• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    ПЕРШЫ МУЗЫКАНТ
    Вось абармот!
    ДРУГІ МУЗЫКАНТ
    Ну яго к чорту! Хадзем пачакаем, пакуль пахаваюць, ды застанёмся абедаць.
    Выходзяць.
    АКТ ПЯТЫ
    Сцэна першая
    Мантуя. Вуліца.
    У ваходзіць Рамэ о.
    РАМЭО
    Каб я паверыць мог ліслівым снам! Мне сон прарочыць радасную вестку. Вясёлы бог любві ўладае мною, I незвычайны дух праз цэлы дзень У марах над зямлёй мяне насіў. Я сніў, што мілая прыйшла. Мяне Яна застала мёртвым.— Дзіўны сон, Што мёртваму дае магчымасць думаць! — I пацалункамі жыццё вярнула мне. А я, ажыўшы, зразу стаў царом. Якая ты салодкая, любоў, Калі і цень любві дае нам шчасце!
    Уваходзіць Б алт а з а р.
    3 Вероны весткі? Балтазар, ну, што? Ты ад манаха мне пісьмо прынёс? Ну, як мая сіньёра, бацька як?
    Як маецца Джульета, я пытаю? Калі ёй добра, дык і ўсё нічога.
    БАЛТАЗАР
    Нічога дрэннага — цяпер ёй добра...
    У склепе Капулеці спіць яна, Душа яе —• між ангелаў на небе. Труну яе я ў спачывальні бачыў I вось прыбег, каб вам сказаць пра гэта. За вестку дрэнную — прашу прабачыць, Вы мне, сіньёр, такую службу далі.
    РАМЭО
    I гэта праўда? Неба, я твой вораг!
    Ты ведаеш, дзе я жыву? Ідзі Паперу і чарніла прынясі Ды коней мне наймі — я сёння еду.
    БАЛТАЗАР
    Малю вас, супакойцеся, сіньёр! —
    Збялелы твар і дзікі погляд ваш Бяду прарочаць.
    РАМЭО
    Кінь! Табе здаецца.
    Ідзі рабі, што я сказаў табе.
    Ты пісем не прынёс мне ад манаха? БАЛТАЗАР
    He, мой сіньёр.
    РАМЭО
    Нічога; ты ідзі Наймі мне коней. Зараз я прыйду.
    Балтазар выходзіць.
    3 табой, Джульета, лягу я ў магілу Сягоння ноччу. Як зрабіць мне гэта? О зло, як хутка ты ў душу прыходзіш Таму, каго гняце адчай. Я ўспомніў Аптэкара. Ён блізка тут жыве.
    Я на яго звярнуў сваю увагу: 3 панурым выглядам, у лахманах — Ён травы разбіраў, худы, няшчасны, Абгрызены бязлітасным жабрацтвам. У крамцы ж чарапаха, бачыў я, Вісела, і напханы алігатар, I скуры страшных рыб; а на паліцах Жабрацкі склад пустых каробак, шклянак, Зялёных гліняных гаршкоў, шнуркоў, Насення, нейкіх прасначкоў скарэлых — Быў выстаўлен, каб хворых спакушаць. Я, ўбачыўшы мізэрны скарб, падумаў: Каб чалавек хацеў купіць атруты, Якую прадаваць пад страхам смерці Тут забаронена, дык гэты вось Няшчасны абармот яе прадаў бы.
    Як быццам я патрэбу прадчуваў. Бядняк напэўна мне прадасць атруту. Я памятаю — гэта дом яго.
    Зачыненая крама — сёння свята. Гэй, гэй, аптэкар!
    АПТЭКАР
    Хто так моцна кліча? РАМЭО
    Ідзі сюды. Я бачу, бедны ты.
    Дык вось вазьмі дукаты — тут іх сорак,
    А мне ты толькі драхму дай атруты, Але такога зелля, каб умомант Па жылах разлілося і каб той, Хто стомлены жыццём, адразу паў бы; Каб вырвалася хутка так дыханне, Як вырываецца з гарматы порах.
    АПТЭКАР
    Ёсць зелле, толькі Мантуі закон
    Карае смерцю тых, штэ прадаюць. РАМЭО
    Ты ж бедны, голы і баішся смерці?
    Я бачу голад на тваім абліччы, Туга і смутак у тваіх вачах, А на плячах — жабрацтва і знявага. Hi свет табе не друг і ні закон; Няма на свеце гэткага закона, Які б цябе багатым мог зрабіць.
    Забудзь жабрацтва і закон — вазьмі! АПТЭКАР
    Дае вам згоду беднасць, а не воля.
    (Дае яму атруту.)
    РАМЭО
    He волі я, а беднасці плачу. АПТЭКАР
    У вадкасць у любую ўсыпце гэта
    I выпіце; хоць дваццаць сіл людскіх
    Вы маеце ў сабе — адразу смерць. РАМЭО
    Вось золата тваё — душы атрута, Забойца горшы ў гэтым подлым свеце, Чым гэты твой нікчэмны парашок, Які ты прадаваць баішся. Я Прадаў табе атруту, а не ты мне. Бывай, купі сабе яды і растаўсцей.
    Я ж не атруту ўзяў сабе, а лекі, Каб з любай у труне заснуць навекі.
    (Выходзіць.)
    Сцэна другая
    Келья брата Ларэнца.
    Уваходзіць брат Джаванні.
    БРАТ ДЖАВАННІ
    Эй, францысканец, брат святы, эй, брат!
    Уваходзіць брат Ларэнца.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Па голасу дык гэта брат Джаванні.
    Ты з Мантуі? Ну, што сказаў Рамэо?
    Мо напісаў, дык дай сюды пісьмо.
    БРАТ ДЖАВАННІ
    Я брата басаногага шукаў — Свайго манаха, каб узяць з сабой; Ён там у горадзе наведваў хворых. Яго знайшоў, а гарадская варта, Падумаўшы, што дом зачумлены, Заперла ў гэтым доме нас’ абодвух,— I вось я ў Мантую не мог папасці.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    А хто ж занёс пісьмо маё к Рамэо?
    БРАТ ДЖАВАННІ
    He мог яго паслаць я — вось яно — Табе назад вярнуць не мог таксама: Ніхто не браў — баяліся заразы.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Няшчасны лёс! Клянуся брацтвам я, He пусцяковае было пісьмо,— Патрэбнае і вельмі важнае,— Затрымка можа нарабіць бяды.
    Знайдзі ты, брат Джаванні, лом жалезны I прынясі мне ў келью.
    БРАТ ДЖАВАННІ
    Добра, зараз.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Цяпер адзін я ў склеп ісці павінен, Прачнецца праз гадзіны тры Джульета I будзе праклінаць мяне за тое, Што не паведаміў Рамэо я.
    Я зноў у Мантую пашлю пісьмо,
    Яе ж, пакуль Рамэо з’явіцца, Схаваю ў келы. Бедны труп жывы, Паложаны ў труну нябожчыка!
    Сцэна трэцяя
    Могільнік; на ім склеп Капулеці.
    Уваходзіць Парыс і паж, які нясе кветкі і факел.
    ПАРЫС
    Дай факел, хлопчык! Адыдзі далей!
    Ці лепш тушы, бо нас убачыць могуць.
    Кладзіся там, пад цісамі, і вуха
    Да ўскопанай зямлі шчыльней прыцісні — На могілках ты кожны крок пачуеш: Тут крохкая і гулкая зямля.
    Што б ні пачуў ты — свісні. Дай мне кветкі.
    Рабі, што я табе сказаў: ідзі!
    ПАЖ
    (убок)
    Мне страшна заставацца аднаму
    На гэтых могілках, ды паспрабую.
    (Хаваецца.)
    ПАРЫС
    Мая ты кветка, шлюбны ложак твой Я кветкамі асыплю. Пыл і камень — Твой полаг тут. Душыстаю вадою Я буду арашаць яго начамі.
    Вады не хопіць — горкімі слязамі. Штоночы кветкі буду я прыносіць, Штоноч іх слёзы горкія аросяць.
    Паж свішча.
    Дае мне знак хлапец: ідзе там нехта, Чыя праклятая нага тут крочыць I парушае мой абрад любоўны?
    I нават з факелам? Хутчэй жа, ноч, Прыкрый мяне на момант цемнатою.
    (Хаваецца.)
    Уваходзяць Р амэ о і Балтазар з факелам і ломам.
    РАМЭО
    Дай лом і жалязняк! Пісьмо вось гэта Ты заўтра бацьку перадай майму.
    Дай факел! Хочаш жыць на свеце,— помні: Што б ты ні ўбачыў, што б ты ні пачуў, Стой там паводдаль, не перашкаджай мне. Хачу спусціцца я ў палацы смерці, Апошні раз на жонку паглядзець, Галоўнае ж — каб зняць з яе рукі Пярсцёнак дарагі, патрэбны мне Для вельмі важнай справы. Ну, ідзі! Калі ж сюды адважышся вярнуцца I будзеш падглядаць, што я раблю, Я разарву цябе — клянуся богам, I па ўсіх могілках параскідаю Кавалкі цела. Позні, дзікі час, Намеры дзікія мае страшэнна, Бязлітасныя больш, чым тыгр галодны, Чым мора, што ад ярасці раве!
    БАЛТАЗАР
    Іду, сіньёр; я вам не перашкоджу.
    РАМЭО
    Дакажаш гэтым, што ты друг. Вазьмі.
    (Дае яму грошы.)
    Жыві шчасліва і — бывай, мой мілы! БАЛТАЗАР
    (убок)
    А я схаваюся дзе-небудзь тут.
    Глядзіць ён страшна — страшнае задумаў.
    (Хаваецца.)
    РАМЭО
    Ты, зяпа гнюсная, вантроба смерці, Што лепшую красу зямлі сажрала, (Ломіць дзверы склепа.)
    Твой рот гнілы я сілай расшчаплю, Яшчэ табе яды напхаю ў горла.
    ПАРЫС
    Выгнаннік тут, нахабны той Мантэкі, Які забіў маёй нявесты брата.
    Яна ад роспачы лягла ў магілу.
    Цяпер сюды паздзеквацца прыйшоў ён Над прахам дарагім. Схаплю яго.
    (Выходзіць наперад.)
    Агідную работу прыпыні,
    Мантэкі подлы! Ты і мёртвым помсціш? Асуджаны падлец, ты арыштован. Ідзі за мной — памерці ты павінен.
    РАМЭО
    Павінен. I таму сюды прыйшоў. He спакушай адчаяннай душы, Юнак мой мілы. Уцякай адгэтуль. I без цябе нябожчыкаў тут шмат. Пабойся. Я прашу цябе, юнак, He прымушай мяне яшчэ грашыць, He раздражняй, ідзі хутчэй адгэтуль. Люблю цябе я болей, чым сябе, Клянуся небам. Я прыйшоў сюды Узброены супроць сябе самога.
    Бяжы хутчэй, жыві. Пасля ты скажаш: Шалёны той жыццё мне дараваў.
    ПАРЫС
    Тваё я заклінанне пагарджаю I арыштоўваю цябе — злачынца. РАМЭО
    Ты выклікаеш? Сцеражыся, хлопчык!
    (Б’юцца.)
    ПАЖ
    О божа, б’юцца! Пабягу па варту.
    ПАРЫС
    Забіты я. Калі ты маеш літасць, 3 Джульетай палажы мяне ў грабніцу.
    (Памірае.)
    РАМЭО
    Хай будзе так. Спачатку гляну ў твар. Меркуцыо сваяк ён — граф Парыс. Што гаварыў дарогай мне слуга? Усхваляваны, я не чуў нічога.
    Сказаў, здаецца, ён, што граф Парыс 3 Джульетаю збіраецца жаніцца. Сказаў ён так ці мне прыснілася? Ці, можа, калі ён Джульету ўспомніў, Я страціў розум і ўявіў сабе?
    Дай мне руку. Цяпер са мною разам У кнігу роспачы занесен ты. Юнак забіты, ва ўрачыстым склепе Цябе я пахаваю. He, не ў склепе, А ў башні светлай — там ляжыць Джульета, I хараство яе ператварае
    Пануры склеп у светлы зал бяседны. Ляжы тут, мёртвы, мёртвым пахаваны.
    (Кладзе Парыса ў склеп.) Як часта людзі перад самай смерцю Становяцца вясёлымі раптоўна! Завуць прадсмертнаю зарніцай гэта. Ці ж гэта я магу назваць зарніцай? О жонка мілая, любоў мая!
    Смерць высмактала мёд твайго дыхання, Але з тваёй красой не саўладала, He здолела яе. Красы адзнака — Ружовы колер губ і шчок тваіх;
    Тут смерці бледны флаг яшчэ не ўзняты. Тыбальт, і ты ж у саване крывавым Ляжыш тут? Для цябе я не магу Зрабіць нічога больш, як той рукою, Што загубіла маладосць тваю, Забіць згубіцеля. Даруй мне, брат! Чаму, Джульета, і цяпер яшчэ Такое хараство ў табе? Няўжо Смерць бесцялесная ўлюбілася Сама ў цябе? Няўжо худая поскудзь Цябе трымае ў гэтым змрочным месцы 3 тым, каб зрабіць лгобоўніцай сваёй? Я гэтага баюся і таму 3 табою застануся назаўсёды, He выйду з гэтага палаца цемры Ніколі больш. Тут, тут з чарвямі я — Тут будзе вечны адпачынак мой.
    Я скіну тут прыгнёт варожых зор Са стомленага ў свеце гэтым цела. Глядзіце ж, вочы, вы апошні раз! Апошні раз вы, рукі, абніміце! Дыхання дзверы — губы, пацалункам Умову з прагнай смерцю замацуйце! Прыйдзі, мой горкі праваднік, прыйдзі, Злавесны рулявы, і накіруй На скалы вострыя змарнелы човен. П’ю за сваю любоў.
    (П’е.)
    Аптэкар чэсны!
    Сказаў ты праўду — моцны твой напітак, I з пацалункам паміраю я.
    (Памірае.)
    Уваходзіць з другога боку могільніка б рат Ларэнца з ліхтаром, ломам і жалезняком.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Ратуй, святы Францыск! Як шмат разоў Я спатыкаўся аб магілы.— Хто тут?
    БАЛТАЗАР
    Ваш друг, што ведае вас добра.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Хай бог цябе благаславіць. Скажы мне, Мой добры друг, што гэта там за факел Дарэмна свеціць чарапам бязвокім?
    Здаецца, ён у склепе Капулеці?
    БАЛТАЗАР
    Там, там, святы айцец. Там гаспадар мой, Якога вы так любіце.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    А хто ж ён?
    БАЛТАЗАР
    Рамэо.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Ён даўно там?
    БАЛТАЗАР
    3 паўгадзіны.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Хадзем са мною ў склеп.