Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
Але, мой прынц, і бедны ваш слуга.
ГАМЛЕТ
Ты — бедны, але ты — мой лепшы друг. Чаго ты тут, чаму не ў Вітэнбергу? — Марцэл?
МАРЦЭЛ
Мой добры прынц...
ГАМЛЕТ
Я вельмі рад вас бачыць.
(Да Бернарда.)
Добры вечар! —
Дык, сапраўды, чаму не ў Вітэнбергу?
ГАРАЦЫО
Бо я гультай і валацуга, прынц.
ГАМЛЕТ
Ну, гэтага і вораг не сказаў бы, Ты мне абразіў вушы. He люблю Паклёпаў і хлусні! — ты не гультай. Але чаго ты тут у Эльсіноры?
Хіба мо піць прыехаў падвучыцца?
ГАРАЦЫО
Мой прынц, прыехаў я на пахаванне. ГАМЛЕТ
Будзь ласкаў, не жартуй, студэнт-таварыш, Ты, як відаць, прыехаў на вяселле.
ГАРАЦЫО
Але, мой прынц,— так нечакана выйшла. ГАМЛЕТ
Інтэрас, друг Гарацыо, інтэрас!
Бо тое, што з памінак засталося, Даесці трэба было,— вось і шлюб. Няхай бы лепш мой вораг, самы люты, Убачыў рай, чым я той дзень, Гарацыо! Мой бацька, бацька мой, ён тут, ён тут.
ГАРАЦЫО
Дзе, прынц?
ГАМЛЕТ
Са мною, у душы, Гарацыо. ГАРАЦЫО
Калісьці бачыў; добры быў кароль.
ГАМЛЕТ
Ён чалавек быў, чалавек ва ўсім,— Такі мне не сустрэнецца ніколі.
ГАРАЦЫО
Мой прынц, сягоння ўночы ён прыходзіў.
ГАМЛЕТ
Прыходзіў? Хто?
ГАРАЦЫО
Мой прынц, кароль, ваш бацька. ГАМЛЕТ
Кароль, мой бацька?
ГАРАЦЫО
Прашу вас, не дзівіцеся. Уважна Праслухайце, што я вам раскажу. Бяру за сведак гэтых афіцэраў, Мы бачылі...
ГАМЛЕТ
Хутчэй, хутчэй як можаш.
ГАРАЦЫО
Ужо дзве ночы гэтым афіцэрам, Марцэлу і Бернарда, ў час іх варты, Папоўначы, у вусцішы магільнай З’яўляўся прывід. Нехта, як ваш бацька, Узброены ад галавы да ног, З’яўляецца раптоўна перад імі, Праходзіць урачыста і павольна, Праходзіць тры разы перад вачамі, Звыш меры здзіўленымі, і так блізка, Што ледзь іх не крануў сваім жазлом; Яны ж, пахаладзелыя ад страху, Трасуцца, нібы студзень, і маўчаць; Пра гэта дзіва пад сакрэтам строгім Яны сказалі мне. На трэцю ноч Я сам стаяў на варце разам з імі: I вось у тую ж самую пару, Дакладна так, як мне пераказалі, Выходзіць здань. Мне памятны ваш бацька:
Як дзве рукі адна адной да пары, Так і яны.
ГАМЛЕТ
А дзе гэта было?
МАРЦЭЛ
Прынц, на пляцоўцы, там, дзе мы вартуем. ГАМЛЕТ
Вы з ім не гаварылі?
ГАРАЦЫО
Г аварыў,
Але ж ён мне не адказаў нічога;
Быў нешта раз ускінуў галаву, Нібы хацеў, а тут як певень крыкне,— Прапала ўсё, пабег як апантаны I знік з вачэй.
ГАМЛЕТ
Дзіўна, вельмі дзіўна.
ГАРАЦЫО
Паверце, прынц, не манім і не хлусім;
I мы лічылі нашым абавязкам
Паведаміць вам аб усім.
ГАМЛЕТ
Так, так; але ўсё гэта непакоіць.
Вы будзеце на варце ўночы?
УСЕ
Будзем, прынц.
ГАМЛЕТ
Узброен, кажаце?
УСЕ Узброен, прынц.
ГАМЛЕТ
Ад галавы да ног?
УСЕ
Ну, як абліты.
ГАМЛЕТ
А твар вы бачылі?
ГАРАЦЫО
Вядома, прынц, — Шалом быў без забрала.
ГАМЛЕТ
Ён быў хмурны?
ГАРАЦЫО
Хутчэй здаваўся сумным, чым сярдзітым.
ГАМЛЕТ
Быў бледны ці чырвоны?
ГАРАЦЫО
Вельмі бледны.
ГАМЛЕТ
I пазіраў на вас?
ГАРАЦЫО
Надзвычай пільна.
ГАМЛЕТ
Шкада, што не было мяне пры гэтым. ГАРАЦЫО
О, вы б зжахнуліся.
ГАМЛЕТ
Магчыма, Магчыма, доўга быў?
ГАРАЦЫО
А так: лічыць, To, не спяшаючыся, будзе сотня.
МАРЦЭЛ I БЕРНАРДА
Даўжэй, даўжэй.
ГАРАЦЫО
Як я быў, то якраз.
ГАМЛЕТ
А барада сівая?
ГАРАЦЫО
Такая самая, як пры жыцці:
Як собаль, чорная і з серабром. ГАМЛЕТ
Я буду вартаваць у гэту ноч;
Ён, можа, прыйдзе.
ГАРАЦЫО
Так, напэўна прыйдзе. ГАМЛЕТ
Калі ён будзе ў бацькавым абліччы, Я з ім загавару, хаця б і пекла, Разявіўшыся, пагражала мне.
Я вас прашу, калі дагэтуль вы Нікому не казалі пра здарэнне, Дык і далей — маўчанне перш за ўсё;
I што б ні адбылося ў гэту ноч,— Шукайце сэнсу, прэч ад языка. Я вам аддзякую за ўсё. Бывайце. Там на пляцоўцы я сустрэну вас Каля дванаццатай.
УСЕ
Прыміце доўг.
ГАМЛЕТ
Прыму любоў, а вы маю. Бывайце!
Гарацыо, Марцэл і Бернарда выходзяць.
Дух бацькі ў зброі! — гэта не к дабру.
Тут нешта ёсць. He дачакацца ночы!
Цярпі, душа; злачынства гляне ў вочы, Хоць бы на ім ляжала ўся зямля.
( Выходзіць.)
Сцэна трэцяя
Пакой у доме Палонія.
Уваходзяць Лаэрт і Афелія.
ЛАЭРТ
Ну, рэчы ўжо мае на караблі;
Бывай, Афелія, бывай, сястра!
Калі ў мой бок павее вецер,— ты He спі, дай вестачку.
АФЕЛІЯ
Ты мне не верыш?
ЛАЭРТ
А Гамлет і яго прыхільнасць — гэта Капрыз гуляшчы, жыўчыкі ў крыві, Фіялка, што цвіце вясною ранняй, Салодкая, нясталая, слабая;
Прыемны пах, забава на хвіліну —
I толькі.
АФЕЛІЯ
Толькі, і не болей?
ЛАЭРТ
He.
Прырода ў нас расце не толькі ў цела, He толькі ў сілу, але ў гэтым храме Ўзрастае веліч розуму і духу.
Магчыма, што цябе ён і кахае, Магчыма, што яшчэ ні бруд, ні хітрасць He плямяць чыстаты яго жаданняў;
Але, сястра, уззаж яго вялікасць I бойся, бо ў жаданнях ён нявольны. Ён звязаны паходжаннем сваім: He можа ён, як просты чалавек, Быць сам сабой, ад выбару яго Залежыць дабрабыт усёй дзяржавы,— Таму ён мусіць узгадняць свой выбар 3 патрэбамі і меркаваннем іншых, Паколькі ён дзяржавы галава.
Калі ён кажа, што цябе кахае,— Разумнай будзь, не вер яму занадта, Пакуль не дасць ён доказаў на справе I не заручыцца грамадскай думкай; Ўся Данія павінна сцвердзіць гэта. Дык вось, узваж, наколькі абняславіш Свой гонар ты, калі наставіш вуха, Заслухаешся песень, страціш сэрца, Калі ты чыстае сваё дзявоцтва Распусным намаганням аддасі. Дык сцеражыся, любая сястра, Афелія, сястрыца, сцеражыся!
Далей ад небяспечнага кахання, Каб не забіў цябе яго пярун. Дзяўчына скромная красу сваю I месяцу паказваць не павінна; Ад нагавору не ўцячэ ніхто.
Чарвяк любуе часта квет маёвы Яшчэ ў бутоне, з асяродка точыць; На маладыя росы пошасць падка. Трымайся! Страх — ратунак для жанчыны; Бушуе маладосць і без прычыны.
АФЕЛІЯ
Тваю навуку я прыстаўлю, братка, Вартаўніком да сэрца. Толькі ты He будзь і сам, як той двудушны пастыр, Што раіць нам ісці цярністым шляхам, А сам, як фанабэрысты свавольнік, Бяжыць хутчэй на сцежку асалоды, Забыўшыся на тое, што казаў.
Мой братка родненькі!..
ЛАЭРТ
He клапаціся. Ну, я забавіўся. Прыйшоў наш бацька.
Уваходзіць П алоні й.
Благаславён благаславёны двойчы,— Благаславіце, тата, яшчэ раз!
ПАЛОНІЙ
Ты тут, Лаэрт? Хутчэй на карабель! На плечы ветразей уссеўся вецер, Цябе чакаюць. Дык благаслаўляю.
Кладзе руку на галаву Лаэрту.
I памятай, табе мой запавет: Захоўвай думку, стрымлівай язык I не рабі таго, чаго не трэба;
Ласкавы будзь, але не панібрацтвуй: 3 кім хочаш падружыцца — правярай, А як праверыш — прыбяры да рук;
I не заводзь хаўрусу з першым стрэчным; He задзірайся, а калі задраўся, To спуску не давай, каб вораг знаў; Прыслухвайся, што кажуць,— сам маўчы; 3 людзьмі згаджайся, але думку май; Спраўляй адзенне добрае, такое, Каб і багата і не лезла ў вочы, Бо па адзенні судзяць чалавека,— Французскія вяльможы і паны Занадта пераборлівыя ў гэтым.
Сам не бяры, другому не давай: Хто пазычае, той сяброў губляе, А хто бярэ, той дрэнны гаспадар. Галоўнае ж: будзь верным сам сабе,— Тады, як дзень ідзе за ноччу следам, Ты і другім ніколі не сфалыпывіш. Ну, дык плыві з маім благаславеннем I памятай наказ.
ЛАЭРТ
Бывайце, тата!
ПАЛОНІЙ
Пара, пара. Цябе чакаюць слугі.
ЛАЭРТ
Бывай, Афелія, не забывай
Таго, што я сказаў.
АФЕЛІЯ.
Замкнута ў сэрцы, А ключ ты ў мора павязеш з сабою.
ЛАЭРТ
Бывай!
ПАЛОНІЙ
Афелія, што ён сказаў табе?
АФЕЛІЯ
Ён, з вашай ласкі, гаварыў аб прынцу. ПАЛОНІЙ
Аб Гамлеце? Якраз дарэчы гэта;
Бо маю весткі, што апошнім часам У вас былі таемныя спатканні.
I ты яму давала вольны доступ.
А калі так (а мне ўсё даказалі Ў парадку асцярогі), то павінен Табе заўважыць,— ты не разумееш Дакладна, хто ты, і чыя дачка ты, I чый ты маеш гонар. Што у вас? Прызнайся зараз жа.
АФЕЛІЯ
Ён, мілы татка, Дарьіў мне знакі шчырасці сардэчнай. ПАЛОНІЙ
Ах, ах, ах, шчырасць! — Ты зусім дурная, He маеш практыкі ў такіх выпадках.
Як ты назвала? Знакі? I ты верыш? АФЕЛІЯ
He ведаю, што думаць, мілы татка. ПАЛОНІЙ
Ну, то я навучу. Стань тут і думай, Што ты дзіця малое. Знакі — цацкі. Знак — не чырвонец, вось што я адзначу. He прадавайся танна, бо тады (Хоць я і злоўжываю гэтым словам) Адзначыш ты мяне за дурня.
АФЕЛІЯ
Ён спосаб выказаў зусім прыстойны. ПАЛОНІЙ
Ну, спосаб гэта так,— хай будзе так. АФЕЛІЯ
Ён прысягаў, што ён мяне кахае, Ён браў за сведку неба.
ПАЛОНІЙ
Сіло для смачных птушак. Знаю сам.
Калі бунтуе кроў, тады язык На абяцанкі шчодры. Гэты пал, Які дае больш бляску, чым цяпла, Як хутка выбухне, так хутка згасне,—
Дык не лічы яго агнём, дачушка. 3 сягонняшняга дня — ашчаднай будзь, He раскідайся так сваім дзявоцтвам. Кампанію сваю цані вышэй, Чым танныя спатканні з ім па просьбе. Прынц Гамлет, перш за ўсё, ён — малады, Прывязан за даўжэйшую вяроўку, А ты — дзяўчына: не табе гуляць.
I ты не вер яму, не вер прысягам: Прысягі — зман, нафарбаваны зверху,— Грахоўных спраў няўрымслівы пасрэднік, Які гучыць, як чыстая малітва, Каб лепей абдурыць. Ну вось, нарэшце, Я гавару,— з сягонняшняга дня Раз назаўсёды,— прыпыніць гулянкі, Размоў не весці з Гамлетам. Ты чуеш? Я патрабую! Ну, ідзі сабе.
АФЕЛІЯ
Пакорна слухаюся, мілы татка.
(Выходзіць.)
Сцэна чацвёртая
Пляцоўка.
Уваходзяць Гамлет, Гарацыо і М арцэл.
ГАМЛЕТ
Паветра золкае. Ну і мароз!
ГАРАЦЫО
Кусаецца, аж рукі дубянеюць.
ГАМЛЕТ
Каторая гадзіна?
ГАРАЦЫО
Скора поўнач.
МАРЦЭЛ
Прабіла ўжо.
ГАРАЦЫО
Ужо? А я не чуў.
Час блізіцца, калі прыходзіць здань.
Трубныя гукі і стрэлы з гармат за сцэнай.
Што гэта значыць, прынц?
ГАМЛЕТ
Кароль банкет спраўляе на ўсю ноч, Танцуе і віншуе сам сябе;
Калі рэйнвейну келіх апарожніць, У трубы трубяць і ў літаўры б’юць, Каб ведалі, што ён умее выпіць.
ГАРАЦЫО
Такі парадак?
ГАМЛЕТ
Так, усё ў парадку. Але я думаю,— хоць я тутэйшы I мог бы прызвычаіцца,— аднак Яго лепш адмяніць, чым захаваць. За хмель і гульбішчы на ўсход і захад Мы страцілі павагу між народаў; За п’яніц лічаць нас і дадаюць Да нашых прозвішч свінскія мянушкі,— I, сапраўды, ад нашых лепшых спраў Ніякага не застанецца следу. Здараецца так часта з чалавекам, Калі ў ім ёсць прыродная загана (He па яго віне, бо, як вядома, Істота не шукае, дзе радзіцца), Ну, тэмперамент перайшоў у крайнасць I загарадкі розуму ламае Альбо прынаравіўся да такога, Што рэзка падымаецца над нормай,— Такога чалавека, я ж кажу, Хаця б ён меў адну ўсяго загану, Натура ўжо такая ці удача, Нягледзячы на ўсе яго заслугі, На ўсе яго дадатныя бакі,— Асудзяць, перасудзяць, абняславяць За гэты недахоп. I лыжка дзёгцю У бочцы мёду робіць мёд нясмачным. О, ганьба, ганьба!