Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
гамле;т
Так-то так, але «пакуль сонца ўзыдзе...». Старая прыказка.
Уваходзяць ф лейтысты.
А, флейты! Дайце мне адну. (Бярэ флейту. Гільдэнстэрну.) Хадзі сюды, скажу табе нешта на вушка. (Адводзіць Гільдэнстэрна ўбок.) Чаго ты круцішся каля мяне, як ганчак? Чаго ты ўсё вынюхваеш? Ты што, у сеці хочаш мяне заманіць?
ГІЛЬДЭНСТЭРН
О прынц, калі я перастараўся, то гэта значыць, што я вас вельмі люблю.
ГАМЛЕТ
Я нешта не разумею. Пайграй на флейце. ГІЛЬДЭНСТЭРН
Я не магу, прынц.
ГАМЛЕТ
Калі ласка.
ГІЛЬДЭНСТЭРН
Паверце мне, я не магу.
ГАМЛЕТ
Прашу цябе.
ГІЛЬДЭНСТЭРН
Я не ведаю, як за яе брацца, прынц.
ГАМЛЕТ
Гэта так жа лёгка, як хлусіць. Пакладзі пальцы на
лады, дзьмі ў дзірачку, і гэты інструмент загаворыць прыгожаю музыкай. Глядзі сюды: вось адзін лад, вось другі.
ГІЛЬДЭНСТЭРН
Мой прынц, але ж я не маю таленту, я не ведаю законаў гармоніі.
ГАМЛЕТ
Бачыш, якую дрэнь ты з мяне робіш! Ты хочаш іграць на мне; ты думаеш, што ты ведаеш мяне; ты хочаш улезці ў маю душу, вырваць маю тайну і перабіраць лады майго сэрца ад самай нізкай да самай высокай ноты. Вось у гэтым маленькім інструменце многа гармоніі, цудоўны голас, аднак ты не можаш прымусіць яго загаварыць. Чорт вазьмі, думаеш ты, што на мне лягчэй іграць, чым на флейце? Назаві мяне якім хочаш інструментам, ты можаш расстроіць мяне, але не іграць на мне.
Уваходзіць Палоні й.
Добры вечар, пане.
ПАЛОНІЙ
Мой прынц, каралева жадае мець з вамі гутарку, і каб зараз жа.
ГАМЛЕТ
Паглядзіце вунь на тую хмарку, яна вельмі падобна на вярблюда, што, мо няпраўда? Як вы мяркуеце, пане?
ПАЛОНІЙ
Як перад святою імшою,— жывы вярблюд; ваша праўда, ваша праўда.
ГАМЛЕТ
Мне здаецца, яна падобна на куніцу.
ПАЛОНІЙ
Спінка як у куніцы.
ГАМЛЕТ
Альбо як у кіта.
ПАЛОНІЙ
Зусім як у кіта.
ГАМЛЕТ
Скажыце маці, што я зараз прыйду.— Яны строяць з мяне дурня, я не вытрываю.— Я зараз прыйду. ПАЛОНІЙ
Я так і далажу.
Палоній выходзіць
ГАМЛЕТ
Лёгка сказаць — «зараз». Пакіньце мяне аднаго, сябры мае.
Разенкранц, Г і льд энст эрн, Гарацыо ды іншыя выходзяць.
Глухая ноч; разяўлены магілы: I пекла дыхае на свет заразай. Цяпер упіцца б кроўю. Распачаць Расправу лютую, зрабіць такое, Каб здрыгануўся дзень. Пайду да маці. О сэрца, будзь жа сэрцам! Хай ніколі Душа Нерона у мяне не ўвойдзе! Я буду жорсткім, але чалавечным, 3 кінжаламі на вуснах, не ў руках. Няхай язык мой супярэчыць сэрцу: Я вострым словам ёй душу параню, Але забойствам рук не апаганю.
( Выходзіць.)
Сцэна трэцяя
Пакой у замку.
Уваходзяць кароль, Разенкранц і Гільдэнстэрн.
КАРОЛЬ
Я не люблю яго. Дый небяспечна Даваць вар’яту волю. А таму Рыхтуйцеся. Я безадкладна выдам Вам паўнамоцтвы. Ён паедзе з вамі У Англію. Дзяржаўныя законы He дазваляюць нам рызыкаваць
Спакоем нашым. ГІЛЬДЭНСТЭРН
Вашая вялікасць,
Мы падрыхтуемся. Ваш страх свяшчэнны: Вы думаеце аб жыцці падданых, Што кормяцца ад ласкі каралеўскай.
РАЗЕНКРАНЦ
Жывы жывое думае, і кожны Жадае мець спакойнае жыццё, Што ж нам сказаць аб сонцы найяснейшым, Аб каралю, гаспадару грамадства?
Яго жыццё — гасцінец неацэнны;
Смерць караля бясследна не праходзіць: Як ураган праносіцца яна, Ламаючы усё, што блізка. Гэта — Вялізазнае кола, што паднята У высі гор, да спіц яго магутных Прыпушчаны ў пазы і прыкаваны Дзесяткі тысяч дробненькіх істот; Калі яно пакоціцца, пацягне Ўвесь гэты тлум прыдаткаў за сабою I ўшчэнт зруйнуе. Каралю няўдача,— To разам з ім усё грамадства плача.
КАРОЛЬ
Хутчэй рабіце зборы, я прашу, Мы сплавім гэта наглае страшыдла — Прэч, прэч!
РАЗЕНКРАНЦ і ГІЛЬДЭНСТЭРН Мы хутка, вашая вялікасць!
Уваходзіць Палоній.
ПАЛОНІЙ
Кароль святлейшы, ён пайшоў да маці. А я нагледзеў для сябе і пункцік,— За дываном: там чутна ўсё. Дык вось, Я гарантую, што яна ўсё зробіць, Сказалі вы, і мудра вы сказалі, Паколькі матчына натура часта Залішне мяккацела, то патрэбна, Каб гэтую дыскусію засведчыў Хто-небудзь іншы, болей аб’ектыўны. Бывайце, мой святлейшы, перад сном Я дам вам звесткі.
КАРОЛЬ
Дзякуй, дарагі мой.
Палоні й выходзіць.
Смурод майго граху ідзе да неба, На мне ляжыць старэйшае пракляцце — Забойства брата. He магу маліцца,
Хоць і хачу і воля прымушае, Аднак віна мая мяне трымае. Як той, што ў два бакі глядзіць, стаю I думаю, з чаго цяпер пачаць:
3 таго ці з гэтага? Нейк не выходзіць. Няўжо, калі рука мая ў крыві Па самы локаць, дык няма дажджу У неба міласэрнага, каб вымыць I абяліць яе? Навошта літасць, Як не затым, каб выратоўваць грэшных? Малітва? Ёсць дзве сілы у малітвы: Адна — засцерагаць нас ад спакусы, Другая — падымаць таго, хто ўпаў. Зірну угору. Грэх мой у мінулым. Але якім жа спосабам маліцца?
Даруй мне, божа, подлае забойства?.. He, гэтак нельга. Ці ж магу аддаць Назад свой скарб, што адабраў у брата: Карону, ўладу, тытулы і жонку,— Каб гэта мець збавенне і быць грэшным? У мутным моры нашых спраў зямных Рука у золаце кіруе праўдай, Падсунеш хабар — і улесціш суд, I ўсё табе прабачаць. Там не так, He скруціш там: учынак твой раздзенуць I выставяць як міленькага голым,— Прымусяць прызнавацца. Што рабіць? Хіба пакаяцца,— мо што і выйдзе. Ой, не магу я каяцца! Ой, страшна!
Ах, бедны я!.. Змрок у грудзях, як смерць. Куды ўцячы?.. Папаўся дык папаўся. Анёлы светлыя, дапамажыце!
Калені, гніцеся! Размякні, сэрца, He будзь як камень, будзь як у дзіцяці! Ўсё будзе добра.
(Адыходзіць і становіцца на калені.)
Уваходзіць Гамлет.
ГАМЛЕТ
Цяпер у самы раз рабіць расправу,— Ён моліцца, і я зраблю. I ён На неба пападзе. I гэта помста?
Абдумаю спачатку. Ліхадзей Забіў мне бацьку, і за гэта я,
Адзіны сын у бацькі, ліхадзея . Сам адсылаю ў рай. Хіба я найміт, Каб гэтак помсціцца? У сытым сне Быў той забіты, калі ўсе грахі Былі на ім. Вядома толькі богу, Ці лёгкая была яго расплата,— Відаць, пакутуе там небарака.
Ці ж гэта помста на той свет адправіць Яго цяпер, калі душу ён чысціць, Калі ён сам рыхтуецца ў дарогу?
He, Схавайся, меч! — яшчэ надыдзе час; Калі ён будзе п’яны, альбо ў гневе, Альбо палезе на распусны ложак, Тады сячы. У брудзе, у гнюсоце, Сярод пацех агідных гада знішчыць, Каб ён не спадзяваўся на збавенне, А каб ляцеў, задраўшы пяты к небу, У зубы к чорту, чорны, як смала, На векі вечныя. Хай будзе так.
Жыві яшчэ, але ты ўжо мярцвяк. Пайду да маці.
(Выходзіць.)
КАРОЛЬ
(устаючы)
Без думак словы, як без духу цела,— Мая малітва к небу не ўзляцела.
(Выходзіць.)
Сцэна чацвёртая
Другі пакой у замку.
Уваходзяць каралева і Палоній.
ПАЛОНІЙ
Ён зараз прыйдзе. Будзьце з ім суровей, Як след усыпце за такія штукі;
Скажыце, што яго адратавалі,
Што, каб не вы і каб не ваша просьба, Яму б папала. Я ў куточку стану.
Больш строгасці, прашу вас.
ГАМЛЕТ
(за сцэнай)
Маці, маці!
КАРАЛЕВА
Так і зраблю. Маўчыце. Ён ідзе.
Палоній хаваецца за дыван.
Уваходзіць Гамлет.
ГАМЛЕТ
Ну, маці, што мне скажаш?
КАРАЛЕВА
Гамлет, бацька твой пакрыўджаны табою.
ГАМЛЕТ
Маці, бацька мой пакрыўджаны табою.
КАРАЛЕВА
Прашу вас, не мяліце языком.
ГАМЛЕТ
Прашу вас, не блудзіце языком.
КАРАЛЕВА
Што гэта значыць, Гамлет?
ГАМЛЕТ
Што вам трэба?
КАРАЛЕВА
Ты забываеш, хто я?
ГАМЛЕТ
He, вось крыж:
Вы — каралева, дзеверава жонка,
I мая маці, на вялікі жаль.
КАРАЛЕВА
Тады з табой другія пагавораць.
ГАМЛЕТ
Сядзь, сядзь, не ўстанеш, не скранешся з месца,
Пакуль, як у люстэрку, не пабачыш
Сваё нутро.
КАРАЛЕВА
Што ты надумаў, Гамлет?
Ты хочаш загубіць мяне? Ратуйце!
ПАЛОНІЙ
(за дываном)
Гэй, гэй, ратуйце!
ГАМЛЕТ
Ага, пацук! (Вымае шпагу.) Даю дукат, забіты. (Пратыкае дыван.)
ПАЛОНІЙ
(за дываном)
Ой, паміраю.
(Падае і памірае.) КАРАЛЕВА Што ты нарабіў? ГАМЛЕТ
Я сам не ведаю. Там быў кароль? КАРАЛЕВА
Якое зверства! Ах, якое зверства! ГАМЛЕТ
He большае, чым караля забіць
I жонкаю стаць мужавага брата. КАРАЛЕВА
Чым караля забіць?
ГАМЛЕТ
Так, я сказаў.
(Адкідае дыван і знаходзіць Палонія.) Бывай, неасцярожная праныра, Я цэліў не ў цябе. Прымі свой лёс.
I для каго ты так стараўся, дурань? — Ды не ламай так рукі. Ціха! Сядзь!
Я тваё сэрца зараз паламаю, Калі яно яшчэ не скамянела, He зарасло агіднаю прывычкай, Калі ёсць месца ў ім для пачуцця. КАРАЛЕВА
Што я зрабіла, што мяне ты ганьбіш, Крычыш так дзёрзка?
ГАМЛЕТ
Што зрабіла ты?
Ты чэсць запляміла, прагнала сорам, Сарвала ружу чыстую кахання 3 чала свайго і начапіла язву; Ператварыла шлюбныя зарокі У балбатню карцёжніка; учынак, Што з цела дагавору сэрца выняў I гром арганных гімнаў замяніў Пустой рапсодыяй. Ірдзее твар Нябесны, ясны; і зямлі цвярдыня, Балеючы у думках аб табе, Маўчыць пахмурна, як перад скананнем. КАРАЛЕВА
Што я зрабіла? Ох, які учынак, Каб пачынаць з такой прадмовы грознай?
ГАМЛЕТ
Глядзі сюды, вось тут адзін малюнак, А вось другі,— партрэты двух братоў. Глядзі сюды,— якое хараство: Чало Юпітэра, і валасы Віюцца — кучаравы Апалон, А вочы, як у Марса,— гнеў, адвага, I стройны стан, нібы ганец Меркурый Ў надхмарных высях, азароны сонцам. Чароўнае злучэнне форм і фарб,— Здаецца, кожны бог пячаць паставіў, Каб даць сусвету вобраз чалавека.
I гэта быў твой муж. Цяпер глядзі Сюды. Вось муж твой. Як іржавы колас, Зайздросліва ён пажырае брата.
Дзе твае вочы? Каб з нагорнай пашы Зваліцца у смярдзючае балота
I бруд глытаць? Дзе твае вочы, маці? Ты скажаш — закахалася,— няпраўда! Ў тваім узросце кроў ужо сціхае I верх бярэ развага. Як магла ты Змяніць на гэта гэта? Адчуваць Ты мусіш, бо жывая, але ты, Як бервяно. Вар’ят не памыліўся б! Бо як бы шал ні прыгнятаў пачуцці, А ўсё ж адрозніць мог бы пры такім Непадабенстве. Хто цябе прымусіў? Хіба мо чэрці з бубнам праязджалі I ўздумалі гуляць з табою ў жмуркі? Крывое вока, дотык невідушчы, Без рук, без вока, вуха, нюх сляпы, Кавалак пачуцця, абрубак чулы I той бы разабраўся.
О сорам, дзе твая пунсовасць? Пекла, Калі ты ўзбушавалася ў касцях Старой кабеты, то няхай юнацтва Ў агні сваім, як воск, растопіць сорам! Ці ж гэта ганьба маладой крыві Кіпець, калі палае лёд, а розум 3 распустай абдымаецца?
КАРАЛЕВА Даволі!
Ты вочы павярнуў мне у нутро: Набралася там столькі чорных плям, Што іх не вынесці.
ГАМЛЕТ
He тое кажаш;
Жыць у гнаі, ў тухліне, на пасцелі, I лашчыцца, і цешыцца любоўю Ў хляве на кучы...