• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    I ты за тым імкнешся, што ўцякае, А я, малое, следам па зямлі.
    Вярніся ж да таго, хто так чакае, I пацалуй, як маці, прытулі.
    Як толькі здзейсніш ты свае жаданні, Тады і мне лягчэй на сэрцы стане.
    На радасць мне і на пакуту мне Ва мне жывуць адразу два каханні. Адно — кабеціна, за ноч цямней, Другое — друг у ангельскім убранні.
    Каб месца даць у пекле мне хутчэй, Дык ангела ўсё спакушае д’ябал: Імкнецца аддаліць з маіх вачэй, Змусціць яго агнём сваіх паглядаў.
    He знаю, хто каго адолеў там, Але не ангел, мабыць, як здаецца. Пайшлі, пасябраваўшы, бачыў сам, Дык ангел трапіў пэўна ў тое месца.
    Ці так, ці не — дазнаемся ў той час, Калі ён з пекла вернецца да нас.
    145
    Я ненавіджу! — з вуснаў тых, Якія створаны каханнем, Пачуў збянтэжаны мой слых, Калі знябыўся я дазвання.
    Мая каханая тады
    Язык адразу прыкусіла, Бо ён дагэтуль заўсягды Насіў прыемнасці ад мілай.
    Як светлы дзень зганяе змрок, Нібы якога злога духа, Маёй каханай язычок
    Маю скрышыў адразу скруху.
    «Я ненавіджу!» — чую. Ўраз За тым шчаслівае: «Не вас!»
    Душа мая, зямлі ўсёй асяродак, Чаму прыгон ты церпіш над сабой? На афарбоўку сцен не шкода сродак, А што за той фарбованай сцяной?
    Чаму на свой прытулак тымчасовы
    I не трывалы траціш многа так? Збіраеш спадчыну ты адмыслова, Каб больш здабычы меў сляпы чарвяк?!
    Узбагачай, душа, сваю скарбніцу,— Для дзён наступных застанецца скарб, Хоць з панадворку будзе менш ільсніцца Нікому не патрэбных, танных фарб.
    Тады над смерцю станеш гаспадыняй, Яе ўся ўлада над жыццём загіне.
    147
    Хварэю я. Хвароба ўся — любоў. Неўтаймаванай смагай паліць сэрца. Атруты раз пакаштаваўшы, зноў Яе шукае, п’е і не нап’ецца.
    Лячыў хваробу доктар — розум мой,— Цяпер адмовіўся, бо так і варта: Якія б лекі ён ні радзіў ёй, Прымаць іх не згаджаецца упарта.
    Як непрытомны я ў такой бядзе, Без розуму, нібыта утрапёны.
    Бадзяюцца і словы абы-дзе, Ад іх і думкі — ў розныя староны.
    Кажу, напрыклад, ты — святло для воч, А сапраўды — пякельніца, як ноч.
    Якія вочы мне дало каханне, Як праўду блытае з хлуснёй пагляд! Ці, можа, розуму прыйшло згасанне I ён у блытаніне вінават?
    Калі ўсё добра, што ім даспадобы, Чаму ж не згодны свет і людзі з тым? А калі не, дык ці не лепш было бы Прызнаць, што праўды ў іх няма зусім?
    I што б сказалі вочы аб прыгожым, Калі сляза бяссоння крые зрок?
    Нам сонца нават пасвяціць не можа, Калі на небе покрыва з аблок.
    Любоў сумысля слёзы шле на вочы: Схаваць за імі ўсе заганы хоча.
    149
    Як можаш ты, гарэзніца, сказаць, Што я цябе нібыта не люблю, Калі з табой выходжу ваяваць Я на істоту ўласную сваю?
    Ці сябраваў я з ворагам тваім?
    Ці заляцаўся да тваіх ліхіх?
    Калі ж глядзела поглядам благім, Ці не сустрэў яго мой сціплы ўздых?
    Ці ёсць што-небудзь вартае ў мяне, Чаго б да ног тваіх я не сіхіліў?
    Як твой загад з-пад веек мільгане, Хіба яго не выканаў калі?
    Твая варожасць сведчыць аб адным: Відушчых любіш ты, я ж стаў сляпым.
    Дзе ты такую ўладу набыла,
    Каб панаваць — бяссільная — над сілай, Хлусіць, што дзень прыгож не ад святла, Хлусіць на ісціну мяне схіліла?
    Якім прымусам ты ўтлуміла мне Дабром лічыць зло ўсё тваёй істоты, I так, што грэх цяпер мне прыямней, Чым самая прываблівая цнота?
    Цяпер за тое ўсё цябе люблю, За што б напэўна мусіў ненавідзець.
    Калі зняважыць хто любоў маю, Дык з ім мяне ты не павінна крыўдзіць.
    Калі магу нявартую любіць, Дык варты больш я сам любімым быць.
    151
    Любоў не ведае згрызот сумлення, Тым часам маці іх — сама любоў.
    Каб не шукаць пасля табе збавення,— Лепш не нагадвай мне сваіх грахоў.
    Каб грэшных думак ты сама не мела, Адкуль бы іх дазналася душа?
    Пакуль не спакушае змуста цела, Ніхто не мог бы плоці спакушаць.
    Яна ўстае, як раб перад царыцай, Тваё імя пачуўшы і загад, Каб, мэту ўцэліўшы, да ног схіліцца, Пачуццем гордасці напоўніўшы пагляд.
    Без жадных каянняў табе той рады, Хто ўздымы ведае і заняпады.
    Цябе пазнаўшы, клятву я нарушыў, Ты ж прывяла дзве здрады за сабой: Заганьбіўшы спачатку ложак мужаў, Пасля зграшыўшы зноў перада мной.
    Але якой жа я шукаю праўды, Калі я сам далей цябе пайшоў: Я кляўся выкрываць твае завады I зрокся — праз цябе — сваіх жа слоў.
    Я кляўся шчырасці тваёй і ласцы, Казаў, што любіш і аддана мне, Змушаў свае я вочы закрывацца На праўду ўсю, каб верыць той мане.
    Але не ў тым найбольш я вінаваты: Пакляўся я, што ты пашаны варта!
    153
    Бог Купідон, заснуўшы у гайку, Паклаў паходню ля сябе пры боку, А німфа, ўзяўшы галаўню ў руку, Яе згасіла ў ручаі глыбокім.
    Вада, нагрэўшыся агнём святым, Хваробы лечыць ад тае часіны.
    А Купідон не гараваў па тым: Агонь здабыў з вачэй маёй дзяўчыны.
    Каб той агонь пазнаць як мае быць, Ён закрануў мне сэрца нечакана.
    I вось яно ад той пары баліць, Ручэй гаючы не ўгаіў мне раны.
    Пазнаў я ўсё ж: з любімых мне вачэй Дастану лекі я за ўсё хутчэй.
    Знянацку задрамаў кахання бог. Паходня ля яго з агнём юрлівым. Прыбеглі німфы. Сон ім дапамог: Адна ўхапіла той агонь імкліва.
    Застаўся абяззброены ўладар, Які спаліў багата палкіх сэрцаў. А скрадніца такі нябесны дар Вадою заліла ў крынічнай рэчцы.
    Агнём нагрэтая, з часіны той Гаючай стала для мужчын крыніца. I я хадзіў, каб лекавай вадой Мне ад сваёй хваробы як пазбыцца.
    Нагрэць ваду любоў дапамагла, Згасіць любоў крыніца не змагла.
    ТРАГЕДЫІ
    РАМЭО
    I ДЖУЛЬЕТА
    Пераклаў Кандрат Крапіва
    4 У. Шэкспір
    A C O Б Ы
    ЭСКАЛ ПАРЫС МАНТЭКЦ КАПУЛЕЦІ J СТАРЫ РАМЭО МЕРКУЦЫО БЕНВОЛІО ТЫБАЛБТ
    БРАТ ЛАРЭНЦАI БРАТ ДЖАВАННІ (
    CAMCOH 1 ГРЭГОРЫО J П’ЕТРА АБРАМ 1
    БАЛТАЗАР J АПТЭКАР ТРЫ МУЗЫКАНТЫ ПАЖ МЕРКУЦЫО ПАЖ ПАРЫСА ПРЫСТАЎ СІНЬЁРА МАНТЭКІ СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ ДЖУЛБЕТА КАРМІЛІЦА ДЖУЛБЕТЫ
    ГАРАДЖАНЕ ВЕРОНЫ, МУЖЧЫНЫ I ЖАНЧЫНЫ, СВАЯКІ КАПУЛЕЦІ I МАНТЭКІ, MACKI, BAPTA, СЛУГІ I XOP.
    герцаг Веронскі
    малады дваранін, сваяк герцага старэйшыя дзвюх варожых сем’яў
    сваяк сіньёра Капулеці
    сын Мантэкі
    сваяк герцага і друг Рамэо
    пляменнік Мантэкі і друг Рамэо пляменнік сіньёра Капулеці
    францысканскія манахі
    слугі Капулеці
    слуга карміліцы
    слугі Мантэкі
    жонка Мантэкі жонка Капулеці дачка Капулеці
    Месца дзеі — Верона і Мантуя.
    Пралог
    У ваходзіць х о р.
    ХОР
    Дзве роўныя па знатнасці сям’і Ў Вероне, дзе сустрэнуць нас падзеі, Здаўна вядуць упартыя баі, I на ўзаемны мір няма надзеі.
    А сэрцы іх дзяцей на век вякоў Гарачая любоў была злучыла, Ды толькі смерць ліхая юнакоў Бацькоўскую варожасць патушыла.
    Пра іх любоў і смерць наш сумны сказ, Пра гнеў бацькоў, патухшы ў іхняй смерці, Гадзіны дзве тут зойме часу ў вас, Крануўшы спачуваннем вашы сэрцы.
    Даруйце нам за сл'абасці пяра, Загладзіць іх старанная ігра.
    АКТ ПЕРШЫ
    Сцэна першая
    Верона. Рыначны пляц.
    Уваходзяць Самсон і Грэгорыо, узброеныя мячамі і шчытамі.
    САМСОН
    Клянуся, што мы не будзем дарэмна сыпаць словы, як гарох.
    ГРЭГОРЫО
    Вядома, мы ж не агароднікі, каб гарох сеяць.
    САМСОН
    Як толькі што якое, хапайся за меч і давай духу. ГРЭГОРЫО
    Глядзі, каб яны з цябе самога дух не выбілі.
    САМСОН
    Мяне толькі расшавялі — я тады зразу б’ю.
    ГРЭГОРЫО
    Але не так лёгка цябе расшавяліць.
    САМСОН
    Кожны сабака з дому Мантэкі можа ўзрушыць мяне да самых вантробаў.
    ГРЭГОРЫО
    Узрушаны заяц вельмі шпарка рухаецца, а мядзведзь становіцца дубка і ні з месца. Баюся, што і ты, як зрушышся, дык і ўцячэш.
    САМСОН
    Калі кране мяне сабака з гэтага дому, я буду стаяць цвёрда. На сцяну палезу, але вазьму верх над любым мужчынам і над любой дзеўкай з дому Мантэкі.
    ГРЭГОРЫО
    Значыць, ты слабы, калі табе сцяна патрэбна. Слабыя заўсёды прыпіраюцца да сцяны.
    САМСОН
    Гэта праўда. Таму жанчыну, як слабую пасудзіну, і прыпіраюць да сцяны. Усіх мужчын з дому Мантэкі я папру ад сцяны, а жанчын прыпру да сцяны.
    ГРЭГОРЫО
    Нашы паны б’юцца, а ў нас ілбы трашчаць.
    САМСОН
    Усё роўна, я буду бязлітасным. Прыкончыўшы панічоў, я і паненкам галовы паскручваю.
    ГРЭГОРЫО
    Г аловы?
    САМСОН
    Галовы ці што іншае — разумей, як хочаш.
    ГРЭГОРЫО
    Няхай той разумее, хто гэта адчуе.
    САМСОН
    Ды ўжо ж будзе ім адчувацца, аж пакуль я змагу трымацца. А ўсім добра вядома, што мяса ў мяне пруткае.
    ГРЭГОРЫО
    Добра, што мяса, а не рыба, a то быў бы ты вяленай траской. Вымай сваю зброю — сюды ідуць два з дому Мантэкі.
    Уваходзяць Абрам і Балтазар.
    САМСОН
    Мая зброя напагатове. Задзірайся, я прыкрываю твой тыл.
    ГРЭГОРЫО
    Ці не хочаш ты павярнуць свой тыл і даць драла? САМСОН
    Ты мяне не бойся.
    ГРЭГОРЫО
    Я за цябе баюся, трасца табе ў бок.
    САМСОН
    Трэба, каб закон быў на нашым баку — няхай яны пачнуць.
    ГРЭГОРЫО
    Я насуплюся, калі буду праходзіць ля іх, і няхай прымаюць гэта, як хочуць.
    САМСОН
    He як хочуць, а як пасмеюць. Я пакажу ім фігу. Ганьба ім, калі яны гэта сцерпяць.
    АБРАМ
    Вы нам паказваеце фігу, сіньёр?
    САМСОН
    Я паказваю фігу.
    АБРАМ
    Вы нам паказваеце фігу, сіньёр?
    САМСОН
    (ціха да Грэгорыо)
    Закон будзе на нашым баку, калі я скажу, што ім?
    ГРЭГОРЫО
    He.
    САМСОН
    He, сіньёр, я не паказваю вам фігі, я так сабе паказваю фігу.
    ГРЭГОРЫО
    Вы лезеце ў бойку, сіньёр?
    АБРАМ
    У бойку, сіньёр? He, сіньёр.
    САМСОН
    А калі ў бойку, сіньёр, я гатоў. Мой гаспадар не горшы за вашага.
    АБРАМ
    Але ж і не лепшы.
    САМСОН
    Ладна, сіньёр.
    Уваходзіць Б е нв о лі о.
    ГРЭГОРЫО
    (ціха Самсону)
    Скажы: «лепшы»,— сюды ідзе сваяк нашага гаспадара. САМСОН
    Лепшы, сіньёр.
    АБРАМ
    Вы хлусіце.
    САМСОН
    Мячы да бою, калі вы мужчыны. Грэгорыо, успомні свой хвалёны ўдар.
    Б'юцца.
    БЕНБОЛІО
    (разнімае іх)
    Чакайце, асталопы! Зброю ў ножны!
    Падумайце, што вам за гэта будзе.
    (Выбівае мячом у іх зброю.)
    Уваходзіць Т ыбальт.
    ТЫБАЛЬТ
    I ты з мячом між баязлівых слуг.
    Ляпей сюды на смерць сваю ты глянь. БЕНВОЛІО
    Я іх мірыў. Схавай у ножны меч Ці ў ход яго пусці, каб памірыць іх.
    ТЫБАЛЬТ
    3 мячом пра мір загаварыў ты раптам.
    Я нават слова гэта ненавіджу, Як пекла, як усіх Мантэкі і цябе, Нікчэмны баязлівец. Адбівайся!
    Б'юцца.
    Збягаюцца прыхільнікі з абодвух дамоў і ўвязваюцца ў бойку, а потым гараджане і прыставы з палкамі і алебардамі.
    1-ШЫ ПРЫСТАЎ
    Гэй, палак, алебард, дубін! Лупі іх!
    Бі Капулеці, бі Мантэкі — ўсіх!
    Уваходзяць стары Капулеці ў халаце і сіньё pa К any ле ці.
    КАПУЛЕЦІ
    Што тут за крык? Падаць мой доўгі меч.
    СІНЬЁРА КАПУЛЕЦІ
    Кастыль, кастыль! Нашто табе той меч?