Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
(Да сіньёры Капулеці.)
Ты ёй сказала ўжо, што мы рашылі? СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
Сказала: дзякуе табе, не хоча.
3 труной бы ёй, дурніцы, павянчацца. КАПУЛЕЦІ
Чакай. Як, як? He разумею, жонка.
Яна не рада? Нам яна не ўдзячна?
He ганарыцца, ні за што не лічыць, Што мы ёй, дрэні гэтакай, знайшлі Выдатнага такога жаніха?
ДЖУЛЬЕТА
He ганаруся, хоць і ўдзячна вам:
Бо ганарыцца нельга ненавісным,
Але я ўдзячна і за гэты дар,
Калі з любві прыносяць мне яго. КАПУЛЕЦІ
Што ты вярзеш такое? Што за глупства?
«Я ганаруся», «ўдзячна», «я не ўдзячна», «Не ганаруся». К чорту, дарагая!
Хоць ганарыся, хоць разганарыся, А к чацвяргу мне каб была гатова Ісці ў царкву Пятра святога з графам. А то я на вяроўцы зацягну.
Ах, немач бледная! Ах ты, паскуда!
Вось дрэнь!
СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
Пакінь! Ты звар’яцеў, ці што? ДЖУЛЬЕТА
Мой добры бацька, на каленях я
Прашу цябе — дай слова мяе сказаць. КАПУЛЕЦІ
Пайшла ты к чорту, ўпартая брыда.
Альбо ў царкву ты пойдзеш у чацвер, Альбо на вочы не паказвайся. Маўчы! He супярэч! He гавары ні слова!
Бо рукі ўжо і так даўно свярбяць.
(Да сіньёры Капулеці.)
Вось часта наракалі мы з табой,
Што бог адно дзіцятка нам паслаў,
He, бачу я, і аднаго занадта.
I гэтым досыць пакараў нас бог. Ах, чорт бы яе ўзяў!
КАРМІЛІЦА
Ратуй нас, божа!
Вам грэх, сіньёр, так праклінаць яе. КАПУЛЕЦІ
Чаму ж мне грэх, шаноўная прамудрасць? Мо мелі б ласку прыкусіць язык? Ідзі пляткарыць да сваіх сябровак.
КАРМІЛІЦА
Благога ж вам я не сказала.
КАПУЛЕЦІ
Хопіць! КАРМІЛІЦА
I слова не скажы.
КАПУЛЕЦІ
Маўчы, дурніца!
Паказвай ты з сяброўкамі за чаркай Прамудрасць, а не тут.
СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
He гарачыся. КАПУЛЕЦІ
Ах, божа мой, я звар’яцею зараз.
Ці ноч, ці дзень, за справай ці ў гульні, Ці дома, ці ў гасцях — адзін мне клопат: Знайсці ёй жаніха. I вось знайшоў — Багаты, знатны, малады, прыгожы I поўны талентаў, як той казаў,— I трэба ж быць шчанём такім пісклівым, Плаксівай лялькай, гэтакай дурніцай, Каб адказаць: «Я маладая вельмі», «Я не люблю», «я не пайду», «даруйце», Дарую я табе, як замуж пойдзеш, Калі ж не пойдзеш, дык жыві як хочаш: Цябе я хлебам больш карміць не буду. Я не жартую. Блізка ўжо чацвер,— Адкінь свой нораў і падумай добра: Мая ты — другу я цябе аддам, А не мая — дык вешайся ідзі ЦІ з торбамі пад вокнамі бадзяйся I з голаду пад плотам адубей.
Клянуся я — ты не дачка мне больш, I ты на спадчыну маю не спадзявайся.
Дык вось падумай. Нездарма я кляўся.
(Выходзіць.)
ДЖУЛЬЕТА
Няўжо на небе літасці няма?
Яно ж усю ма^ пакуту бачыць. He выганяйце вы мяне, матуля! На месяц шлюб, на тыдзень адкладзіце. А калі не,— рыхтуйце месца мне У тым жа склепе, дзе ляжыць Тыбальт. СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
He гавары, ні слова не скажу я.
Рабі, што хочаш,— я ўжо ўсё сказала.
(Выходзіць.)
ДЖУЛЬЕТА
О божа! Што ж рабіць, скажы мне, няня? Чаму супроць мяне і бог, і людзі, Супроць слабой, даверлівай істоты?
Скажы мне, няня. Ці ў цябе няма I слова, каб уцешыць?
КАРМІЛІЦА
Ёсць, вядома, Вы ж слухайце: Рамэо у выгнанні,— Іду ў заклад на што вы хочаце, Што сн па вас сюды прыйсці не можа, Калі ж і прыйдзе, дык тайком як-небудзь. Таму я раю вам ісці за графа.
Які цудоўны гэты граф Парыс! Рамэо што? — ануча перад ім. Такіх вачэй, як у Парыса,— быстрых, Зялёных — і ў арла няма. Клянуся, Што гэты шлюб вам шчасце прынясе, Бо лепшы ён, чым той. Калі й не лепшы, Дык першы ж муж памёр. Хоць не памёр, Дык усё роўна — што вам за карысць?
ДЖУЛЬЕТА
Ад сэрца гэта ты?
КАРМІЛІЦА
I ад душы.
Няхай загіне сэрца і душа, Калі я лгу.
ДЖУЛЬЕТА
Амін.
КАРМІЛІЦА
Што вы сказалі?
ДЖУЛЬЕТА
Вось гэта ды уцешыла мяне!
Ідзі скажы, што я пайшла к манаху.
Я нагрубіла бацысу і хачу Пакаяцца і замаліць грахі. КАРМІЛІЦА
Скажу, скажу. Вось гэта дык разумна!
( Выходзіць.)
ДЖУЛЬЕТА
Чартоўка! Грахаводніца старая!
Які страшнейшы грэх? Ці навучаць, Каб клятву я парушыла ганебна, Ці мужа бэсціць тым жа языком, Якім сама яго хваліла сотні раз? Ты мне чужая. Прэч з маіх вачэй!
Пайду к манаху — сродак дасць ён мне, Калі ж не дасць, дык я знайду ў труне.
(Выходзіць.)
АКТ ЧАЦВЁРТЫ
Сцэна першая
Келья брата Ларэнца.
Уваходзяць брат Ларэнца і Парыс.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Вы кажаце — ў чацвер? Занадта рана.
ПАРЫС
Так хоча Капулеці — бацька мой.
He мне пярэчыць хуткасці такой.
БРАТ ЛАРЭНЦА
А вы пыталіся, ці любіць вас нявеста?
He тым вы шляхам ідзяце — нядобра.
ПАРЫС
Я пра любоў з ёй мала гаварыў: Яна бясконца плача па Тыбальту. А бацька лічыць нават небяспечным
Яе ў вялікім смутку пакідаць, Дык вось ён і спяшаецца з вяселлем, Каб гэтым прыпыніць паводку слёз, Што больш яшчэ ліюцца ў адзіноце; Са мной яна іх высушыць хутчэй. Цяпер вядома вам прычына спешкі.
БРАТ ЛАРЭНЦА
(убок)
Хацеў бы я не знаць тае прычыны, Дзеля якой патрэбна замарудзіць.
(Услых.)
Глядзіце: вунь яна сюды ідзе.
Уваходзіць Джульета.
ПАРЫС
Шчаслівы я, што бачу жонку тут. ДЖУЛЬЕТА
Так можа быць, калі я жонкай буду. ПАРЫС
Павінна быць ужо ў чацвер, аднак. ДЖУЛЬЕТА
Што быць павінна — будзе.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Гэта так.
ПАРЫС
Вы спавядацца да айца святога? ДЖУЛЬЕТА
Вам быў бы споведдзю адказ на гэта. ПАРЫС
Прызнайцеся яму ў любві ка мне. ДЖУЛЬЕТА
Я вам прызнаюся ў любві к яму.
ПАРЫС
Ну, а ў любві ка мне яму, вядома? ДЖУЛЬЕТА
Каб і прызналася, дык больш каштоўна Без вас прызнацца ў гэтым, чым пры вас. ПАРЫС
Ах, бедная, як слёзы твар змянілі. ДЖУЛЬЕТА
Тут слёзы мала што змяніць маглі.
Ён і да слёз быў досыць непрыгожым. ПАРЫС
Яму шкадней за слёзы водзыў твой.
ДЖУЛЬЕТА
Але ж, сіньёр, што праўда, то не крыўда, Я ж гавару пра свой уласны твар.
ПАРЬІС
Ён мой ужо, а ты паклёп узводзіш. ДЖУЛЬЕТА
Магчыма, так, бо ён жа ўжо не мой.
Ці вольны вы цяпер, святы айцец, Ці мо прыйсці да вас перад вячэрай? БРАТ ЛАРЭНЦА
Я вольны, беднае дзіця маё.
(Парысу.)
Даруйце, нам адным застацца трэба. ПАРЫС
Парушыць святасць — божа барані.
Я рана пабуджу цябе ў чацвер, Джульета, а пакуль чацвер — бывай.
(Выходзіць.)
ДЖУЛЬЕТА
Замкні ты дзверы, плач ідзі са мной: Няма ні паратунку, ні надзеі I ніадкуль ніякай дапамогі.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Тваё я гора ведаю, Джульета, Але не ведаю, што тут прыдумаць. Я чуў, што ты ў чацвер павінна Абавязкова з графам павянчацца.
ДЖУЛЬЕТА
He гавары пра тое, што ты чуў.
Калі не можаш даць мне паратунку. Калі твая тут мудрасць не паможа, Дык назаві маё рашэнне мудрым, I мне кінжал вось гэты дапаможа. Бог сэрцы нам злучыў, ты —• нашы рукі, Дык вось раней, чым гэтая рука, Якую ты Рамэо перадаў, 3 другім саюз заключыць, і раней, Чым здрадзіць сэрца вернае маё, Я гэтым іх абодвух пакараю.
Перабяры свой шматгадовы вопыт I мне параду зараз жа знайдзі, A то іначай гэты востры нож Рассудзіць нас — мяне з маім няшчасцем, I рассячэ той вузел, што ні розум,
Hi вопыт сівы твой не развязалі.
I не марудзь. Я праўду гавару: Калі няма ратунку, то памру.
БРАТ ЛАРЭНЦА '
Чакай, дачка, прыдумаў нешта я, У чым хоць капля ёсць надзеі. Толькі Патрэбна тут адчаяннасць такая, Як той адчай, што пагражае нам.
Калі гатова ты хутчэй забіць Сама сябе, чым павянчацца з графам, Дык згодзішся на падабенства смерці, Каб толькі гэтым ганьбу адхіліць, Якая для цябе страшней, чым смерць. Адважышся — я сродак дам табе.
ДЖУЛЬЕТА
О, лепш, чым выйсці замуж за Парыса, Ты загадай мне скочыць з гэтай вежы, Ці ноччу ты запры мяне ў трупярні, Што жоўтымі набіта чарапамі, Бразгучымі касцямі мерцвякоў, Альбо скажы ў магілу легчы мне 3 нябожчыкам і саванам накрый.
Усё, што наганяла жах раней, Зраблю не баючыся, толькі каб Для любага застацца вернай жонкай.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Дык слухай жа: ідзі цяпер дадому, Вясёлай будзь. Скажы, што згодна ты За графа выйсці. Заўтра серада.
Ты ноччу ляж адна, карміліцу 3 пакоя вышлі; перад сном жа выпі Усё да каплі з гэтай вось бутэлькі. I зараз жа па жылах па тваіх Разыдзецца вільготны, сонны холад. Пульс біцца перастане і замрэ, I ні дыханне, ні цяпло, нішто He выкажа, што ты яшчэ жывая, I ружы шчок, і губы спапялеюць, Павекі, як у мёртвых, западуць, Адразу цела стане нерухомым, Як дубяныя будуць рукі, ногі.
I так у гэтым падабенстве смерці Ты праляжыш аж сорак дзве гадзіны, А ўстанеш, як ад радаснага сну.
Але уранні, як жаніх твой прыйдзе Цябе будзіць, ты будзеш быццам мёртвай. Паводле звычаяў краіны роднай Цябе, прыбраную, ў труне адкрытай Тады паставяць у фамільны склеп, Дзе спачываюць продкі Капулеці.
А я тым часам напішу Рамэо;
Сюды прыбудзе ён, і мы абодва
Чакаць тут будзем, покуль ты прачнешся, У тую ж ноч у Мантую цябе Рамэо возьме, і такім вось чынам Ад ганьбы ты ўратуешся, калі Які выпадак ці жаночы страх He перашкодзіць смеламу намеру.
ДЖУЛЬЕТА
Дай, дай хутчэй! He гавары пра страх.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Вазьмі, ідзі... Будзь цвёрдай да канца.
Я напішу Рамэо і з манахам
У Мантыю пашлю паведамленне.
ДЖУЛЬЕТА
Любоў, дай сілу мне! У ёй — збавенне.
Бывай, мой ойча!
(Выходзіць.)
Сцэна другая
У доме Капулеці.
Уваходзяць Капулеці, сіньёра Капулеці, ка рмілі ца і д во е слу г.
КАПУЛЕЦІ
(слузе)
Усіх ты запрасі, што тут у спісе.
Першы слуга выходзіць.
(Другому слузе.)
Ты дваодаць добрых павароў знайдзі.
ДРУГІ СЛУГА
Я вам дрэнных не прывяду, сіньёр. Я пагляджу, ці аблізваюць яны сабе пальцы.
КАПУЛЕЦІ
А што, калі аблізваюць?
ДРУГІ СЛУГА
Клянуся, сіньёр, дрэнны повар не будзе аблізваць пальцы. Таму я і не вазьму такіх, якія не аблізваюць пальцаў.
КАПУЛЕЦІ
Ідзі, ідзі.
Выходзіць д ру гі с лу га.
Хаця ж бы ўсё падрыхтаваць паспелі.
А як дачка? Была яна ў манаха?
КАРМІЛІЦА
Пайшла, сіньёр.
КАПУЛЕЦІ
Ну, добра, можа, ён яе навучыць.
Але ж такое ўпартае дзяўчо.
КАРМІЛІЦА
А вунь яна ад споведзі ідзе, Ды гляньце вы, вясёлая якая!
Уваходзіць Джульета.
КАПУЛЕЦІ
Ну, дзе бадзялася, свавольніца?
ДЖУЛЬЕТА
Там, дзе мяне раскаянню наўчылі
У тым, што я была непаслухмянай
I вам пярэчыла. Святы айцец
Сказаў прасіць мне, паўшы на калені, Каб даравалі вы. Малю — даруйце! Цяпер я буду слухаць вас заўсёды.
КАПУЛЕЦІ
Паслаць па графа! Расказаць яму!
I заўтра гэты вузел мы развяжам.
ДЖУЛЬЕТА
Яго спаткала я ў манаха ў кельі
I пра сваю любоў яму сказала, Паколькі мне дазволіла прыстойнасць.
КАПУЛЕЦІ
Ну, добра, я здаволены, ўставай.