• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Любоў мяне на пошукі паслала, Дала параду, я ж ёй вочы даў. Я не марак, але каб ты была Далёка, як зямля за акіянам, Паплыў бы я па гэтакі тавар.
    ДЖУЛЬЕТА
    Начная маска твар мой прыкрывае, А то б убачыў чырвань на шчаках Ад слоў маіх, якія ты падслухаў. Каб захаваць прыстойнасць, я ахвотна б Ад сказанага мпою адраклася, Але — бывай, прыстойнасць! Любіш ты Мяне? Вядома, скажаш ты — люблю, I я паверу. Хоць і даўшы клятву, Ты можаш здрадзіць. Кажуць, сам Юпітэр 3 любоўнай клятвы кпіць. Рамэо, мілы! Скажы мне праўду — любіш ты мяне? Калі ж ты думаеш, што вельмі хутка Здалася я, дык я насуплюся, Упартай стану, і тады ў адказ Пачуеш — не. I нізашто на свеце...
    Я моцна так люблю, Мантэкі мілы, Што выглядаю вельмі легкадумнай. Павер, аднак, што я вярней за тых, Што ўмеюць непрыстушіымі здавацца. I я трымалася б інакш, павер, Каб ты употай не падслухаў тут Прызнашія шчырага маёй любві.
    Даруй жа, не прымі за легкадумнасць Таго, што ноч адкрыла выпадкова. РАМЭО
    Клянуся гэтым месяцам святым, Што серабром абліў вяршыні дрэў... ДЖУЛЬЕТА
    О, не кляніся здрадлівым свяцілам, Што кожны месяц зменьвае свой выгляд, Каб не была любоў твая такой.
    РАМЭО
    А чым клясціся мне?
    ДЖУЛЬЕТА
    Нічым не трэба. А не, дык бажаством любві маёй — Самім сабою пакляніся ты, Паверу я.
    РАМЭО
    Калі агонь любві...
    ДЖУЛЬЕТА
    Стой, не кляніся. Рада я табе, Але не рада змове я начной... Так гэта ўсё раптоўна, нечакана, Як бліскавіца, што паспее згаснуць, Пакуль ты скажаш слова — «бліскавіца». Дабранач, мілы! Хай дыханне лета Любві расток у кветку ператворыць, Пакуль спаткаемся мы зноў. Дабранач! Хай у тваёй душы спакой пануе, Якім так поўна дышуць мае грудзі.
    РАМЭО
    I ты мяне пакінеш безуцешным? ДЖУЛЬЕТА
    А чым я больш магу цяпер уцешыць? РАМЭО
    Ты мне ўзамен за клятву клятву дай. ДЖУЛЬЕТА
    Дала яе раней, чым ты прасіў, I моманту цяпер таго шкадую. РАМЭО
    Зара мая! Ты клятву ўзяць хацела б Назад? Чаму?
    ДЖУЛЬЕТА
    Каб зноў яе дарыць. Хачу ўладарыць тым, чым так багата. Мая любоў бяздонная, а шчордасць — Бязмежны акіян. Чым больш я іх Дару табе, тым болей застаецца. Яны ў мяне бясконцыя абедзве.
    За сцэнай чуваць голас карміліцы.
    Мяне завуць... Бывай, мой мілы!..— Зараз. Іду, карміліца. Мантэкі, мілы, Будзь верным! Пачакай, вярнуся я.
    (Выходзіць.)
    РАМЭО
    О, самая шчаслівая з начэй!
    Баюся я, што гэта сон прысніўся, Чароўны вельмі ён, каб праўдай быць.
    Джу лье та зноў паказваецца наверсе.
    ДЖУЛЬЕТА
    Яшчэ тры словы, мой Рамэо любы, Тады ўжо сапраўды — бывай. Калі Сумленна любіш і жаніцца хочаш, Дык заўтра пасланцу майму скажы, Дзе і калі вянчацца будзем мы, I я свой лёс кладу к тваім нагам, На край зямлі пайду за ўладаром.
    КАРМІЛІЦА
    (за сцэнай)
    Сіньёра!
    ДЖУЛЬЕТА
    Зараз! I калі задумаў
    Нядобрае. Прашу цябе...
    КАРМІЛІЦА
    Сіньёра!..
    ДЖУЛЬЕТА
    Ужо іду... Тады не дамагайся, Пакінь мяне адну з маёй тугой. Дык заўтра я прышлю...
    РАМЭО
    Душой клянуся... ДЖУЛЬЕТА
    Ну, сто разоў жадаю добрай ночы.
    РАМЭО
    У сто разоў мне ноч цямнейшай стала. Як лёгка з кніжкай школьніку расстацца, Так цяжка мне з любімай развітацца.
    (Павольна ідзе да выхаду.)
    ДЖУЛЬЕТА
    (зноў паказваецца)
    Рамэо! Ах, шкада, што не ўладаю Я голасам сакольніка, каб зноў Прывабіць сокала назад. He можа Няволі сіплы голас смела крыкнуць, A то пячору б страсянула я, Дзе рэха спіць, і голас бы яго
    Паветраны ахрып мацней, чым мой, Бясконца паўтараючы — Рамэо.
    °АМЭО
    Душа мая мяне заве. Чароўна, Як музыкі сярэбраныя гукі, Гучыць мне любы голас уначы.
    ДЖУЛЬЕТА
    Рамэо!
    РАМЭО
    Мілая!
    ДЖУЛЬЕТА
    Калі ж прыслаць
    Мне заўтра?
    РАМЭО
    Раніцай у дзевяць.
    КАРМІЛІЦА
    Сіньёра.
    ДЖУЛЬЕТА
    Добра, я прышлю. Але ж
    Да дзевяці чакаць мне — дваццаць год.
    Забыла я, чаго цябе вярнула.
    РАМЭО
    Дазволь мне пастаяць, пакуль ты ўспомніш. ДЖУЛЬЕТА
    He ўспомню я, каб ты даўжэй стаяў.
    Адно я помню — добра мне з табой.
    РАМЭО
    Я пастаю, а ты ўсё забывай.
    I сам забуду я пра ўсё на свеце.
    ДЖУЛЬЕТА
    Світае. Адпусціць цябе хачу я,
    Але як птушку рэзвая дзяўчынка, Якая дасць нявольніцы ўзляцець, Ды за шнурок шаўковы зноў пацягне, Раўнуючы яе да вольнай волі.
    РАМЭО
    Ахвотна б я тваёю птушкай быў.
    ДЖУЛЬЕТА
    I я хацела б гэтага, але Пяшчотамі б замучыла цябе. Дабранач! Ах, салодкі боль расстання! Я расставалася б з табой да рання.
    РАМЭО
    Спакой і сон ўладаюць хай табою, Твайму я сну зайздрошчу і спакою. Пайду к Ларэнца. У айца святога Параду я знайду і дапамогу.
    (Выходзіць.)
    Сцэна трэцяя
    Келья брата Ларэнца.
    Уваходзіць брат Ларэнц а з кошыкам.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Ужо ўсміхнуўся ранак шэравокі Пахмурнай ночы, неба край далёкі Падзалаціў, і змрок сышоў, як п’яны, 3 дарогі вогненных калёс Тытана. Пакуль агністым вокам дня красу He асвяціла сонца і расу
    He асушыла з траў, імглісты золак Пакуль не высах, променем сагрэты, Павінен назбіраць я ў кошык гэты Гаючых кветак і атрутных зёлак. Зямля — прыроды маці і магіла — Дзяцей бясконцы лік грудзьмі ўспаіла. Народжаныя маткаю адной — Яны каштоўны вартасцю сваёй, Хоць кожнае адменны выгляд мае. Шмат сіл дзівосных у сабе хавае Расліна кожная і кожны камень, Шмат якасцей, не скарыстаных намі. Няма нічога злога на зямлі, 3 чаго б дабра хоць каплю не ўзялі. Дабра ж нядобрае прыстасаванне Становіцца крыніцай злоўжывання.
    У гэтай кветцы ёсць і сок атруты, I сродак — людзям аблягчыць пакуты. Панюхай — целу свежасць дасць і сілу, А паспытай — паложыць у магілу.
    I сэрца чалавечае такое:
    Як зло ў ім над дабром пераважае, Чарвяк смяротны кветку паражае.
    У ваходзіць Р амэо.
    РАМЭО
    Дзень добры, ойча!
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Будзь благаславенны!
    Чый голас прывітаў мяне так рана?
    Юнак, твой «добры дзень» парой такою — Адзнака клопату і неспакою.
    На варце клопат пры старых вачах, He дапускае сну ён па начах, А дзе юнацтва, што турбот не знае, Над ложкам там спакойны сон лунае. Маглі цябе падняць у рань такую Турботы нейкія, як я мяркую.
    А праўдзівей яшчэ калі сказаць — Ты гэту ноч зусім не клаўся спаць.
    РАМЭО
    Ты адгадаў, але праз гэта мне Ноч прыямнейшаю была ўдвайне.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Хай бог даруе. 3 Разалінай быў?
    РАМЭО
    He, ойча, я зусім яе забыў.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Ну, гэта добра. А калі не з ёй, Дык дзе ж?
    РАМЭО
    Маўчы і слухай, ойча мой.
    Быў на піры я ў ворага свайго, Там раніў ён мяне, а я — яго. Дык вось я з просьбай да айца святога: Абодвум нам патрэбна дапамога.
    Злабы на ворага я не нашу:
    I за сябе і за яго прашу.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Будзь шчырым, сын, адкрый усё зараз: Якая споведзь, дык такі і адказ.
    РАМЭО
    Дык ведай жа... Мацней за ўсё на свеце Мы любімся з дачкою Капулеці;
    Як мне яна, дык так і я ёй люб,
    I нас навек з’яднаць павінен шлюб. Як мы сышліся, як пакляўся ёй, Дарогай раскажу я, ойча мой. Цяпер жа папрашу мне абяцаць, Што будзеш ты сягоння нас вянчаць.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Святы Францыск! Якая перамена! Любіў ты Разаліну так страшэнна I хутка так забыў. У юнакоў, Відаць, не ў сэрцы, а ў вачах любоў. Ах, Езус-Мар’я. Ад любві шалёнай Яшчэ зусім нядаўна цёк з вачэй Па бледных шчоках горкіх слёз ручэй. Прапала марна шмат вады салёнай, Якой ты прыпраўляў тваё каханне. Яшчэ ж і воблакаў твайго ўздыхання He разагнала сонца ў небясах, I енк твой у маіх старых вушах Яшчэ стаіць, і на шчацэ забыты Нядаўніх слёз я бачу след нязмыты. Калі сабой ты быў, а боль — тваім, Дык Разаліне ты належаў з ім.
    Калі мужчына нетрывалы ў страсці, Дык тым лягчэй слабой жанчыне пасці.
    РАМЭО
    Ты ж дакараў, што я люблю яе.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    He за любоў — за дурасці твае.
    РАМЭО
    Ты раіў пахаваць любоў благую.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    He для таго, каб адкапаць другую. РАМЭО
    He гавары дакорлівых мне слоў. Яна любоўю плаціць за любоў, He так, як тая.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Разгадала тая, Што бойка так любоў тваю чытае На памяць, хоць не ведае складоў. Ну што ж, хадзем. Я памагчы гатоў. Мо шлюб дзяцей бацькам саслужыць службу I ператворыць іх злабу у дружбу.
    РАМЭО
    Хутчэй, хутчэй, мяне чакае шчасце.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Хто так спяшаецца, той можа ўпасці.
    Сцэна чацвёртая
    Вуліца.
    Уваходзяць Бенволіо і Меркуцыо.
    МЕРКУЦЫО
    Куды ж таго Рамэо чэрці ўзялі?
    Што, дома ён не начаваў сягоння?
    БЕНВОЛІО
    He начаваў — пытаўся я ў слугі.
    МЕРКУЦЫО
    I ўсё тут Разаліна вінавата —
    Дзяўчынка бледнашчокая і злая.
    Ён звар’яцее зараз праз яе.
    БЕНВОЛІО
    Тыбальт — сваяк старога Капулеці —
    Прыслаў сягоння ў дом пісьмо яму.
    МЕРКУЦЫО
    Mary ў заклад ісці, што гэта выклік.
    БЕНВОЛІО
    Ну што ж, Тыбальту ён адкажа.
    МЕРКУЦЫО
    Кожны, хто ўмее пісаць, зможа адказаць на пісьмо. БЕНВОЛІО
    He пісьмом адкажа, а выклікам на дзёрзкі выклік. МЕРКУЦЫО
    На жаль, небарак Рамэо мёртвы ўжо. Пранізалі яго наскрозь чорныя вочы бялявай дзяўчынкі. Вуха яго прастрэлена любоўнай песенькай. У сэрца, у самую сярэдзіну, трапіла яму страла сляпога хлапчука. Ну, дзе ж яму цяпер цягацца з Тыбальтам?
    БЕНВОЛІО
    А што ж такое Тыбальт?
    МЕРКУЦЫО
    Напэўна ўжо не які-небудзь кашачы цар Тыберт, a крыху важней. О, ён герой далікатных манер. Ён б’ецца на паядынку, усё роўна як ты па нотах спяваеш.
    Захоўвае адлегласць, меру, тэмп, вытрымлівае кароценькую паўзу — раз, два, а трэці ўжо ў грудзях у вас. Ён сапраўдны згубіцель гузікаў, што на канцах рапір. Дуэлянт, дуэлянт. Дваранін самага першага гатунку, знаток першых і другіх зачэпак для дуэлі. Ах, бяссмертнае: pass ado, яго panto reverse, яго hai!1..
    БЕНВОЛІО
    Шго?
    МЕРКУЦЫО
    Чорт бы іх пабраў гэтых модных блазнаў, манерных балбатуноў, што мову перакручваюць на новы лад: «Клянуся Езусам, дзівосны клінок, надзвычайны мужчына, цудоўная дзеўка». Хіба не крыўдна, друг, што нас апаноўваюць гэтыя чужаземныя мухі, гэтыя модныя pardonnez moi2, такія сквапныя да новых убораў, што ім на старых лаўках і сядзець у іх нязручна. Агідна слухаць гэтых іх «bon, bon»3.
    Уваходзіць Р амэ о.
    БЕНВОЛІО
    Вось і Рамэо ідзе, вось і Рамэо.
    МЕРКУЦЫО
    Вялы, як марынованы селядзец. О, мяса, мяса! Як ты так абрыбілася? Ён увесь цяпер расплыўся ў настроях Петраркі. Лаура — у параўнанні з яго любай — кухарка, хоць яе палюбоўнік апяваў яе куды лепш. Дыяна — няўклюда, Клеапатра — цыганка, Елена і Гера — вулічныя флюндры. Фіоба хоць і мае шэрыя вочы і яшчэ там нешта такое, але і яна ні к чорту не варта. Сіньёр Рамэо, bonjour!4 Французскае прывітанне вашым французскім штанам. Вы нас здорава падвялі ўчора вечарам.