• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    ЛАЭРТ
    Нікчэмнасць, але як хвалюе.
    АФЕЛІЯ
    Вось размарын — гэта для ўспамінаў; калі ласка, мой любы, успамінай. А вось браткі — гэта для дум.
    ЛАЭРТ
    Навука ў вар’яцтве: думы і ўспаміны разам.
    АФЕЛІЯ
    Вось гэта кроп для вас і казялец. А вось тут рута для вас і трошкі для мяне; яе можна назваць травою прабачэння ў нядзельку, але вы павінны насіць вашу руту іначай. Вось стакрстачкі. Я б вам дала і фіялак, ды яны ўсе павялі, калі памёр мой тата; кажуць, ён хораша паміраў.
    ( Спявае.)
    Прыгожы мой Робін,
    Радасць мая!..
    ЛАЭРТ
    Журбу і мысль, пакуты, нават пекла
    Яна ператварае ў хараство.
    АФЕЛІЯ
    (спявае)
    Няўжо ён не вернецца зноў?
    Няўжо ён не вернецца зноў?
    Ён мёртвы, ў труне,
    He вернецца, не,
    Ніколі не вернецца ён.
    Яго барада, як снег;
    Яго валасы, як лён.
    Ён пайшоў на той свет, Але плакаць не след,— Ратуй яго, божа, ратуй...
    I ўсе хрысціянскія душачкі.— Да пабачэння!
    Выходзіць.
    ЛАЭРТ
    Вы чуеце? О неба!
    КАРОЛЬ
    Лаэрт, я маю права і хачу
    Дагаварыцца з крыўдаю тваёю.
    Хадзем, збяры сяброў сваіх мудрэйшых, Хай выслухаюць і рассудзяць нас.
    Калі яны нас проста альбо ўскосна Прызнаюць вінаватым, мы гатовы Адцаць карону, і дзяржаву нашу, I нашае жыццё, і ўсё, што наша, Табе ў задавальненне. Калі ж не, Згадзіся пацярпець, і мы з табою, Злучыўшы гнеў і душы у адно, Адпомсцім ворагу.
    ЛАЭРТ
    Хай будзе так.
    I смерць яго, і пахаванне ўпотай, Без герба, без мячоў над дамавінай, Без пышнасці належнай і абрадаў, 3 нябесных высяў скаргаю грымяць. Пара мне разлічыцца!
    КАРОЛЬ
    Так, пара. Крыўдзіцель не ўцячэ ад тапара. Прашу за мною.
    Выходзяць.
    Сцэна шостая
    Другі пакой у замку.
    Уваходзяць Гарацыо і слуга.
    ГАРАЦЫО
    Хто там мяне пытае?
    СЛУГА
    Прыйшлі матросы; кажуць, ёсць лісты на ваша імя. ГАРАЦЫО
    Пусці іх.
    Слуга выходзіць.
    He ведаю, хто і з якога краю
    Успомніў пра мяне, калі не Гамлет.
    Уваходзяць матросы.
    ПЕРШЫ МАТРОС
    Благаславі вас бог, пане.
    ГАРАЦЫО
    I цябе таксама.
    ПЕРШЫ МАТРОС
    Калі захоча, то і мяне благаславіць. Вам тут ёсць ліст, калі толькі вас завуць Гарацыо, як мне казалі. Гэта ад пасла, які павінен быў ехаць у Англію.
    ГАРАЦЫО
    ( чытае )
    «Гарацыо, прачытаўшы гэта, дапамажы як-небудзь гэтым хлопцам атрымаць доступ да караля; у іх ёсць да яго лісты. He прабылі мы і двух дзён на моры, як за намі пагнаўся моцна ўзброены ваяўнічы пірат. Бачачы, што наш паруснік дае малы ход, мы нехаця набраліся храбрасці; калі была бойка, я пераскочыў да іх, і яны адразу адплылі ад нас; такім чынам, я апынуўся ў палоне адзін. Яны абышліся са мной, як добрыя разбойнікі; але яны ведалі, што ім трэба; я павінен быў зрабіць ім паслугу. Паклапаціся, каб кароль атрымаў мае лісты, а сам хутчэй, з усіх ног, быццам уцякаеш ад смерці, імчыся да мяне. Я скажу табе на вуха такое, што ты аслупянееш, і ўсё ж гэта будзе дробязь у параўнанні з выключнасцю справы. Гэтыя слаўныя хлопцы пакажуць табе, дзе я спыніўся. Разенкранц і Гільдэнстэрн плывуць у Англію, пра іх я шмат чаго раскажу. Бывай.
    Твой друг Гамлет».
    Хадзем, вы аддасце свае лісты I мне паможаце знайсці таго, Хто вас паслаў сюды. Адкладваць нельга.
    Выходзяць.
    Сцэна сёмая
    Другі пакой у замку.
    Уваходзяць кароль і Лаэрт.
    КАРОЛЬ
    Цяпер ты ведаеш усё, нарэшце.
    Я апраўданы. Прымацуй мяне Пячаткай дружбы да сваёй душы.
    Той, кім забіты твой шаноўны бацька, Рабіў замах на нас.
    ЛАЭРТ
    Выходзіць, так.
    Але скажыце мне, як вы цярпелі Такія абураючыя факты, Такія крымінальныя злачынствы: Ваш супакой, ваш розум, ваша годнасць, Усё вам дыктавала не маўчаць.
    КАРОЛЬ
    О, дзве прычыны ёсць; табе яны Пакажуцца нязначнымі, аднак Я вымушан лічыцца. Каралева Без сына жыць не можа, сам жа я (Загана гэта ці мая заслуга?) Прывязан да яе усёй істотай:
    Як зорка, што ў адвечным коле кружыць, Так я пры ёй. Другая акалічнасць, Якая перашкодаю стаіць
    Між мною і публічнаю расправай,— Народная прыхільнасць да яго.
    Як той паток, што з дрэва робіць камень, Тупая чэрнь, злачынствы патапіўшы
    У спачуванні, замест ланцугоў Яму навяжа банты. Рызыкоўна Пускаць стралу супроць такога ветру,— Яна б вярнулася ў мой лук назад, А вораг быў бы цэлы.
    ЛАЭРТ
    Няма ў мяне больш бацькі і не будзе, Сястра мая ў адчаі чорным гіне, Чыя краса і чыстае дзявоцтва, Калі б назад магла ісці хвала, Ўздымаліся б, як сонца, над вякамі,— Але я не дарую, я адпомшчу!
    КАРОЛЬ
    He гарачыся. Можаш спаць спакойна.
    He думай, што мы чуласці не маем.
    Калі раптоўна нас за бараду Ухопіць небяспека, мы не скажам, Што гэта жарт. Пачуеш хутка болей. Твой бацька быў нам любы, і мы любім Саміх сябе, адгэтуль выцякае...
    Уваходзіць пасланец.
    Што там? Якія весткі?
    ПАСЛАНЕЦ
    Уладар, Лісты ад прынца,— вам і каралеве.
    КАРОЛЬ
    Ад Гамлета? Хто іх прынёс?
    ПАСЛАНЕЦ
    Матросы, уладар; я сам не бачыў;
    Мне перадаў іх Клаўдыо, ён першы
    Іх атрымаў.
    КАРОЛЬ
    Лаэрт, ты будзеш слухаць.—
    Пакінь нас.
    Пасланец выходзіць.
    (Чытае.)
    «Высокі і магутны, даводжу да вашага ведама, што мяне высадзілі голым на бераг вашага каралеўства. Заўтра я буду хадайнічаць аб дазволе глянуць у вашы каралеўскія вочы; і тады, папярэдне папрасіўшы ў вас прабачэння, далажу аб прычынах майго нечаканага і вельмі дзіўнага з’яўлення тут.	Гамлет».
    Што гэта значыць? Рэшта дзе? Няўжо
    Усе вярнуліся? Тут нешта ёсць.
    Ці не падман?
    ЛАЭРТ
    А вам рука вядома?
    КАРОЛЬ
    Так, піша Гамлет. «Голым»,— і яшчэ
    Тут у прыпісцы сказана — «адзін».
    Што нам параіш?
    ЛАЭРТ
    He разумею. Што ж, няхай прыходзіць,
    Уцепліцца душы маёй хвароба,
    Калі публічна крыкну ў твар яму:
    «Твая работа».
    КАРОЛЬ
    Калі так, Лаэрт...
    He, гэтак нельга. Як іначай? Вось...
    Я буду кіраваць табою, хочаш?
    ЛАЭРТ
    Я згодзен, уладар, але, прашу вас, Кіруйце так, каб міру не было.
    КАРОЛЬ
    Я мір вярну табе. Калі цяпер Ён тут у нас і болей не захоча Пакінуць нас, я дам яму заданне,— У галаве якраз наспела думка,— На гэты раз яго падкосіць смерць; Hi ганьбы нам не будзе, ні папрокаў, Намеру нават маці не заўважыць, Падумае — няшчасце.
    ЛАЭРТ
    Уладар, Кіруйце мною, і было б найлепей, Каб я быў вашай зброяй.
    КАРОЛЬ
    Так і будзе. Як ты паехаў, шмат было гаворак Аб тым, што ты валодаеш бліскуча Адным майстэрствам. Гамлет гэта чуў. Усе дары твае не абудзілі У ім такое зайздрасці, як гэты, Зусім звычайны, на мой погляд, дар.
    ЛАЭРТ
    Які, о мой кароль?
    КАРОЛЬ
    О, гэта толькі Істужка на капелюшы юнацтва, Але патрэбная. На кожны ўзрост Свой звычай і адзежа: юнаку — Прыгожыя і лёгкія уборы, А пажылому — футра і сукно Для большае вагі і ддя здароўя. He так даўно, два месяцы назад, Тут быў адзін нармандскі дваранін; Я ведаю французаў, біўся з імі, Выдатна ездзяць; але гэты зух Быў проста чараўнік, сядзеў так зграбна Такія дзівы вырабляў з канём, Нібы той конь і чалавек на ім Былі адной натуры. Ўсё, што мне Даводзілася бачыць на турнірах, Ён перавысіў.
    ЛАЭРТ
    Кажаце, нармандзец?
    КАРОЛЬ
    Нармандзец.
    ЛАЭРТ
    Клянуся, гэта быў Ламонд.
    КАРОЛЬ
    Ён самы.
    ЛАЭРТ
    Я з ім знаёмы; сапраўды ён перл
    I дыямент свайго народа.
    КАРОЛЬ
    А ён цябе хваліў, назваў выключным Тваё уменне фехтаваць на шпагах, Падкрэсліў дасканаласць абароны I ў захапленні выказаўся так: «Вось бы пабачыць роўнага яму! Найлепшыя байцы краіны нашай Губляюць вернасць зроку, рух і націск У паядынку з ім». Ацэнка гэта Так атруціла Гамлету нутро, Што з зайздрасці ён месца не знаходзіў, Усё чакаў, калі ты зноў прыедзеш, Каб сіламі памерацца з табой.
    Адгэтуль...
    ЛАЭРТ
    Што адгэтуль, уладар?
    КАРОЛЬ
    Лаэрт, ці дарагі табе твой бацька? Няўжо, як тое гора на малюнку, Ты маеш твар, але не маеш сэрца? ЛАЭРТ
    Нашто вам гэта ведаць?
    КАРОЛЬ
    He таму Пытаюся, што бацькі ты не любіш,— Ён дарагі табе. Але я знаю, Паводле практыкі і назірання: Пачуцці падпарадкаваны часу, He толькі іскры, нават і пажары Ў яго прасторах гаснуць. У каханні Ёсць гэтак жа свой кнот і свой нагар. Нішто не застаецца раўнацэнным; Каштоўнае, разбухшы цераз меру, Нарэшце лопаецца. А таму Рабіць патрэбна тое, што мы хочам,
    Тады, калі мы хочам, бо ахвота Мяняецца; ёй могуць перашкодзіць Язык, рука, здарэнне,— і тады «Патрэбна» можа стаць, як цяжкі ўздых, Што з мукай аблягчае нашы грудзі. Наступім на балячку. Гамлет тут.
    Чым ты дакажаш, што ты бацькаў сын? ЛАЭРТ
    Яму ў царкве я перарэжу горла. КАРОЛЬ
    Царква не ёсць прытулак для забойцы, I помсце меж няма. Але, мой дружа, Каб гэта учыніць, сядзі лепш дома. Як толькі Гамлет з’явіцца, адразу Даведаецца ён, што ты вярнуўся;
    Мы будзем выхваляць тваё майстэрства 1 славу, што надаў табе француз, Пакрыем новым глянцам; мы звядзём вас I выставім заклады; бесклапотны, Велікадушны, поўны шчырай веры, Ён шпаг глядзець не стане, і ты лёгка, Ці трошкі змахляваўшы можаш выбраць Клінок без наканечніка, і спрытным, Умела накірованым ударам Ты расквітаешся за бацьку.
    ЛАЭРТ
    Згодзен.
    Пры гэтым я намажу свой клінок. Вандроўны лекар мне прадаў атруты, Такое моцнай, што, калі нажом, Намочаным у ёй, дастаць крыві, Усе прыпаркі, з усіх траў гаючых, Якія ёсць пад месяцам, не здольны Уратаваць ад смерці. Я натру Канец маёй рапіры гэтым зеллем, I калі я хоць чуць яго параню, To ён памрэ.
    КАРОЛЬ
    Мы гэта абмяркуем, Узважым час і сродкі ўсебакова; Бо калі нам не ўдасца наша справа I выкананне дрэннае нас выдасць, To лепш не пачынаць. Дзеля таго Патрэбна гэты план падмацаваць
    Яшчэ адным, больш пэўным. Дай падумаць. Мы урачыста б’ёмся аб заклад...
    Знайшоў:
    Калі ад рухаў горача вам стане (А ты будзь паваротлівым, старайся) I ён папросіць піць, то будзе намі Падрыхтавана загадзя віно;
    Абы ён кубак прылажыў да губ, Хаця б ты й не ўкалоў яго,— гатова, Канцы яму. Чакай, што там за шум?
    Уваходзіць каралева.
    А! — капалева наша.
    КАРАЛЕВА
    Была бяда, цяпер бяда другая:
    Твая сястра ўтапілася, Лаэрт.
    ЛАЭРТ
    Утапілася! Дзе?
    КАРАЛЕВА
    Над рэчкаю расце вярба старая, У люстра вод глядзіцца сівым лісцем;
    Пад той вярбой яна пляла гірлянды, Вянкі віла: касач, і крапіва, I кураслеп, і доўгі цвет чырвоны, Які у пастухоў завецца груба, А ў сельскіх дзевак — пальцам мерцвяка; Яна хацела пачапіць на голле Набытак свой; нядобры сук зламаўся;
    I разам з кветкамі яна упала Ў рыдаючую плынь. Яе адзенне, Раскінуўшыся, падняло яе;
    Яна ўсплыла, як німфа, і спявала
    Урыўкі песень...
    Далёкая ад гора і адчаю, Нібы ў сваёй стыхіі. Ды не доўга Было ўсё гэта. Плацце стала цяжкім, I апусцілася яна на дно, 3 улоння музыкі у багну смерці.