Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
Уваходзіць здань.
ГАРАЦЫО
Прынц, глядзіце,— ён! ГАМЛЕТ
Ратуйце нас, о серафімы неба!
Хто б ты ні быў: ці светлы дух, ці чорт, Ці з райскім спевам, ці з пякельным енкам,
3 намерам літасці ці утрапення,— Выходзіш ты у вобразе даступным, I я скажу табе. Я клічу: Гамлет, Кароль, Датчанін, бацька, дай адповедзь! Адказвай мне, ў няведанні не муч, Чаму твае пахованыя косці Магільны саван разадралі раптам? Чаму той помнік, пад якім ляжаў ты, Раскрыў свой цяжкі мармуровы зеў I выкінуў цябе наверх яшчэ раз? Як разумець, што ты, мярцвяк, ізноў Пад месяцам блукаеш у жалезе
I страшыш ноч, а нам, прыроды блазнам, Жахліва ўзрушваеш істоту думкай, Якая па-за межамі душы?
Скажы, чаму? Навошта? Што рабіць нам? ГАРАЦЫО
Ён знак дае, каб вы ішлі за ім, Нібы жадае нешта растлумачыць Вам аднаму.
МАРЦЭЛ
Глядзіце, як ласкава Ківае вам і вабіць за сабой. He йдзіце з ім.
ГАРАЦЫО
He, не, ні ў якім разе. ГАМЛЕТ
Ён не гаворыць. Я пайду за ім. ГАРАЦЫО
He трэба, прынц.
ГАМЛЕТ
Чаму? Чаго баяцца? Я не цаню свайго жыцця ні ў грош, Душы ж маёй нічога ён не зробіць, Бо смерці ёй няма, як і яму.
Ён заклікае — я іду, іду.
ГАРАЦЫО
А калі ён укіне вас у мора Альбо ўзвядзе на стромкую скалу, Што грозна па-над хвалямі навісла, I там, прыняўшы новы страшны выгляд, Паўстане раптам і кране ваш розум, Угоніць у вар’яцтва,— што тады? Там сам сабою родзіцца адчай,
Даволі толькі паглядзець у мора 3 высокай кручы, як шуміць яно, Раве і пырскае.
ГАМЛЕТ
Ён кліча зноў,— Ідзі, я за табою.
МАРЦЭЛ
О прынц, мы не дазволім.
ГАМЛЕТ
Рукі прэч! ГАРАЦЫО
Што робіце?
ГАМЛЕТ
Мой лёс мяне паклікаў,
I цела поўніцца маё адвагай, I сілы прыбываюць, як у льва.
Здань вабіць.
Ён кліча зноў. Прэч рукі! — Бо, клянуся (вырываючыся ), Той стане ценем сам, хто мне пашкодзіць.
Кажу вам, прэч! — Ідзі, я за табою.
Зд ань і Гамлет выходзяць.
ГАРАЦЫО
Ён ашуканы ўласным уяўленнем. МАРЦЭЛ
Хадзем за ім; нам нельга заставацца.
ГАРАЦЫО
За ім услед.— Чым скончыцца ўсё гэта? МАРЦЭЛ
Гніль завялася ў дацкім каралеўстве.
ГАРАЦЫО
Кіруе неба.
МАРЦЭЛ
Лепш давайце пойдзем.
Выходзяць.
Сцэна пятая
Другі бок пляцоўкі.
Уваходзяць здань і Гамлет.
ГАМЛЕТ
Куды вядзеш? Далей я не пайду.
ЗДАНЬ
Зважай!
ГАМЛЕТ
Я слухаю.
ЗДАНЬ
О, хутка, хутка Надыдзе час, калі ў агонь пякельны Я акунуся.
ГАМЛЕТ
О няшчасны дух!
ЗДАНЬ
He спачувай, а выслухай уважна, Што я табе адкрыю.
ГАМЛЕТ
Г авары.
ЗДАНЬ
I ты адпомсціш, калі ты пачуеш.
ГАМЛЕТ
Што?
ЗДАНЬ
Я твайго бацькі дух, Асуджаны уночы на блуканне, А днём датуль у полымі палаць, Пакуль зямныя ўсе мае злачынствы He выгараць, не выйдуць з мяне вон. Каб мне не забаронена было Апавяшчаць аб тайнах таго свету, Я б расказаў табе такія страхі, Што разадралася б душа твая, Замерзла б маладая кроў твая I вочы, павылазіўшы з вачніц, Упалі б і разбіліся, як знічкі;
I кожны волас стаў бы паасобку, Як іглы на ўсшалелым дзікабразе,— Але явіць адвечнае мне нельга
Вушам з крыві і мяса. Слухай, слухай, О, слухай, калі бацьку ты любіў!
ГАМЛЕТ
О божа!
ЗДАНЬ
I ты адпомсціш за яго забойства.
ГАМЛЕТ
Забойства?
ЗДАНЬ
Нялюдскае і подлае забойства, Такое подлае, якіх няма.
ГАМЛЕТ
Хутчэй кажы пра ўсё, каб я на крылах, Як думка шпаркіх, як любоў імклівых, Ўзляцеў да помсты.
ЗДАНЬ
Бачу, ты гатовы;
Ты б вялы быў, як тое пустазелле, Што дагнівае каля рэчкі Леты, Калі б не страсянуўся ў бурным гневе. Дык слухай, Гамлет: ходзіць пагалоска, Што соннага мяне аднойчы ў садзе Змяя ўкусіла,— перадчасны скон мой Ад Даніі укрыты ашуканствам.
Дык ведай, верны сын мой: люты змей, Каторы укусіў мяне насмерць, Цяпер надзеў маю карону.
ГАМЛЕТ
Дзядзька!
Мая душа, ты прадчувала ўсё.
ЗДАНЬ
Так, гэты хцівы звер і чужаложнік Вядзьмарства досціпам, умельствам здрады (О подлы досціп, подлае умельства Так спакушаць’) дабіўся лёгкай згоды Ад жонкі ад маёй — ад каралевы, Такое недачэпнае на выгляд.
О Гамлет, Гамлет, як яна упала!
Калі ішлі мы з ёю пад вянец, Я слова даў, і я трымаўся слова, Я так кахаў яе,— яна ж, яна Распусніку ліхому аддалася, Што нават і нагі маёй не варты. Ты чэснае жанчыны не звядзеш,
Хоць за святога пераапраніся; Ну, а блудніцы,— дай анёла ў пару, Дай шчасце, то ўсё роўна не дацерпіць,— Захоча падлы.
Але цішэй! Я чую подых рання.
Я коратка скажу. Калі я спаў У садзіку звычайна па абедзе, Твой дзядзька дасачыў маю бяспечнасць 3 праклятым сокам клёкату у шклянцы I ўліў у вушы мне ліхое зелле, Якое мае тую уласцівасць, Што уядаецца адразу ў цела, Бяжыць па жылах, як жывое срэбра, I там згартае і тварожыць гвалтам, Як воцат малако, людскую кроў;
I ў той жа момант абрасло карою, Пакрылася агіднымі струпамі Маё ўсё цела.
Так быў я, сонны, братняю рукой — Жыцця, кароны, жонкі — усяго Пазбаўлены ў красе зямных грахоў, Без адпушчэння, без прычасця, раптам; I я, не разлічыўшыся ні з кім, На справаздачу страшную з’явіўся: О дзікі жах! О жудасць, жудасць, жудасць! Калі натуру маеш, не сцярпі, He дапусці, каб каралеўскі ложак Ператварыўся у свіны бярлог.
Але глядзі, калі ты будзеш помсціць,— Рук не гнюсі, не замышляй нічога На маці родную. Няхай яе Карае неба! Хай ёй сэрца колюць, Хай джаляць сэрца ёй калючкі здрады! А ты шчаслівы будзь; жыві, бывай. Святляк паказвае, што блізка ранне, I кволы свой агеньчык загасіў.
Бывай, бывай! — і помні пра мяне.
(Выходзіць.)
ГАМЛЕТ
О моц нябесная! Зямля! Яшчэ што?
Хіба дадаць і пекла? — Цьфу! Стой, сэрца! He трэба слабасці, патрэбна дужасць. Трымайся, сэрца! Помніць пра цябе?
Так, бедны бацька. Гэты бедны чэрап —
Яшчэ мой чэрап. Помніць пра цябе?
Хутчэй з табліцы памяці сатру
Усе свае нікчэмныя нататкі,
Усё, што з кніг, усё, што маладосць
I назіранне запісалі там,—
I твой загад няхай жыве адзін
У фаліянтах галавы маёй, Ачышчанай ад смецця!.. Прысягаю!
О пагубіцелька!..
О подлы, подлы, пад усмешкай подлы
3 падлюг падлюга!.. Дзе мае таблічкі?
Я запішу, што можна усміхацца
I, усміхаючыся, быць падлюгай;
Ва ўсякім разе ў Даніі — бясспрэчна.
(Піша.)
Так, дзядзька, так. Маім дэвізам будзе: «Бывай, бывай! — і помні пра мяне».
Я прысягнуў.
ГАРАЦЫО
(за сцэнай)
Прынц, прынц!
МАРЦЭЛ
(за сцэнай)
Прынц Гамлет!
ГАРАЦЫО
(за сцэнай)
Хай вас бог бароніць!
ГАМЛЕТ
Хай будзе так.
ГАРАЦЫО
(за сцэнай)
Хіло, хо-хо, мой прынц!
ГАМЛЕТ
Хіло, хо-хо! Сюды, сюды, мой сокал!
Уваходзяць Гарацыо і Марцэл.
МАРЦЭЛ
Ну як, мой прынц?
ГАРАЦЫО
Што новенькага, прынц?
ГАМЛЕТ
О, надзвычайна!
ГАРАЦЫО
Прынц, скажыце!
ГАМЛЕТ
Нельга.
Вы перакажаце.
ГАРАЦЫО
He я, мой прынц, клянуся.
МАРЦЭЛ
I не я.
ГАМЛЕТ
Вось бачыце, ну хто падумаць мог бы. А вы маўчаць умееце?
ГАРАЦЫО I МАРЦЭЛ
Клянёмся!
ГАМЛЕТ
Няма у Даніі такога шэльмы, Які не быў бы абармотам.
ГАРАЦЫО
Каб гэта нам сказаць, шаноўны прынц, 3 магілы не вылазіў бы нябожчык.
ГАМЛЕТ
Я з вамі згодзен; а таму давайце, Без лішніх слоў, паціснем моцна рукі I пойдзем хто куды: вы да сваіх Заняткаў і патрэб, бо ў чалавека Заўсёды ёсць заняткі і патрэбы Якія-небудзь,— ну, а я, няшчасны, Відаць, пайду маліцца.
ГАРАЦЫО
Што вы, прынц!
Адкуль такія кручаныя словы? ГАМЛЕТ
Шкада, што я пакрыўдзіў вас; напэўна, Я не хацеў.
ГАРАЦЫО
Ніякай крыўды, прынц.
ГАМЛЕТ
Бяру за сведку Патрыка святога, Ёсць крыўда, і вялікая, Гарацыо.
А? — вам пра здань цікава? — я скажу: Здань добрая. А што было між намі,— Было — і скончылася. А цяпер, Сябры мае, студэнты і салдаты, Мая к вам просьба.
ГАРАЦЫО
А якая, прынц? — Мы з радасцю.
ГАМЛЕТ
Нікому і ніколі
He гаварыць пра тое, што было.
ГАРАЦЫО I МАРЦЭЛ
He будзем, прынц.
ГАМЛЕТ
А вы прысягу дайце. ГАРАЦЫО
Клянуся, прынц.
МАРЦЭЛ
I я клянуся, прынц.
ГАМЛЕТ
О не, на меч, на меч!
МАРЦЭЛ
Мы ж прысягалі. ГАМЛЕТ
Як трэба, на маім мячы, як трэба.
ЗДАНЬ
(знізу)
Прысягу.
ГАМЛЕТ
О, о, і ён! I ты, і ты не дрэмлеш?
Вы чулі голас з-пад зямлі, вы чулі? Хутчэй, прысягу.
ГАРАЦЫО
Прапануйце словы.
ГАМЛЕТ
Маўчаць пра ўсё, што бачылі вы тут, Прысягу дайце на маім мячы.
ЗДАНЬ
(знізу)
Прысягу.
ГАМЛЕТ
Hie et ubique!1 Пераменім месца,
Пастаньце тут, сябры,
Кладзіце рукі зноў усе на меч: Прысяга на мячы,—
Маўчаць пра тое, што вы чулі тут.
Hie et ubique! — I тут і ўсюды! (лац.)
ЗДАНЬ
(знізу)
Прысяга на мячы.
ГАМЛЕТ
Пацвердзіў, крот стары. Як спрытна рые! Удалы далакоп. Сябры, пяройдзем.
ГАРАЦЫО
О дзень і ноч! — вось дзіва, ну і дзіва! ГАМЛЕТ
Дык не дзівіся, а сустрэнь з вітаннем: Ёсць болей з’яў на свеце, друг Гарацыо, Чым сніцца філасофіі тваёй.
Хутчэй прысягу дайце,—
Тут, як і там, няхай вам бог паможа! — Што, як бы дзіўна ні трымаўся я, Бо я, магчыма, палічу патрэбным На нейкі час прыкінуцца вар’ятам,— Ніколі вы, убачыўшы мяне, He будзеце ні галавой ківаць, Hi рукі складваць гэтак альбо гэтак, Hi вымаўляць глыбакадумных слоў, Накшталт: «Мы гэта ведаем», альбо: «Маглі б, але не хочам», альбо так: «Каб мы хацелі расказаць»... Хутчэй, Прысягу дайце,—
Нідзе, ніколі, ні адным намёкам He выдаваць, што вам вядома нешта. I хай у гэтым вам паможа бог!
ЗДАНЬ
( знізу) Прысягу. ГАМЛЕТ
Мір, мір, устурбаваны дух! Сябры, 3 любоўю даручаю вам сябе.
I ўсё, што можа бедны Гамлет вам Зрабіць, каб выявіць сваю прыхільнасць,— Ён зробіць з ласкі божай. Пойдем разам. I, я прашу, трымайце рот замкнёным. Век вывіхнуўся. О пракляты лёс, Навошта ты мяне сюды прынёс Лячыць хваробы часу! Пойдзем разам.
Выходзяць.
АКТ ДРУГІ
Сцэна першая
Пакой у доме Палонія.
Уваходзяць Палоні й і Рэйнальда.
ПАЛОНІЙ
Аддай яму, Рэйнальда, ліст і грошы. РЭЙНАЛЬДА
Аддам, святлейшы.
ПАЛОНІЙ
I было б разумна, Каб ты, Рэйнальда, да сустрэчы з ім Наконт яго паводзін распытаўся.
РЭЙНАЛЬДА
Так і зраблю, святлейшы.
ПАЛОНІЙ
Ну, то добра;
Ну, вельмі добра. Дык глядзі ж, перш-наперш Даведайся, якія там датчане
У Парыжы, хто, ды як жывуць, ды дзе, 3 кім знаюцца, ці шмат у іх выдаткаў;
I, высветліўшы гэтак не адразу, Што ім мой сын вядомы, падыдзі Бліжэй, нібыта і табе вядомы Ён збольшага. Напрыклад: мне вядомы Ягоны бацька, прыяцель адзін, Часткова ён...
Ці зразумеў, Рэйнальда? РЭЙНАЛЬДА
А як жа, добра зразумеў.
ПАЛОНІЙ
Часткова ён, але, кажы, не надта;
Ну, а калі то ён, дык ён буян, Прыдатны да таго і да таго,— Ну, і пляці сабе, плявузгай, толькі Каб гонару не зачапіў, ні-ні, Ну, выбрык там ці дур які, звычайны У веку маладым.