Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
Твая спагада не ўтаймуе сэрца, Ад смутку зелля мне не прынясе. Ўсё той жа крыж пакуты застанецца, А ў сэрцы крыўды застануцца ўсе.
Але ты плачаш. Перлы шчырых слёз На выкуп крыўд усіх мне лёс прынёс.
35
Ты не сумуй! Усюды хібы ёсць:
На ружах дзіды, твань на дне крыніцы, Чарвяк нікчэмны блоціць прыгажосць, А сонца ценем месяца зацьміцца.
Ўсе памыляюцца. I я не менш, Даруючы табе грахі цяжкія.
Я грэшны сам, і грэшны гэты верш, Калі не бачыць хібы ён такія.
Цябе я вінавачу на судзе
I на судзе ж цябе абараняю.
Куды любоў і ненавісць вядзе: Я сам з сабой вайну распачынаю!
Ты абакраў мяне, цудоўны злодзей, А я цяпер прашу цябе аб згодзе!
Хоць мы ўдваіх з табой дасюль былі, Адна істота мы ў сваім каханні.
Калі дакор нам выслізне калі,— Няхай да аднаго мяне прыстане.
Такая доля суджана для нас: Бягуць асобна нашы каляіны.
Нас пазбаўляе асалоды час, Крадзе ў кахання светлыя хвіліны.
He разумею, ў чым мая віна, Чаму любоў хаваць я мушу ў сэрцы?
I ты, каб ганьбу не пазнаць да дна, Са мной не можаш пры людзях сустрэцца.
Хай так і будзе! Гонар чысты твой, Як і любоў,— ён разам з тым і мой!
37
Старым бацькам уцеху сын дае, Упэўненасць дае ў юнацкай сіле.
Так і мяне ўсе вартасці твае На схіле дзён нібы уваскрасілі.
Твой розум ясны, слава, прыгажосць, Здароўе, род славуты старадаўні — Усё найлепшае, ў табе што ёсць, Перадаецца мне з замілаваннем.
Больш не кульгавы, не самотны я, 3 тваіх дарункаў моц ізноў я чую, А прамяністасць чыстая твая Маленькай частачкай мяне сілкуе.
Чаго б табе ні пажадаў цяпер,— Усё найлепшае ёсць у цябе!
ITІто можа быць для музы цікавейшым, Калі натхнення столькі ты даеш?
Твой вобраз варты, каб пяром найлепшым
Яму у гонар быў напісан верш.
Калі сустрэнеш добрае што ў творы,
Сабе самому і падзякуй ты,
Бо толькі той, хто змалку не гаворыць, Тваёй не будзе славіць пекнаты.
Дзесятай музай будзь, разоў у дзесяць За тыя лепш, што любяць рыфмачы, Каб твой паклоннік мог такое здзейсніць, Што памагло б нябыт перамагчы.
Наступны час па праву дасць нам славу: За працу мне, табе за ўзлёт яскравы.
39
Як я праслаўлю вартасці твае, Калі адна істота мы з табою, I пахвала для часткі аднае Прыдацца можа самапахвальбою?
Нам паасобна трэба жыць затым, He называць адзінствам дружбу нашу. Тады, ў разлуцы, будзе ўсё тваім, Што пра цябе мая любоў ні скажа.
Гарчэй за ўсё, разлука, ты ў жыцці! Але даюць лятункі нам збавенне, Каб асалоду мы маглі знайсці
I ашукаць самотныя імгненні.
Разлука надвая нам дзеліць сэрца, Каб лепш хваліць таго, хто застаецца.
Вазьмі любоў, любімы мой, вазьмі! Ці будзеш толькі, ўзяўшы, багацей? Любоў, мой любы, знаная людзьмі, Твая і так уся была раней.
Калі любоў, любімы, ўся твая, Ці вінавачу я цябе на тым?
Дакор адзін, мой любы, маю я, Што пагардзіў каханнем ты маім.
Цудоўны злодзей! Грэх дарую твой, I нават той, што скрыўдзіў жабрака. Але любові крыўды, любы мой, Для нас цяжэй, чым ворага рука.
Любоў маю прашу я аб адным: — Забі, ды ворагам не будзь маім!
41
Калі мне ў сэрцы месца не стае, А захапленне змусту прынясе,— I маладосць і прыгажосць твае Даруюць дробныя пахібы ўсе.
Спакуса ходзіць за табою ўслед, За пекнатой прываблівай тваёй. А перад ласкай змуслівых кабет Устоіць сын кабеціны якой?
Але, на жаль, юнацкі твой запал, Але, на жаль, юнацкі твой імпэт Прыязні нашай літасці не даў, А двойчы пакрышыў яе ушчэнт:
Запляміў здрадаю душу сваю
I спадабанку спакусіў маю.
Мой жаль не ў тым, што ты ўладаеш ёй,— Хоць я, прызнацца, сам люблю яе,— А што яна ўладарыць над табой, Разбіўшы нас, вось гэта жаль дае!
Я ўсё ж, гарэзнікі, прабачу вас: Яе ты любіш, бо любіў мяне, Яна ж, праводзячы з табою час, Выказвае замілаванне мне.
Яе губляю — ты знаходцы рад, Цябе — дарунак для яе такі ж. А сам, пасля маіх падвойных страт, Я змушаны падняць нялёгкі крыж.
Ёсць тут і радасць: ты — адно са мной, Дык толькі я любімы ёй самой.
43
Прыемна мне, калі заплюшчу вочы, Бо што б удзень пабачылі яны?
Цудоўны вобраз твой скрозь цемру ночы Мне зіхатлівыя прыносяць сны.
Калі твой сцень і ноч перамагае, Святлом барвовым разганяе змрок,— Дык як жа ўдзень краса свяціла б тая, Твой яснавейны, прамяністы зрок?
Якім бы дзень прыгожым стаў раптоўна, Каб ты з’явілася ў сваёй красе, Калі адзін твой толькі сцень цудоўны Такую слодыч ддя мяне нясе!
Мне без цябе і дзень — як ноч глухая, 3 табою ж ноч — як ясны дзень бывае.
Каб думкай стала плоць мая калі, Яе тады б адлегласць не спыніла, I да цябе, ў далёкі край зямлі, Яна б мяне сваёй аднесла сілай.
Мне абыякава было б зусім, Дзе я стаю і дзе ты ў гэтым часе. У небе ясным, над усім зямным Я думкай борздай да цябе б імчаўся.
Ды не пазбыода мпе сваёй журбы, Ніяк мне думка не раскрые крылляў. Пакуль, як створаны з зямлі й вады, Я не магу сягнуць праз безліч міляў.
Зямля дае паволыіасць у хадзе, Вада слязамі горкімі ідзе.
45
Агонь з паветрам — розныя стыхіі:
У першай — палкасць, думка у другсй. Яны лятуць, нястрымныя такія, У непарушнай еднасці сваёй.
Калі яны, як пасланцы кахання, К табе кіруюць вольны свой палёт, Зямлі й вады наступіць панаванне, А ў ім так многа смутку і турбот.
Сумую я аж да тае часіны, Пакуль пасольства прыляціць назад I скажа мне, што любы мой адзіны Жывы, здаровы, прывітанням рад.
Якое шчасце! Але без адкладу Зноў мкнуць яны табе маю спагаду.
У воч і сэрца вечная вайна: He падзялілі ўлады над табой.
I тая і другая старана
Тваёю захапляюцца красой.
Гаворыць сэрца, што жывеш ты ў ім
I ў тайніку схаваны там на дно.
А вочы кажуць, што ў святле сваім Адлюстравалі вобраз твой даўно.
Каб скончыць спрэчку, скліканы быў суд.
Паселі суддзі — думкі — ля стала.
Каму належыць што,— сказаў прысуд, А ў ім развага мудрая была:
— Над сэрцам — сэрца будзе уладар, Знадворнасць — вочам дастанецца ў дар.
47
У сэрца і вачэй умова ёсць Дапамагаць заўжды адно другому, Калі твая прывабіць прыгажосць, А ў сэрца млявая прыходзіць стома.
Як вочы намілуюцца красой, Яны даюць і сэрцу наглядзецца. А вочам асалодаю сваёй Дае усмак нацешыцца і сэрца.
Ці так, ці накш — а ўсё ж ткі ты пры мне I летуценнямі, і сам сабою.
Далей маіх ты думак не сягнеш, Я з імі заўсягды, яны — з табою.
Заснеш — твой вобраз з’явіцца у сне, Абудзіць думкі, сэрца схамяне.
Як пільна я, выходзячы ў дарогу, Паабмыкаў драбніцы ўсе свае, Каб захаваць ад злосніка ліхога I скарыстаць пасля да аднае.
Цябе ж, мой скарб найдаражэйшы самы, Што за усе багацці мне мілей, Мая ты радасць і журба таксама, Украсці можа першы ліхадзей.
Hi ў якіх сховах не замкнуў цябе я, Апроч таго, ў якім цябе няма.
Схоў — сэрца шчырае, куды з надзеяй Прыйсці і выйсці можаш ты сама.
Але, баюся, быўшы нават праўдай, Табой спакушаны цябе украў бы.
49
У часе тым,— каб лепш ён не прыйшоў! — Калі асудзіш ты мае заганы
I, спанявераны ў сваю любоў, Мяне пазбавіш жаднае пашаны;
Калі мінеш, нібы чужы, мяне,
Ледзь кінуўшы сваім паглядам светлым,
I след кахання болып не мільгане
Ў тваім абліччы зімным, хоць і ветлым,—
Няхай мне горна будзе аднаму
Ў свядомасці, што я цябе не варты.
Супроць сябе руку я падніму
За праўду тую, што табою ўзнята.
Калі я права на каханне страціў,
Павінен з тым пазбыцца ўсіх багаццяў.
Як цяжка падарожнічаць, калі
He дакляруе радасці мне гэта.
I колькі б так я ні праехаў міль,— Мяне ад шчасця аддаляе мэта.
Мой конь, стаміўшыся маёй бядой, Ідзе павольна, ледзьве суне ногі, Нібыта чуе, што перада мной Няма нічога, апрача трывогі.
На шпоры нават не зважае ён, А часам толькі ўздыхне ад гора.
Мне больш балюча слухаць конскі стогн, Чымся яму прымаць удары шпораў.
Далей яшчэ цяжэй ад горкіх дум: Пакінуў радасць, а шукаю сум.
51
Прабачыў я маркотнага каня.
Каню павольнасць дараваў яго. Бо сапраўды навошта мне гання, Калі ад друга еду я свайго?
Але які пачуе ён дакор, Калі вяртацца будзе так у двор?! Хоць засядланым быў бы сам віхор, I той пазнаў бы смак сталёвых шпор!
Найлепшы конь жаданню не раўня.
Яно з любові выткана самой.
Ляціць жаданне з лёгкасцю агня
I скажа клячы памаўзлівай той:
— He можаш ты, каб і хацеў, хутчэй, А я — на крыллі паляту далей!
Як багатыр з ключом сваім цудоўным, Я хоць калі магу дастаць свой скарб. Але ў каханні сквапнасць рызыкоўна, Бо асалоду прытупіць магла б.
He кожны дзень у нас бывае свята, Таму яно і дорага для нас.
Між самацветаў на святочных шатах Найпрыгажэй нам зіхаціць алмаз.
Няхай і час цябе ў сваёй скарбніцы, Як самацвет, пільнуе ад вачэй.
На нашым свяце будзе прамяніцца Тзая краса мілей і яскравей.
Якую слодыч прынясе спатканне За хваляваннем палкага чакання!
53
Скажы, якой стыхіі ты стварэнне? Адзін жа цень у кожнага з людзей, А за табою адлюстроўкаў-ценяў, Дзівосных вобразаў мільён ідзе.
Адоніс быў для хараства узорам.
Перад тваім — адбітак ён слабы.
3 красой Гелены параўнаць не сорам Красу тваю у нашыя гады.
Вясенні дзень і восені ўсе плёны Адлюстраваны ў вобразе тваім: Як дзень жніва, ты шчодрасцямі поўны I хараством убраны веснавым.
Твая ёсць частачка ва ўсім прыгожым, Але з чым сэрца параўнаць мы можам?
Аздобленая праўдай прыгажосць Нічога роўнага не мае ў свеце.
Ў цудоўных ружах водар дзіўны ёсць, Які жыве у пурпуровым цвеце.
У квет атрутных зіхацення шмат
I водар да ружовага падобны.
Яны прывабіць могуць наш пагляд, Калі вясной раскрыюцца бутоны.
Няма з іх цвету радасці для нас, Атрутай адцвітанне іх спавіта.
А калі ружам вянуць прыйдзе час,— Іх душы ў водар будуць пераліты.
Калі ж, юнацтва, вянуць ты пачнеш, Пералію тваю ўсю праўду ў верш!
55
Ніякі мармур царскіх пахаванняў He будзе трывалей, чым гэты верш. Калі ўсе пліты скрышацца дазвання, Ў ім будзеш жыць, як і цяпер жывеш.
Калі знішчальныя паваляць войны
Ўсе статуі, разбураць камяні,— Жывое слова пройдзе супакойна У час наступны праз усе агні.
Ты не паддана ні уладзе смерці, Hi забыццю, што йдзе за ёй услед. He здолеюць ні выкрасліць, ні сцерці Твайго імя, пакуль існуе свет.
I так жыві ў людскіх прыхільных сэрцах, Пакуль на свеце судны дзень пачнецца.
Устань, любоў мая! Устань, любоў!
Ці ж ты слабей, тупей сваіх жаданняў? Навек не наясіся. Заўтра зноў Для нас усіх патрэбна сілкаванне.
Цяпер ты задаволена. Твае Заплюшчваюцца вочы з асалоды.