• Газеты, часопісы і т.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Пра наш няшчасны шлюб, што сам разбіў я? КАРМІЛІЦА
    Нічога не гаворыць, толькі плача.
    To кінецца на ложак, то раптоўна
    Як закрычыць: «Тыбальт», пасля «Рамэо»!
    I зноў на ложак падае пластом.
    РАМЭО
    Яе маё імя, як куля, забівае, Як брата любага забіла гэта Праклятая рука. Скажы мне, ойча, Дзе месціцца, ў якой часціне цела, Маё імя? Скажы, каб мог я знішчыць Агідны той прытулак.
    (Вымае шпагу.)
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Прэч руку!
    Ці ж ты мужчына? 3 выгляду мужчына, А слёзы-то жаяочыя ў цябе.
    Як звер драпежны ты ў сваім шаленстве. Жанчына ты у вобразе мужчыны, Драпежнік у абліччы чалавека.
    Клянуся, дзіва мне. Раней я думаў,
    Што болей мужнасці ў цябе і волі. Забіў Тыбальта, а цяпер ты хочаш Забіць сябе, а разам з тым і жонку, Якая толькі і жыве табою.
    Ты ўзняў руку на род свой — на жыццё, Клянеш зямлю і неба, а яны ж — Жыццё, і неба, і зямля — ўсе трое — З’ядналіся ў табе не для распаду, I гэта ўсё зараз ты можаш знішчыць. Саромейся! Ты гэтым самым ганьбіш Сваю натуру, і любоў, і розум. Цябе прырода імі надзяліла, А ты дарэмна гэта ўсё марнуеш, He карыстаешся багатым дарам, Каб вобраз свой няспынна ўдасканальваць, Сваю любоў і розум. Вобраз твой Hi больш ні менш як тая лялька з воску, Пазбаўленая доблесці мужчыны;
    Твая любоў — хлусня і легкадумнасць, Так-сяк прыбраныя ў старызну клятвы, Калі ты, мерышся парушыць клятву I загубіць любоў, якой ты кляўся. А розум твой, які любоў і вобраз Павінен аздабляць, як арэолам, Іх толькі сапсуе. Як порах той, Які ў руках няўмелага салдата Ўзрываецца тады, калі не трэба, Так і ў цябе ўзарвецца раптам тое, Што абаронаю служыць павінна, I разнясе самога на кавалкі.
    Адумайся! Жыве твая Джульета, Што праз яе ты паміраў нядаўна,— Ты ўжо шчаслівы. Загубіць цябе Хацеў Тыбальт, а ты забіў яго,— Дык зноў жа ты шчаслівы. Той закон, Што смерцю пагражаў, табе спрыяе, I смерць ён замяніў табе выгнаннем,— I тут шчаслівы ты. На кожным кроку Цябе дарамі асыпае шчасце, Як закаханае, табе ўсё дагаджае, Але, як наравістая дзяўчынка, Надзьмуўся ты на шчасце, на любоў. Адумайся, a то няшчасны будзеш. Ідзі, як дагаворана, да любай.
    Пранікні ў дом, уцеш і заспакой. Але ўцякай, пакуль расставяць варту, Бо ў Мантую не зможаш ты прабрацца, Дзе жыць павінен, аж пакуль пра шлюб Адкрыта можна будзе аб’явіць, Пакуль мы не памірым вашы сем’і I ўпросім герцага, каб дараваў ён. Тады паклічам мы цябе сюды, I радасць большай будзе ў сто разоў, Чым сёння гора.— Ты, карміліца, Ідзі наперад, кланяйся сіньёры.
    Скажы, каб рана ўсіх уклала спаць, Тым больш што ўсіх за дзень стаміла гора. Рамэо прыйдзе следам за табой.
    КАРМІЛІЦА
    О божа, я ўсю ноч стаяла б тут Ды слухала б разумныя парады. He быў бы то вучоны! Пабягу, Скажу, сіньёр, што прыйдзеце вы зараз. РАМЭО
    Скажы, няхай рыхтуе мне дакоры. КАРМІЛІЦА
    Вось ад яе пярсцёнак вам, сіньёр.
    Ды не марудзьце вы — нярана ўжо. РАМЭО
    Зноў да мяне вярнулася жыццё.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Ідзі. Спакойнай ночы. Ды глядзі, Да першай варты выйсці ты павінен Альбо, пераадзеўшыся, на золку Бяжы ты ў Мантую, а я знайду Твайго слугу і буду праз яго Перадаваць, што добрае пачую. Дай мне руку! Спакойнай ночы,— позна. РАМЭО
    Каб радасць большая адсюль не звала, Расстанне б наша мне атрутай стала. Бывай!
    (Выходзіць.)
    Сцэна чацвёртая
    Пакой у доме Капулеці.
    Уваходзяць Капулеці, сіньёра Капулеці і Парыс.
    КАПУЛЕЦІ
    У нас цяпер, сіньёр, такое гора, Што мы дачку падрыхтаваць не ўспелі. Яна Тыбальта вельмі ўжо любіла, I я любіў яго, але што зробіш,— Для смерці мы радзіліся на свет. Час позны ўжо, яна не прыйдзе ўніз. Ды каб не ваша мілая прысутнасць, Я сам бы ўжо ў пасцелі быў з гадзіну.
    ПАРЫС
    У горы не да сватаўства. Бывайце, Сіньёра. Мой паклон Джульеце.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Заўтра
    Я распытаю пра яе прыхільнасць, Цяпер жа смутак агарнуў яе.
    КАПУЛЕЦІ
    Сіньёр Парыс, я за любоў дачкі Mary ручацца вам. Я — ўпэўнены,— Яна ва ўсім паслухае мяне.
    Схадзі ты, жонка, да яе цяпер, Пакуль не спіць, і пра любоў Парыса Ёй раскажы. Скажы, што ў сераду... Які ў нас дзень сягоння?
    ПАРЫС
    Панядзелак.
    КАПУЛЕЦІ
    He, ў сераду занадта хутка будзе;
    Няхай ужо ў чацвер... Скажы — ў чацвер Яна вянчаецца з сіньёрам графам.
    А вы гатовы? Даспадобы вам Такая спешка? Шуму падымаць He будзем. Некалькі сяброў — і ўсё. A то нядаўна так Тыбальт забіты, Калі мы баляваць пачнём, дык скажуць, Што сваяка свайго мы не шкадуем.
    Дык чалавек пяць-шэсць сяброў — і ўсё! Што пра чацвер вы скажаце, сіньёр?
    ПАРЫС
    Што я хацеў бы, каб ён заўтра быў.
    КАПУЛЕЦІ
    Ну, вось і добра; а цяпер ідзіце.
    Дык у чацвер... Ты, жонка, зараз жа
    Ідзі скажы Джульеце пра вяселле.
    Бывайце, граф! — Эй, вы! Святло падайце
    У мой пакой! Аднак жа позна ўжо.
    Дык так жа позна, што аж чуць не рана.
    Спакойнай ночы.
    Сцэна пятая
    Сад Капулеці.
    Наверсе, у акне, відаць Р амэо і Джульета.
    ДЖУЛЬЕТА
    Ты ўжо ідзеш? Да дня яшчэ далёка.
    He жаваранак,— гэта салавей
    Уразіў так твой палахлівы слых.
    Дык ён жа там начамі кожны раз На дрэве на гранатавым спявае. Павер, мой любы, гэта салавей.
    РАМЭО
    He салавей, а жаваранак гэта — Звястун світання. Глянь, мая любоў, Зара ад зайздрасці пачырванела, Начныя свечкі гаснуць. Дзень вясёлы На цыпачкі ўстае з-за гор туманных. Ісці мне — жыць, застацца тут — памерці. ДЖУЛЬЕТА
    He, там не дзень святлее, любы мой,
    А метэор ад неба адлучыўся, Каб аж да Мантуі табе свяціць. Ісці яшчэ не трэба, пачакай!
    РАМЭО
    Дык хай жа схопяць і вядуць на смерць.
    Я буду рад, калі так хочаш ты.
    Скажу, што шэрае святло — не золак, Што гэта месяца туманны водсвет,
    Што над галовамі, высока ў небе He жаваранак песняю звініць. Я больш хачу застацца, чым пайсці. Прыходзь жа, смерць,— вітаю твой прыход! Джульета хоча так. Мая ты радасць. Давай пагутарым, яшчэ не дзень.
    ДЖУЛЬЕТА
    He, не, ўжо дзень. Хутчэй, хутчэй ідзі!
    Бо гэта жаваранак тут спявае Прарэзліва, няскладна. Хлусяць людзі, Што ён прыносіць песняй асалоду: Прынёс ён горкую разлуку нам. Вачамі з жабай памяняўся ён I голасам няхай бы памяняўся.
    Ён спевамі нам рукі раз’яднаў, Са змрокам ночы і цябе прагнаў. Бяжы! Што раз становіцца ясней.
    РАМЭО
    Чым дзень ясней, тым на душы цямней.
    Уваходзіць карміліца.
    КАРМІЛІЦА
    Сіньёра!
    ДЖУЛЬЕТА
    Няня!
    КАРМІЛІЦА
    Гляньце, ўжо світае,
    I зараз ваша маці быць тут мае. ДЖУЛЬЕТА
    (адчыняе акно)
    Зара ў акно, а радасць за акно.
    РАМЭО
    Яшчэ раз пацалую і — на дно
    Тугі і смутку.
    (Спускаецца з акна.)
    ДЖУЛЬЕТА
    Ты пайшоў, мой мілы?
    Мой друг, мой муж любімы да магілы!
    Я кожную хвіліну дня і ночы Хацела б ведаць пра цябе і чуць, А ў кожнай жа хвіліне многа дзён,— Якой жа буду я тады старою, Калі мы зноў сустрэнемся з табою!
    РАМЭО
    Бывай! He прапушчу, мая любоў, Я выпадку паклон табе прыслаць.
    ДЖУЛЬЕТА
    Ты думаеш, пабачымся мы зноў?
    РАМЭО
    Я ўпэўнены, што хутка з асалодай
    Мы будзем гаварыць пра гэты боль. ДЖУЛЬЕТА
    Душа мая ў такім злавесным стане.
    Здаецца мне, калі гляджу я ўніз, Як быццам ты мярцвяк на дне магілы. Ці вочы лгуць, ці бледны ты страшэнна.
    РАМЭО
    I ты здаешся бледнаю, мой рай,
    Бо смутак смокча нашу кроў. Бывай! ДЖУЛЬЕТА
    О лёс! Цябе ўсе зменлівым завуць,
    Дык што ж ты зробіш з тым, хто пастаянны? Будзь зменлівым. Я буду спадзявацца, Што доўга ты трымаць яго не будзеш I вернеш мне.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    (за сцэнай)
    Ты ўстала ўжо, дачка?
    ДЖУЛЬЕТА
    Што гэта? Ці не маці кліча ўжо?
    Кладзецца позна так ці рана ўстала?
    У гэткі час чаго яна сюды?
    Уваходзіць сіньёра Капулеці.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Ну што, Джульета?
    ДЖУЛЬЕТА
    Нешта мне нядобра.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Усё аб смерці брата слёзы льеш?
    Размыць магілу хочаш ты слязамі?
    He ўваскрасіш яго, хоць і размыеш.
    Ну, годзе, сціхні ўжо. У меру смутак Гаворыць аб любві, але празмерны Ад недахопу розуму бывае.
    ДЖУЛЬЕТА
    Аб цяжкай страце дайце мне паплакаць.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Так плачучы, ты страту адчуваеш, А друга не.
    ДЖУЛЬЕТА
    Так адчуваючы, Аб другу я не плакаць не магу.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    He столькі плачаш ты аб смерці брата, Як больш аб тым, што жыў падлец-забойца.
    ДЖУЛЬЕТА
    Які падлец?
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Ды той падлец, Рамэо.
    ДЖУЛЬЕТА
    (убок)
    Падлец — і ён! Далёкія паняцці.
    (Уголас.)
    Даруе бог яму і я ад сэрца, Хоць сэрца ён крамсае, як ніхто.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    I ўсё таму, што жыў забойца подлы. ДЖУЛЬЕТА
    I так далёка ён ад рук маіх.
    Сама б адпомсціла яму за брата.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    За гэта мы адпомсцім, будзь спакойна.
    У Мантую пашлю я чалавека,
    Дзе выгнаны брадзяга жыць павінен, Такім пітвом яго мы пачастуем, Што хутка будзе ён з Тыбальтам разам. Тады адразу ўцешышся і ты.
    ДЖУЛЬЕТА
    Ніколі я не ўцешуся, ніколі.
    Пакуль сама яго не ўбачу... мёртвым...
    Мярцвее сэрца беднае маё.
    Знайдзіце, хто б занёс яму атруту, А прыгатую зелле я сама;
    Як вып’е, зразу ён засне спакойна.
    О, як балюча чуць яго імя,
    Калі не ў сілах паляцець туды I ўліць атруту ўсю любві да брата У вусны прагныя яго забойцы!
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Знайдзі атруту, чалавека знойдзем.
    А зараз слухай радасную вестку. ДЖУЛЬЕТА
    Дзе гэткі смутак, радасць там дарэчы.
    Якую ж вестку скажаце вы мне?
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Руплівы бацька твой, дзіця маё, Каб разагнаць твой смутак і тугу, Такі дзень радасці табе рыхтуе, Што не чакала ты і я таксама.
    ДЖУЛЬЕТА
    А што за дзень? Скажыце мне хутчэй. СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Дык вось паслухай: раненька ў чацвер Бліскучы, знатны родам граф Парыс Цябе ў царкве найсвентшага Пятра Сваёй шчаслівай жонкай назаве.
    ДЖУЛЬЕТА
    Клянуся я царквою і Пятром, He зробіць ён мяне шчаслівай жонкай.
    I што за спех? Ісці вянчацца ўжо, Калі жаніх яшчэ не запытаўся, Ці згодна я. Скажыце ж бацьку вы I ўладару, што замуж не пайду я I што хутчэй бы ўжо, клянуся я, Пайшла за ненавіснага Рамэо, Чым за Парыса йсці мне.— Вось дык радасць! СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Ідзе вунь бацька, ты яму скажы:
    Тады пабачыш, як ён гэта прыме.
    Уваходзяць Ка п у л е ці і карміліца.
    КАПУЛЕЦІ
    3 заходам сонца падае раса, А на закат пляменніка майго Праліўся цэлы лівень.
    Ну, што, водаправод-дзяўчынка? Ліюцца слёзы? Дожджык не сціхае? А ў целе ж у тваім маленькім гэтым I лодка ёсць, і мора ёсць, і вецер. Вось вочы я твае назваў бы морам: Тут заўжды слёз адлівы і прылівы. А цела — лодка на салёных хвалях.
    Цяжкія ж уздыханні — гэта ветры, Што ярасна змагаюцца з слязамі. Калі не прыйдзе раптам цішыня, Дык буры цела разаб’юць на шчэпкі.