• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Даўно б вось так.— Мне трэба графа бачыць.
    Кажу, паклічце мне яго сюды. Клянуся богам я: манах — святы, I гораду дабра зрабіў нямала.
    ДЖУЛЬЕТА
    Карміліца, хадзем у мой пакой, Ты дапаможаш там убранне выбраць, Якое заўтра мне патрэбна будзе.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Да чацвярга ж яшчэ нам часу хопіць. КАПУЛЕЦІ
    Ідзі, ідзі, карміліца, не слухай, Мы заўтра ж у царкву.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Цямнее ўжо, Калі ж мы ўсё падрыхтаваць успеем? КАПУЛЕЦІ
    Ты не турбуйся, я вазьмуся сам, Ручаюся, што выйдзе як найлепей. А ты Джульеце памажы ідзі Убранне выбраць. Сёння я не лягу. Ідзі — я сам за гаспадыню буду. Гэй, вы! Усе разбегліся. Ну, ладна, Я сам пайду да графа, папярэджу, Каб рыхтаваўся ён на заўтра. Дзіўна, Як лёгка стала мне на сэрцы ад таго, Што ўпартае дзяўчо паразумнела.
    (Выходзіць.)
    Сцэна трэцяя
    Пакой Джульеты.
    У ваходзяць Д жу ль е т а і карміліца.
    ДЖУЛЬЕТА
    Так, гэты ўбор найлепшы. Дзякуй, няня!
    Цяпер хацела б я адна застацца.
    Маліцца трэба мне ўсю ноч, каб золак Маёй няшчаснай долі усміхнуўся.
    Я ж грэшніца, ты ведаеш сама.
    Уваходзіць сіньёра Капулеці.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Вы тут заняты? Можа, памагчы вам?
    ДЖУЛЬЕТА
    Ды не, матуля; выбралі мы ўсё, Што трэба будзе заўтра для вяселля. Дазвольце мне цяпер адной застацца. Карміліцу з сабой вазьміце. Вам жа У спешцы гэтакай усякіх спраў Яшчэ нямала.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Ну, спакойнай ночы. Табе сягоння трэба адпачыць.
    Выходзяць сіньёра Капулеці і карміліца.
    ДЖУЛЬЕТА
    Бывайце.— I цяпер бог ведае Калі мы ўбачымся. Халодны страх 3 нудой па жылах па маіх разліўся, Цяпло жыцця заледзяніў. Вярну іх, Каб страшна не было. Карміліца! Але нашто? Адна павінна я Тут жудасную сцэну разыграць. Сюды, фіял!
    А што, калі слабое гэта зелле?
    I заўтра з графам прыйдзецца вянчацца? He, не! He дасць вось гэта. Тут ляжы.
    (Кладзе на пасцель кінжал.) А можа, зёлкі гэтыя — атрута? Манах мо хоча атруціць мяне, Каб другі раз ганебна не вянчаць Пасля таго, як павянчаў з Рамэо? Баюся... He... He можа гэта быць. Дагэтуль быў ён чалавек святы. А што, калі прачнуся ў склепе я Раней, чым прыйдзе любы мой Рамэо, Каб вызваліць мяне? О, гэта страшна. Mary я задыхнуцца ў падзямеллі, Куды не дойдзе свежае паветра, I там памру, пакуль Рамэо прыйдзе. Калі ж і не памру — другое страшна: Падумаць страшна мне пра ноч і смерць, Пра месца жудасці — магільны склеп, Дзе косці продкаў шмат вякоў ляжаць; Дзе акрываўлены Тыбальт гніе У саване сваім, дзе, кажуць людзі, Апоўначы нябожчыкі ўстаюць...
    О божа мой. Mary ж і я дачасна Прачнуцца ад агіднага смуроду, Ад стогнаў тых, як стогны мандрагоры, 3 карэннем вырванай. Ад жахаў тых Напэўна звар’яцеіо я адразу I прахам продкаў буду забаўляцца, Дастану з савана Тыбальта труп Альбо ў шаленстве продка косць схаплю I, як дубінай, чэрап свой раструшчу. Ужо, здаецца, бачу я Тыбальта, Вунь, ходзячы, шукае ён Рамэо, Што шпагай пракалоў яго навылет. Стой, стой, Тыбальт! Рамэо мой! Рамэо! Рамэо, я іду! П’ю за цябе!
    (П'е і кідаецца на пасцель.)
    Сцэна чацвёртая
    Зала ў доме Капулеці.
    Уваходзяць сіньёра Капуле ці і кармілі ц а.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Вазьмі ключы, нясі яшчэ прыправы. КАРМІЛІЦА
    Айвы і фінікаў на кухню трэба.
    Уваходзіць Капуле ц і.
    КАПУЛЕЦІ
    Хутчэй! Другія пеўні праспявалі.
    У звон званілі: тры гадзіны ўжо.
    Ты наглядай, Анжэліка, за кухняй, Ды не скупіся.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Кіньце вы мяшацца
    У нашы справы. Лепш ідзіце спаць,
    Бо заўтра будзеце хварэць не спаўшы.
    КАПУЛЕЦІ
    Ніколі. Ночы я не спаў, бывала,
    Па справах меншых шмат, ды не хварэў.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Была пара — гуляў-такі начамі, Але цяпер — мінулася табе.
    Выходзяць сіньёра Капулеці і карміліца
    КАПУЛЕЦІ
    О, рэўнасць, рэўнасць!
    Уваходзяць тры ці чатыры слугі з верцяламі, дровамі., кошыкамі.
    Што нясеш, хлапчына?
    ПЕРШЫ СЛУГА
    He ведаю, тут нешта повару.
    КАПУЛЕЦІ
    Хутчэй нясі.
    Першы слуга выходзіць.
    Ты лепшых дроў знайдзі.
    Спытайся ў П’етра, ён пакажа дзе.
    ДРУГІ СЛУГА
    Ёсць галава — і сам знайсці патраплю, Нашто дрывамі П’етра турбаваць?
    КАПУЛЕЦІ
    Ты хлопец — зух, і галава ў цябе, Як бачу, дрывяная. Днее ўжо.
    Другі слуга выходзіць.
    Граф зараз і музыкаў прывядзе: Так ён сказаў. Ды вось ідзе, чуваць.
    За сцэнай музыка.
    Карміліца! Гэй, жонка! Дзе ты там?
    Уваходзіць карміліца.
    Ідзі будзі ды прыбірай Джульету, А я пагутару пакуль што з графам. Ды варушыся ж ты, жаніх прыйшоў! Хутчэй, кажу табе!
    (Выходзіць.)
    Сцэна пятая
    Пакой Джульеты.
    Уваходзіць карміліца.
    КАРМІЛІЦА
    Сіньёра! Ой, сіньёра! Спіць як моцна. Джульета! Мілая мая авечка!
    Ды ну, прачніся! Фу, якая соня! Галубка, ангел мой! Нявеста, ўстань! Hi слова... Хоча выспацца на тыдзень.
    I то сказаць, Парыс наступнай ноччу Парупіцца, каб ты не спала шмат. Ах, божа мой,— як здорава заснула! А трэба ўсё ж такі будзіць. Сіньёра! Сіньёра мілая, вы хочаце, Каб у пасцелі вас жаніх застаў? Ён разварушыць зразу.
    (Адкрывае фіранку.)
    Што такое? Прыбралася ды спаць лягла ў убранні. Ды ўстаньце ж вы, сіньёра! О, памерла! Нашто я нарадзілася на свет!
    Гарэлкі дайце мне! Сіньёр! Сіньёра!
    Уваходзіць сіньёра Капулеці.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Што ты крычыш тут?
    КАРМІЛІЦА
    О няшчасны дзень! СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    А што такое?
    КАРМІЛІЦА
    Гляньце! Гора нам!
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Ох, божа мой! Дзіця, жыццё маё! Прачніся, глянь, ці я памру з табой. Ратуйце! Кліч, крычы, прасі ратунку!
    Уваходзіць Капу ле ці.
    КАПУЛЕЦІ
    Нявеста дзе? Жаніх чакае. vopaM.
    КАРМІЛІЦА
    Яна памерла. О няшчасны дзень!
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Памерла! Божа мой! Яна сканала!
    КАПУЛЕЦІ
    Дай глянуць мне. Халодная. Канец.
    Застыла кроў, пакарчанелі рукі, Жыццё даўно зляцела з гэтых вуснаў. Забіла раптам смерць яе, як кветку Найпрыгажэйшую мапоз дачасны.
    КАРМІЛІЦА
    Няшчасны дзень!
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Няшчасныя мы сёння!
    КАПУЛЕЦІ
    Яе забрала смерць, каб я крычаў, А мне язык скавала цяжкім горам.
    Уваходзяць брат Ларэнца і Парыс з му зыкант амі.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Ну як — нявеста ўжо ў царкву гатова? КАПУЛЕЦІ
    На векі вечныя яна гатова.
    (Парысу.)
    О сын мой, перад самым шлюбам смерць
    3 тваёй нявестай спала, і яна
    Ляжыць, як кветка, скошаная смерцю.
    Цяпер жа смерць — мой зяць і смерць — наследнік, 3 маёй дачкой звянчалася яна, Памру, смерць возьме ўсё — жыццё, маёмасць.
    ПАРЫС
    Я дачакацца раніцы не мог, А дачакаўшыся — што бачу я!
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Пракляты, жудасны, агідны дзень!
    Гадзіна горшая з усіх гадзін, Якія толысі ведаў час бясконцы.
    Адным адно любімае дзіця, Адзіная мая уцеха, радасць,— I тое смерць бязлітасна забрала. КАРМІЛІЦА
    О гора! горкі, горкі, горкі дзень. Журботны самы, самы нешчаслівы
    3 усіх тых дзён, што я перажыла. О дзень, о дзень, о зненавідны дзень! Чарнейшага не бачыла я дня.
    О горкі, о няшчасны дзень.
    ПАРЫС
    Падмануты, разведзены, забіты! Зганьбованы! Табой падмануты! Табой! Табой! Бязлітасная смерць! Любоў, жыццё маё! Няма жыцця, Але і ў смерці ты мая любоў.
    КАПУЛЕЦІ
    Я скатаваны, змучаны, забіты!
    Жахлівы дзень, чаму да нас прыйшоў ты Забіць вясёласць нашу, наша свята? Дзіця маё, дзіця! Душа мая!
    Памерла ты, памерла ты, дачушка,— 3 табой навек мая памерла радасць.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Як вам не сорам! Перастаньце! Гора Вы не залечыце такім адчаем. Валодалі вы з небам папалам Цудоўнай дзевай, а цяпер яна Уся належыць небу. Там ёй лепш. Сваю часціну ўратаваць ад смерці Вы не маглі, а неба вечнае Жыццё дало ёй. Марылі заўсёды Узвысіць вы яе, падняць да неба, Цяпер жа плачаце, калі яна Вышэй за воблакі, на самым небе. Вы дрэнна любіце дачку сваю, Вы вар’яцееце, калі ёй добра. Шчаслівая не тая між жанчын, Што доўга замужам жыве, а тая, Што памірае маладой кабетай.
    Вы слёзы асушыце. Размарынам Пасыпце цела; хораша прыбраўшы, Паводле звычаю, ў царкву нясіце. У нас прырода выклікае слёзы, Але смяецца над слязамі разум. КАПУЛЕЦІ
    Усё вясельнае падрыхтаванне У нас абернецца на пахаванне, I стане музыка хаўтурным звонам, Памінкамі — вясельная бяседа,
    3 вясельных песень стане паніхіда,
    А кветкі шлюбныя пакрыюць труп,
    I процілегласць будзе тут ва ўсім.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Сіньёр, ідзіце. Ды і вы, сіньёра,
    I вы, Парыс. Рыхтуйцеся праводзіць
    Чароўную нябожчыцу ў магілу.
    За грэх вы пакараны боскай воляй,—
    Каб нараканнем не гнявілі болей.
    Выходзяць Капу ле ці, сіньёра Капулеці, Парыс і брат Ларэнца.
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    Выходзіць — трэба складваць дудкі ды выбірацца. КАРМІЛІЦА
    Складвайце, складвайце, добрыя людзі! Вы самі бачыце, якое тут няшчаснае здарэнне.
    ( Выходзіць.)
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    А заплаціць усё ж такі трэба.
    Уваходзіць П' ет ра.
    П’ЕТРА
    Музыкі, ах, музыкі! Сыграйце «Радасць сэрца», калі вы хочаце, каб я застаўся жыць, сыграйце «Радасць сэрца».
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    Чаму «Радасць сэрца»?
    П’ЕТРА
    Таму што маё сэрца пяе: «Сэрца поўнае смутку».
    О, сыграйце мне якую-небудзь вясёлую жалобную песеньку, каб мяне ўсцешыць.
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    Цяпер не да вясёлых песенек.
    П’ЕТРА
    Значыць, вы не хочаце?
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    He хочам.
    П’ЕТРА
    Дык заплачу ж я вам.
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    Чым жа ты нам заплаціш?
    П’ЕТРА
    He грашыма, вядома, а вострым словам пад рабрыну, вулічныя вы спевакі.
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    Добра, што не халуі.
    П’ЕТРА
    А вось я цябе халуйскім нажом па галаве.
    (Выхоплівае нож.)
    Без ніякіх ключоў. Будзе вам тут і «рэ», і «фа», і «соль».
    Я вас усіх перафасолю.
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    Так ты нас можаш на музыку палажыць.
    ДРУГІ МУЗЫКАНТ
    Схавай лепш нож ды дастань сваё вострае слова.
    П’ЕТРА
    Дык сцеражыцеся ж майго вострага слова. Я схаваю нож і вострым словам праніжу вас наскрозь. Адказвайце мне, як людзі:
    «Калі душу гнятуць цяжкія мукі,
    Калі яны на сэрца сум нагоняць,
    Дык музыкі сярэбраныя гукі...»
    Чаму гэта сярэбраныя гукі? Чаму музыкі сярэбраныя гукі? Ну, ты, Сіман Струна, што ты на гэта скажаш? ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    Таму, сіньёр, што серабро прыемна гучыць.
    П’ЕТРА
    Сказануў. А ты што скажаш, Гуга Гудок?
    ДРУГІ МУЗЫКАНТ
    Па-мойму, таму «сярэбраныя гукі», што музыканты граюць за серабро.
    П’ЕТРА
    Добра сказана. А ты што скажаш, Якаў Пішчык?
    ТРЭЦІ МУЗЫКАНТ
    Я ўжо не ведаю, што і сказаць.
    П’ЕТРА
    Ах, выбачай, я забыўся, што ты спявак. Я скажу за цябе. «Сярэбраныя гукі» таму, што музыкантам рэдка прыходзіцца званіць золатам.
    «Дык музыкі сярэбраныя гукі
    Адразу боль душы загояць».
    ( Выходзіць.)