Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
Галаву здыміце з плеч...
(Паказвае на галаву і на плечы.)
Вось гэта з гэтага, калі не гэта; Калі мне акалічнасці спрыяюць, Я вышукаю праўду, каб яна там У цэнтр зямлі залезла.
КАРОЛЬ
Як жа нам
Наладзіць дослед?
ПАЛОНІЙ
Бачыце, ён часам Гуляе доўга ў галерэі...
КАРАЛЕВА
Так.
ПАЛОНІЙ
У гэты час я выпушчу дачку, А, вы і я, мы станем за дыван;
Яны сустрэнуцца. Сачыце пільна.
Калі не тое, не з кахання гэта,
Калі ён не па ёй зайшоўся з думак,
To я вам болей не дзяржаўны радца,
А конюх фальварковы.
КАРОЛЬ
Зробім спробу.
Уваходзіць Гамлет, чытаючы.
КАРАЛЕВА
Вось ён ідзе, маркотны, і чытае.
ПАЛОНІЙ
Прэч, калі ласка; выйдзіце абое.
Я прыступлю, дазвольце прыступіць.
Кароль, карале ва і прыдворныя выходзяць.
Як ваша здаровейка, прынц Гамлет?
ГАМЛЕТ
Нічога, дзякуй.
ПАЛОНІЙ
Ці пазналі вы мяне, мой прынц?
ГАМЛЕТ
Вельмі добра. Ты гандлюеш рыбай.
ПАЛОНІЙ
He, прынц.
ГАМЛЕТ
Тады я хацеў бы, каб ты быў сумленным чалавекам. ПАЛОНІЙ
Сумленным, прынц?
ГАМЛЕТ
Так, пане мой. Быць сумленным на гэтым свеце, гэта азначае быць адным з дзесяці тысяч.
ПАЛОНІЙ
Праўду кажаце, мой прынц.
ГАМЛЕТ
Бо калі сонца плодзіць чарвей у дохлым сабаку, з’яўляючыся богам, цалуе падлу... Ці ёсць у цябе дачка? ПАЛОНІЙ
Ёсць, прынц.
ГАМЛЕТ
He пускай яе на сонца. Развіццё — дар божы, але ў тваёй дачкі можа развіцца плод. Дружа, сцеражыся. ПАЛОНІЙ
Што вы хочаце гэтым сказаць? (Убок.) Усё чэпіцца да
маёй дачкі. Але ён не пазнаў мяне спачатку, сказаў, што я гандлюю рыбай. Далёка заехаў, далёка заехаў. I то праўда, калі я быў маладым, то бегаў за жанчынамі бадай так, як і ён. Паспрабую яшчэ раз. Што гэта вы чытаеце, прынц?
ГАМЛЕТ
Словы, словы, словы.
ПАЛОНІЙ
А што яны кажуць?
ГАМЛЕТ
Хто гэта?
ПАЛОНІЙ
Мой прынц, я пытаюся, што тут напісана ў кнізе? ГАМЛЕТ
Хлусня, пане мой. Нягодны сатырык сцвярджае, што ў старых людзей сівыя бароды, што твары іх паморшчаны, а з вачэй цячэ жывіца і вішнёвы клей, што розуму ў іх няма, ногі слабыя. I хоць я гэтаму веру, пане мой, усёй сілаю веры, аднак лічу непрыстойным так пісаць, бо і вы, пане мой, былі б у маіх гадах, каб маглі, як рак, паўзці назад.
ПАЛОНІЙ
(убок)
У гэтым вар’яцтве ёсць свая паслядоўнасць. Хадзем, мой прынц, тут вецер, вам трэба схавацца.
ГАМЛЕТ
У магілу?
ПАЛОНІЙ
А і праўда — самы надзейны схоў. (Убок.) Якія трапныя адказы. Шанцуе вар’ятам. Разумны і здаровы чалавек часамі цэлы век шукае, а вар’ят знаходзіць адразу. Я яго пакіну і зараз жа зраблю так, каб ён сустрэўся з маёй дачкою. Ласкавы прынц, прашу вас вызваліць мяне.
ГАМЛЕТ
Я магу вас вызваліць ад усяго, пане мой, ад усяго; толькі не ад майго жыцця, не ад майго жыцця, не ад майго жыцця.
ПАЛОНІЙ
Бывайце, прынц.
ГАМЛЕТ
Агідныя старыя дурні.
Уваходзяць Разенкранц і Гільдэнстэрн.
ПАЛОНІЙ
Вы Гамлета шукаеце? Ён тут.
РАЗЕНКРАНЦ
(Палонію)
Няхай вам бог паможа.
Палоній выходзіць.
ГІЛЬДЭНСТЭРН
О найяснейшы прынц!
РАЗЕНКРАНЦ
Найдаражэйшы прынц!
ГАМЛЕТ
Найлепшыя сябры мае! Ну, як ты жывеш, Гільдэнстэрн? А, Разенкранц? Ну, як вы маецеся, хлопцы?
РАЗЕНКРАНЦ
Як звычайныя сыны зямлі.
ГІЛЬДЭНСТЭРН
I то добра, што не надта добра. На шапцы Фартуны мы не шышкі.
ГАМЛЕТ
Але ж і не падмёткі яе чаравікаў.
РАЗЕНКРАНЦ
Hi тое, ні другое, прынц.
ГАМЛЕТ
Тады ваша месца каля пояса, на ўлонні ўсіх яе дароў. ГІЛЬДЭНСТЭРН
He, прынц, мы займаем у яе зусім невялікі куточак.
ГАМЛЕТ
Невялікі куточак! Ну, вядома. Фартуна — жанчына падатлівая. Што новага?
РАЗЕНКРАНЦ
Нічога, прынц. Адно, што праўда з’явілася на свеце. ГАМЛЕТ
' Ну, то скора страшны суд. Але вашы весткі несапраўдныя. Запытаю канкрэтней. Дарагія сябры мае, чым вы прагнявілі так Фартуну, што яна вас паслала сюды?
ГІЛЬДЭНСТЭРН
У турму, прынц?
ГАМЛЕТ
Данія — турма.
РАЗЕНКРАНЦ
Тады ўвесь свет — турма.
ГАМЛЕТ
I яшчэ якая! Усюды скляпенні, сутарэнні, лёхі, вартаўнікі. Данія — адна з горшых.
РАЗЕНКРАНЦ
Мы так не думаем, прынц.
ГАМЛЕТ
Тады яна для вас не турма. Дабро і зло не існуюць самі па сабе, іх утаарае думка. Для мяне Данія — турма. РАЗЕНКРАНЦ ’
Вы жадаеце славы, вашаму духу цесна, таму і турма. ГАМЛЕТ
О неба, я мог бы ўлезці ў арэх і лічыць сябе царом бязмежных прастораў, каб мне не сніліся нядобрыя сны. ГІЛЬДЭНСТЭРН
I гэтыя сны — жаданне славы. Бо што такое субстанцыя амбіцыі, калі не цень сну.
ГАМЛЕТ
Сон — таксама цень.
РАЗЕНКРАНЦ
Так, правільна; але ўласцівасці амбіцыі лягчэйшыя і танчэйшыя. Цень дае цень.
ГАМЛЕТ
Тады аснова свету — беднасць. А каралі і славутыя героі — цені беднасці. Можа, пойдзем да двара? Мне надакучылі разважанні.
РАЗЕНКРАНЦ I ГІЛЬДЭНСТЭРН
Да вашых паслуг, прынц.
ГАМЛЕТ
He трэба служыць. Я не кладу вас у кучу разам са слугамі. Шчыра вам кажу, мне вельмі дрэнна служаць. Пытаюся як стары таварыш, чаго вы тут у Эльсіноры? РАЗЕНКРАНЦ
Хацелі пабачыцца з вамі, прынц, і болей нічога.
ГАМЛЕТ
Я — бедны, бедны. Няма ў мяне чым аддзячыць. Але ўсё ж дзякуй вам, дарагія сябры, хоць падзяка мая і недарагая.
Па вас не пасылалі? Вы самі надумаліся прыехаць? Па сваёй добрай волі? Гаварыце, гаварыце, гаварыце, будзьце шчырымі, гаварыце. Адказвайце.
РАЗЕНКРАНЦ
Што вам адказаць, прынц?
ГАМЛЕТ
Абы-што, але на пытанне. Па вас пасылалі. Вашы вочы прызнаюцца за вас, ваша скромнасць яшчэ не навучылася мяняць іх колер. Я ведаю, добры кароль і каралева па вас пасылалі.
РАЗЕНКРАНЦ
Для якое мэты, прынц?
ГАМЛЕТ
Вось гэта вы і павінны мне растлумачыць. Заклінаю вас правамі нашае дружбы, гармоніяй нашага юнацтва, абавязкамі нашай неразлучнай любові, усім тым дарагім, чым заклінаў бы вас, каб разварушыць вашу душу, прамоўца больш таленавіты, чым я, гаварыце адкрыта і проста. Пасылалі па вас ці не?
РАЗЕНКРАНЦ
(ціха Гільдэнстэрну)
Што ты скажаш?
ГАМЛЕТ
(убок)
Цяпер мне ясна.— Калі вы мяне любіце, гаварыце ўсё не тоячыся.
ГІЛЬДЭНСТЭРН
Так, прынц, па нас пасылалі.
ГАМЛЕТ
Я скажу вам навошта. Мая здагадка папярэдзіць ваша прызнанне, і ваша тайна перад каралём і каралевай застанецца ў цэласці. He так даўно (не ведаю чаму) я страціў усю сваю весялосць, адышоў ад сваіх прывычных заняткаў, і, сапраўды, настрой у мяне цяжкі, што гэты прыгожы будынак — зямля здаецца мне бясплоднай скалою; гэты раскошны полаг — паветра,— глядзіце! — гэта высокае неба, неабсяжны дах, усыпаны залатымі агнямі, уяўляецца мне, як бруднае і пошаснае злучэнне пары. Якая мастацкая работа — чалавек! Які ўзвышаны розум! Якія бяскрайнія здольнасці! Колькі цудоўнай экспрэсіі ў абліччы і рухах! Дзейнасцю падобен да анёла! Думкаю раўняецца з богам! Краса сусвету! Вянец жывога! А мне? Што мне гэта квінтэсенцыя праху! Мужчыны мне не падабаюцца, жанчыны таксама. Хаця, судзячы па вашай усмешцы, вы са мною не згодны.
РАЗЕНКРАНЦ
Прынц, я пра гэта не думаў.
ГАМЛЕТ
Дык чаго ж вы засмяяліся, калі я сказаў: мужчыны мне не падабаюцца?
РАЗЕНКРАНЦ
Прынц, вы сказалі, што мужчыны вам не падабаюцца, і я падумаў: якая ж тады посная сустрэча чакае
акцёраў. Мы з імі размінуліся па дарозе. Яны едуць сюды прапанаваць вам свае паслугі.
ГАМЛЕТ
Таго, хто іграе караля, прывітаю з радасцю; яго вялікасць атрымае ад мяне належную даніну. Адважны рыцар будзе арудаваць мячом і шчытом. Каханку не прыйдзецца ўздыхаць дарэмна. Комік дацягне спакойна ролю да канца. Блазен паказыча лёгкія смяшлівым. Гераіня выкажа свае пачуцці свабодна, калі не спатыкнецца аб белы верш. Што гэта за акцёры?
РАЗЕНКРАНЦ
Тыя самыя, што вам так падабаліся: гарадскія трагікі. ГАМЛЕТ
Чаго ж яны вандруюць? Сталае памяшканне давала ім больш і славы і прыбыткаў.
РАЗЕНКРАНЦ
Я думаю, ім перашкаджаюць некаторыя новаўводзіны. ГАМЛЕТ
Ці карыстаюцца яны той жа пашанай, што і раней, калі я быў у горадзе? Усё так жа ходзяць да іх?
РАЗЕНКРАНЦ
He, ужо не так.
ГАМЛЕТ
Чаму ж? Заржавелі хіба?
РАЗЕНКРАНЦ
He, яны стараліся і стараюцца. Але, на бяду, завялася там чарада дзяцей, дробных сакалят, якія гатовы перакрычаць любую ролю, і за гэта ім шалёна пляскаюць. На іх цяпер мода. I так яны бэсцяць і лаюць народны тэатр (гэта іх слова), што многія са шпагай, напалоханыя скрыпам гусіных пер’яў, баяцца хадзіць туды.
ГАМЛЕТ
Як? Дзеці? На чыім утрыманні? Якая аплата? Хіба яны будуць займацца гэтым рамяством, пакуль могуць спяваць? Ці не скажуць яны пасля, калі вырастуць у звычайных акцёраў (а гэта зусім магчыма, калі ў іх не знойдзецца нічога лепшага), што іх аўтары ім пашкодзілі, дазволіўшы ім пляваць у тую міску, з якой яны кормяцца?
РАЗЕНКРАНЦ
Шчыра кажучы, хапала работы і тым і другім. Народ не лічыць за грэх нацкоўваць іх на зваду. Адзін час п’еса зусім не давала збораў без кулачнага дыялогу паміж паэтам і акцёрам.
ГАМЛЕТ
He можа быць!
ГІЛЬДЭНСТЭРН
О, такі быў мардабой, такі мардабой!
ГАМЛЕТ
I ўладу захапілі дзеці.
РАЗЕНКРАНЦ
Але, мой прынц; захапілі Геркулеса разам з глобусам. ГАМЛЕТ
Нічога дзіўнага. Вось, напрыклад, мой дзядзька,— кароль Даніі, і тыя, што перакрыўлялі і дражнілі яго, калі жыў мой бацька, цяпер даюць дваццаць, сорак, пяцьдзесят, сто дукатаў за яго партрэт у мініяцюры. Чэрці, д’яблы! У гэтым ёсць нешта надзвычайнае, над чым варта было б пафіласофстваваць, калі б толькі філасофія памагла дакапацца...
Трубныя гукі за сцэнай.
ГІЛЬДЭНСТЭРН
Вось і акцёры.
ГАМЛЕТ
Дарагія госці, з радасцю вітаю вас у Эльсіноры. Вашы рукі! Спадарожнікамі гасціннасці павінны быць далікатнасць і ўважлівасць. Дазвольце прывітаць вас вашым жа спосабам; a то іначай маё абыходжанне з камедыянтамі, якое, кажу вам, павінна быць знадворна бліскучым, будзе здавацца ласкавейшым, чым гэтая наша сустрэча. 3 радасцю вітаю вас, але мой дзядзька-бацька і мая цётка-маці — памыляюцца.
ГІЛЬДЭНСТЭРН
У чым, дарагі мой прынц?
ГАМЛЕТ
Я — вар’ят толькі пры норд-норд-весце; калі вецер дзьме з поўдня, я адрозніваю сокала ад бусла.
Уваходзіць П а л о н і й.
ПАЛОНІЙ
Дзень добры, панове.
ГАМЛЕТ
Слухай, Гільдэнстэрн,— і ты таксама,— пастаньце кожны каля вуха; вось перад вамі вялікае дзіця, якое яшчэ не вылезла з нлёнак.
РАЗЕНКРАНЦ
Як відаць, яно ўлезла ў іх паўторна, здзяцінеўшы пад старасць.
ГАМЛЕТ
Я прадказваю, яно прыйшло паведаміць аб акцёрах; заўважце.— Ваша праўда, пане мой, у панядзелак раніцай; так, так,— гэта было ў панядзелак.