• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    ДЖУЛЬЕТА
    Адпусцяць.
    КАРМІЛІЦА
    Ну, дык ідзі ты да Ларэнца ў келью,
    Там муж чакае, каб ты жонкай стала.
    Глядзі, як кроў зайграла на шчаках!
    Вось зараз больш яны пачырванеюць.
    Ідзі ў царкву хутчэй, а я пайду
    Дастану лесвіцу, каб мог твой мілы
    Па ёй да птушачкі ў гняздо дабрацца, Як змеркнецца. Вам радасць, а праз вас Я цэлы дзень у клопаце, ў хадзьбе. Але чакай, вось ночы прыйдзе час, Цяжар тады ўжо ляжа на цябе. Ідзі ж у келью. Я пайду абедаць.
    ДЖУЛЬЕТА
    Бывай! Іду я шчасце зведаць.
    ( Выходзіць.)
    Сцэна шостая
    Келья брата Ларэнца.
    Уваходзяць брат Ларэнца і Рамэо.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Хай бог благаславіць святы абрад
    I горам за яго не пакарае. РАМЭО
    Амінь, амінь. Няхай хоць гора прыйдзе, Дык радасці яно не перавысіць, Што за адну мінуту з ёй пазнаеш.
    Малітваю з’яднай ты нашы рукі, А там — хай прыйдзе смерць, любві забойца —
    Мне досыць, што яе назваў сваёй. БРАТ ЛАРЭНЦА
    У бурных радасцей канец раптоўны, Іх перамога — смерць. Яны згараюць, Як порах і агонь пры датыканні. Салодкі мёд салодкасцю празмернай Нам прыкрым робіцца і траціць смак. Любі ты ў меру — будзе болып трывала, Паспешны траціць так жа, як марудны.
    Уваходзіць Джульета.
    Вось і яна! Такой хадою лёгкай He пратаптаць каменных гэтых пліт. Любоўніка ўтрымала б павуцінка, Што носіць ветрык восенню лагоднай. Такая лёгкая заўсёды марнасць.
    ДЖУЛЬЕТА
    Маё вам прывітанне, добры ойча! БРАТ ЛАРЭНЦА
    За нас абодвух дзякуе Рамэо. ДЖУЛЬЕТА
    Дык і яму таксама прывітанне, Каб недарэмна дзякаваў ён мне. РАМЭО
    Калі ты поўна радасці, як я,
    I зможаш выказаць яе мацней, Тады паветра навакол напоўні Сваім дыханнем, музыкаю слоў, Ты перадай усю бязмернасць шчасця, Якое нам дае спатканне наша.
    ДЖУЛЬЕТА
    Любоў не словамі багата — зместам, Гардзіцца сутнасцю, а не уборам, Адзін жабрак сваё багацце злічыць, Мая ж любоў багатая без меры, Я не магу злічыць і паўбагацця.
    БРАТ ЛАРЭНЦА
    Хадзем... Усё мы зробім за хвіліну.
    Пакуль царква святая ў плоць адзіну He злучыць вас, адных я не пакіну.
    Выходзяць.
    АКТ ТРЭЦІ
    Сцэна першая
    Верона. Рыначны пляц.
    У ваходзяць Мерку цыо, Б е нв оліо, пажы і с лу гі.
    БЕНВОЛІО
    Мой друг Меркуцыо, хадзем адгэтуль, Гарачы дзень, гуляюць Капулеці.
    Сустрэнемся — ад бойкі не ўхіліцца, Такой гарачынёю кроў кіпіць.
    МЕРКУЦЫО
    Ты страшэнна падобны на аднаго з такіх малайцоў, што, як толькі ўвойдзе ў шынок, бразне сваю шпагу на стол і скажа: «Дай божа, каб ты мне сёння не спатрэбілася», а пасля другога кубка выхватвае яе, каб парнуць шынкара, хоць у гэтым няма ніякай патрэбы.
    БЕНВОЛІО
    Няўжо я падобны на такога?
    МЕРКУЦЫО
    Вядома. Ты такі ж забіяка, як кожны італьянец: як толькі разгарачышся, дык і закіпіш, а як закіпіш, дык вельмі гарачы.
    БЕНВОЛІО
    А тады што?
    МЕРКУЦЫО
    А тады,— каб вас было два такіх, дык не засталося б ніводнага: вы зараз жа забілі б адзін другога. Ты! Ды ты гатоў пабіцца з чалавекам за тое, што ў яго барадзе адным воласам больш ці менш, чым у цябе. Ты з чалавекам паб’ешся за тое, што ён арэхі лузгае, і толькі таму, што ў цябе вочы арэхавага колеру. Ну, чые вочы ўбачаць тут прычыну для бойкі, апрача тваіх? У тваёй галаве столькі задзёру, колькі ў яйцы бялка з жаўтком... хоць яна разам з тым пустая, як выедзенае яйцо, бо ў частых бойках з яе выбілі ўсе глузды. Ты раз пабіўся з чалавекам за тое, што ён кашляў на вуліцы і кашлем пабудзіў твайго сабаку, які спаў на сонцы. Хіба ты не счапіўся з краўцом за тое, што ён надзеў новы камзол, не дачакаўшыся вялікадня? 3 другім чалавекам ты пабіўся за тое, што ён завязаў новыя чаравікі старой істужкай. I ты яшчэ ўздумаў стрымліваць мяне ад бойкі.
    БЕНВОЛІО
    Калі я быў такі забіяка, як ты, дык я даўно ўжо запрадаў бы сваё жыццё першаму сустрэчнаму, калі б ён паручыўся хоць за адну гадзіну твайго існавання.
    МЕРКУЦЫО
    Жыццё прадаў бы? Ах ты, прастата.
    БЕНВОЛІО
    Клянуся галавой — ідуць Капулеці.
    У ваходзяць Т ыбальт і іншыя.
    МЕРКУЦЫО
    Клянуся пятой — мне хоць бы што.
    ТЫБЛЛЬТ
    (да сваіх)
    За мной! Я з імі буду гаварыць.
    (Да Меркуцыо і Бенволіо.)
    А, добры дзень, сіньёры! Аднаму з вас
    Хацеў бы я сказаць адно славечка.
    МЕРКУЦЫО
    Аднаму з нас і толькі слова? А вы да слова што-небудзь прыбаўце, ну, хоць бы ўдар.
    ТЫБАЛЬТ
    Я гатоў і на гэта, дайце толькі зручны выпадак. МЕРКУЦЫО
    А калі не даць выпадку, дык самі вы ўзяць не можаце? ТЫБАЛЬТ
    Меркуцыо, і ты з Рамэо ў адну дудку граеш! МЕРКУЦЫО
    Граю ў адну дудку? Ці не лічыш ты нас дударамі? Граем мы з табой на розны лад.
    (Бярэцца за шпагу.)
    Бось мая дудка,— яна прымусіць цябе скакаць.
    У адну дудку!..
    БЕНВОЛЮ
    Тут шмат людзей, а мы заводзім спрэчку.
    Альбо другога месца пашукайма,
    Альбо спакойна спрэчку будзем весці, Альбо разыдземся: на нас глядзяць.
    МЕРКУЦЫО
    Няхай глядзяць, на тое ж вочы ў іх, Я ні для кога з месца не скрануся.
    У ваходзіць Рамэо.
    ТЫБАЛЬТ
    Ну, мір, сіньёр! Мой чалавек ідзе.
    МЕРКУЦЫО
    Няхай мяне павесяць, калі ён
    Ліўрэю вашу апрануў хоць раз, Калі ж паклічаш ты яго на бойку, На гэты заклік ён ахвотна пойдзе,—
    У гэтым сэнсе ён заўсёды твой.
    ТЫБАЛЬТ
    Рамэо, да цябе мая нянавісць He знае слоў інакшых,—• як падлец.
    РАМЭО
    Тыбальт, прычына, праз якую я
    Люблю цябе, мне кажа гнеў стрымаць, Які ты выклікаў. Я не падлец.
    Бывай! Ты дрэнна ведаеш мяне.
    ТЫБАЛЬТ
    Хлапчук! Абразы гэтым не загладзіш.
    Вярніся зараз жа і вымі шпагу.
    РАМЭО
    Ніколі я цябе не абражаў.
    Што я люблю цябе, ты не паверыш,
    Пакуль прычын любві не будзеш ведаць.
    Дык задаволься ж, любы Капулеці,—
    Імя мне гэта люба, як сваё.
    МЕРКУЦЫО
    О, поддая ганебная пакорнасць!
    Alla stoccato1 гэту ганьбу змые.
    Тыбальт, эй, мышалоў! Выходзь сюды!
    ТЫБАЛЬТ
    Чаго ты хочаш ад мяне?
    МЕРКУЦЫО
    Нічога, кашачы цар,— я хачу толькі ўзяць адно жыццё з тваіх дзевяці жыццяў. Як упраўлюся з адным жыццём, тады, з твайго дазволу, выб’ю з цябе і астатнія восем. Выцягвай жа за вушы сваю шпагу з ножнаў. Ды хутчэй, a то мая засвішча каля тваіх вушэй.
    ТЫБАЛЬТ
    (вымае шпагу)
    Я гатоў.
    РАМЭО
    Схавай ты шпагу ў ножны, друг Меркуцыо! МЕРКУЦЫО
    Ну, ну, сіньёр! Давай, не аглядайся!
    Б'юцца.
    РАМЭО
    Бенволіо! Сюды хутчэй са шпагай.
    Мы зброю выб’ем. Сорамна, сіньёры!
    Тыбальт! Меркуцыо! Сурова герцаг
    Забараніў на вуліцы Вероны
    Такія бойкі. Стойце ж вы! Тыбальт!
    Меркуцыо моіі добры!
    Тыбальт з-пад рукі Рамэо раніць Меркуцыо і ўцякае з сваімі спадарожнікамі.
    1 Працінаючы ўдар (італ.) — фехтавальны тэрмін.
    МЕРКУЦЫО
    Ранен я.
    Чума на вашы дзве радні! Канец мне.
    А ён уцёк? Ён цэлы?
    БЕНВОЛІО	Ты паранен?
    МЕРКУЦЫО
    Царапіна. Ды хопіць мне яе.
    Дзе паж мой? Шэльма, доктара пакліч!
    РАМЭО
    Крапіся, дружа, рана ж не страшная.
    МЕРКУЦЫО
    Ну, вядома: яна не такая глыбокая, як калодзеж, і не такая шырокая, як царкоўныя дзверы, але досыць будзе і такой. Наведайся да мяне заўтра, і ты знойдзеш мяне спакойным і нерухомым. Я ручаюся, што выбіты з гэтага свету. Чума на вашы дзве радні! Чорт вазьмі! Гэты сабака, пацук, мыш, кот мог задрапаць чалавека насмерць! Хвалько, дрэнь, нягоднік, які б’ецца паводле правілаў арыфметыкі. I якога чорта стаў ты паміж намі? Я быў ранены з-пад твае рукі.
    РАМЭО
    Я думаў лепш зрабіць.
    МЕРКУЦЫО
    А выйшла горш.
    Бенволіо, дапамажы зайсці
    Мне ў дом, які... Я аслабеў зусім.
    Чума на вашы дзве радні! Праз іх Я без пары пайду чарвям на ежу. Гатоў! Канец! Ах, вашы дзве радні...
    Меркуцыо і Б е н в олі о выходзяць.
    РАМЭО
    Мой друг, самога герцага сваяк
    Насмерць паранены тут за мяне,
    За гонар мой, зняслаўлены Тыбальтам, Тыбальтам, што раднёй мне стаў нядаўна.
    О мілая Джульета! Хараство
    Тваё зусім мяне расслабіла
    I волю мужную ганебна размякчыла.
    Уваходзіць Б енво лі о.
    БЕНВОЛІО
    Рамэо, друг! Меркуцыо памёр.
    На небе ўжо лунае смелы дух, Які зямлю з пагардаю пакінуў.
    РАМЭО
    О, чорны дзень — пачатак страшных дзён, Другія беды нам прарочыць ён.
    БЕНВОЛІО
    Вось зноў ідзе сюды Тыбальт шалёны.
    РАМЭО
    Ён жыў, ён рад. Меркуцыо ж забіты!
    Прэч ад мяне лагоднасць! Мной цяпер Хай агнявокая злаба кіруе.
    Уваходзіць Т ыбальт.
    Ну, падляца вазьмі назад, Тыбальт.
    Душа Меркуцыо яшчэ не так высока
    Над нашымі галовамі ўзнялася:
    Чакае ў спадарожніцы тваёй,
    I з нас адзін туды ляцець павінен:
    Ці ты, ці я, ці мы абодва разам.
    ТЫБАЛЬТ
    Хлапчук нікчэмны! Тут дружыў ты з ім, Ляці ж за ім туды.
    РАМЭО
    Меч вырашыць.
    Б'юцца. Тыбальт падае.
    БЕНВОЛІО
    Рамэо, уцякай хутчэй, ратуйся!
    Народ ідзе сюды. Тыбальт забіты.
    Ды ну, ачніся! Калі схопяць тут, Дык смерць табе ад герцага. Ўцякай!
    РАМЭО
    Забава лёсу я.
    БЕНВОЛІО
    Чаго марудзіш?
    Рамэо выходзіць, уваходзяць гараджане.
    1-ШЫ ГАРАДЖАНІН
    Куды ж уцёк той, хто забіў Меркуцыо?
    Тыбальт — забойца. Ён куды ж уцёк?
    БЕНВОЛІО
    Тыбальт ляжыць вось тут.
    1-ШЫ ГАРАДЖАНІН
    За мной, сіньёр!
    Ты іменем закона арыштован.
    Уваходзяць герцаг сасвітай, Мантэкі і Капулеці з жонкамі і іншыя.
    ГЕРЦАГ
    Паганцы дзе, што бойку пачалі?
    БЕНВОЛІО
    Мой уладар! Я быў пры гэтым сам
    I ўсё табе дакладна перадам.
    Забіты тут рукой Рамэо той, Кім быў забіт сваяк адважны твой.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Тыбальт! Сын брата роднага! Забіты!
    О герцаг! О мой муж! Тут наша кроў праліта! Адплаты я прашу і правасуддзя: Няхай жа кроў за кроў праліта будзе.
    О, мілы мой пляменнік!
    ГЕРЦАГ
    (да Бенволіо)
    Бенволіо, хто бойку распачаў?
    БЕНВОЛІО
    Тыбальт, што ад рукі Рамэо паў.
    Рамэо быў лагодны. Ён прасіў Адумацца, пустую спрэчку кінуць, Аб вашым страшным гневе папярэджваў, Ён ветліва, спакойна гаварыў.
    Але ніяк не ўціхамірыў гэтым Буянага Тыбальта. Ён у грудзі Меркуцыю накіраваў рапіру. Той загарэўся ўвесь, заззяла сталь. Адной рукой ён спрытна смерць адводзіў, Другой жа пасылаў яе Тыбальту.
    Рамэо крыкнуў ім: «Сябры, пакіньце!» I слоў шпарчэй ён кінуўся між іх, Адводзячы смяротныя удары.
    У гэты момант з-пад яго рукі Тыбальт ганебным, здрадніцкім ударам Насмерць параніў храбрага Меркуцыо. Тыбальт уцёк, ды хутка зноў вярнуўся. Рамэо помстаю гарэў увесь, Яны схапіліся шпарчэй маланкі.
    Я не паспеў разняць іх, як ужо Тыбальт забіты, а Рамэо збег.
    Я праўду ўсю сказаў, а калі не — Дык пакарайце смерцю вы мяне. СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Няпраўда ўсё — Мантэкі ён радня, Адна ў іх кроў, і гэта ўсё хлусня.
    Іх дваццаць нападала на яго I ўдваццацёх забіла аднаго. Хай герцаг нас у крыўдзе не пакіне: Забіў Рамэо — хай і сам загіне.