• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    ГАРАЦЫО
    Ніколі б не паверыў, Калі б не бачыў сам на свае вочы. МАРЦЭЛ
    Жывы кароль-нябожчык.
    ГАРАЦЫО
    Акурат;
    Такія ж самыя на ім даспехі, Як і ў той дзень, калі ён біў Нарвежца, I так жа бровы хмурыць, як тады, Калі ён вывернуў з саней Паляка. Так, дзіўна!
    МАРЦЭЛ
    Вось гэтак два разы ў глухую ноч Праходзіў ён, узброены, паўз варту. ГАРАЦЫО
    Дакладна растлумачыць не магу, Але наогул думаю, што будзе Вялікая ў дзяржаве перамена.
    МАРЦЭЛ
    Давайце сядзем. Ці не скажа хто, Нашто такая пільнасць? Кожну ноч Пакутуюць падданыя на варце, I кожны дзень ліюць гарматы з медзі, Купляюць узбраенне за мяжой, А карабельнікаў нагналі колькі! — Працуюць так: ні свята ім, ні будняў. Што мае быць? Такая ўсюды спешка,— I дзень і ноч людскім абліты потам. Ну, хто адкажа мне?
    ГАРАЦЫО
    Я адкажу;
    Такое чуў я: наш кароль-нябожчык, Той самы, што нам толькі што з’яўляўся, Быў, як вядома, выклікан на бойку Нарвежскім задавакам Фарцінбрасам;
    I наш адважны Гамлет (за адвагу Яго шануе ўся наша краіна) У бойцы Фарцінбраса закалоў;
    А мелася умова пры пячаці, Пацверджаная гербам і законам, Што, калі ён памрэ, яго зямля
    У спадчыну да Гамлета пяройдзе; Таксама і сваёй зямлі часціну Кароль наш залажыў для Фарцінбраса, Калі б адолеў той. Паводле ўмовы Зямлю ўзяў Гамлет. Але ж, трэба ведаць, Малодшы Фарцінбрас, запалу поўны, Навербаваў гуляшчых малайцоў За голы харч, абы была прыгода (Дзяржаве нашай добра ўсё вядома), I пачынаць збіраецца вайну, Каб адхапіць ад нас зямліцу тую, 3 якою прагарэў ягоны бацька.
    I гэта ёсць галоўная прычына Усіх турбот і варты надзвычайнай, Аснова ўсіх асноў: і спешкі гэтай, I ўсёй трывогі ў нашым каралеўстве.
    БЕРНАРДА
    Я думаю, што так яно і будзе; Напэўна, гэта жудасная здань He без прычыны ходзіць каля замка. Кароль-нябожчык нам прарочыць войны. ГАРАЦЫО
    Начны матыль, каб затлуміць нам розум. У добрыя шчаслівыя дні Рыма, Незадаўга да Цэзаравай смерці, Раскрыліся магілы, паўставалі I сталі выць на плошчах мерцвякі, З’явіліся хвастатыя каметы, Закапала крывавая раса, Счарнела сонца, і вільготны месяц, Нептунавай дзяржавы уладар, Зацьміўся, як перад сканчэннем свету. Бяда ідзе. Жахлівыя прыметы, Як пасланцы, што абганяюць лёс I папярэджваюць аб небяспецы, Нам яўлены і небам і зямлёй.
    3 д ань вяртаецца.
    Цішэй! Глядзіце! Вось ізноў ён тут. Хай губіць, затрымаю. Стой, наява! Калі ты маеш мову, маеш голас,— Адказвай мне!
    Калі учынак ёсць такі, што можа Табе палёгку даць, а мне збавенне,—
    тут.
    Здань выходзіць.
    Пайшоў;
    Адказвай мне!
    Калі табе вядомы лёс краіны
    I ёсць магчымасць адхіліць няшчасце,— Адказвай!
    А можа, пры жыцці хаваў ты скарбы, Няпраўдаю здабытыя, бо, кажуць, Душа тады блукае. Гавары!
    Спявае певень.
    Стой! Гавары! Спыні яго, Марцэл. МАРЦЭЛ
    Хіба яго ударыць алебардай?
    ГАРАЦЫО
    Дай так, каб стаў.
    БЕРНАРДА Ён тут!
    ГАРАЦЫО Ён
    МАРЦЭЛ
    Абразілі. Ён гэтакі паважны, А мы напалі, нарабілі гвалту.
    Ці біць паветра, ці яго — ўсё роўна;
    Удары нашыя — дарэмны здзек.
    БЕРНАРДА
    Ён гаварыў бы, але крыкнуў певень.
    ГАРАЦЫО
    I ён затросся, нібы той злачынец
    Пры страшным поклічы. Я чуў, што певень, Трубач світання, будзіць бога дня Сваёю звонкай, галасістай песняй;
    I ўсякая блукаючая здань,
    Што у вадзе, ў агні, ў зямлі, ў паветры, Пры гэтым напамінку уцякае, I гэта праўда: вось вам яўны доказ.
    МАРЦЭЛ
    Як певень заспяваў, ён знік адразу.
    Гавораць людзі, што ў калядны вечар, Пад самае Хрыстова нараджэнне, Пявун світання проста не сціхае;
    Тады і здань сядзіць, ані кранецца, I ноч здаровая, і добрыя планеты,
    He ловіць фея, ведзьма не чаруе,— Такі святы, такі выдатны час.
    ГАРАЦЫО
    Я гэта чуў, даю часткова веры.
    А вось і золак у плашчы пурпурным Выходзіць на расістыя узвышшы. Пакінем варту, і, мяркую так, Патрэбна, каб прынц Гамлет знаў аб гэтым, Што бачылі мы ўночы; прысягаю, Што гэты дух нямы з ім загаворыць.
    Ці згодны вы ўсё расказаць яму, Як раяць нам любоў і абавязак?
    МАРЦЭЛ
    Так, так, прашу. Ідзіце ўсе за мною, Я ведаю, дзе ён бывае ўранні.
    Выходзяць.
    Сцэна другая
    Парадны пакой у замку.
    Трубы. Уваходзяць кароль, каралева, Гамлет, П алоні й, Лаэрт, Вальціманд,
    К а р н е л і й, вяльможы і світа.
    КАРОЛЬ
    Хаця нябожчык Гамлет, любы брат наш, Пакінуў нас нядаўна і нам след Яшчэ трымаць у сэрцы нашым смутак, Аплакваць прах яго ўсім каралеўствам, Аднак наш розум перамог прыроду;
    У мудрым горы спалучылі мы
    I памяць брата, і свае патрэбы: Мы нашую сястру і каралеву, Наследніцу дзяржавы ваяўнічай, У радасці, разбаўленай маркотай, I смех і слёзы сумясціўшы разам, Хаўтуры і вяселле аб’яднаўшы, Каб пораўну было таго й таго, Ўзялі за жонку. He хацелі ў гэтым
    Пярэчыць вашай мудрасці, якая Дапамагала нам у справе нашай. За ўсё падзяка наша. А цяпер: Як вам вядома, Фарцінбрас-малодшы, He уважаючы на нашу годнасць Альбо мяркуючы, што калі нас Пакінуў любы брат наш, дык ужо Ў дзяржаве нашай і няма парадку, Кіруемы карысным летуценнем, Адважыўся лістамі нас трывожыць 3 хадайніцтвам звароту ўсіх зямель, Законна страчаным ягоным бацькам I нам прыдбаных нашым любым братам. Вось гэта пра яго. Цяпер пра нас I пра нараду нашу. Справа ў тым, Што намі ўжо учынена пасланне Нарвежцу, Фарцінбрасаваму дзядзьку: Ён ледзь жывы, наўрад ці ён дачуўся Аб замыслах пляменніка; мы пішам, Каб ён суняў яго далейшы наступ I абіранне дзядзькавых васалаў Падаткамі, вярбоўкай войск ды іншым;
    I даручаем мы табе, Карнелій, I Вальціманду перадаць прывет наш Старому каралю Нарвежцу; мы Абмежавалі вашую уладу Дакладна пунктамі ў пасланні нашым. Дык едзьце ў добры час. Да пабачэння. Спяшайцеся явіць сваю услужнасць. КАРНЕЛІЙ I ВАЛЫДІМАНД
    Ва ўсім гатовы праявіць услужнасць. КАРОЛЬ
    He сумняваемся. Да пабачэння.
    Вальціманд і Ка рн е лі й выходзяць.
    А ты, Лаэрт, з навінамі якімі? Ты нас прасіць хацеў, якая просьба? Разумнае хадайніцтва Лаэрта Паслухаем. Чаго б ты ні жадаў, Тваё жаданне стрэне нашу ласку,— I сэрца галаве радней не будзе, He будуць рукі паслухмяней вуснам, Як дацкі трон Лаэртаваму бацьку. Чаго жадаеш?
    ЛАЭРТ
    Грозны мой кароль, Дазвольце мне у Францыю вярнуцца. Па добрай волі я сюды прыехау На вашу каранацыю, і я Свой абавязак выканаў, і вось Mae жаданні зноў назад імкнуцца У Францыю, калі на тое ласка.
    КАРОЛЬ
    А бацька даў дазвол? Скажы, Палоній. ПАЛОНІЙ
    О мой кароль, ён вырваў мой дазвол Упартым намаганнем, і, нарэшце, Я адпусціў, хаця і неахвотна.
    Калі дазволіце, няхай ён едзе.
    КАРОЛЬ
    Ну што ж, Лаэрт, выкарыстоўвай час: Твая пара — лаві, лаві уцехі.
    А ты, сваяк мой Гамлет, любы сыне? ГАМЛЕТ
    ( убок)
    Сваяк, але не сын.
    КАРОЛЬ	О любы сыне,
    Ты ўсё яшчэ, як хмара ў небе нашым. ГАМЛЕТ
    Няпраўда, сонца свеціць — люба, сіне. КАРАЛЕВА
    Мой мілы Гамлет, скінь свой чорны колер, Са шчырасцю зірні на караля.
    I не пытай, павекі апусціўшы, Куды сышоў, куды падзеўся бацька. Ты ведаеш, такая наша доля: Жывое ўсё, нарэшце, памірае, Цераз прыроду ў вечнасць адлятае.
    ГАМЛЕТ
    Так, рэч звычайная.
    КАРАЛЕВА	А калі так,
    To што табе здаецца незвычайным?
    ГАМЛЕТ
    Здаецца? He, так ёсць. He прызнаю Я гэтага «здаецца». Маці, маці!
    Hi чорны плашч, ні мой убор жалобны, Hi уздыханне цяжкае з грудзей,
    Hi рэкі слёз, ні сумнае аблічча, Ніякі знак, ніякі доказ гора Мяне не выявяць. Здаецца той, Хто ўмее прытварацца, хто няшчыры. У сэрцы праўда, праўда не відна, А іншае ўсё — выгляд і мана.
    КАРОЛЬ
    Пахвальна, Гамлет, і прыемна чуць, Што ты свайго шкадуеш гэтак бацьку. Але павінен ведаць, што твой бацька Таксама страціў бацьку, той — таксама. Ну, а жывы, як гэта і належыць, Як вымагае абавязак роду, Галосіць нейкі час на пахаванні.
    Але зацяжны смутак ёсць упартасць, Ёсць непабожны і нялюдскі смутак, Знявага небу, розуму буянства, I сведчыць ён аб маласільным сэрцы, Незагартованым і непрактычным. Мы ведаем, што так было і будзе,— Такі парадак рэчаў. Дык навошта Упартым быць, усё прымаць да сэрца? О, нельга так! — злачынства перад небам, Перад нябожчыкам, перад прыродай I перад розумам, які гаворыць, Даказвае, што смерць — гэта звычайнасць, I ад Адама да апошніх дзён Так ёсць і будзе так. Мы прапануем Спыніць дарэмны смутак і прызнаць Нас родным бацькам. Хай жа бачаць людзі, Што ты да трона нашага найблізшы.
    I я не менш выдатнаю любоўю, Чым самы дарагі на свеце бацька, Цябе узрадую. А твой намер Паехаць зноў вучыцца ў Вітэнберг Жаданню нашаму праціўны цалкам. Мы просім, мы настойваем пяшчотна: Застанься з намі у выгодах нашых, Наш улюбёнец, наш сваяк і сын.
    КАРАЛЕВА
    Будзь ласкаў, Гамлет, заставайся тут, He едзь у Вітэнберг, паслухай маці. ГАМЛЕТ
    Вас, маці, я паслухаю ахвотна.
    КАРОЛЬ
    Прыемна чуць такі адказ сардэчны. Дык будзь у Даніі, як дома; будзь, Як мы. Хадзем, Гертруда. Сын наш Гамлет Уцешыў наша сэрца шчырай згодай, I ў гонар гэтага патрэбна выпіць.
    Як будзем піць, то каб з гармат стралялі, Каб наша каралеўскае здароўе Дайшло да неба і грымела. Пойдзем.
    Трубы.
    Выходзяць усе, апроч Гамлета.
    ГАМЛЕТ
    О, растаўчы б крутое цела гэта, Разбіць ушчэнт, рассыпаць, як расу! Чаму нам забаронена спрадвечным Дарога самагубства? Божа, божа! Якім пустым, і нудным, і нікчэмным Здаецца мне парадак свету! Дрэнь! Брыдота! Гэта — дзікі сад, які Расце у корань, плодзіць пустазелле, I толькі. Каб да гэтага дайсці!
    Два месяцы, як ён памёр! — не,— меней, He будзе двух! Такі кароль выдатны,— Гіперыон, а гэта хто? — сатыр.
    А як любіў ён маці! — нават ветру He дазваляў ён твар яе абвеяць! Ці варта ўспамінаць? Зямля і неба! Яна ж яго больш за жыццё кахала, Жыла яго каханнем. А праз месяц? — Падумаць страшна, толькі месяц! Слабасць Тваё імя, жанчына! He паспела Стаптаць і чаравікаў, у якіх Ішла на могілкі, як Ніабея, Заліўшыся слязьмі, а ўжо яна,— О неба! — нават неразумны звер Даўжэй бы смуткаваў,— а ўжо яна Выходзіць замуж, за каго? — за дзядзьку, За бацькавага брата, што падобен На бацьку так, як я на Геркулеса.
    Няпоўны месяц! He паспела ёй Раз’есці вочы соль фальшывых слёз, Як замужам. Што за паскудны спрыт Хутчэй валіцца на нячысты ложак!
    He будзе з гэтага дабра, не будзе. Прыціхні, сэрца; анямей, язык.
    Уваходзяць Гарацыо, Бернарда і Марцэл.
    ГАРАЦЫО
    Вітанне, прынц!
    ГАМЛЕТ
    Я вельмі рад вас бачыць.
    Гарацыо! Каб я так жыў, Гарацыо!
    ГАРАЦЫО