• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    АФЕЛІЯ
    Ах, як бы я хацела!
    Каралева выходзіць.
    ПАЛОНІЙ
    Афелія, гуляй тут! Найяснейшы, Схаваемся! (Афеліі.) Чытай, глядзі у кнігу: Чытанне аздабляе нам самоту.
    Нас варта папракнуць за гэты грэх,— Усім вядома, што набожным тварам I справамі святымі мы умеем Падсаладзіць і чорта.
    КАРОЛЬ
    (убок)
    Гэта праўда.
    Сумленне мне, як бізуном пагладзіў. Шчака блудніцы пад карой румянаў, Напэўна, менш агідны выгляд мае, Як мой учынак, скрашаны гаворкай. Ох, цяжка мне!
    ПАЛОНІЙ
    Ідзе, я чую. Пойдзем, найяснейшы.
    Кароль і Палоній выходзяць. Уваходзіць Гамлет.
    ГАМЛЕТ
    Пытанне: быць альбо не быць? Што лепей, Што разумней: альбо цярпець удары, Каменні, стрэлы яраснага лёсу, Альбо узброіцца на мора крыўд
    I знішчыць іх змаганнем. Смерць і сон — Адно і тое ж; і сказаць, што сном Канчаюцца туга, і боль, і крыўды, I тысячы пакут, што чалавеку Дала прырода ў дар,— такі канец Сустрэў бы з радасцю. Смерць — сон, заснуць, Заснуць і марыць. Так. Але пытанне:
    Якія мары поўняць сон смяротны, Калі пакінеш гэты шумны свет? — Вось што трымае нас, вось дзе прычына Таго, што гора гэтак даўгавечна.
    Бо хто цярпеў бы злыя здзекі часу, Прымус тыранаў і знявагу гордых, Самотны стогн разбітага кахання, Марудны суд, чыноўнікаў нахабнасць, Пляўкі на галаву заслузе скромнай, Каб мог нас вызваліць ад усяго Удар кінжалам? Хто б валок ярмо, Пацеў бы, ныючы ў нудзе жыццёвай? Але мы ўсё ж баімся паміраць; Таемны край, адкуль няма звароту, Пужае нас, і воля наша слабне, I мірымся мы з нашаю нядоляй: Хто ведае, што нас чакае там? Задумаешся так — і страх агорне.
    I павядае яркі квет адвагі Пад бледнай хваткай непазбыўных дум, I пачынанні буйнага размаху Без рэчышча сплываюць у нябыт, Няспраўджанымі застаюцца. Ціха! Афелія?.. О німфа, памяні Mae грахі ў тваіх малітвах.
    АФЕЛ5Я
    Прынц, Хацела запытаць вас аб здароўі.
    ГАМЛЕТ
    Я вельмі дзякую.
    АФЕЛІЯ
    Прынц, у мяне ёсць памяткі ад вас, Я ўсё збіралася іх вам вярнуць, Дык вось, вазьміце, я прашу вас.
    ГАМЛЕТ
    He.
    Я вам нічога не даваў.
    АФЕЛІЯ
    Мой прынц, вы мне давалі і з дарамі Паднеслі мілае суквецце слоў, Няма ў іх арамату больш, вазьміце. Прыстойная дзяўчына не жадае Дары мець ад таго, хто не кахае. Вазьміце, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Ха, ха! Ты нявінная?
    АФЕЛІЯ
    Прынц?
    ГАМЛЕТ
    Ты прыгожая?
    АФЕЛІЯ
    Ваша высокасць, што вы маеце на ўвазе?
    ГАМЛЕТ
    А вось што: калі ты нявінная і прыгожая, то не задавайся сваім хараством.
    АФЕЛІЯ
    Прынц, хіба ж хараство перашкаджае нявіннасці? ГАМЛЕТ
    О не. Пакуль сіла нявіннасці ачысціць хараство, улада хараства змяшае нявіннасць з гразёю. Раней гэта быў парадокс, а цяпер гэта пацвярджаецца практыкай. Я цябе кахаў калісьці.
    АФЕЛІЯ
    I я гэтаму верыла, прынц.
    ГАМЛЕТ
    А не трэба было верыць. Як ты ні прышчапляй нявіннасць на наш стары ствол, усё роўна парахня будзе сыпацца. Я цябе не кахаў.
    АФЕЛІЯ
    Падманулі мяне, ашукалі.
    ГАМЛЕТ
    Ідзі ў манастыр. Нашто табе пладзіць грэшнікаў. Я яшчэ трошкі сумленны, аднак я мог бы абвінаваціць сябе ў такіх рэчах, што лепш бы мая маці мяне не раджала. Я люблю славу, я помслівы, горды, да маіх паслуг столькі грахоў, што не хапіла б розуму, каб іх абдумаць, фантазіі, каб іх уявіць, і часу, каб іх зрабіць. Нашто такім слімакам, як я, поўзаць паміж небам і зямлёю. Мы ўсе шэльмы, усе! He вер нікому з нас! Ідзі лепш у манастыр. Дзе твой бацька?
    АФЕЛІЯ
    Дома, прынц.
    ГАМЛЕТ
    Замкні за ім дзверы, хай ён сядзіць дома і строіць дурня толькі там, толькі там. Бывай!
    АФЕЛІЯ
    Ратуйце яго, сілы нябесныя!
    ГАМЛЕТ
    Калі ты выйдзеш замуж, вазьмі сабе ў пасаг мой праклён: будзь чыстая, як лёд, белая, як снег,— усё роўна абгавораць. Ідзі ў манастыр. Бывай. Ну, а калі ты вельмі хочаш замуж, бяры дурня, бо разумныя ведаюць добра, якіх пачвар вы з іх робіце. У манастыр ідзі, хутчэй. Бывай.
    АФЕЛІЯ
    Памажыце яму, сілы нябесныя!
    ГАМЛЕТ
    Чуў я і пра ваша маляванне, чуў; прырода дае вам адзін твар, а вы робіце сабе другі; вы скачаце, вы спяваеце, вы шчабечаце, вы дражніце божыя стварэнні і сваю разбэшчанасць прыкрываеце няведаннем. Хопіць, з мяне даволі! Гэта давяло мяне да вар’яцтва. Я кажу, у нас не будзе болей шлюбаў; тыя, хто пажаніліся, хай жывуць, за выключэннем аднаго; рэшта застанецца так, як ёсць. У манастыр ідзі.
    (Гамлет выходзіць.)
    АФЕЛІЯ
    Які выдатны розум заняпаў!
    Язык вучонага, вяльможы вока,
    Меч воіна, акраса і надзея
    Усёй дзяржавы, люстра далікацтва,
    Узор узорным,— згінула усё.
    А я адна, усіх жанчын няшчасней, Пакаштаваўшы мёду абяцанняў, Цяпер гляджу, як гэты волат мыслі, Нібы зламаны звон, скрыгіча страшна. О квет юнацтва, светач маладосці, Чаму адцвіў так рана? Гора мне!
    Якім ты быў, такім не будзеш, не.
    Вяртаюцца кароль і Палоні й.
    КАРОЛЬ
    Тут не каханне,— іншая хвароба; Хоць тое, што казаў ён, і туманна, Аднак ён не вар’ят. Яго туга Наседжвае штось іншае; баюся, Каб гэты плод, з’явіўшыся на свет, Нам не пашкодзіў. А таму хутчэй, У мэтах папярэджання, рашаю: Ён безадкладна ў Англію паедзе
    Збіраць нам недаданую даніну; Магчыма, мора, незнаёмы край I змена ўражанняў прагоняць тое, Што ўлезла ў сэрца, ўстурбавала мозг I парушае функцыі персоны Майго пляменніка. Што скажаш нам? ПАЛОНІЙ
    Так будзе добра. Але ўсё ж, па-мойму, Вытокам і пачаткам смутку прынца З’яўляецца няўдача у каханні.— Афелія, не трэба пераказваць, Мы чулі ўсё.— Як наш кароль жадае, Хай так і будзе. Тым не менш прасіў бы, Каб пасля п’есы каралева-маці Прыватна распытала пана прынца Наконт сардэчных спраў. Хай будзе строгай. Калі ж даведацца ёй не удасца, Тады адпраўце ў Англію яго Альбо яшчэ куды.
    КАРОЛЬ
    Так, так, не жарты; Шаленства прынца патрабуе варты.
    Выходзяць.
    Сцэна другая
    Пакой у замку.
    Уваходзяць Гамле т і а к ц ёр ы.
    ГАМЛЕТ
    Вымаўляй маналог, калі ласка, так, як я табе паказваў: лёгка і жвава, а калі ты будзеш драць горла, як гэта робяць многія нашы акцёры, тады я мог бы даручыць чытаць мае вершы гарадскому клікуну. He пілуй паветра рукамі, так; рабі ўсё далікатна. У патоках, у буры і, так сказаць, у завіхрэнні свайго запалу, ты павінен заўсёды трымацца меры, якая згладзіць яго рэзкасць. Я цярпець не магу, калі які-небудзь здаравенны доўгавалосы дзяцюк ірве пачуцці на кавалкі, на шматкі, і гвалціць вушы партэра, які, у большасці выпадкаў, нічога не разумее, апроч невыразных
    нямых сцэн і калатні. Я б ахвотна высек такога дзецюка. Ён табе выйдзе такім ліхадзеем, якім і Тэрмагант не быў, ён табе Ірада пераірадзіць. Калі ласка, каб гэтага не было.
    ПЕРШЫ АКЦЁР
    Даю гарантыю вашай высокасці.
    ГАМЛЕТ
    He будзь таксама і занадта вялым; хай тваім настаўнікам будзе твая крытычная думка. Дапасоўвай дзею да слова, слова да дзеі; а галоўнае, старайся не выходзіць за межы прыроднай прастаты. Бо ўсё, што гэтак перабольшана, не адпавядае сутнасці ігры, канчатковая мэта якой, раней і цяпер, была і ёсць — трымаць як бы люстра перад прыродай; паказваць дабраце яе рысы, пагардзе яе вобраз і, у адпаведнасці з часам, кожнаму стану і ўзросту — яго форму і адбітак. Калі ж перабольшыць альбо не дацягнуць, то хоць невук і пасмяецца, але знаўцу будзе сумна, а вы павінны згадзіцца, што ацэнка знаўцы пераважае думку цэлага тэатра іншых. О, ёсць акцёры, і я бачыў іх ігру і чуў, як іх хвалілі, нават вельмі хвалілі, якія, каб не сказаць груба, не мелі ні голасу, ні фігуры, ні наогул людскага аблічча; крыўляліся і завывалі так, што я думаў: ёсць жа на свеце такія падзёншчыкі прыроды, якія бяруцца ляпіць людзей і псуюць іх — так бяздарна яны паказвалі чалавека.
    ПЕРШЫ АКЦЁР
    Спадзяюся, што мы гэтага ў асноўным пазбавіліся. ГАМЛЕТ
    Знішчайце, каб і знаку не было. I хай тыя, што іграюць у вас блазнаў, не гавораць больш, чым для іх напісана. Бываюць сярод іх такія, што смяюцца самі, каб насмяшыць пустых гледачоў, хаця ў гэтую хвіліну ўвага павінна быць сканцэнтравана на якім-небудзь важным моманце п’есы. Гэта брыдка і паказвае нікчэмнае зазнайства таго блазна, які так робіць. Ідзіце падрыхтуйцеся.
    А к ц ё р ы выходзяць.
    У ваходзяць П а л о ні й, Р а з е н к р а н ц і Гільдэнстэрн.
    Скажыце, будзе кароль слухаць гэту п’есу? ПАЛОНІЙ
    I сам будзе, і каралева, і каб зараз жа.
    ГАМЛЕТ
    Загадай акцёрам, каб не бавіліся.
    П а л о ні й выходзіць.
    А вы што? Ідзіце падганяйце.
    РАЗЕНКРАНЦ I ГІЛЬДЭНСТЭРН
    Ахвотна, прынц.
    Р а з е нкранц і Гільдэнстэрн выходзяць.
    ГАМЛЕТ
    Гэй, Гарацыо!
    Уваходзіць Г арацыо.
    ГАРАЦЫО
    Я каля вас, мой прынц.
    ГАМЛЕТ
    Гарацыо, ты — слаўны чалавек, Сярод усіх — адзіны друг сапраўдны.
    ГАРАЦЫО
    О прынц...
    ГАМЛЕТ
    He думай, што я льшчу табе. Якая мне карысць? Ты не багаты. Твая апора — твой здаровы дух, He золата. Нашто льсціць бедняку? Няхай язык цукровы ліжа пышнасць I кленчыць прагавіты падхалім Там, дзе ён бачыць свой інтэрас. Чуеш? 3 тае пары, як навучыўся я Адрозніваць людзей і стаў свабодным, Цябе абраў я другам для душы. Ты церпіш гора, не падаўшы віду, 3 аднолькавай падзякаю прымаеш I гнеў і ласку лёсу. Лепшы дар — Мець розум і пачуцці у адзінстве, He быць за пасвісцёла у Фартуны I не іграць чужых мелодый. Дружа, Знайдзі мне, дай такога чалавека, Які б не быў рабом сваіх пачуццяў, I я да сэрца прытулю яго, I я яго укрыю ў сэрцы сэрца 3 табою побач. Кінем гэта. Зараз Для караля акцёры ставяць п’есу. Ты ведаеш, як паміраў мой бацька,—
    Яны пакажуць гэту смерць на сцэне. Прашу цябе, калі пачнуць спектакль, Сачы за дзядзькам як мага уважней. Калі яго таемная віна
    He выявіцца пры адной прамове,
    To, значыць, нам з’яўляўся дух пракляты
    I уяўленне чорнае маё, Як лёх Вулкана. Прыглядайся добра. Я ў твар яго ўвап’юся вострым вокам, Пасля мы параўнаем нашы думкі
    I зробім пэўны вывад.
    ГАРАЦЫО	„ ,
    Добра, прынц.
    Калі абкрадзе ён маю увагу
    I уцячэ, адказваю за кражу.
    ГАМЛЕТ
    Яны ідуць. Мне трэба быць вар’ятам.
    Займі жа месца.
    Дацкі марш. Трубы. Уваходзяць кароль, каралева, П а лоні й, Афелі я, Р азенкранц,
    Г і льд э нст э рн ды іншыя.
    КАРОЛЬ	F
    Як маешся, пляменнік Гамлет?
    ГАМЛЕТ
    Дасканала. Харчуюся, як хамелеон. Ем паветра, заскваранае абяцанкамі. Як каплун у мяшку, нават лепей.
    КАРОЛЬ
    Я цябе не разумею, Гамлет. Твае словы не дайшлі да
    мяне.
    ГАМЛЕТ
    А з мяне яны выйшлі. (Палонію.) Пане, вы гаварылі, што вы калісьці ігралі ва універсітэце?
    ПАЛОНІЙ
    Так, так, мой прынц, і лічыўся добрым акцёрам.