• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Я — гэта я. А вы учынак мой
    Сваёю мерай мерыце старанна.
    Калі суддзя — гарбун, дык за суддзёй, 3 свайго жадання, я гарбатым стану?!
    I не кажыце, што на свеце ўсім Нікога добрага няма зусім!
    Навошта мне дарунак твой — табліцы? Нататкі ўсе у памяці маёй.
    I так запісаны, што ім скрышыцца Прыйшлося б толькі разам з галавой.
    Ты будзеш жыць аж да тае часіны, Пакуль дарэшты знішчыцца, на тло Усё, што да цудоўных успамінаў Скарбніцаю надзейнаю было.
    Калі нататкам шчырага кахання Такія сховы давялося мець, Няхай лепш некаму дарункам стане Табліц халодных мармур або медзь.
    Хто хоча мець для памяці дарункі, He верыць той у моц уласнай думкі.
    123
    He спадзявайся, час, што я інакшы!
    Ўсе піраміды — цуд малы зусім. На новы лад стар’ё паніцаваўшы, Як дасягненнем, хвалішся ты ім.
    Наш век кароткі. Дзіва ў тым якое, Калі стар’ё за навіну даеш.
    Здаецца нам, і мы ствараем тое, Што створана ў мінулым часе лепш.
    Навошта мне усе твае табліцы?
    Мінулыя і сённяшнія дні Ты апрануў такою небыліцай, Што не адрозніш праўду ад хлусні.
    Я кляўся ў тым, што быў і буду верным, А на цябе увагі мы не звернем.
    3 адной калыскі шчасце і няшчасце, Ды ў іх няма аднолькавых дарог: Ці можна кветкай у вянок папасці, Ці пустазельнай былкаю ў быльнёг...
    Любоў мая няпэўнасці не знае, Багацце ёй не прынясе бяды.
    Яна палітыканаў абмінае
    I пагарджае імі заўсягды.
    Навошта ёй такія мудрагерцы, Якія твораць на кароткі час?
    Любоў жыла і будзе жыць у сэрцы, Ў якім агонь сумлення не пагас.
    А тыя ўсе бязглуздыя стварэнні Сваёю смерцю нам дадуць збавенне.
    125
    Навошта мне дурацкая пашана Цягаць над некім нейкі балдахін?
    Нашто для вечнасці старацца стану, Калі яна не йдзе далей руін?
    He бачым мы, як падхалімаў зграя
    У панскі кут паўзе на жываце?
    I хлеб здаровы на прысмак мяняе, Як быццам шчасце з гаркаты расце?
    О, не! Дазволь твайму аддацца сэрцу, Прымі мой бедны, але вольны дар, Які не быў у рабскай паняверцы, I стань яму, як я табе, ўладар.
    Прэч стукачоў! Для чыстага сумлення He страшны ні паклёпы, ні ганенні.
    Мой любы хлопчык! Ты адзін-адзіны Кіруеш часам, лічыш нам хвіліны.
    Пакуль расцеш і прыгажэеш, вяне Тваіх прыхільнікаў замілаванне.
    Калі табе ўладарніца-прырода He хоча даць у час наступны ходу,
    Дык для таго, каб хі^расцю такою Спыніць яго уладу над табою.
    Высцерагайся ты яе усё ж ткі, Пашкадаваўшы, пакарае жорстка:
    Аддасць цябе, як толькі прыйдзе рата, Яна без жаднай літасці ў адплату.
    127
    Красунямі не зваў ніхто чарнявых, Хоць сапраўды яны красуні ёсць. Каму і хто даваў на свеце права, Каб занядбаць такую прыгажосць?
    Ад тых часін, калі красу прыроды
    Нам падмяняюць фальшам штучных фарб,— Як безназоўная, жыве урода, Як занядбаны і забыты скарб.
    Дык вось чаму і зрок маёй каханай
    Пад колер гругановага крыла, Нібы жалобаю па тых убраны, Над кім падробка ўладу узяла.
    Любоў мая ў жалобе так прыгожа, Што не адна захоча быць такой жа.
    Калі ты, музыка душы маёй, Абудзіш струны музыкай дзівоснай I ўсе лады пакорна пад рукой
    Пачнуць схіляцца,— як жа мне зайздросна!
    Зайздрошчу я і струнам і ладам, Што ў пераборы ходзяць, як у танцы.
    I ад спакусы чырванею сам, Калі яны твае цалуюць пальцы.
    Каб гэта доля дасталася мне — Адчуць рукі пяшчотнай ласкатанне, Калі яна струну узварухне 3 пачуццем ласкі, шчырага кахання!
    Калі ім так пашэнціла — няхай!
    Аддай ім рукі, вусны — мне аддай!
    129
    Распуста не прыносіць духу гонар.
    Пакуль не задаволена яна,— Парушыць клятву, пазнаёміць з горам, Абразіць, схлусіць, высмакча да дна.
    Сваё спагоніць — як яе адверне.
    Ізноў мы гонімся, калі міне.
    Апошні розум страціць, хто хоць зерне Спакуслівай прынады той глыне.
    Як утрапёная да мэты мкнецца
    I мэтай служыць для людзей сама.
    У пошуках прываблівай здаецца, У адшуканай — радасці няма.
    Ніхто ж не адмаўляецца ад раю, Цераз які у пекла ён трапляе!
    Да зорак не падобны любай вочы, Каралі — шмат за вусны чырваней, He златакосая — пад колер ночы, А снег — бялей смугі яе грудзей.
    He параўнаць яе да руж дамаскіх,— Бяднейшы колер твару, на руках, I больш прыемны водар маюць краскі, Чым ад яе духмяных вуснаў пах.
    Люблю я вельмі слухаць голас мілай, Ды ўцехі больш мне музыка нясе.
    He знаю, як багіня дзе хадзіла, Яна ж звычайна ходзіць, як усе.
    I ўсё ж, клянуся, над яе на свеце He адшукаеце нідзе кабецін!
    131
    Ты, як красуні ў нашым свеце ўсе, Ўладарнасцю сваёй тырану роўна. Ты ведаеш, што я ў тваёй красе Найдаражэйшы бачу скарб цудоўны.
    Няхай гавораць, што смуглявасць шчок He створана для палкага кахання.
    Глынуўшы моўчкі пры людзях папрок, Я з ім адзін спрачаюся дазвання.
    Клянуся я з адданасцю усёй
    I уздыханнем клятву падмацую, Што са сваёй смуглявай пекнатой Ты прыгажэй за ўсякую другую.
    Ты не смуглявасцю чарней за ўсіх — Чарней душою і у дзеях злых.
    Люблю я вочы чорныя твае, У іх, спачуццем да мяне, жалоба.
    I хоць спакою ў сэрцы не стае, Яно развеяць смутак мой магло бы.
    Hi сонца яснае на ўсходзе дня, Hi на заходзе зорка Мілавіца — Табе і напалову не раўня, Калі жалоба ў вочах прамяніцца.
    О, каб ты сэрца апрануць магла
    Такім пакровам смутку і самоты
    I каб спагадай да мяне была
    Уся твая цудоўная істота!
    Пакляўся б я, што хараство ўсё — чорна, Няма нідзе красы з тваёю роўнай!
    133
    Я праклінаю сэрца, што нясе Для нашых сэрцаў смутак нечуваны. Ці ж не здаволілі цябе усе Mae пакуты і цяжкія раны?
    Мяне забраўшы ў самаго сябе, Твае бязлітасна караюць вочы.
    Калі ж і друга страціў, і цябе,— Дык, значыцца, я пакараны тройчы.
    3 якім я горам толькі не знаём! Тваё імя мне стала як вязніца.
    Дазволь для друга быць вартаўніком, Калі пры мне стаіш ты вартаўніцай.
    He згодзішся ты з думкаю такой!
    I так я твой, а ўсё маё — са мной!
    Згаджаюся, што друг мой стаў тваім, А я цяпер — як твой падданы быццам. Яго жаданне — я ж існую ў ім! — Каб ад цябе як-небудзь адлучыцца.
    He згодна ты, і ён, прызнацца, не: Ты сквапная, а ён сумленны надта. Ён — падпісаўшы вэксаль за мяне, А ты — ліхвярскай прагнасцю абнята.
    Цяпер цябе цікавіць не заклад, Сама не ведаеш, чаго б там болей!
    Я перад другам вельмі вінават,— Цераз мяне ён трапіў у няволю.
    Над намі ўлада поўная твая:
    Ў няволі ён, без волі з ім і я.
    135
    Імя маё ў сабе нясе «жаданне».
    Ў ім прага палкая, спакуса ў ім.
    Прымі ў сваё салодкае ўладанне Яго, каб аб’ядналася з тваім.
    Няўжо ў такой раскошнай і цудоўнай He знойдзецца куточка для мяне?
    Хоць мора цераз край вадою поўна, Прыняць паток дажджовы не міне.
    I ты, жаданняў маючы не мала, Маё ў сваю скарбніцу прытулі, Каб у цябе яшчэ іх болей стала, А мы самотнікамі не былі.
    Сваіх прыхільнікаў ніяк не крыўдзі, Ў адзін струмень няхай з іх кожны прыйдзе.
    Калі душа твая сварыцца стане, Што набліжаеш да сябе мяне, Скажы ты ёй, што я тваім жадаішем Павінен быць, бо ім бываў раней.
    Жаданні маюць права нарадзіцца, Любімая, не згасла каб любоў.
    Няхай кахання нашага скарбніцу Яны ізноў напоўняць да краёў.
    Я непрыкметны ў ліку іншых, можа, Але адмовай сэрца не трывож.
    Яно жаданнем палкім дапаможа Пабольшыць слодыч і тваю усё ж.
    Няхай ад імені любоў пачнецца: Яго палюбіш, любым стане й сэрца.
    137
    Што натварыла ты са мной, любоў!
    Мяне ты слепіш і сама сляпая,
    Хоць вочы знаюць, дзе б красу знайшоў, Замест дабра якраз благое маю.
    Калі, збянтэжаны, ў затоцы я Свой якар кінуў на такой мясціне, Дзе карабель ідзе ля карабля, Дык хто ж за гэта адказаць павінен?
    Чаму для сэрца выбіты папар
    Мог выдацца сядзібай самай вартай I вочы мкнуцца пад няпраўдай мар Схаваць ману ганебную упарта?
    Відаць, што сэрца пры сляпых вачах 3 хлуснёй згубіла свой праўдзівы шлях.
    Мая любімая клянецца мне,
    Што ўся яна з адной саткана праўды, Каб, як юнак, паддаўся я мане, Згадзіўся з тым, што так і ёсць сапраўды.
    I мне паверыць хочацца тады, Што маладым названы ёй не з жарту. Хоць самыя найлепшыя гады Mae цяпер і памінаць не варта.
    Выходзіць так, што праўды ў нас няма. Чаму ж не скажам, што яна — схлусіла, А я — стары? Але ж любоў сама У летуценнях толькі мае сілу.
    He любіць старасць пералічваць дні, А недахопы топіць у хлусні.
    139
    He растлумачвай гора ты майго,— Твая няласка смутку ўся прычына. Калі ты хочаш пакараць каго, Дык языком карай, а не вачыма.
    Скажы, што любым стаў табе другі, Ды не глядзі так нежна на другога. Нашто да гора дадаваць тугі, Калі ў мяне і так яе замнога?
    Табе вядома моц тваіх вачзй
    I што ў тваіх вачах адлюстравана. Затым адводзіш ад мяне хутчэй Ты гэту зброю, што насекла раны.
    Так не рабі! Ахвяра я амаль.
    Дабі мяне, каб разам скончыць жаль.
    Разумнай будзь у жорсткасці самой,
    Мяне сваёй пагардай не карай, Каб не прымусіў смутак горкі мой Сказаць пра найгарчэйшы мой адчай.
    Скажы, што любіш, хоць не любіш больш, Скажы, як доктар хвораму, калі, Каб супакоіць прадсмяротны боль, Сто год жыцця прарочыць на зямлі.
    Баюся я, каб на твае сляды He кінуў з роспачы ганебных слоў, Бо ліхамысны свет, як заўсягды, Прыняць за праўду трызненне гатоў.
    Каб не крануў нас здрадніцкі паклёп, Мне ў вочы глянь, што ў сэрцы ні было б!
    141
    Вачыма я ў цябе не закаханы, Ў табе яны знаходзяць шмат пахіб. А сэрцу даспадобы ўсе заганы, Ўтрапёнымі якімі ні былі б.
    Твой голас не прыносіць асалоды, Mae пачуцці — дотык, слых ці смак — He мкнуцца, хоць жадаеш іх прыходу, На твой банкет юрлівы аніяк.
    I ўсё ж,— ні ўсім пяці ім не ўдаецца, Hi паасобна — сэрца ўгаварыць, Каб назусім адмовілася сэрца Табе служыць, тваім падданым быць.
    Пакута мне прыносіць і уцеху: Караеш ты, і ты ж наўчыла грэху!
    Любоў — мой грэх, народжаны красою, Ў абузу нас і завяла яна.
    Ты параўнай маю віну з тваёю:
    I у мяне, і у цябе — адна.
    3 тваіх бы вуснаў чуць дакор не варта, Бо цноту ганьбілі яны ўвесь час.
    Я сам у рабаўніцтве вінаваты: Чужыя ложкі правяраў не раз.
    Ніхто майго кахання не асудзіць, Як і тваіх, што ёсць і што былі.
    Спагаду ў сэрцы ты пасей, каб людзі Маглі з яе расчуліцца калі.
    Здараецца і так на нашым свеце: Як ты свяціла, так табе пасвецяць.
    143
    Ты толькі глянь, як гаспадыня-маці, Дзіця ссадзіўшы, ловіць певунка.
    Уся яе увага на курчаці, Паветра мацае ўвесь час рука.
    Зірні, як плача беднае дзіцятка Па той, што занята зусім другім.
    Увесь свой спрыт і сілу без астатку Яна кладзе у паляванні тым.