• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Музыка грае. Госці танцуюць.
    Эй, вы, святла пабольш! Сталы ўсе прэч! Камін тушыце: вельмі цёпла стала. Вось добрая забава нечакана!
    (Да старога, свайго сваяка.) Сядай, сядай, мой добры Капулеці! Прайшлі ўжо дні, калі мы так скакалі. Калі апошні раз на маскарадзе Былі мы?
    2-ГІ КАПУЛЕЦІ
    Трыццаць год таму назад.
    1-ШЫ КАПУЛЕЦІ
    Ды што ты — менш. Адкуль жа трыццаць год? Лючэнцыо вяселле мы гулялі.
    I як ты, браце, час ні падганяй, Дык больш як дваццаць пяць гадоў не будзе.
    2-ГІ КАПУЛЕЦІ
    He, больш. Яго ўжо сыну трыодаць будзе.
    1-ШЫ КАПУЛЕЦІ
    Ну, што ты кажаш! Два гады назад Непаўналетнім ён яшчэ лічыўся.
    РАМЭО
    (слузе з сваёй кампаніі)
    Скажы, што гэта за сіньёра там Прыгожая такая, з кавалерам?
    СЛУГА
    He ведаю, сіньёр, што за яна.
    РАМЭО
    Агням бы у яе свяціць вучыцца.
    Яна ўначы — цудоўна незямная.
    Нібы алмаз у вуху маўра, ззяе.
    He на зямлі б ёй трэ было радзіцца, Яна красуецца сярод дзяўчынак, Як белая галубка між варон.
    Яе краса красе другіх — урон.
    Як толькі будзе ў танцы перапынак, Я стану на пазіцыі такой, Каб дакрануцца да яе рукой, I гэта шчасцем будзе для мяне. Ці ж ведаў я любоў дагэтуль? He! Ранейшага зракліся сёння вочы — Красы не бачыў я да гэтай ночы...
    ТЫБАЛЬТ
    Мантэкі чую я нахабны голас.
    Падай мне шпагу, паж. Нягоднік гэты Прыйшоў пад маскаю, каб насміхацца Над нашаю святочнаю бяседай.
    Я чэсцю роду слаўнага клянуся,— Забіць яго — граху не пабаюся.
    КАПУЛЕЦІ
    Што там, пляменнік? Ты чаго ўскіпеў? ТЫБАЛЬТ
    Ды вораг наш сюды прыйсці пасмеў 3 намерам подлым, злосным і заўзятым — Паздзеквацца над намі і над святам.
    КАПУЛЕЦІ
    Юнак Рамэо?
    ТЫБАЛЬТ
    Так, падлец Рамэо. КАПУЛЕЦІ
    Ты супакойся, не чапай яго;
    Трымае ён сябе, як дваранін, I, праўду кажучы, ў Вероне ён Адзін з найболып прыстойных юкакоў. Яго ў сваім я доме не пакрыўджу.
    А ты сцярпі і не ззяртай увагі;
    Я так хачу. Загад мой паважай.
    Будзь ветлівым і твару не нахмурвай, Зласлівым быць у свята непрыстойна.
    ТЫБАЛЬТ
    Калі падлец прыйшоў у дом — прыстойна. Яго не пацярплю.
    КАПУЛЕЦІ
    Цярпець прымушу.
    Маўчаць, хлапчук! Сказаў я — дык прымушу. Хто гаспадар тут? Я ці ты? Ану!
    «Не пацярплю». Ах, божа літасцівы!
    Ён будзе бунтаваць гасцей маіх.
    Ён будзе тут распараджацца мне.
    ТЫБАЛЬТ
    Дык гэта ж сорам, дзядзя.
    КАПУЛЕЦІ
    Прэч пайшоў!
    Што ты нахабнік, гэта ўсім вядома. Глядзі, раскаешся, ды позна будзе. Супроць мяне ідзе ён. He, даволі! — Цудоўна сказана! — Ідзі, нахабнік! Ды сціхні, бо... Святла давайце! — Сорам. Я ўціхаміру.— Весялей, сябры!
    ТЫБАЛЬТ
    Ад ярасці я ўвесь успламянеў, Цярпенне сілай не патушыць гнеў. Пайду. Салодкасць гэтага ўварвання Яму гарчэй атруты горкай стане.
    РАМЭО
    (Джульеце)
    Рукою грэшнай да тваёй рукі
    Я дакрануўся — дай мне паратунак!
    Вось губы-пілігрымы — грэх такі Гатоў загладзіць кволы пацалунак.
    ДЖУЛЬЕТА
    Судзіць так строга рукі вам няможна, Павінны быць яшчэ вы ўдзячны ім: Яны святыню краталі набожна, I ад граху ўратован пілігрым.
    РАМЭО
    Тады нашто ўжо маем губы мы?
    ДЖУЛЬЕТА
    На тое толькі, каб чытаць псалмы.
    РАМЭО
    Але яны цябе, святую, моляць, Каб тое, што рукам, і ім дазволіць. Прымі маленне іх, не засмучай, Бо выклічаш бязвер’е і адчай.
    ДЖУЛЬЕТА
    Святыя нерухомы пры мальбе.
    РАМЭО
    Дык нерухомай будзь, малю цябе.
    Пакуль даткнуся я да губ святых
    I гэтым грэх цяжкі зніму з сваіх.
    (Цалуе яе.)
    ДЖУЛЬЕТА
    Дык на маіх губах павінен ён застацца?
    РАМЭО
    Мой грэх? Дакор салодкі мне, прызнацца.
    I грэх свой я вазьму назад...
    (Цалуе зноў.)
    Вось так.
    ДЖУЛЬЕТА
    Аднак жа цалавацца вы — мастак.
    КАРМІЛІЦА
    ( Джульеце)
    Там мама кліча вас на пару слоў.
    РАМЭО
    Хто ж маці гэтае сіньёры?
    КАРМІЛІЦА
    Маці?
    Ды гаспадыня гэтага вось дому,— Надзвычай добрая, разумная, Шаноўная жанчына. А дачку, 3 якой вы гаварылі толькі што,
    Карміла я грудзьмі, і вы паверце — Шчаслівы той, хто ёю заўладае.
    РАМЭО
    Дык гэта Капулеці. He гадаў, Як ворагу ў заклад жыццё аддаў.
    БЕНВОЛІО
    Пайшлі дамоў. Канец гулянню тут.
    РАМЭО
    Канец гульні, ды не канец пакут.
    КАПУЛЕЦІ
    He, не, сіньёры, крышку пачакайце,— Вось зараз будзе лёгкая закуска. He можаце застацца? Ваша воля.
    Усім вам дзякую. Спакойнай ночы!
    Гэй, факелаў сюды. I нам пара
    Ужо на бакавую.
    (Другому Капулеці.)
    Позна, брат!
    Пайсці заснуць.
    Выходзяць усе, апрача Джульеты і карміліцы.
    ДЖУЛЬЕТА
    (карміліцы)
    Ідзі сюды... Што гэта за сіньёр? КАРМІЛІЦА
    А гэта ж сын Тыберыя старога,— Яго наследнік.
    ДЖУЛЬЕТА
    А ў дзверах вунь той? КАРМІЛІЦА
    А гэта быццам малады Петручыо.
    ДЖУЛЬЕТА
    А той вунь, што не танцаваў — хто гэта? КАРМІЛІЦА
    He ведаю.
    ДЖУЛЬЕТА
    Ідзі, даведайся, Хто ён такі, як зваць.
    (Карміліца адыходзіць.)
    Жанаты, можа, Тады труна мне будзе шлюбным ложам.
    КАРМІЛІЦА
    (вярнуўшыся)
    Сын ворага ён вашага — Мантэкі,
    Адзіны сын у бацькі, зваць — Рамэо ДЖУЛЬЕТА
    Ах, ненавісць адзіная мая!
    3 цябе любоў мая паўстала грозна: He ведаўшы, яго спаткала я, Спаткаўшы, я даведалася позна. Што здолела любоў са мной зрабіць!
    Я ворага прымушана любіць. КАРМІЛІЦА
    Што, што?
    ДЖУЛЬЕТА
    Нічога... Верш я ўспамінаю.
    Што мне сказаў адзін танцор сягоння.
    ГОЛАС ЗА СЦЭНАЙ
    Джульета!
    КАРМІЛІЦА
    Зараз. Годзе ўспамінаць, Гасцей няма, і нам пара ўжо спаць. ( Выходзіць.)
    АКТ ДРУГІ
    Пралог
    Уваходзіць хор.
    ХОР
    Была адна любоў, цяпер другая, Ад першай знік навекі ў сэрцы след. Была любімая і дарагая, Ды новая краса зацьміла свет.
    Рамэо любяць, і Рамэо любіць, Але не суджаны ім шчасця дні: Варожасць злая, што іх долю губіць, Лягла прадоннем страшнай глыбіні.
    3 даўных-даўна ідуць яе карэнні, Рамэо ў доме любай — не жаніх. Калі ж і дзе яна яго сустрэне I ўсцеражэ ад страшнай помсты іх?
    Ды возьме верх любоў над гневам лютым, I асалода зменшыць іх пакуты.
    ( Выходзіць.)
    Сцэна першая
    Пляц, які мяжуецца з садам Капулеці.
    РАМЭО
    Куды ж ісці, калі маё тут сэрца?
    Сюды, сюды, да цэнтра прыцяжэння.
    (Пералазіць цераз сцяну і знікае за ёй.)
    У ваходзяць Б е нв о лі. о і Меркуцыю.
    БЕНВОЛЮ
    Рамэо! Брат Рамэо!
    МЕРКУЦЫО
    Ён разумны.
    Напэўна дома ўжо і ўклаўся спаць.
    БЕНВОЛІО
    Ды не, пабег сюды, тут пералез.
    Пакліч яго, Меркуцыо.
    МЕРКУЦЫО
    Вар’ят Рамэо, блазан, страсць, любоўнік!
    З’явіся нам хаця, як уздыханне, Лдзін хоць верш скажы, і буду рад я.
    Скажы «на жаль», зрыфмуй «любоў» і «кроў», Шапні слаўцо маёй куме Венеры, Сынка яе сляпога падражні —
    Амура, што ў цара так спрытна стрэльнуў, I той жабрачку палюбіў праз гэта.
    Hi водгуку ніякага, ні руху —
    Памёр няшчасны. Хіба дух яго
    Я заклінаннем выклічу сюды.
    Вачамі Разаліны заклікаю, Яе чалом, пунсовымі губамі, Маленькай ножкай, трапяткім бядром
    I тым дабром, што па суседству з ім,— З’явіся нам у вобразе сваім.
    БЕНВОЛЮ
    Ён раззлуецца, як пачуе гэта. МЕРКУЦЫО
    Чаго злавацца? Я ж прашу яго Сюды з’явіцца у імя красуні.
    БЕНВОЛІО
    Хадзем, схаваўся недзе ён між дрэў;
    Вільготны змрок якраз яму да сэрца: Любоў сляпая — цемра ёй падходзіць. МЕРКУЦЫО
    Сляпая, дык у цэль ёй не папасці.
    Ён недзе пад кізілавым кустом Сядзіць і марыць, каб яго красуня Кізілавым пладом раскрытым Сама з галінкі ўпала на яго.
    Рамэо, хай жа станецца ўсё так, Як ты жадаеш. Ну, бывай, Рамэо! Пайду я ў мяккую пасцель, бо тут Я ка зямлі халоднай не засну.
    Ну што ж, хадзем.
    БЕНВОЛІО
    Хадзем, дарзмна будзем Шукаць таго, хто сам ад нас схаваўся.
    Сцэна другая
    Сад Капулеці.
    Уваходзіць Рамэо.
    РАМЭО
    Смяецца з раны той, хто ран не меў.
    Д жульета з'яўляецца ў акне навер Чакай! Што за святло ў акне мільгае? Там палымнее ўсход. Джульета — сонца. Устань жа, сонца, і забі ты месяц, Які збялеў ад зайздрасці і злосці, Што ты — слуга сваёю прыгажосцю Яго зацьміла і яму балюча.
    Пакінь служыць зайздросніку і скінь
    Убор весталкі палінялы, бледны, Які да твару толькі нездаровым. Мая ўладарніца! Любоў мая! О, каб ты ведала... Яна гаворыць... He, маўчыць... Гавораць толькі вочы. Што ж, я ім адкажу... He, гэта дзёрзка. He мне гавораць. Гэта зоркі дзве, Пакінуўшы на час начное неба, Прасілі тых вачэй, каб пасвяцілі, Пакуль не вернуцца. Каб сапраўды 3 вачамі зоркі месца памянялі, Дык ад румянца шчок памерклі б зоры, Як меркне лямпа перад ясным сонцам, А вочы ў небе ярка б так гарэлі, Што птушкі б палічылі ноч за дзень I, як уранні, радасна б запелі.
    Вунь на руку аперлася шчакой. Каб мне пальчаткай быць яе рукі I дакрануцца да шчакі!
    ДЖУЛЬЕТА
    О гора!
    РАМЭО
    Гаворыць. Гавары, мой светлы ангел! Над галавой маёй ты так жа ззяеш, Як ззяе пасланец крылаты неба, Калі плыве на воблаках лянівых, I смертныя, закінуўшы галовы, У захапленні ўслед яму глядзяць. ДЖУЛЬЕТА
    Рамэо! Ах, чаму Рамэо ты? Ад бацькі адрачыся, ад імя, А не — дык пакляніся мне, што любіш, I я дачкой не буду Капулеці.
    РАМЭО
    Паслухаць мне яшчэ ці адказаць? ДЖУЛЬЕТА
    He ты, адно імя тваё — мой вораг, Ты ж сам сабой, зусім ты не Мантэкі. Бо што ж Мантэкі? Твар, рука, нага Ці што яшчэ? Імя другое ты Сабе вазьмі. Бо што такое назва? Як ружу ні заві, а пах той самы. Рамэо, каб і не Рамэо быў, I без імя застаўся б ён цудоўным.
    О, скінь імя, Рамэо, бо яно ж He частачка цябе, і за імя Ты ўсю мяне вазьмі.
    РАМЭО
    Лаўлю на слове.
    Ты любым назаві мяне, і я
    Ахрышчан зноў і болей не Рамэо.
    ДЖУЛЬЕТА
    Хто ж ты, што ў змроку гэтай ціхай ночы Маю падслухаў тайну?
    РАМЭО
    Я не смею
    Імя сваё назваць, мая святыня!
    Імя маё — варожае табе, Таму яно агідна мне самому. Калі б яго напісаным я ўбачыў, Дык на шматкі паперу б разарваў.
    ДЖУЛЬЕТА
    Яшчэ і сотні слоў я не пачула, А ўжо цябе па голасу пазнала. Ды ты ж Рамэо. Праўда? Ты Мантэкі?
    РАМЭО
    Ніводзін з іх. Яны табе агідны.
    ДЖУЛЬЕТА
    Скажы, чаго ты тут і як ты трапіў?
    Сцяна высокая — не пералезці.
    Калі з радні мае цябе хто-небудзь Застане тут, дык смерць табе на месцы. РАМЭО
    Любоў мяне на крыллях перанесла, Бо для любві і мур — не перашкода, На ўсё адважыцца яна пасмее;
    Што значыць для мяне твая радня?
    ДЖУЛЬЕТА
    Яны заб’юць цябе, як толькі ўбачаць. РАМЭО
    Мне вочы мілыя твае страшней,
    Чым дваццаць шпаг. Зірні прыхільна ты, I загартован я супроць іх злосці.
    ДЖУЛЬЕТА
    О гора мне, калі цябе заўважаць!
    РАМЭО
    Мяне схавае ноч пад плашч свой чорны. Калі ж не любіш — дык няхай знаходзяць.
    Ляпей ад іх варожасці загінуць, Чым смерці ждаць мне без тваёй любві.
    ДЖУЛЬЕТА
    Хто ж паказаў сюды табе дарогу? РАМЭО