• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    БАЛТАЗАР
    Баюся, ойча.
    He ведае мой гаспадар, што я ўсё тут. А ён жа пагражаў мне лютай смерцю, Калі я застануся падглядаць.
    БРАТ ЛАРЭНЦА '
    Дык заставайся, я адзін пайду.
    Бяды баюся, страх мяне бярэ.
    БАЛТАЗАР
    Калі пад гэтым цісам я заснуў,
    Мне снілася — Рамэо з некім біўся, Мой гаспадар забіў таго.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Рамэо!
    (Падыходзіць да склепа.)
    О божа мой, чыёй жа гэта кроўю Заплямлены ступені ў гэты склеп? Хто шпагі акрываўленыя кінуў
    Тут, у прытулку вечнага спакою?
    (У ваходзіць у склеп.)
    Рамэо! Бледны. Хто ж яшчэ? Парыс.
    Увесь ён у крыві. Які злы момант Віноўнік тут няшчаснага здарэння? Яна паварушылася, здаецца.
    Джульета прачынаецца і ўстае.
    ДЖУЛЬЕТА
    Святы айцец! А дзе ж мой уладар?
    Я помню добра, дзе мне трэба быць,— На гзтым месцы. Дзе ж Рамэо мой?
    Шум за сцэнай.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Я чую нейкі шум. Хадзем, сіньёра, Мы з гэтага гнязда заразы, смерці I сну ненатуральнага. Ёсць сіла Мацнейшая, чым нашы намаганні,— Яна разбурыла намеры нашы.
    Хадзем хутчэй. Тут на грудзях тваіх
    Ляжыць твой мёртвы муж; Парыс — таксама Хадзем са мной, у манастыр цябе Я да сясцёр набожных завяду.
    Ты не распытвайся і не марудзь.
    Ужо вунь варта. Мілая Джульета, Хадзем, хадзем! Я не магу застацца.
    Ларэнца адыходзіць.
    ДЖУЛЬЕТА
    Ідзі. Я не пайду адгэтуль. Гэта што?
    Сціскае шклянку любага рука.
    Атрута тут — прычына смерці ранняй.
    О, прагны! Выпіў і ніводнай каплі Для паратунку не пакінуў мне.
    Я вусны буду цалаваць твае, На іх атрута, можа, засталася, I ад уцехі гэтай я памру.
    (Цалуе Рамэо.)
    А губы цёплыя твае.
    ПЕРШЫ ВАРТАВЫ
    (за сцэнай)
    Ну дзе?
    Вядзі паказвай нам, куды ісці.
    ДЖУЛЬЕТА
    Там шум. Спяшацца трэба мне. Кінжал, Збавіцель мой!
    (Вымае кінжал Рамэо з ножан.)
    Вось ножны дзе твае.
    ( Заколваецца.)
    Ржавей ты тут, а мне памерці дай.
    (Падае на цела Рамэо і памірае.)
    Уваходзіць в а рта з пажам Парыса.
    ПАЖ
    Вунь там, дзе факел той гарыць. Вунь там. ПЕРШЫ ВАРТАВЫ
    Зямля ў крыві. Абшукваць могільнік, I хто б ні трапіўся, вязаць усіх.
    Малюнак страшны. Граф ляжыць забіты; Джульета ўся ў крыві... і цёплая, Хоць трэці дзень ужо, як пахавалі.
    Хутчэй ідзіце герцагу скажыце! Паклічце Капулеці! Клічце ўсіх! Мантэкі пабудзіце зараз жа! Мы бачым месца жахаў і крыві, А да прычын страшэннае бяды Без росшукаў не можам мы дабрацца.
    Уваходзяць некалькі вартавых з Балтазaрам.
    ДРУГІ ВАРТАВЫ
    Манах тут; стогне ён, дрыжыць і плача.
    Ішоў сюды, а мы яго схапілі I адабралі лом і жалязняк. ПЕРШЫ ВАРТАВЫ
    О, гэта падазрона! Затрымаць!
    Уваходзіць герцаг са світай.
    ГЕРЦАГ
    Што за бяда прачнулася так рана I ранішні спакой наш парушае?
    Уваходзяць Ка пуле ці, сіньёра Капулеці і іншыя.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Народ на вуліцы крычыць «Рамэо».
    А хто: «Джульета», хто: «Парыс» — і ўсе Да склепа нашага імчацца з крыкам.
    ГЕРЦАГ
    Які тут жах трывожыць слых наш? ПЕРШЫ ВАРТАВЫ	Герцаг,
    Вось тут ляжыць забіты граф Парыс, Рамэо мёртвы, мёртвая Джульета — I цёплая: забіта толькі што.
    ГЕРЦАГ
    Шукаць, знайсці віноўнікаў забойства!
    ПЕРШЫ ВАРТАВЫ
    Слуга Рамэо тут; а вось — манах.
    Пры іх для ўзлому склепа гэтага Знайшлі прылады.
    КАПУЛЕЦІ
    Жонка, божа мой!
    Ты глянь, дачка ў крыві ўся. Памыліўся Кінжал: вунь там, пры поясе ў Рамэо Яго парожняе жыллё, а ён
    У грудзі нашае дачкі ўвайшоў.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    О гора! Гэты выгляд смерці мне — Як пахавальны звон, які гаворыць, Што старасці маёй пара ў магілу.
    Уваходзяць Мантэкі і іншыя.
    ГЕРЦАГ
    Ты рана ўстаў, Мантэкі, каб пабачыць, Што сын адзіны твой так рана лёг.
    МАНТЭКІ
    Мой уладар, сканала ўночы жонка: Выгнанне сына ёй жыццё разбіла, Якой жа мне яшчэ бяды чакаць?
    ГЕРЦАГ
    Ты глянь — і ўбачыш.
    МАНТЭКІ
    О невук, невук ты! Прыстойна хіба Раней за бацьку класціся ў магілу?
    ГЕРЦАГ
    Для нараканняў зачыні ты вусны, Пакуль не высветлім падзей жахлівых, He знойдзем іх крыніцы і прычын. Тады правадніком жалобы вашай Я стану сам да самае магілы.
    Хай гора ваша крыху пацярпіць. Прывесці падазроных мне сюды!
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Галоўны самы з падазроных — я, Хоць менш за ўсіх я здольны на злачынства. Жахлівага забойства час і месца — Усё паказвае супроць мяне.
    Я тут, каб бараніць і вінаваціць, Каб асудзіць і апраўдаць сябе.
    ГЕРЦАГ
    Усё, што ведаеш, кажы адразу.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Скажу я коратка,— іначай бы На доўгае апавяданне мне Хвілін маіх апошніх не хапіла. Рамэо мёртвы быў Джульеты мужам, I вернай жонкаю была яму Джульета мёртвая. Я іх вянчаў;
    Дзень шлюбу тайнага быў смертным днём Тыбальта; гэта смерць была прычынай Выгнання маладога мужа. Жонка Па мужу плакала, не па Тыбальту.
    А вы, каб разагнаць тугу яе, Хацелі выдаць сілаю за графа. Тут да мяне прыйшла яна з адчаем, Маліла, каб што-небудзь я прыдумаў I ўратаваў бы ад другога шлюбу, А не — забіць сябе гразіла ў келы. Тады, навучаны сваім умельствам, Я даў ёй соннае пітво, якое Зрабіла тое, што прадбачыў я: Надаўшы выгляд мёртвае жывой. А я тады Рамэо напісаў, Каб ён прыехаў гэтай ноччу страшнай Джульету ўзяць з часовае магілы, Калі надыдзе час прачнуцца ёй.
    Але пасланы мною брат Джаванні 3 пісьмом быў затрыманы выпадкова I ўчора мне вярнуў яго назад. Калі ёй тэрмін надышоў прачнуцца, Забраць яе пайшоў я ў склеп сямейны, Хацеў у кельі я схаваць яе, Пакуль змагу паведаміць Рамэо.
    Калі ж прыйшоў за некалькі хвілін Да тэрміну, што ёй прачнуцца трэба, Ужо нябожчыкі ляжалі тут —
    Рамэо верны і шаноўны граф. Калі Джульета ўстала, я прасіў Ісці са мной, скарыцца волі боскай, Але мяне спалохаў шум раптоўны, Яна ж ісці са мной не захацела I, мусіць, тут сама сябе забіла.
    Вось тое ўсё, што я магу сказаць; Пра шлюб жа ведае карміліца. Калі чым-небудзь я тут вінават, Дык у ахвяру строгаму закону Раней, чым суджана памерці мне, Аддайце вы жыццё маё старое.
    ГЕРЦАГ
    Заўсёды ў нас ты праведнікам быў, Але што скажа нам слуга Рамэо?
    БАЛТАЗАР
    Пра смерць Джульеты вестку я прынёс Гаспадару, і з Мантуі сюды Ён кінуўся да гэтага вось склепа; Сказаў, каб бацьку перадаў я ўранні Пісьмо вось гэта. Сам спусціўся ў склеп А мне пад страхам смерці загадаў, Каб я тут аднаго яго пакінуў.
    ГЕРЦАГ
    Дай мне пісьмо, я потым прачытаю. Дзе графаў паж, які паклікаў варту? Скажы, што гаспадар твой тут рабіў?
    ПАЖ
    Прынёс ён кветкі на труну сіньёры, Сказаў мне стаць вунь там; я адышоўся. I раптам нехта з факелам прыйшоў, Пачаў узламваць склеп. Мой гаспадар Тут на яго накінуўся з мячом, А я пабег тады хутчэй па варту.
    ГЕРЦАГ
    Пісьмо манаха словы пацвярджае Пра іх любоў, таксама, як пра смерць. Ён піша тут, што ён купіў атруту У беднага аптэкара і з ёй Прыйшоў у склеп памерці ля Джульеты. Дзе ж ворагі? Мантэкі! Капулеці! Вы богам пакараны за варожасць: Любоўю радасць вашу ён забіў.
    А я за патуранне вам аддаў Двух сваякоў; усе мы пакараны. КАПУЛЕЦІ
    0 брат Мантэкі, дай жа мне руку.
    Тут частка ўдовіна Джульеты; болей Я не прашу.
    МАНТЭКІ
    А я магу даць больш.
    Я з золата ёй статую пастаўлю, Пакуль Веронаю Верона будзе, Каштоўным самым будзе помнік гэты — Увасабленне вернае Джульеты.
    КАПУЛЕЦІ
    Заззяе і Рамэо разам з ёй — Ахвяры дзве варожасці сляпой.
    ГЕРЦАГ
    3 жалобным мірам ранне к нам ідзе, I сонца паказаць не хоча твару.
    Хадзем жа пагаворым аб бядзе — Каго памілаваць, каму даць кару. Сумнейшая з аповесцей на свеце — Аповесць аб Рамэо і Джульеце.
    Выходзяць.
    ГАМЛЕТ, ПРЫНЦ ДАЦКІ
    Пераклаў Юрка Гаўрук
    A C O Б Ы
    КЛАЎДЗІЙ
    ГАМЛЕТ
    кароль Дацкі
    сын ранейшага і пляменнік цяперашняга караля
    ФАРЦІНБРАС ПАЛОНІЙ ГАРАЦЫО ЛАЭРТ
    ВАЛЬЦІМАНД A
    КАРНЕЛІЙ	I
    РАЗЕНКРАНЦ 1
    ГІЛЬДЭНСТЭРН 1
    ОЗРЫК	)
    ПРЫДВОРНЫ СВЯШЧЭННІК
    МАРЦЭЛ	)
    БЕРНАРДА /
    ФРАНСІСКА РЭЙНАЛЬДА АКЦЁРЫ ДВА БЛАЗНЫМАГІЛЬШЧЫКІ КАПІТАН АНГЛІЙСКІЯ ПАСЛЫ ГЕРТРУДА АФЕЛІЯ ВЯЛЬМОЖЫ, ДАМЫ, АФІЦЭРЫ, САЛДАТЫ, МАТРОСЫ, ПАСЛАНЦЫ I СЛУГІ
    ЗДАНЬ БАЦЬКІ ГАМЛЕТА
    прынц Нарвежскі міністр двара друг Гамлета сын Палонія
    прыдворныя
    афіцэры
    салдат слуга Палонія
    Каралева Дацкая, маці Гамлета дачка Палонія
    Месца дзеі — Эльсінор.
    АКТ ПЕРШЫ
    Сцэна першая
    Эльсінор. Пляцоўка перад замкам.
    Ф рансі с ка на варце.
    Уваходзіць Б е рн а рда.
    БЕРНАРДА
    Хто тут?
    ФРАНСІСКА
    Адказвай першы; стой і адзавіся.
    БЕРНАРДА
    Няхай жыве кароль!
    ФРАНСІСКА
    Бернарда?
    БЕРНАРДА
    Ён.
    ФРАНСІСКА
    Вы трапілі ў самую пару.
    БЕРНАРДА
    Прабіла поўнач. Спаць ідзі, Франсіска.
    ФРАНСІСКА
    Удзячны за дазвол. Сабачы холад,
    I нездаровіцца.
    БЕРНАРДА
    Усё спакойна?
    ФРАНСІСКА
    I мыш не перабегла.
    БЕРНАРДА
    Ну, дабранач;
    Сустрэнуцца Гарацыо і Марцэл, Скажы ім, каб ішлі хутчэй на варту.
    Уваходзяць Гарацыо і Марцэл.
    ФРАНСІСКА
    Ідуць. Яны, здаецца. Стой! Хто там? ГАРАЦЫО
    Сыны айчыны.
    МАРЦЭЛ
    Дацкія васалы. ФРАНСІСКА
    Дабранач вам усім.
    МАРЦЭЛ
    Бывай, служака.
    Хто заступіў?
    ФРАНСІСКА
    Бернарда заступіў. Дабранач.
    Выходзіць.
    МАРЦЭЛ
    Гэй, Бернарда!
    БЕРНАРДА
    Што, прыйшоў
    Г арацыо?
    ГАРАЦЫО
    Адной нагою тут.
    БЕРНАРДА
    Здароў, Гарацыо! Здароў, Марцэл! ГАРАЦЫО
    Ну што, ізноў з’яўляўся гэты самы? БЕРНАРДА
    He, не было.
    МАРЦЭЛ
    Гарацыо гаворыць, Што гэта выдумка. He верыць ён, Што два разы такі нам выпаў страх. Вось я і запрасіў яго к нам нанач, Каб ён пераканаўся. Калі зноў Пакажацца жахлівы гэты прывід, Хай паглядзіць і сам з ім пагаворыць.
    ГАРАЦЫО
    Ну, глупства! He пакажацца.
    БЕРНАРДА
    Прысядзем
    I будзем твае вушы штурмаваць,
    Бо ты глухі да нашага расказа.
    Дык вось, дзве ночы ўзапар...
    ГАРАЦЫО
    Добра, сядзем, Паслухаем, што нам Бернарда скажа.
    БЕРНАРДА
    У тую ноч, калі вунь тая зорка,
    Каторая ад полюса на захад, Нябесным шляхам адышла туды, Дзе зараз свеціцца, Марцэл і я, Як толькі празваніла — раз!..
    МАРЦЭЛ
    Маўчы! Глядзі, ён зноў ідзе сюды!
    Уваходзіць зд ань.
    БЕРНАРДА
    Якраз такі, як наш кароль-нябожчык. МАРЦЭЛ
    Гарацыо, ты — вучоны, гавары.
    БЕРНАРДА
    Якраз як наш кароль. Заўваж, Гарацыо.
    ГАРАЦЫО
    Падобен вельмі. Дзіўна мне і страшна.
    БЕРНАРДА
    Ён слоў чакае.
    МАРЦЭЛ
    Гавары, Гарацыо.
    ГАРАЦЫО
    Хто ты, што заўладаў парою гэтай
    I постаццю прыгожа-ваяўнічай
    Старога караля краіны дацкай?
    Я небам заклінаю, гавары.
    МАРЦЭЛ
    Пакрыўдзіўся.
    БЕРНАРДА
    Глядзі, пайшоў назад.
    ГАРАЦЫО
    Стой, гавары, я небам заклінаю.
    Здань выходзіць.
    МАРЦЭЛ
    Пайшоў і не адказвае нічога.
    БЕРНАРДА
    Ну як, Гарацыо? Збялеў, дрыжыш?
    Што — выдумка ці, можа, трошкі болей? Як думаеш?