• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    РЭЙНАЛЬДА
    Напрыклад, карты.
    ПАЛОНІЙ
    Вось, вось... Ці выпіўка, ці паядынак, Ці лаянка, ці сварка, ці распуста... Так, так, распусту можна.
    РЭЙНАЛЬДА
    Але ж такія словы бэсцяць гонар. ПАЛОНІЙ
    А ты не бэсці; гавары, каб мякка;
    He перабольшвай; гавары: распусны, А ўсё ж нейк церпіць. Так, ну вось, я мыслю,— Ао неўстрыманні нельга. Лёгка трэба Грашкі падсоўваць, так гэта — агульна, Каб кожны бачыў, што таму прычынай Залішняя свабода, ці амбітнасць, Ці фанабэрыя, альбо дзікунства Крыві неўтаймаванай.
    РЭЙНАЛЬДА
    Але як жа.., ПАЛОНІЙ
    Навошта гэта робіцца? РЭЙНАЛЬДА
    Ага, Хацеў бы ведаць.
    ПАЛОНІЙ
    Ну, то вось нашто: Я мыслю, гэта — мудры падыход. Калі ты сына трошачкі запляміш, Яго учынкі капельку абгнюсіш, Заўваж, Той, на каго ты маеш намярэнне, Абы ён памянёныя правінкі За памянёным хлопцам прымячаў, Маўчаць не будзе, схопіцца адразу I скажа так нарэшце: — Дружа мой, Шаноўны мой, мой міласцівы пане,— Залежна ад таго, хто ён такі I як у іх прынята у краіне,— Ты слухаеш?
    РЭЙНАЛЬДА
    Сачу, сачу, святлейшы.
    ПАЛОНІЙ
    I тады зробіць ён вось што, зробіць ён...
    Што гэта я хацеў сказаць? Як перад святой імшою, я нешта хацеў сказаць? На чым гэта я спыніўся?
    РЭЙНАЛЬДА
    I скончыць так нарэшце. ПАЛОНІЙ
    I скончыць так нарэшце; ну дык вось,
    1 скончыць так: — Мне гэты пан вядомы, 3 ім бачыўся я ўчора ці заўчора, Тады й тады, і быў ён з тым і тым, I, добра кажаце, была ў іх п’янка, Ён рэзаўся у карты, ён сварыўся, Гуляючы у мячык. Альбо так: Заходзіў ён аднойчы ў дом распусты, У дом распусты,— ну і так далей. Здаецца, ясна.
    Закінеш чарвяка, а зловіш карпа. Вось так мы, людзі розуму і спрыту, Пры дапамозе розных тонкіх штучак, Хоць крук даём, а пад’язджаем проста. Дык вось, зыходзячы з маіх парад I гэтых мыслей, ты павінен сына... Павінен сына... Чуеш ты ці не?
    РЭЙНАЛЬДА
    Так, так, я чую.
    ПАЛОНІЙ
    Ну, то можаш ехаць. РЭЙНАЛЬДА
    О мой святлейшы...
    ПАЛОНІЙ
    Сам паглядзі, як ён сябе трымае. РЭЙНАЛЬДА
    Зраблю, зраблю усё.
    ПАЛОНІЙ
    Дай хлопцу волю. РЭЙНАЛЬДА
    Так, так, вядома.
    ПАЛОНІЙ
    Ну, то едзь шчаслівы.
    Рэйнальда выходзіць. Уваходзіць Афелія.
    А ты чаго, Афелія? Ў чым справа? АФЕЛІЯ
    Ой, татачка, мяне так напужалі. ПАЛОНІЙ
    А божачка, і чым жа гэта?
    АФЕЛІЯ
    Я, татачка, хусцінку вышывала, Ў пакоіку сядзела; раптам — стук;
    I вось прынц Гамлет,— без капелюша, Камзэлька нарасхліст, панчохі ў брудзе, Аб’ехалі да пят, сам белы-белы, Трасецца, ўздрыгвае, блукаюць вочы, Разгублены і жаласны такі, Нібы ён вырваўся з пякельных нетраў I зараз жа пачне расказваць жахі,— Убег і стаў.
    ПАЛОНІЙ
    Шалёны ад кахання?
    АФЕЛІЯ
    He ведаю, баюся, мо і так. ПАЛОНІЙ
    I што сказаў ён?
    АФЕЛІЯ	Ён схапіў маю
    Руку вось гэтак; выпрастаўся гэтак; Адной мяне трымае, а другую Падняў угору, прылажыў да броваў I доўга-доўга разглядаў мой твар, Нібы хацеў яго намаляваць;
    Нарэшце мне руку паціснуў лёгка,
    I тройчы галавою паківаў,
    I уздыхнуў так цяжка, так глыбока. Што, мне здалося, разарвуцца грудзі, Закалаціўся ўвесь, як перад сконам, I адпусціў мяне, і адышоў, Нейк дзіўна павярнуўшы галаву, I не шукаў вачамі ён, дзе дзверы, А ўсё глядзеў, усё глядзеў ў мой бок. ПАЛОНІЙ
    To пойдзем жа цяпер да караля.
    Бо гэта ёсць экстаз, экстаз кахання, Праява страсці, што бярэ ў палон, Штурхае волю на адчайны крок, Між іншым, як і ўсякая ахвота, Што нас гняце і паліць. Я шкадую... Што, можа, ты з ім груба абышлася? АФЕЛІЯ
    He, татачка, а так, як вы казалі: Лістоў не брала і к сабе яго He дапускала.
    ПАЛОНІЙ
    Ён і звар’яцеў.
    Ах, ах, шкада! — недаацэнка выйшла. I трэба ж так? Я думаў, ён жартуе, Цябе пакрыўдзіць хоча. Падазронасць Праклятая! To праўда, што старым Разлік часамі заядае розум;
    Але ж і моладзь надта стала спрытнай. Хадзем да караля, даложым гэта.
    Бо калі змоўчым,— не мінуць бяды, А далажыць — яшчэ туды-сюды. Хадзем, галубка.
    Выходзяць.
    Сцэна трэцяя
    Пакой у замку.
    Уваходзяць кароль, каралева, Разенкранц, Гільдэнстэрн і світа.
    КАРОЛЬ
    Прывет вам, Разенкранц і Гільдэнстэрн;
    Апроч жадання шчырага вас бачыць, Патрэбу маем выкарыстаць вас, Таму і выклікалі адмыслова.
    Вы, мабыць, чулі, што апошнім часам Перамяніўся Гамлет. Гэта так;
    Бо і знутры і звонку ён другі, He той, што быў раней. У чым прычына Такое страты самаразумення
    I што яшчэ, апроч нуды па бацьку, Я не магу ўявіць. Я вас прашу, Паколькі гадаваліся вы разам I вам яго капрызы лепш вядомы, Пацешыць нас, застацца пры двары На пэўны час, каб праз сяброўства ваша Ўцягнуць яго да слодычаў жыццёвых.
    I будзе добра, калі вам удасца Як-небудзь выпадкова дасачыць Таемны вузел гэтае напасці,
    Нам невядомы, выкрыўшы які, Мы паспрабуем падшукаць лякарства. КАРАЛЕВА
    Панове, шмат ён гаварыў пра вас;
    Няма, напэўна, двух людзей на свеце
    Яму мілейшых. Калі ваша ласка
    Нам будзе аказаць так многа-многа Добраахвотнасці і далікацтва, Каб сярод нас пабавіць тымчасова Для падтрымання нашае надзеі, Аддзячана вам будзе за турботы Па-каралеўску.
    РАЗЕНКРАНЦ
    Вашая вялікасць
    I вашая вялікасць маюць права Распараджацца намі, не прасіўшы. ГІЛЬДЭНСТЭРН
    О найяснейшыя, мы цалкам вашы;
    Пакорна слухаемся і абодва
    Да вашых ног кладзём свае паслугі.
    Кіруйце намі.
    КАРОЛЬ
    Ах, дзякуй, Разенкранц і Гільдэнстэрн! КАРАЛЕВА
    Ах, дзякуй, Гільдэнстэрн і Разенкранц! Прашу вас зараз жа пайсці праведаць Майго сыночка беднага. Гэй, людзі, Вядзіце іх да Гамлета хутчэй!
    ГІЛЬДЭНСТЭРН
    To дай жа божа, каб прысутнасць наша
    I спробы нашы памаглі яму.
    КАРАЛЕВА
    Так, так, амін.
    Выходзяць Разенкранц, Гільдэнстэрн і некалькі прыдворных.
    Уваходзіць Палоній.
    ПАЛОНІЙ
    Паслы з Нарвегіі, мой уладар, Вярнуліся шчасліва.
    КАРОЛЬ
    Ты быў заўжды тварцом прыемных вестак. ПАЛОНІЙ
    Вы думаеце, вашая вялікасць?
    Паверце мне, ласкавы уладар, Душу ўкладаю я ў свой абавязак Як перад богам, так і перад вамі;
    I мне здаецца (альбо страціў я Свой тонкі нюх у справах палітычных), Што я адкрыў галоўную прычыну Вар’яцтва Гамлета.
    КАРОЛЬ
    О, раскажы;
    Мне так цікава мець аб гэтым весткі. ПАЛОНІЙ
    Прашу спачатку выслухаць паслоў;
    Mae навіны будуць на закуску.
    КАРОЛЬ
    Зрабі ім ласку, прывядзі іх сам.
    Палоні й выходзіць.
    О любая Гертруда, ён мне кажа, Што ведае, чаму змяніўся Гамлет. КАРАЛЕВА
    Ах, думаецца мне, адно і тое ж:
    Смерць бацькава і наш раптоўны шлюб.
    Вяртаюцца Палоні й з Вальцімандам і Карнеліем.
    КАРОЛЬ
    Мы гэта высветлім.— Вітаю вас, Сябры мае. Скажы нам, Вальціманд, Што пасылае нам наш брат Нарвежац? ВАЛЬЦІМАНД
    Зваротныя прывет і пажаданні;
    Ён з першых слоў аддаў загад спыніць Наборы, што пачаў яго пляменнік;
    Ён меркаваў, што той ідзе на Полыпчу, Але, прыгледзеўшыся, зразумеў, Што гэта супраць вас; і засмучоны, Што так яго хваробы, век і немач Даюцца злоўжыванням, загадаў Паклікаць Фарцінбраса; той з’явіўся I атрымаў суровую вымову;
    I тут жа, перад дзядзькам, даў зарок Ніколі болып на вашую вялікасць Замахаў не рабіць, пасля чаго Стары кароль, узрадаваны вельмі,
    Пяць тысяч крон у год яму прызначыў I даручыў набранае ім войска Вайной на Польшчу весці. А яшчэ, Як тут паказана, ён просіць вас (падае паперку) Дазволіць ім свабодны пераход Праз землі вашыя для гэтай мэты Пры захаванні ўсіх правоў, на льготах, Як тут паказана.
    КАРОЛЬ
    Мы вельмі рады.
    У вольны час мы гэта пачытаем; Абдумаем, адпішам. А пакуль што Падзяка вам за добрую работу, Адпачывайце. Ўночы пагуляем. Мы вельмі рады.
    Вальціманд і Карнелій выходзяць.
    ПАЛОНІЙ
    Справа удалася.
    Кароль вялікі наш і каралева Тлумачаць, што такое ёсць вялікасць, I што ёсць абавязак, і што дзень Бывае днём, а ноч бывае ноччу, Што час ёсць час,— усё гэта, нарэшце, Ёсць марнаваць і дзень, і ноч, і час. Паколькі сцісласць — розуму душа, А мнагаслоўе — члены і прыдаткі, Я буду сціслым. Ваш шаноўны сын — Вар’ят; кажу, вар’ят, бо ў чым вар’яцтва, Калі не ў тым, что людзі вар’яцеюць? Але далей.
    КАРОЛЬ
    Больш справы, менш штукарства. ПАЛОНІЙ
    О каралева, галавой клянуся,— Ніякага штукарства,— ён вар’ят, I гэта праўда, праўда і бяда, Бяда, што гэта праўда. Вось дурны Зварот які! Ну, добра. Без штукарства. Палічым за вар’ята. Застаецца Знайсці прычыну гэтага афекту Ці, лепш, дэфекту, бо такі афект Дэфектны спрычыніўся ад прычыны. Вось гэта рэшта, а нарэшце вось:
    Увага!
    Мая дачка (раз маю, то мая), Прывыкшы паслухмянай быць, увага, Дала мне вось. Мяркуйце і рашайце. (Чытае.)
    «Нябеснай, ідалу маёй душы, вельмі ўпрыгожанай Афеліі...» Гэта няўдалы сказ, брыдкі сказ; «вельмі ўпрыгожанай» — брыдкі сказ; але вы слухайце. Вось (чытае)і «На яе выдатна белыя грудзі, гэтыя...» Ну і так далей.
    КАРАЛЕВА
    I гэта ёй ад Гамлета?
    ПАЛОНІЙ
    Хвіліначку; я далажу парадкам.
    (Чытае.)
    «Не вер, што сонца свеціць,
    He вер, што зоркі ззяюць, Што праўда ёсць на свеце, А вер, што я кахаю.
    О дарагая Афелія, мне цесна ў рамках верша, я не ўмею падлічваць свае ўздыханні, але, што я цябе люблю як найлепей, о мая найлепшая, павер мне. Бывай. Твой назаўсёды, любая дзяўчына, пакуль не паламаецца гэты механізм.
    Гамлет».
    Вось гэта мне з пакорнасцю пахвальнай Дала мая дачка і, звыш таго, Пераказала, як ішло каханне, Калі, дзе, што ён ёй прапанаваў.
    КАРОЛЬ
    I што ж яна на гэтае каханне?
    ПАЛОНІЙ
    А што вы думаеце пра мяне?
    КАРОЛЬ
    Ты — шчыры і адданы чалавек.
    ПАЛОНІЙ
    Хацеў бы вельмі гэта даказаць.
    Што б вы падумалі, каб я дагледзеў Падобны ўздым і ўзлёт яго кахання (А я дагледзеў, гавару адкрыта, Яшчэ дачка маўчала), што б тады Вы і мая вялікасць каралева Маглі падумаць, калі б гэта я Стаяў, як слуп, кішэняй ддя пісулек,
    I глух i нем, i пазіраў праз пальцы, Як людзі любяцца? Ну што б тады вы Маглі падумаць? He, я быў рашучы, I я сказаў сваёй дзяўчыне так: Прынц Гамлет — прынц, і ён табе не пара, Няма чаго. I тут жа даў параду: Замок на дзверы, пабачэнні прэч, Hi пасланцоў яго, ні падарункаў. Зрабіўшы ўсё, як я сказаў, яна Плады маёй навукі спажывала, А ён, адхілены (каб гэта карацей), Спярша заныў, пасля пакінуў есці, А потым страціў сон, пасля аслаб, Пасля задумаўся і гэтак, паступова, Скаціўся да вар’яцтва, дзе і трызніць На гора нам.
    КАРОЛЬ
    Вы думаеце, гэта?
    КАРАЛЕВА
    Зусім магчыма.
    ГІАЛОНІЙ
    Ці было калі, Хацеў бы ведаць я, каб я сцвярджаў: Кароль мой,— так, а выйшла не па-мойму? КАРОЛЬ
    He помню.
    ПАЛОНІЙ