• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    РАМЭО
    Пайду глядзець на новую красу,— Ранейшай захапленне панясу.
    Выходзяць.
    Сцэна трэцяя
    Пакой у доме Капулеці.
    Уваходзяць сіньёра Капулеці і карміліца.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    А дзе дачка? Пакліч яе сюды.
    КАРМІЛІЦА
    Нявіннасцю сваёю ў дзесяць год
    Клянуся — звала ўжо. Авечка! Птушка!
    Дзяўчынка, дзе ты? Божа мой? Джульета!
    Уваходзіць Джульета.
    ДЖУЛЬЕТА
    А хто мяне тут клікаў?
    КАРМІЛІЦА
    Ваша маці.
    ДЖУЛЬЕТА
    Я тут. Вы клікалі мяне, сіньёра?
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Дык вось што... Няня, выйдзі на хвілінку;
    Пагаварыць нам трэба. He, чакай;
    Я перадумала: ты можаш слухаць, Ты ведаеш,— дарослая дачка.
    КАРМІЛІЦА
    Яе гады лічу я па гадзінках.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ Ёй чатырнаццаці няма.
    КАРМІЛІЦА
    Няма.
    Клянуся чатырнаццаццю зубамі, Хоць у мяне іх усяго чатыры. А колькі да Пятра?
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Два тыдні з лішнім. КАРМІЛІЦА
    Ну, два ці больш, але ў Пятрову ноч Якраз ёй чатырнаццаць год міне. Мая Сусанна (пухам ёй зямля) Была равесніцай, ды бог забраў: Яе не варта я была. Ну вось Дык на Пятра ёй чатырнаццаць будзе. Так, чатырнаццаць. Добра памятаю — Што адзінаццаць ад землетрасення, Што ад грудзей я адняла яе.
    Да капелькі ўсё помню, як сягоння. Я палыном сабе нацерла грудзі, На сонцы седзячы ля галубятні. Вы ў Мантуі былі тады з сіньёрам. Як зараз помню я: калі яна Гаркоту палыну рассмакавала, Дык так заплакала, што аж зайшлася. I ручкай замахнулася на грудзі. Тут раптам галубятня задрыжала, Дык я кулём адтуль!
    Сем... дзесяць... Адзінаццаць год мінула.
    Тады яна стаяла ўжо... Ды што я! Яна ўжо бегала. Зірнеш — пацеха: Шлэп, шлэп, як тая гуска. Памятаю, Што перед тым за дзень пабіла лобік. Тады мой муж — спачын яго душы,— Такі быў жартаўнік!.. узяў яе:
    «Ну, што ж ты тварам падаеш? — сказаўён.— Чакай, малышка, як паразумнееш, Тады ты будзеш падаць дагары.
    Ці так, дзяўчо?» — I вось, клянуся богам,— Дзяўчынка сціхла і сказала: «Так».
    Цяпер той жарт і спраўдзіцца гатоў. Хоць тысячу гадоў я пражыву, Ніколі не забуду: «Так, дзяўчо?»
    Дурніца нават плакаць перастала.
    I кажа: «Так».
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Ну, змоўкні, годзе ўжо. КАРМІЛІЦА
    Маўчу. Аж смех бярэ, калі я ўспомню,— Раптоўна сціхла і сказала: «Так».
    А гуз на лбе з курынае яйцо — Ударылася моцна і крычала.
    Муж кажа: «Што ж ты тварам падаеш? Чакай, малышка, як паразумнееш, Тады ты будзеш падаць дагары.
    Ці так, дзяўчо?» — Яна тут сціхла: «Так». ДЖУЛЬЕТА
    I ты ўжо, няня, сціхні, калі ласка. КАРМІЛІЦА
    Ужо я сціхла. Дай бог табе шчасця, Ты прыгажэйшая за ўсіх дзяцей, Якіх я няньчыла. I каб яшчэ
    Мне на тваім вяселлі пагуляць, Тады б нічога больш я не хацела. СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Дык я ж якраз пра гэта самае Хачу пагаварыць. Скажы, Джульета, Ці ты хоць раз падумала пра замуж? ДЖУЛЬЕТА
    He марыла яшчэ пра гзткі гонар. КАРМІЛІЦА
    Пра гонар — бачыш ты! Каб не была Я мамкаю тваёй, дык бы сказала, Што розум ты ўсмактала з малаком. СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Дык вось падумай ты цяпер пра гэта, Ёсць дамы маладзей цябе ў Вероне,— I маткі ўжо яны. А я сама Шмат маладзей была, чым ты цяпер, Калі цябе радзіла. Справа ў тым, Што граф Парыс цябе пасватаць хоча.
    КАРМІЛІЦА
    Вось гэта чалавек, і я скажу!
    Ах — чалавек. Вось гзта дык мужчына! Адзін з усіх. Як з воску выліты.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Няма ў Вероне лепшай кветкі летам.
    КАРМІЛІЦА
    I праўда — кветка; кветачка, дый годзе. СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Ну, што ты скажаш? Ён табе да густу?
    На вечары сустрэнешся з ім сёння, Яго аблічча кнігу прачытаеш, Што напісала хараства пяро. Угледзься ў рысы твару і правер Таемных замыслаў яго намер, Калі ж чаго не выявіш падчас, Шукай на ўсё ў вачах яго адказ. Перад табою ён, як кніга тая, Што толькі добрай вокладкі чакае, Ды не злавіў ніхто прыдатнай з рыб, Што скуру ўзяць на вокладку маглі б. Цудоўную карціну гэтаксама Прыгожая аздобіць можа рама.
    I залатому зместу добрых кніг Патрэбны ўбор засцёжак залатых. 3 красой і скарб табе падорыць ён, Што для цябе, вядома, не урон. КАРМІЛІЦА
    Які ж урон? Нам ад мужчын прыбытак.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Ну, дык скажы, палюбіш ты Парыса? ДЖУЛЬЕТА
    Я гляну, мо народзіцца любоў, Тады вачам я столькі волі дам, Каб дагадзіць і быць паслушнай вам.
    Уваходзіць слуга.
    СЛУГА
    Сіньёра, госці сабраліся, вячэра пададзена, маладую сіньёру шукаюць, карміліцу на кухні праклінаюць, усе хвалююцца. Я павінен ісці туды прыслугоўваць. Калі ласка, ідзіце хутчэй.
    (Выходзіць.)
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Хадзем, Джульета, граф ужо прыйшоў. КАРМІЛІЦА
    Ідзі, ідзі, ды прыбаўляй хутчэй
    К шчаслівым дням шчаслівых шмат начэй.
    Сцэна чацвёртая
    Вуліца.
    Уваходзяць Рамэо, М е ркуцыо, Бенволі о з пяццю ці шасцю іншымі маскамі, факельшчык і х лапчу к з барабанам.
    РАМЭО
    Ну як жа мы — з прамовай прабачэння, Ці ўвойдзем так, нічога не сказаўшы? БЕНВОЛІО
    О не, цяпер прамовы не ў пашане, Мы ўвалімся да іх без Купідона 3 павязкай на вачах, з татарскім лукам, Падобнага на пудзіла ў гародзе, Якое толькі дзевак нам распудзіць. He трэба нам і вуснага Пралога, Які не ступіць слова без суфлёра. Няхай што хочуць думаюць пра нас, Мы патанцуем з імі — і назад.
    РАМЭО
    He ў галаве мне танцы. Дайце факел. Хоць я пахмурны, а свяціць магу. МЕРКУЦЫО
    He, дарагі Рамэо, патанцуеш.
    РАМЭО
    У вас вось туфлі з лёгкаю падэшвай
    I ногі лёгкія да танцаў, а ў мяне Цяжкі свінец на змучанай душы. Ён так гняце, што мне скрануцца цяжка. МЕРКУЦЫО
    Ты ж закаханы, здэцца, дык пазыч
    У Купідона крылле і лятай. РАМЭО
    Ён так мяне стралою прасадзіў, Што крылляў мне не ўзняць, і спутаў так, Што мне тугі сваёй не пераскочыць.
    Я ледзь не падаю пад цяжкай ношай. МЕРКУЦЫО
    Як упадзеш, дык ты ж любоў прыдушыш, А груз цяжкі для гэткай кволай рэчы.
    РАМЭО
    Любоў зусім не кволая, а злая, Калючая, як той чартапалох.
    МЕРКУЦЫО
    I ты будзь грубы з грубаю любоўю:
    Яна цябе, а ты яе калі. (Надзявае маску.) Футляр мне дайце, твар я свой схаваю. На масцы маска. Што мне да таго, Што я каму уродам пакажуся?
    Няхай вось гэта рыла чырванее.
    БЕНВОЛІО
    Ну што ж, хадзем пастукаем і зойдзем; Рыхтуйце ногі, будзе ім работы.
    РАМЭО
    Мне факел дайце. Жвавыя юнцы Няхай сабе падлогу націраюць. На пацяруху труць чарот нагамі, Я ж прыказкі трымаюся старой: Хто свеціць, дык той больш і ўбачыць. Цудоўная гульня, а я прапашчы.
    МЕРКУЦЫЮ
    Ах, светач, палюбоўнік, шаляніца, Ты нам агорк, як чадная газніца;
    Заграз у палюбоўнай калатушы, А мы стаім, развесілі тут вушы, Дарэмна свечкі палім.
    РАМЭО
    He дарэмна. МЕРКУЦЫО
    Маруда, мы любоў тваю клянём, Бо трацім час, як тыя свечкі днём.
    Паслухай нас, тут нашых пяць галоў, Дык разумней цябе мы ў пяць разоў.
    РАМЭО
    Мы будзем там няпрошаныя госці. МЕРКУЦЫО
    Занадта ты разважлівы чагосьці.
    РАМЭО
    Мне сніўся сон.
    МЕРКУЦЫО
    I мне той самы, мусіць. РАМЭО
    Які ж табе?
    МЕРКУЦЫО
    Што сны страшэнна хлусяць. РАМЭО
    Ты не кажы, бывае сон прарочы.
    МЕРКУЦЫО
    Відаць, царыца Маб мінулай ноччу Цябе наведала. Бабулька эльфаў — Яна не большая за той агат, Што ўстаўлены ў пярсцёнак олдэрмэна. На атамах запрэжаных яна Заўсёды ездзіць па людскіх насах, Калі, як нежывыя, людзі спяць.
    У колах спіцы — ногі павукоў, А верх каляскі — з крылляў страказіных. Пастронкі — з найтанчэйшай павуцінкі. А хамуты — з паўмесяцаў бліскучых, I пуга — з костачкі свярчка і з жылкі. За фурмана — у шэранькай ліўрэі Малюсенькі камарык, меншы нават За чарвяка, што ў дзеўкі-гультая Суставы точыць. Кузаў калясніцы — 3 арэхавай лупіны белкай зроблен Ці чарвяком — карэтнікам выдатным, Які для фей карэты вырабляе.
    I так штоночы раз’язджае Маб. Як па мазгах любоўніка праедзе,— Любоў яму прысніцца; па каленях Вяльмож — паклоны сняцца; па руках Суддзі — яму адразу ўзятка сніцца; Па вуснах дам,— дык сняцца пацалункі. Ці вусны гэтыя балячкамі асыпле, Бо ласыя занадта да прысмакаў. Прыдворны нос яна кране часамі, I падарункаў пах яму прысніцца.
    А іншы раз шчацінкаю свіною Папоўскі нос ціхутка паказыча, Тады яму прыход багаты сніцца. A то яшчэ па шыі па салдацкай Пракоціцца — і бачыць ён разню, Вайну, клінкі іспанскія, засады I кубкі ў паўаршына глыбінёй. Бой барабанны раптам ён пачуе, Усхопіцца, пачне шаптаць малітву I зноў засне. Яшчэ вось гэта — Маб Начамі грывы заплятае коням, I людзям каўтуны яна камечыць; Разблытаеш каўтун — бяду наклічаш. Дзяўчат, што дагары ляжаць у сне,
    Яна гняце, да грузу прывучае, Каб моцныя жанчыны выйшлі з іх. Яна...
    РАМЭО
    Ды сціхні ўжо, Меркуцыо. Балбочаш ты пра глупства.
    МЕРКУЦЫО
    Так, пра сны. Пра дзетак бестурботнай галавы, Народжаных фантазіяй пустой;
    Што лёгкія, нібы само паветра, Нясталыя, як вецер той, што лашчыць Зямлі паўночнай ледзяныя грудзі, Пасля, ўзлаваўшыся, ляціць на поўдзень, На росы чыстыя зямлі вільготнай.
    БЕНВОЛІО
    Ад нас саміх твой вецер нас адносіць: Вячэра скончыцца, пакуль мы прыйдзем. РАМЭО
    Баюся я, што рана. Адчуваю, Што лёс мой вырашаны ўжо на небе, Што будзе бал пачаткам долі горкай, Смерць наглая мяне чакае, мусіць, Каб у магілу раннюю пакласці.
    Але няхай той парус падымае, Хто караблём маім кіруе. Пойдзем. БЕНВОЛІО
    Бі ў барабан!
    Ідуць у дом.
    Сцэна пятая
    Зала ў доме Капулеці.
    М у зыкі чакаюць.
    Уваходзяць с лу г і з сурвэткамі.
    ПЕРШЫ СЛУГА
    Дзе ж Макацёр? Чаму ён не памагае прыбіраць?
    Гэта яго справа — мяняць талеркі, скрэбці пасуду. ДРУГІ СЛУГА
    Дрэнна, калі ўсё аддадзена ў рукі двух чалавек, ды яшчэ ў нямытыя.
    1-ШЫ СЛУГА
    Выносьце хутчэй крэслы, адсуньце буфет. А ты, даражэнькі, прыхавай для мяне крыху марцыпанаў. I, калі ты мне друг, скажы прыбрамніку, каб ён прапусціў сюды Сусанну Ступу і Нелі. Антон! Макацёр!
    2-ГІ СЛУГА
    Добра, будзе зроблена.
    1-ШЫ СЛУГА
    Цябе шукаюць, цябе патрабуюць, цябе завуць, цябе клічуць, табе трасцу зычаць у вялікай зале.
    3-ЦІ СЛУГА
    Мы ж не можам быць зразу і там і тут. Весялей, хлопцы, шавяліцеся. Хто другіх перажыве, той усё заграбе.
    (Выходзіць.)
    Уваходзяць Капуле ці, Джульета і іншыя хатнія; яны сустракаюць гас цей і мас кі.
    КАПУЛЕЦІ
    Прашу, сіньёры! Дамы рвуцца ў танец, Вядома, тыя, што без мазалёў. Ха-ха, галубачкі. Няхай цяпер Каторая адмовіцца скакаць.
    Як не танцуе, значыць — мазалі.
    Ага, ага, вось я вас і злавіў.
    (Да Рамэо і яго спадарожнікаў.) Заходзьце, калі ласка! Быў жа час, Калі і сам я маску надзяваў I дамам нештачка шаптаў на вушка. Мінулася. Заходзьце, калі ласка. Музыкі, грайце! Месца больш для танцаў. Ану, прыўдарце, мілыя мае!