ
А што такое?
ГАМЛЕТ
Што я вашу тайну буду трымаць за пазухай, а сваю на языку. Апроч таго, калі пытаецца губка, што можа адказаць ёй каралеўскі сын?
РАЗЕНКРАНЦ
Прынц, якая губка?
ГАМЛЕТ
Так, пане мой,— губка, якая смокча каралеўскія міласці, падзякі і загады. Такія прыдворныя — скарб для караля. Ён іх трымае, як малпа арэхі,— за шчакою: кладзе ў рот першымі, а глытае апошнімі. Калі яму спатрэбіцца тое, чаго вы набраліся, ён вас ціскане добра — і губка сухая.
РАЗЕНКРАНЦ
Я вас не разумею, прынц.
ГАМЛЕТ
Вельмі рад. Слова шэльмы спіць у вуху дурня. РАЗЕНКРАНЦ
Мой прынц, вы павінны сказаць, дзе знаходзіцца цела, і пайсці з намі да караля.
ГАМЛЕТ
Цела ў караля, але яно скора разваліцца. Кароль — рэч...
РАЗЕНКРАНЦ
Якая рэч, мой прынц?
ГАМЛЕТ
Непатрэбная. Вядзіце мяне да яго.
Гоп, гоп, ліска! — Гайня блізка.
Выходзяць.
Сцэна трэцяя
Другі пакой у замку.
Уваходзіць кароль з прыдворнымі.
КАРОЛЬ
Я даў загад знайсці яго і цела.
Ён на свабодзе — гэта небяспечна;
Аднак жа мы караць яго не будзем:
Яму надзвычай чэрнь сімпатызуе, Бо судзіць не папраўдзе, а на вока,— Яна убачыць мукі ліхадзея, А не яго злачынства. А таму Пасадзім мы яго на карабель
I сплавім прэч. Але, каб выйшла гладка, Прадставіць трэба гэтае выгнанне Як вынік доўгіх дум. Ліхой хваробе — Ліхія лекі.
Уваходзіць Разенкранц.
Ну, што там яшчэ?
РАЗЕНКРАНЦ
О найяснейшы, не маглі дазнацца, Куды схаваў ён труп.
КАРОЛЬ
А дзе ён сам?
РАЗЕНКРАНЦ
Пад вартаю, чакае вашай ласкі;
Тут, тут, каля дзвярэй.
КАРОЛЬ
Прывесці.
РАЗЕНКРАНЦ
Гэй, Гільдэнстэрн! Прывесці прынца!
Уваходзяць Гамлет і Гільдэнстэрн.
КАРОЛЬ
Што скажаш, Гамлет? Дзе Палоній?
ГАМЛЕТ
На вячэры.
КАРОЛЬ
На вячэры? Дзе?
ГАМЛЕТ
He там, дзе ён есць, а там, дзе яго ядуць; на сойме
сярод палітычных чарвей. Чарвяк — наш адзіны імператар па часці яды. Мы гадуем усякую жывёлу, каб смачна пад’есці, а сабою гадуем чарвей. Тлусты кароль і худы жабрак — гэта толькі розныя гатункі ежы, дзве стравы на адзін стол; такі канец.
КАРОЛЬ
На жаль, праўда.
ГАМЛЕТ
Чалавек можа лавіць рыбу на чарвяка, які наеўся каралеўскага мяса, і есці рыбу, якая праглынула гэтага чарвяка.
КАРОЛЬ
Што ты хочаш гэтым сказаць?
ГАМЛЕТ
Нічога. Я толькі малюю карціну працэсаў, паказваю рух каралеўскай асобы ў жабрацкіх кішках.
КАРОЛЬ
Дзе Палоній?
ГАМЛЕТ
На небе. Няхай хто-небудзь палезе паглядзець. Калі вашы паслы яго там не знойдуць, то праваліцеся ў пекла і шукайце самі. У выпадку няўдачы, праз месяц ён сам дасць аб сабе знаць: калі будзеце падымацца на галерэю, то пачуеце смурод.
КАРОЛЬ
(прыдворным)
Абшукайце галерэю!
ГАМЛЕТ
He спяшайцеся, ён не ўцячэ.
Прыдворныя выходзяць.
КАРОЛЬ
Жадаючы табе дабра, сын Гамлет,
I шчыра замаркочаныя тым, Што ты зрабіў, дзеля твайго спакою Мы вырашылі як мага хутчэй Цябе адсюль справадзіць. А таму Збірайся, сынку. Карабель выгодны, I вецер слаўны, і калегі ў зборы, I Англія вам рукі прасцірае.
ГАМЛЕТ
Хто, Англія?
КАРОЛЬ
Так, любы сыне.
ГАМЛЕТ Добра.
КАРОЛЬ
Надзвычай добра, каб ты ведаў толькі.
ГАМЛЕТ
Бачу я херувіма, які гэта бачыць. Ну, што ж, паедзем у Англію. Бывай, дарагая маці.
КАРОЛЬ
Твой бацька, Гамлет.
ГАМЛЕТ
Маці; бацька і маці — муж і жонка; муж і жонка — адно цэлае. Бывай, дарагая матуля! Еду ў Англію.