Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
ГЕРЦАГ
Тыбальт забіт, але ж забіў ён сам, Хто ж за Меркуцыо адкажа нам? МАНТЭКІ
Няўжо ж Рамэо? Ўзяў за друга ён He больш таго, што ўзяў бы і закон — Жыццё Тыбальта.
ГЕРЦАГ
Вось і пакаранне: Асуджваем яго мы на выгнанне. Праз вашу злобу я панёс ахвяру: Праліта кроў радпі маёй праз вас. За гэта я вам дам такую кару, Што страту вы аплачаце сто раз. Я буду глух да просьб і апраўдання, Дарэмны тут і мольбы і рыданні. Рамэо хай хутчэй адсюль бяжыць, A то на свеце больш не будзе жыць. Вазьміце труп. Майго загаду ждаць! Забойства тут — забойцу апраўдаць.
Выходзяць.
Сцэна другая
Пакой у доме Капулеці.
Уваходзіць Джу льета.
ДЖУЛЬЕТА
Хутчэй скачыце, агнявыя коні, К палацу Феба. Фаэтон каб быў За фурмана, даўно б на захад вас Загнаў, і ноч бы на зямлю сышла. О, ноч — прыяцелька любві! Свой полаг Над намі разапні, каб мог Рамэо Абняць мяне нячутны і нябачны! Для закаханых, кажуць, дастаткова Святла ад іх жа позіркаў іскрыстых. Сама любоў сляпая: цемра ночы Да твару ёй. Бабулька ноч, я клічу:
Прыйдзі хутчэй і нашапчы на вуха, Як выйграць мне прайграную ігру, Дзе ігракі нявінныя абодва. Акрый мяне сваім плашчом, каб людзі He ўбачылі, як кроў бушуе ў жылах I чырванню на шчоках выступае. Прыкрый мяне, пакуль любоў навучыць Смялейшай быць і не лічыць за сорам Таго, што крочыць следам за любоўю. Прыйдзі, Рамэо — ясны дзень уночы, Заззяй у цемры ты бялей за снег, Што на крыле у ворана ляжыць. Ноч цемнавокая, цыганка ноч, Прышлі Рамэо! А калі памрэ ён, Разрэж яго на дробненькія зоркі — I неба так зазіхаціць прыгожа, Што свет увесь улюбіцца ў цябе I сонцу болып не будзе пакланяцца. Палац любві сабе купіла я, Ды не магу ўладаць яшчэ. Сама Я куплена, і мною не ўладаюць.
Дзень доўжыцца, як перад святам ноч Дзяўчыны той, якой купілі плацце, Але адзець да дня яна не зможа. Ах, вось і няня, мой вястун чаканы. Язык, што вымавіць імя Рамэо, Надораны нябесным красамоўствам.
Уваходзіць няня з вяроўкамі.
Якія весткі, няня? Ты вяроўкі Дастала для Рамэо?
КАРМІЛІЦА
Так, вяроўкі. ДЖУЛЬЕТА
Якія ж весткі? Што ты ломіш рукі? КАРМІЛІЦА
О гора! Ён памёр, памёр, памёр! Загінулі, сіньёра, мы зусім.
Сканаў. Насмерць забіты ён! Памёр! ДЖУЛЬЕТА
Няўжо злабой такою дыша неба? КАРМІЛІЦА
Калі не дыша неба, дык Рамэо. Рамэо! О Рамэо! Хто б падумаў?
ДЖУЛЬЕТА
Што ты за д’ябал, што мяне так мучыш? Ад гэтай мукі пекла б застагнала.
Скажы — Рамэо сам сябе забіў? Адно такое слова, як «забіты», Хутчэй заб’е, чым позірк васіліска. Калі забіты, дык скажы «забіты», А не, дык «не». He муч, кажы адразу, Залежыць лёс мой ад твайго адказу.
КАРМІЛІЦА
Сама сваімі бачыла вачамі
Вось тут во, на грудзях геройскіх, рану, Няшчасны труп, крывёй абліты ўвесь. Запечаная кроў... Мне млосна стала. ДЖУЛЬЕТА
О сэрца, разарвіся на кускі!
Ты абанкруцілася. Стой, не біся!
He плачце, вочы! Вечная цямніца Суцешыць вас. Цяпер мне свет не мілы. Яго ўзяла, бяры й мяне, магіла.
КАРМІЛІЦА
Тыбальт, саколік мой, мой любы хлопчык!
Такі высакародны і пачцівы!
Чаму ж ты лёг раней мяне ў магілу? ДЖУЛЬЕТА
Адкуль прыйшло такое спусташэнне? Забіт Рамэо? I Тыбальт таксама?
Мой мілы брат і мілы муж — абодва? Скон свету, а трубы з нябёс не чутна. Хто ж будзе жыць, калі такіх не стала? КАРМІЛІЦА
Тыбальт забіты, а Рамэо выгнан.
Забіў яго Рамэо — і ў выгнанні. ДЖУЛЬЕТА
Тыбальта кроў праліў Рамэо? Божа! КАРМІЛІЦА
Праліў. О гора мне! Праліў, праліў! ДЖУЛЬЕТА
О, сэрца змея пад красы абліччам!
Калі ў пячоры гэтакай цудоўнай
Ды жыў дракон? Тыран красы дзівоснай. У выглядзе анёлка — чорт. Груган У пер’і голуба. Ягнятка — воўк.
Стварэнне гнюснае з абліччам бсскім! Анёлак і падлюга! Процілегласць! Што ж пеклу ты пакінула, прырода, Калі ў жывы Эдэм красы чароўнай Нячысты дух пякельны пасяліла? Нашто для кнігі д’ябальскага зместу Прыгожы пераплёт? 3 чыйго дазволу Падман жыве ў палацы хараства? КАРМІЛІЦА
Няма ў мужчын ні сораму, ні праўды — Ўсе ашуканцы, здраднікі, лгуны.
Дзе мой слуга? Гарэлкі мне хутчэй! Няшчасце гэтае мяне састарыць. Рамэо ганьба!
ДЖУЛЬЕТА
Сціхні, прыкусі язык. He нарадзіўся ён для ганьбы, I сорам бы ад сораму згарэў, Чало яго крануўшы. Гэта трон: На ім павінна чэсць каранавацца — Адзіная ўладарніца над светам. Звяруга я, што лаяла яго.
КАРМІЛІЦА
Ды не хваліць жа вам забойцу брата. ДЖУЛЬЕТА
А што ж, свайго мне мужа праклінаць? О бедны муж, які язык аблашчыць Тваё імя, калі ўжо я сама, Што жонкай трохгадзіннаю была, Яго так бэсціла? Нашто ж, нягоднік, Майго забіў ты брата? Хоць інакш Нягоднік брат майго забіў бы мужа. Дык прэч жа вы, дурніцы-слёзы, прэч! Назад вярніцеся ў сваю крыніцу. Даніну, што прызначана для смутку, Вы радасці прынеслі памылкова. Жывы ж мой муж, якога загубіць Хацеў Тыбальт. Загінуў жа Тыбальт, Што мужа загубіць хацеў майго.
Усё тут добра. Дык чаго ж я плачу? Было тут слова — горай смерці брата Яно прыбіла. Мне б забыць яго. Але яно мне ўрэзалася ў памяць, Як справы грэшніка ў яго сумленне.
«Тыбальт забіты, а Рамэо выгнан». «Рамэо выгнан». Гэта слова — «выгнан» Забіла зразу тысячу Тыбальтаў.
3 мяне даволі ўжо і смерці брата, На гэтым бы канец. Але ж бяда He любіць адзіноты, а прывыкла, Каб чарадою ўслед ішлі другія, Тады за словамі: «Тыбальт забіты» Чаму б ёй не сказаць: «Памёр твой бацька Ці маці? Нават хоць абое разам?» I я па іх паплакала б звычайна.
Але за словамі аб смерці брата Сказаць: «Рамэо выгнан». Гэтым словам Насмерць забіты зразу бацька, маці, Тыбальт, Рамэо, я. «Рамэо выгнан». Няма тут смерці ні канца ні краю;
Каб выказаць свой боль, я слоў не маю. Дзе бацька? Маці дзе?
КАРМІЛІЦА
Тыбальта прах Аплакваюць у горы і слязах. Мо вас да іх прывесці?
ДЖУЛЬЕТА
He, хай самі Абмыюць рану братаву слязамі. А я... Я плакаць буду аб выгнаным, Прымі адсюль вяроўкі. Ашуканы Яны, як я. Па іх пяньковым целе Падняўся б ён бы да маёй пасцелі. Цяпер памру дзяўчынай-удавой. Хадзем ка мне, я вас вазьму з сабой. Нявіннаю я гэты свет пакіну, На вас у дол апусцяць дамавіну.
КАРМІЛІЦА
Ідзіце ў свой пакой. Каб вас уцешыць, Рамэо я знайду. Я ведаю, Дзе ён. Вы чуеце! Сягоння ноччу Рамэо будзе тут. Я да яго Іду. Цяпер ён у Ларэнца ў кельі.
ДЖУЛЬЕТА
Знайдзі яго, аддай пярсцёнак гэты I папрасі, каб верны рыцар мой Прыйшоў навек са мною развітацца.
Сцэна трэцяя
Келья брата Ларэнца.
Уваходзіць брат Ларэнца.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Выходзь, выходзь, Рамэо нешчаслівы! Сама туга ўлюбілася ў цябе,
3 няшчасцем ты павенчаны, мой сын.
Уваходзіць Рамэо.
РАМЭО
Якія весткі, ойча? Ёсць прысуд?
3 якой яшчэ нязнанаю бядою Павінен я спазнацца?
БРАТ ЛАРЭНЦА
Мілы сын,
3 няшчасцем ты здружыўся не на жарты. Ёсць вестка ўжо аб герцагскім прысудзе.
РАМЭО
Мо ён страшней яшчэ, чым страшны суд?
БРАТ ЛАРЭНЦА
Прысуд яго не вельмі строгі: ты
Асуджан не на смерць, а на выгнанне.
РАМЭО
Выгнанне? Злітуйся! Скажы мне — смерць! Выгнанне мне куды страшней за смерць.
У сто разоў. He гавары «выгнанне».
БРАТ ЛАРЭНЦА
Адгэтуль толькі выгнан ты, з Вероны, Дык будзь цярплівы — белы свет вялікі.
РАМЭО
Няма за сценамі Вероны свету: Чысцілішча, пакуты, пекла там.
3 Вероны выгнан — выгнан я са свету. Але ж выгнанне з свету — гэта смерць. Выгнанне — тое самае, што смерць.
А называючы яе выгнаннем, Сячэш ты шыю залатой сякерай I усміхаешся, наносячы удар.
БРАТ ЛАРЭНЦА
О грэх смяротны! О няўдзячнасць злая! Тваю віну закон карае смерцю.
А герцаг наш па дабраце сваёй Закон парушыў, стаўшы на твой бок: Смерць чорную ён замяніў выгнаннем, Ты ж гэтай міласці не хочаш бачыць. РАМЭО
Такая міласць — горш за катаванне. Там неба толькі, дзе жыве Джульета. Сабака, кот і мыш няшчасная, I кожнае нікчэмнае стварэнне Жыве пад гэтым небам, бачыць рай. У мухі болей шчасця і свабоды, Чым у Рамэо. Дадзена ёй права Па ўласнай волі сесці і ўзляцець 3 Джульецінай рукі, дзівоснай, белай, Ці красці асалоду з вуснаў мілых, Што быццам у нявіннасці дзявочай Барвеюць пры ўзаемным дакрананні, Як ягады каліны. Муха можа, Адзін Рамэо гэтага не можа.
Яна свабодная, а я выгнаннік.
I ты мне кажаш, што выгнанне — міласць? Няўжо нажа не меў ты, ці атруты, Ці іншага чаго для наглай смерці, Апроч такога слова, як выгнанне? Як у цябе, мой ойча, служка боскі, Духоўнік мой і друг, хапіла духу Забіць мяне страшэнным словам «выгнан»? БРАТ ЛАРЭНЦА
Паслухай ты, вар’ят, што я скажу. РАМЭО
I зноў ты загаворыш аб выгнанні.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Ад слова гэтага я зброю дам: Напітак філасофіі цудоўны Цябе уцешыць нават і ў выгнанні. РАМЭО
Ў выгнанні! К чорту філасофію! He створыць філасофія Джульеты, I горада не перасунуць ёй, He адмяніць прысуду. Анічым Яна мне не паможа. Дык маўчы, He гавары мне пра яе зусім!
БРАТ ЛАРЭНЦА
Як бачу я, вушэй няма ў вар’яцтва.
РАМЭО
А ў розуму, відаць, няма вачэй.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Давай тваю мы справу абмяркуем. РАМЭО
А як ты можаш гаварыць аб тым, Чаго не ведаеш? Каб маладым Ты быў, як я, каб так любіў Джульету, Каб на гадзіну пажаніўся з ёй, Забіў Тыбальта, звар’яцеў, як я, I быў бы выгнаны, як я, тады б Ты гаварыў. Ты рваў бы валасы 1 падаў бы на землю — вось як я, Каб загадзя сваю магілу змераць.
Стук у дзверы.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Устань! Там стукаюць. Хутчэй схавайся! РАМЭО
He! Хіба хмара чорная тугі Мяне схавае ад людскога вока.
Стук.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Ты чуеш? Хто там? — Уцякай, Рамэо! Цябе тут схопяць. Пачакайце! Устань!
Стук.
Бяжы ў малельню.— Зараз! — Божа мой! Як гэта па-дурному! — Вось іду!
Стук.
Хто стукае так моцна? Што вам трэба? КАРМІЛІЦА
Пусціце, ўсё скажу... Я ад сіньёры Прыбегла, ад Джульеты.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Калі ласка.
Уваходзіць карміліца.
КАРМІЛІЦА
Скажыце мне, святы айцец, скажыце, Дзе муж маёй сіньёры, дзе Рамэо?
БРАТ ЛАРЭНЦА
Вунь на зямлі, ад слёз сваіх ён п’яны. КАРМІЛІЦА
О, тое ж самае з маёй сіньёрай.
БРАТ ЛАРЭНЦА
Няшчаснае якое падабенства!
КАРМІЛІЦА
Вось так жа і яна — ляжыць і плача, Няшчасная, і плача, і рыдае.
Ну, ўстаньце, ўстаньце, калі вы мужчына.
Я вас Джульетай заклінаю — ўстаньце!
Чаго ж ужо так енчыць і стагнаць?
РАМЭО
Карміліца!
КАРМІЛІЦА
Сіньёр, мы ўсе памром.
РАМЭО
Расказвай пра Джульету — як яна? Яна мяне забойцам, мусіць, лічыць, Што ранак шчасця нашага запляміў Крывёй яе радні. Дык дзе яна?
Што жонка тайная мая гаворыць