• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    РАМЭО
    Добры дзень вам абодвум. Як я вас падвёў? МЕРКУЦЫО
    Уцяклі, сіньёр, уцяклі. Хіба не памятаеце?
    РАМЭО
    Даруй мне, добры Меркуцыо, у мяне былі важныя справы. У такіх выпадках, як мой, можна ўхіліцца ад правіл далікатнасці.
    1 Выпад, адбой, крануў! (італ.) — фехтавальныя тэрміны.
    2 Прашу прабачэння (фр.).
    3 Добра, добра (фр.).
    4 Добры дзень! (фр.)
    МЕРКУЦЫО
    Ты хочаш сказаць, што ў падобных выпадках не гоэх і схіліцца.
    РАМЭО
    3 далікатнасці, вядома.
    МЕРКУЦЫО
    Ну так, ты з далікатнасці даволі гнуткі.
    РАМЭО
    А ты ад гнуткасці такі далікатны са мною. МЕРКУЦЫО
    Я — цвет далікатнасці.
    РАМЭО
    Кветачка. Сапраўдны букет.
    МЕРКУЦЫО
    Бядома.
    РАМЭО
    У мяне вось на туфлях такія кветкі.
    МЕРКУЦЫО
    Здорава сказана. Ганяйся ж ты з гэтым жартам за мной, пакуль не стопчуцца падэшвы тваіх адзіных туфель, тады прыйдзе канец і адзінаму твайму жарту. РАМЭО
    Вось гэта жарт — сапраўды адзіны ў сваім родзе, які не варт падэшвы маіх туфель.
    МЕРКУЦЫО
    Ратуй, добры Бенволіо, a то мой досціп слабее. РАМЭО
    Паганяй яго і прышпорвай, паганяй і прышпорвай, a то я крыкну — абагнаў.
    МЕРКУЦЫО
    Калі твае жарты паляцяць адзін за адным, як дзікія гусі, дык я прапаў. У цябе ў адным пачуцці болып дзічы, чым у мяне ў пяці. Ва мне ж няма нічога гусінага. РАМЭО
    Ты сам добры гусак. Гэта ж пра цябе гавораць: «3 яго, як з гусака вада».
    МЕРКУЦЫО
    Я табе вуха адшчыпну за гэта.
    РАМЭО
    Будзь добрым гусаком і не шчыпліся.
    МЕРКУЦЫО
    Твой жарт — страшэнная кісляціна, як дзікае яблыка. РАМЭО
    Гэта не дрэнная прыправа да тлустага гусака.
    МЕРКУЦЫО
    Твой жарт расцягваецца, як казіная шкура. Ён у цябе на вяршок, а ты расцягваеш яго на сажань.
    РАМЭО
    Я расцягну яго да поўнай меры і абкручу ім гусака, дык і выйдзе, што ты гусак у поўнай меры.
    МЕРКУЦЫО
    Ну вось, хіба гэта не лепш, чым стагнаць і хныкаць ад любві? Цяпер ты зноў той самы Рамэо. Як мае быць PaMao і па натуры і па выхаванню. А гэта слінявая любоў падобна на блазна, што, высунуўшы язык, кідаецца сюды і туды, шукаючы дзіркі, каб схаваць сваю цацку.
    БЕНВОЛІО
    Стой, стой, даволі.
    МЕРКУЦЫО
    Чаму — стой?
    БЕНВОЛІО
    Каб твая гаворка не была бясконцай.
    МЕРКУЦЫО
    А калі я буду стаяць, дык, думаеш, хутчэй да канца дайду. Наадварот, я быў бы ўжо ў канцы, каб ты мяне не спыніў.
    Уваходзяць ка р мі лі ца і П'етра.
    РАМЭО
    Вось дык убор!
    МЕРКУЦЫО
    Парус, парус!
    БЕНВОЛІО
    Два: спадніца і штаны.
    КАРМІЛІЦА
    П’етра.
    П’ЕТРА
    Чаго?
    КАРМІЛІЦА
    Дай мой веер, П’етра.
    МЕРКУЦЫО
    Падай ёй, П’етра. Няхай яна веерам прыкрые свой твар. Так будзе прыгажэй.
    КАРМІЛІЦА
    Добры дзень вам, сіньёры!
    МЕРКУЦЫО
    Добры вечар, сіньёра.
    КАРМІЛІЦА
    Хіба ўжо вечар?
    МЕРКУЦЫО
    Каля гэтага. Ужо стрэлка-распусніца стаіць на дванаццаці.
    КАРМІЛІЦА
    Ідзіце прэч. Што вы за чалавек?
    РАМЭО
    Чалавек, якога бог стварыў дый сам каецца.
    КАРМІЛІЦА
    Вось гэта, дальбог, добра сказана. I сам каецца... Сіньёры, ці не скажа мне хто з вас, дзе я магу знайсці маладога Рамэо?
    РАМЭО
    Гэта я магу сказаць. Але малады Рамэо, калі вы яго знойдзеце, будзе старэйшы, чым тады, калі вы пачалі яго шукаць. 3 усіх, хто носіць гэта імя, я самы малодшы, калі не самы горшы.
    КАРМІЛІЦА
    Як вы хораша гаворыце.
    МЕРКУЦЫО
    Хораша, што ён самы горшы? Здорава сказанула. Разумна, разумна.
    КАРМІЛІЦА
    Калі гэта вы — ён, сіньёр, дык я хачу сказаць вам нешта па сакрэту.
    БЕНВОЛІО
    Напэўна, запрашэнне на вячэру.
    МЕРКУЦЫО
    Зводніца, зводніца! Ату яе!
    РАМЭО
    Каго ты цкуеш?
    МЕРКУЦЫО
    He зайца, сіньёр, а можа, і зайца, запечанага ў посным пірагу, які счарсцвеў і зацвіў раней, чым яго пачалі есці. ( Спявае.)
    Заяц шэры, сталы ўзростам, Можна есці нават постам — He скаромная яда;
    Толькі высах ён без меры,
    Састарэўся заяц шэры,
    I пратух ён — вось бяда.
    Рамэо, будзеш ты сёння дома ў свайго бацькі? Мы ж ідзём туды абедаць.
    РАМЭО
    Я іду следам за вамі.
    МЕРКУЦЫО
    Бывайце, старэнькая сіньёра.
    (Спявае.)
    «Сіньёра, сіньёра, сіньёра!..»
    Выходзіць з Б е нв о лі о.
    КАРМІЛІЦА
    А такі ж бывайце. Скажыце, сіньёр, хто гэты нахабнік, напханы ўсялякім паскудствам?
    РАМЭО
    Гэта, няня, чалавек, які любіць слухаць сябе самога і за адну мінуту нагаворыць столькі, колькі сам не пераслухае за месяц.
    КАРМІЛІЦА
    Няхай толькі ён скажа што-небудзь наконт мяне, дык я з ім упраўлюся, хоць бы ён быў дужэйшы, чым ёсць. Спраўлюся і яшчэ з дваццаццю такімі ўрвіцелямі. А не сама, дык нехта ўправіцца. Ах, паскуднік! Што я яму — дзеўка гуляшчая ці шалахвост які з яго шайкі?
    (Да ІГетра.)
    А ты што стаіш, разявіўшы рот? Табе і нічагуткі, што кожная шэльма мною забаўляецца.
    П’ЕТРА
    Я не бачыў, каб хто з вамі забаўляўся, іначай я адразу выняў бы свой меч. Я вымаю яго так жа хутка, як і кожны іншы, калі ёсць для гэтага зручны выпадак і калі закон на маім баку.
    КАРМІЛІЦА
    Мяне такая злосць узяла, што я аж калачуся ўся. Калі ласка, сіньёр, на адно слоўца. Як я ўжо сказала, мая маладая сіньёра даручыла мне знайсці вас... ну, а што яна загадала вам сказаць, пра гэта я памаўчу пакуль што. Спачатку дазвольце вам далажыць, што калі вы маеце намер, як той казаў, толькі пазабаўляцца з ёю, дык гэта будзе, як той казаў, вельмі дрэнны ўчынак, бо яна ж яшчэ такая маладая, і таму, калі хочаце ашукаць яе, дык гэта будзе нядобры ўчынак; ашукаць такую высакародную дзяўчыну — гэта брыдка.
    РАМЭО
    Няня, кланяйся ад мяне сіньёры. Клянуся...
    КАРМІЛІЦА
    Вось добрая душа! Клянуся, што я ўсё гэта ёй раскажу. Яна будзе найшчаслівейшай жанчынай у свеце.
    РАМЭО
    Што ж ты ёй раскажаш, няня? Ты ж не даслухала мяне. КАРМІЛІЦА
    Я скажу ёй, сіньёр, што вы пакляліся, а гэта, як я разумею, і ёсць якраз тое самае, што павінен рабіць высакародны чалавек.
    РАМЭО
    Скажы ёй,
    Няхай яна прычыну знойдзе сёння
    Прыйсці на споведзь. Там айцец Ларэнца
    Звянчае нас. Вазьмі вось за паслугі.
    КАРМІЛІЦА
    He, не, сіньёр, ды што вы! Нічога не вазьму.
    РАМЭО
    Ну, вось яшчэ. Бяры, кажу!
    (Цае ёй грошы.)
    КАРМІЛІЦА
    Дык сёння адвячоркам? Добра, прыйдзе.
    РАМЭО
    Ты за сцяной манастыра чакай.
    Слуга мой прыйдзе зараз жа туды
    I лесвіцу вяровачную дасць.
    Па ёй у змроку ночы я ўзнімуся
    На самую вяршыню шчасця. Ну, Бывай і вернай будзь. Я за паслугу Аддзякую. Джульеце прывітанне.
    КАРМІЛІЦА
    Няхай вам бог паможа... Пачакайце!
    РАМЭО
    Што, дарагая няня?
    КАРМІЛІЦА
    Ваш слуга
    Ці верны? Бо сакрэт датуль сакрэтам, Пакуль адзін з дваіх не быў пры гэтым.
    РАМЭО
    Ручаюся, што верны ён, як сталь.
    КАРМІЛІЦА
    Ну, добра, сіньёр. Мая сіньёра — найлепшая ў свеце. Божа ты мой, божа! Калі яна была яшчэ маленькая, толькі яшчэ лепятаць пачынала... О, ёсць, ведаеце, у горадзе адзін дваранін, граф Парыс, дык вельмі ж ён ласа паглядае на яе, а яна, небарака, глядзець на яго не можа, як на жабу, як на самую сапраўдную жабурапуху. Я часамі, каб падражніць яе, вазьму дый скажу,
    што Парыс самы падхадзяшчы для яе мужчына. Як скажу так, дык яна аж пабляднее, проста як палатно белая стане... А гэта праўда, што размарын і Рамэо пачынаюцца з аднае літары?
    РАМЭО
    3 аднае, няня; дык і што ж? Адно і другое пачынаюцца на «р».
    КАРМІЛІЦА
    Які вы жартаўнік! Гэта ж сабачая літара — ppp. He, я ведаю, што яны пачынаюцца з другой літары. Бо яна так міла, так складна гаворыць пра вас і пра размарын, што вам бы люба было паслухаць.
    РАМЭО
    Кланяйцеся маладой сіньёры.
    (Выходзіць.)
    КАРМІЛІЦА
    Тысячу раз буду кланяцца. П’етра!
    П’ЕТРА
    Чаго?
    КАРМІЛІЦА
    Вазьмі мой веер, ды ідзі наперад. Хутчэй!
    Выходзяць.
    Сцэна пятая
    Сад Капулеці.
    Уваходзіць Джульета.
    ДЖУЛЬЕТА
    Як няню я паслала, біла дзевяць, Сказала — вернецца праз паўгадзіны.
    А можа — не знайшла? He! Быць не можа: Яна кульгавая, марудзіць. У любві За пасланцоў павінны мыслі быць, Што дзесяць раз шпарчэйшыя за промень, Які з узгоркаў змрок начны зганяе.
    I нездарма ў Венерыну каляску Запрэжаны крылатыя галубкі, А ў Купідона крыллі быццам вецер. Ужо над галавою сонца — поўдзень,
    Пайшла ж у дзевяць — цэлых тры гадзіны, I ўсё няма. Ёй хоць бы што. Нябось Каб маладая кроў у ёй кіпела I пал юнацкі, дык яна б лятала, Як мячык той. Яе сваім бы словам
    Я кінула да мілага свайго,
    А ён бы — да мяне. Але старыя, Як мёртвыя. Цяжкія на хаду. Ну, дзе ж яна? Я з розуму сыду. Ідзе! О божа!
    У ваходзяць ка р мі лі ца і П'етра.
    Няня, залатая!
    Ну што, знайшла яго? Адпраў слугу. КАРМІЛІЦА
    Ідзі, чакай нас ля каліткі, П’етра.
    П'етра выходзіць.
    ДЖУЛЬЕТА
    Ну, няня, дарагая! Божа мой!
    Чаму ж ты хмурная? Благія весткі?
    А ты ўсё роўна весела расказвай, А добрыя — тады іх музыкі He псуй ты выглядам сваім панурым. КАРМІЛІЦА
    Стамілася, дай мне перадыхнуць.
    Ух, косці як баляць! Вось дык прагулка!
    ДЖУЛЬЕТА
    Вазьмі мае, а мне свае дай косці, Хутчэй расказвай толькі, дарагая. КАРМІЛІЦА
    Паспееш. Пачакай хвілінку. Бачыш, Што дух мне заняло.
    ДЖУЛЬЕТА
    He заняло, Калі змагла сказаць, што заняло. Больш часу траціш ты на адгаворкі, Чым трэба на само апавяданне. Скажы хоць — вестка добрая ці не, А рэшту скажаш потым. Заспакой жа! Інакш і я табе не дам спакою.
    КАРМІЛІЦА
    Адно скажу — выбар твой няўдалы. He ўмееш выбіраць мужчын. Рамэо? Ды куды ён варты? Хоць з твару ён і
    прыгажэйшы за ўсіх мужчын, але затое нага яго самая дасканалая з усіх ног. А яго рукі — стан — хоць пра іх і нельга нічога сказаць, але я не ведаю, з чым іх і параўнаць. Наконт ветлівасці — не скажу, не скажу, каб вельмі ўжо, але рахманы ён, як ягнятка... Ідз;, дзеўка, памаліся богу за свой лёс... А што — у нас ужо абедалі? ДЖУЛЬЕТА
    He, не! Я ж гэта ведала раней.
    Скажы, што пра вяселле ён сказаў?
    КАРМІЛІЦА
    Як галава баліць! Ох, галава!
    Аж разрываецца на дваццаць частак.
    А паясніца! Ох ты, паясніца!
    Як ломіць! I табе не грэх за гэта?
    Да смерці заганяеш ты мяне.
    ДЖУЛЬЕТА
    Шкада мне вельмі, што табе так дрэнна...
    Скажы ж мне, мілая, што ён сказаў.
    КАРМІЛІЦА
    Твой любы сказаў, як чэсны дваранін, і ветлівы, і мілы, і прыемны, і, магу прысягнуць, што сумленны... Дзе маці?
    ДЖУЛЬЕТА
    Дзе маці? Дома маці. Дзе ж ёй быць?
    Як па-дурному ты гаворыш, няня:
    «Твой любы, чэсны дваранін, сказаў —
    Дзе маці»...
    КАРМІЛІЦА
    Божа, як яна ўскіпела!
    Бось дык прыпаркі для касцей балючых!
    Цяпер сама будзь пасланцом сваім.
    ДЖУЛЬЕТА
    He злуйся... Ну, дык што ж сказаў Рамэо?
    КАРМІЛІЦА
    Цябе да споведзі адпусцяць сёння?