• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    ГАМЛЕТ
    На якія ролі?
    ПАЛОНІЙ
    Я іграў Юлія Цэзара, я быў забіты на Капітоліі, мяне забіў Брут.
    ГАМЛЕТ
    Якая брутальнасць! I нашто ты, Брут, забіў такое вялізнае цяля! — Акцёры гатовы?
    РАЗЕНКРАНЦ
    Гатовы, прынц. Загадаеце пачаць?
    КАРАЛЕВА
    Гамлет, ідзі сюды, мой дарагі; сядзь каля мяне. ГАМЛЕТ
    He, мамачка, тут ёсць магніт мацнейшы.
    ПАЛОНІЙ
    (каралю)
    Ага! Вы чуеце?
    ГАМЛЕТ
    Панна, дазвольце мне прылегчы да вас на калені?
    Кладзецца каля ног Афеліі.
    АФЕЛІЯ
    He, мой прынц.
    ГАМЛЕТ
    Я хачу сказаць, дазвольце палажыць галаву да вас на калені.
    АФЕЛІЯ
    Але, мой прынц.
    ГАМЛЕТ
    Вы думаеце, я недалікатны?
    АФЕЛІЯ
    Я нічога не думаю, мой прынц.
    ГАМЛЕТ
    Якая далікатная думка — ляжаць між ног у дзяўчыны.
    АФЕЛІЯ
    Што, мой прынц?
    ГАМЛЕТ
    Нічога.
    АФЕЛІЯ
    Вам весела, мой прынц?
    ГАМЛЕТ
    Каму, мне?
    АФЕЛІЯ
    Вам, мой прынц.
    ГАМЛЕТ
    О, я толькі ваш падпявала. Чалавек любіць весяліцца. Паглядзіце, у якім добрым настроі мая маці, а яшчэ не прайшло і дзвюх гадзін, як памёр мой бацька.
    АФЕЛІЯ
    Ах, не; ужо два месяцы, мой прынц.
    ГАМЛЕТ
    Так даўно. У такім выпадку, хай чорт носіць чорнае, а я начаплю сабаліную мантыю. О неба, цэлых два месяцы, як памёр, і яшчэ не забыты! Тады ёсць надзея,
    што памяць ао вялікіх людзях перажыве іх на паугода. Але трэба будаваць цэрквы, каб штодзённа паміналі, a то забудуць, як таго каляднага каня; каляды поэч — коніка з плеч.
    Трубныя гукі. Нямы паказ.
    Уваходзяць кароль і каралева, пяшчотна абдымаючыся. Яна становіцца на калені і горача завярае яго. Ён яе падымае і туліцца галавой да яе пляча. Кладзецца на лаву з кветак. Яна, бачачы, што ён заснуў, пакідае яго. Тады з’яўляецца чалавек, здымае з яго карону, цалуе яе, налівае атруты ў вушы каралю і выходзіць. Каралева вяртаецца, знаходзіць караля мёртвым і разыгрывае адчаіі. Труціцель і некалькі статыстаў з'яўляюцца і робяць выгляд, што лямантуюць разам з ёю. Нябожчыка выносяць. Труціцель прапануе каралеве падарункі; спачатку яна нібыта не задаволена, не згаджаецца, але, нарэшце, прымае яго любоў.
    Выходзяць.
    АФЕЛІЯ
    Як гэта разумець, мой прынц?
    ГАМЛЕТ
    Вельмі проста: тут хаваецца «малечо»1, гэта значыць — злачынства.
    АФЕЛІЯ
    Як відаць, гэты нямы паказ перадае сюжэт п’есы?
    Уваходзіць Пралог.
    ГАМЛЕТ
    Вось зараз ён нам растлумачыць. Акцёры не ўмеюць трымаць сакрэтаў, яны ўсё раскажуць.
    АФЕЛІЯ
    I тое, што мы толькі што бачылі?
    ГАМЛЕТ
    I тое, што мы толькі што бачылі. Вазьміце страцьце сорам, пакажыце што-небудзь такое, дык яму і сораму траціць не трэба, адразу так і ляпне.
    АФЕЛІЯ
    Вы нядобры, нядобры. Я хачу глядзець п’есу.
    Malhecho — злачынства (іспан.).
    ПРАЛОГ
    Перад пачаткам дзеяння Мы просім вас з павагаю Глядзець спектакль з увагаю. ГАМЛЕТ
    He то пралог, не то надпіс на пярсцёнку. АФЕЛІЯ
    Нешта вельмі кароткае, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Як жаночае каханне.
    Уваходзяць два акцёры: кароль і каралева.
    АКЦЁР-КАРОЛЬ
    Ўжо трыццаць раз як калясніца Феба Павольным бегам залаціла неба, I трыццаць на дванаццаць — маладзік I поўніўся, і шчэрбіўся, і нік.
    А мы з табою ўсё жывём у пары, А шчасця нашага не засцяць хмары. АКЦЁР-КАРАЛЕВА
    Мы можам налічыць яшчэ не столькі,— Любоў жа не паменшыцца ніколькі. Але, о гора мне, мой мілы муж, Апошнім часам нешта ты нядуж, I ў сэрца мне закралася трывога За нашую любоў. Але нічога, Мой страх цябе не можа турбаваць: Жаночы страх ёсць вернасці пячаць; Мы любім — мы баімся, так бывае, Жанчына ў гэтым крайнасць праяўляе. Мой мілы муж, табою даражу, Цябе кахаю, за цябе дрыжу, Расце і шырыцца мая трывога, Дзе страх вялікі — там кахання многа.
    АКЦЁР-КАРОЛЬ
    Так, любая, цябе пакіну я, Прадказвае канец душа мая. Ты не гаруй, жыві, красуйся краскай, I, можа, хто-небудзь з такой жа ласкай Мяне заменіць.
    АКЦЁР-КАРАЛЕВА
    Нізашто. Маўчы!
    За здрадніцу мяне ты не лічы.
    <
    He выйду я ніколі за другога — Я не забойца мужа дарагога.
    ГАМЛЕТ
    (убок)
    Палын і чамярыца.
    АКЦЁР-КАРАЛЕВА
    Жанчынаю, што замуж хоча зноў, Карысць кіруе, толькі не любоў; Хто вернасць мужу мёртваму губляе, Той мёртвага яшчэ раз забівае.
    АКЦЁР-КАРОЛЬ
    Я згодзен — ты так думаеш цяпер, Але мы парушаем свой намер, 3 гадамі нашая рашучасць блякне, Спачатку цвёрдая, нарэшце мякне; Зялёны плод на яблыньцы вісіць, А спелы плод пад яблынькай ляжыць; Як гэта натуральна пры разліку Самім сабе не аддаваць пазыку: Клянёмся мы любіць сто зім, сто лет, Ды з цягам дзён слабее наш імпэт. Магутнасць радасці і сіла смутку Бушуюць бурна, уціхаюць хутка;
    Смяецца смутак, плача весялосць, Прычын жа шмат — яны заўсёды ёсць. На свеце ўсё мяняецца; не дзіўна, Што і любоў са шчасцем неразрыўна; Адно другому ўслед заўжды ідзе, Але пытанне, хто каго вядзе?
    Слуга бяжыць ад быўшага вяльможы, А выб’ецца бядняк, з ім дружыць кожны. Любоў, як бачыш, дбае аб дабры: Калі багаты, у цябе сябры, А як настануць чорныя часіны, Твае сябры табе пакажуць спіны.
    Дык вось, канчаю тым, з чаго пачаў: Хто волю з доляй разам прымячаў? Хто можа пахваліцца з нас удачай? Мяркуем так, а робіцца іначай. Ты хочаш быць навекі вернай мне? А як памру, дык і любоў міне.
    АКЦЁР-КАРАЛЕВА
    Каб я не ведала ні дня, ні ночы, Каб я не бачыла скарынкі ў вочы,
    Няхай я у турме сырой згнію,
    Няхай адчай учэрніць кроў маю, Чаго б я ні хацела, ні жадала, Каб я таго не мела, не прыждала, I тут і там пракляцце нада мной, Калі я выйду замуж удавой!
    ГАМЛЕТ
    ( Афеліі)
    А што будзе, калі яна яму здрадзіць? АКЦЁР-КАРОЛЬ
    Прысяга моцная. Стамлёны я;
    Ідзі ў пакоі, любая мая;
    Хачу заснуць.
    (Засынае.)
    АКЦЁР-КАРАЛЕВА
    Засні у добры час.
    Няхай ліхое не чапае нас!
    ( Выходзіць.)
    ГАМЛЕТ
    Маці, як табе падабаецца п’еса?
    КАРАЛЕВА
    Па-мойму, нашто ёй было даваць такі заоок. ГАМЛЕТ
    О, яна сваё слова стрымае.
    КАРОЛЬ
    Табе вядомы змест? Ці няма тут якой-небудзь абразы?
    ГАМЛЕТ
    Ды не, яны толькі жартуюць, атручваюць жартам, якая ж тут можа быць абраза.
    КАРОЛЬ
    А як называецца п’еса?
    ГАМЛЕТ
    «Пастка». Але ў якім сэнсе? У пераносным. У гэтай п’есе паказваецца забойства, якое адбылося ў Вене. Імя герцага — Ганзага, а яго жонкі — Баптыста, вы зараз убачыце, ну і подлая гісторыя! Але ўсё роўна вашай вялікасці і нас, людзей з чыстаю душой, гэта не датычыцца. Няхай выкручваецца кляча, наш карак не намулены.
    Уваходзіць Луцыян.
    А вось гэта Луцыян, пляменнік караля.
    АФЕЛІЯ
    Вы добра замяняеце хор, мой прынц.
    ГАМЛЕТ
    Калі вы будзеце абдымацца з вашым каханкам, вазьміце мяне за тлумача.
    АФЕЛІЯ
    Прынц, вы як тая калючка.
    ГАМЛЕТ
    Мая калючка не скора тупіцца, прыйшлося б пастагнаць.
    АФЕЛІЯ
    I лепш, і горш.
    ГАМЛЕТ
    Якраз так, як вы сабе мужоў выбіраеце. Пачынай, забойца! Досыць табе корчыць страхоцце. Пачынай: «Да помсты заклікаюць груганы».
    ЛУЦЫЯН
    Змрок душ, спрыт рук і шклянка,— ўсё ў парадку; Спрыяе час, прыступім да пачатку.
    Забойчы сок, з начнога зелля ўзяты,
    Гекатай тройчы тручаны і кляты,
    Прыроды моц і сілу чар яві,
    Кроў замарозь і цела знежыві!
    (Лье атруту ў вуха соннаму каралю.)
    ГАМЛЕТ
    Ён атручвае яго ў садзе, каб заўладаць яго дзяржавай. Яго прозвішча — Ганзага. Ёсць такая навела, вельмі складана напісаная па-італьянску. Вы зараз убачыце, як забойца пойдзе дабівацца кахання да жонкі Ганзага, і, мушу вам сказаць, ён свайго даб’ецца.
    АФЕЛІЯ
    Кароль устае.
    ГАМЛЕТ
    Што, спалохаўся халастога стрэлу?
    КАРАЛЕВА
    Што з табою, мой друг?
    ПАЛОНІЙ
    Спыніце спектакль!
    КАРОЛЬ
    Пасвяціце мне,— прэч!
    ПАЛОНІЙ
    Святла, святла, святла!
    Выходзяць усе, за выключэннем Гамлета і Гарацыо.
    ГАМЛЕТ
    Хай ранены алень сумуе,
    Лань ведае, дзе дзецца;
    Адзін заснуў, другі вартуе —
    Так на зямлі вядзецца.
    Вось гэта, ды яшчэ куст пер’я на галаву (на крайні выпадак, калі б мне вельмі не пашанцавала), ды дзве праванскія ружы на разразныя чаравікі, то я мог бы падацца ў акцёры і стаць пайшчыкам трупы. Як ты думаеш, Гарацыо?
    ГАРАЦЫО
    На палавінным акладзе.
    ГАМЛЕТ
    He, на поўным.
    О мой Дамон, паганы час,
    Ты ведаеш усё:
    Раней быў Зеўс царом у нас,
    Цяпер царом... павук.
    ГАРАЦЫО
    Вы б маглі сказаць і ў рыфму.
    ГАМЛЕТ
    Гарацыо, дружа мой, кладу ў заклад тысячу чырвонцаў, здань казала праўду. Ты заўважыў?
    ГАРАЦЫО
    Заўважыў, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Калі гаварылася аб атручванні.
    ГАРАЦЫО
    Я не спускаў з яго вачэй.
    ГАМЛЕТ
    А-а! — Гэй, музыку! Нясіце флейты!
    Кароль не прызнае забаў,—
    Відаць, ён іх не ўпадабаў.
    Уваходзяць Разенкранц і Г і льд э нст э рн.
    Музыку!
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    Мой добры прынц, дазвольце мне сказаць вам кароткае слова.
    ГАМЛЕТ
    Хоць сабе і доўгае, пане мой.
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    Кароль...
    ГАМЛЕТ
    Ну, што з ім?
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    Пайшоў у свае пакоі. Яму вельмі нездаровіцца.
    ГАМЛЕТ
    Ад віна?
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    He, мой прынц, ад жоўці.
    ГАМЛЕТ
    Лепей бы вы далажылі аб гэтым доктару, пане мой, каб ён яго прачысціў, бо калі я пачну яго чысціць, дык жоўць яго можа разліцца яшчэ больш.
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    Мой добры прынц, калі ласка, абмяжуйце вашу гутарку і не адскаквайце так дзіка ад маёй справы.
    ГАМЛЕТ
    Я паслухмяны, гаварыце.
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    Каралева, маці ваша, у вялікім засмучэнні сэрца, паслала мяне да вас.
    ГАМЛЕТ
    Рад вас бачыць.
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    He, прынц, гэта далікатнасць не адпавядае абставінам. Калі вы пажадаеце даць мне разумны адказ, то я выканаю даручэнне маці вашай, а калі не, то, перапрашаю, дазвольце пакінуць вас, бо мая місія скончана.
    ГАМЛЕТ
    Я не магу.
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    Што, мой прынц?
    ГАМЛЕТ
    Даць вам разумны адказ; мой розум хворы. Адказ, які я магу вам даць, да вашых паслуг ці, лепш, да паслуг маёй маці. А таму без агаворак і канкрэтна. Маці, кажаце вы...
    РАЗЕНКРАНЦ
    Гаворыць наступнае: вашы паводзіны бязмежна здзівілі і глыбока ўразілі яе.
    ГАМЛЕТ
    О бязмежна дзіўны сын, які так уразіў маці. Але ці не хаваецца за гэтым матчыным уражаннем яшчэ штонебудзь? Гаварыце.
    РАЗЕНКРАНЦ
    Яна хоча пагутарыць з вамі ў сваім пакоі перад тым, як вы ляжаце спаць.
    ГАМЛЕТ
    Мы згодны, будзь яна хоць дзесяць разоў нашай маткай. Больш вам нічога не патрэбна?
    РАЗЕНКРАНЦ
    Калісьці вы мяне любілі, прынц.
    ГАМЛЕТ
    I цяпер яшчэ, клянуся гэтай парай хапуг і драпежнікаў.
    РАЗЕНКРАНЦ
    Мой добры прынц, чым вы так расхваляваны? Вы самі чапляеце ланцугі на сваю незалежнасць, тоячы гора сваё ад друга.
    ГАМЛЕТ
    Мой дарагі, мне не даюць ходу.
    РАЗЕНКРАНЦ
    Як гэта можа быць, калі сам кароль прызначыў вас наследнікам дацкай кароны?