• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Выходзіць.
    КАРОЛЬ
    Хутчэй за ім; бяжыце, наглядайце, Каб выехаў яшчэ да ўсходу сонца. Хутчэй, хутчэй! Усё падрыхтавана.
    Разенкранц і Г і льд энст э рн выходзяць.
    О Англія! Калі шануеш ты Маю прыхільнасць і маю магутнасць (Каторых знакі на тваёй спіне, Бо не засох яшчэ рубец крывавы Ад дацкага мяча, і вольны страх твой Укленчыў перад намі),— ты уважыш Дзяржаўны наш загад. Мы прапануем, Як гэта ўсё адзначана ў лісце, Умерцвіць Гамлета. Зрабі нам гэта. Як трасца, як скула, ён тут лютуе. Будзь нам за доктара. Прэч, прэч заразу! I я адчую смак жыцця адразу.
    Выходзіць.
    Сцэна чацвёртая
    Раўніна ў Даніі.
    Уваходзяць Ф а рці нб рас, капітан і войска, маршыруючы.
    ФАРЦІНБРАС
    Ідзіце перадайце, капітан,
    Прывет мой каралю; і далажыце, Што Фарцінбрас, паводле дамаўлення,
    Жадае разам з войскам перайсці Праз Данію. Пункт збору вам вядомы. Калі ж ён мае ў нас патрэбу, мы Засведчым нашу вернасць асабіста. Так і скажыце.
    КАПІТАН
    Слухаюся, прынц.
    ФАРЦІНБРАС
    Наперад, крок павольны!
    Фарцінбрас і войска выходзяць. Уваходзяць Г а млет, Р аз е нк ранц, Гільдэнстэрн ды іншыя.
    ГАМЛЕТ
    Чыё тут войска, капітан?
    КАПІТАН
    Нарвежца.
    ГАМЛЕТ
    А куды яно ідзе, Дазвольце запытаць?
    КАШТАН
    Ідзе на Польшчу. ГАМЛЕТ
    А хто яго начальнік?
    КАПІТАН
    Фарцінбрас, Нарвежскі прынц.
    ГАМЛЕТ
    Скажыце, капітан, Мяркуеце ўсю Польшчу заваёўваць Ці толькі частку?
    КАПІТАН
    Сказаць па чыстай праўдзе, не зманіць, Ваюем за кавалачак зямлі, Карысці ў ім ніякай, толькі назва, Я б за яго не даў і трох чырвонцаў, Каб, скажам, у арэнду, дый прадаўшы, Паляк з Нарвежцам больш не атрымалі б.
    ГАМЛЕТ
    Тады вы пройдзеце туды свабодна,— Паляк вас пусціць.
    КАПІТАН
    He, там гарнізон.
    ГАМЛЕТ
    Дзве тысячы людзей і дваццаць тысяч Чырвонцаў, а не могуць развязаць Нікчэмнай спрэчкі. Вось яна — пухліна Багацця і спакою, скрыты рак, Які падточвае век чалавечы.— Бывайце, капітан, я вам удзячны.
    КАПІТАН
    Шчасліва заставацца.
    Капітан выходзіць.
    РАЗЕНКРАНЦ
    Пойдзем, прынц. ГАМЛЕТ
    Ідзіце, я вас зараз даганю.
    Р азенкранц, Г і льд энст э рн ды інійыя выходзяць.
    Усё абвінавачвае мяне, Куды ні глянь, усё да помсты кліча; Змаганне скрозь. А я? Што чалавек, Калі яго адзіная патрэба — Яда і сон?.. Бяздушны звер, і толькі. Той, хто стварыў нас з думкаю шырокай, Той, хто нам даў богападобны розум, He можа дапусціць, каб мы згнаілі Ўсё гэта без ужытку. Што са мною?
    Ці я ўжо атупеў і памяць страціў, Сам зверам стаў, ці то паўзучы сум Ад крайняга жадання быць дакладным? He ведаю; але ў развагах гэтых На долю мудрасці — тры долі страху. Навошта жыць і паўтараць: зрабі, Калі ў цябе ёсць сіла, воля, сродкі — Зрабі без слоў. Уся зямля ўшчувае. Вось тут пратупала навала войск, I з ёю разам лёгкі, зграбны прынц, Якога дух, узняты прагай славы, Глядзіць бяспечна будучыні ў твар I выстаўляе кволае, жывое
    На смерць, на рызыку, на авантуры За жменьку праху. Сапраўды вялікі Ідзе заўсёды да вялікай мэты, Але вялік і той, хто будзе біцца
    Насмерць за дробязь, калі гонар кліча. А я стаю. Забіты бацька мой, Зняслаўленая маці, абурэнне Крыві і розуму мяне штурхаюць, А я стаю і сплю. О ганьба! Бачу На полі смерці дваццаць тысяч душ, Якія праз капрыз, за водбліск славы Кладуцца у магілы, як у ложак; Змагаюцца за месца, на якім Няма дзе разгарнуцца, нельга нават Ахвяры пахаваць як след. Цяпер Альбо нальецца кроўю мой намер, Альбо я пракляну сябе.
    ( Выходзіць.)
    Сцэна пятая
    Эльсінор. Пакой у замку.
    Уваходзяць каралева, Г а рыцыо і прыд ворны.
    КАРАЛЕВА
    ...He буду з ёю гаварыць.
    ПРЫДВОРНЫ
    Калі ж бо просіцца. Яна такая Бездапаможная, зусім вар’ятка.
    КАРАЛЕВА
    А што ёй трэба?
    ПРЫДВОРНЫ
    Бацьку ўспамінае;
    Гаворыць, што на свеце многа фальшу, Ўздыхае часта, б’е сябе у грудзі, I абы чуць, распальваецца гневам;
    Яе гаворка — цёмныя намёкі,
    Набор няскладных крыкаў, тым не менш Народ сабраўся, слухае, тлумачыць, Знаходзячы ў вар’яцкай блытаніне Сугучнае сваім уласным думкам;
    Яе ж кіўкі, падморгванні і жэсты Падвойваюць цікавасць, можна думаць,
    Хоць гэта і няпэўна і няясна, Але тут крыецца жахлівы сэнс.
    ГАРАЦЫО
    Пагаварыць патрэбна, бо яна
    Пасеяць можа безліч крыватолкаў Сярод ліхіх людзей.
    КАРАЛЕВА
    Няхай увойдзе.
    Прыдворны выходзіць.
    (Убок.)
    Грэх цісне мне душу, ірве на часці: Здаецца, набліжаецца няшчасце.
    Хацела б утаіць віну маю, Але сама міжвольна выдаю.
    Вяртаецца прыдворны з Афеліяй.
    АФЕЛІЯ
    Ці тут прыгожая царыца Даніі?
    КАРАЛЕВА
    Чаго табе, Афелія?
    АФЕЛІЯ
    (спявае)
    Як пазнаць, хто мілы ваш?
    Мой мілы — пілігрым:
    Капялюш і доўгі кій, Сандалі на ім.
    КАРАЛЕВА
    Што ты спяваеш, мілае дзіця?
    АФЕЛІЯ
    Маўчыце, не перабівайце.
    ( Спявае.)
    Панна, панна, ён памёр,
    У магілу лёг:
    На магіле той трава,
    Камень каля ног...
    Ага!
    КАРАЛЕВА
    Афелія!
    АФЕЛІЯ
    Маўчыце, не перабівайце.
    (Спявае.)
    Саван бел, як белы снег...
    Уваходзіць кароль.
    KAPAЛEBA
    Мой друг, ты бачыш?
    АФЕЛІЯ
    (спявае)
    У вянку ляжыць.
    Толькі панны не было
    Плакаць і тужыць.
    КАРОЛЬ
    Як маешся, дзіця маё?
    АФЕЛІЯ
    Добра, дзякуй богу. Людзі кажуць, што сава была дачкой пекара. Божа мой, божа, мы ведаем, хто мы, але не ведаем, што з намі будзе. Хлеб-соль вам!
    КАРОЛЬ
    ( убок)
    Намёк на бацьку.
    АФЕЛІЯ
    Калі ласка, не будзем пра гэта гаварыць, але, калі ў вас запытаюцца, што гэта значыць, адказвайце так:
    ( Спявае.)
    Вось Валянцінаў дзень настаў,
    Дзень добры! — я твая,
    I Валянцінай пад акном
    Цябе чакаю я.
    Ён запрасіў яе ў пакой,
    Дзяўчыне вельмі рад.
    Яна ўвайшла, але пайшла
    Нячэснаю назад.
    КАРАЛЕВА
    О мілая Афелія!
    АФЕЛІЯ
    Ага, бачыце! He трэба ніякіх прысяг, я зараз скончу.
    (Спявае.)
    О, гора мне, о, ліха мне,
    I што ж ён нарабіў!
    Што ні хлапец — адзін канец:
    Дзяўчыну загубіў.
    Ты ж мне казаў, ты ж прысягаў:
    Вяселле будзе ў нас.
    Ён адказвае: «Клянуся сонцам, я б узяў цябе замуж, каб ты не валялася са мною ў пасцелі».— Ага!
    КАРОЛЬ
    Даўно яна такая?
    АФЕЛІЯ
    Спадзяюся, што гэта к лепшаму. Трэба цярпець. Але я не магу не плакаць, калі ўспомню, што яго палажылі ў халодную зямлю. Мой брат павінен гэта ведаць, дзякуй вам, што вы мне нараілі.— Падайце мой фаэтон! — Дабранач, мілыя людзі. Дабранач. Дабранач.
    Выходзіць.
    КАРОЛЬ
    Будзь ласкаў, выйдзі і прыглядзі за ёю.
    Гарацыо выходзіць.
    Вось умярцвенне розуму ад гора; Крыніца — гібель бацькі. Ах, Гертруда, Гертруда, ліха не ідзе ўраздроб, А батальёнамі. Памёр Палоній;
    Галоўны звадыяш і пачынальнік, Наш любы пасынак пакінуў нас; Народ узбаламучан, наракае I строіць нездаровыя здагадкі Наконт забойства. Дрэнна мы зрабілі, Што шыта-крыта справілі хаўтуры. Афелія-сіротка звар’яцела, Згубіла светач мыслі, без якога Мы толькі лялькі ці звяры. Нарэшце, I гэта рэшта вартая ўсяго, Лаэрт таемна з Францыі вярнуўся, Узрушаны блукае чорнай хмарай, Збірае чуткі пра забойства бацькі Пад пошасныя брэхі шаптуноў; Паколькі ж матар’ялу малавата, To падазронасць кінецца на нас, I ганьбаваць пачнуць персону нашу 3 канца ў канец. О любая Гертруда, Ўсё гэта, як шрапнель, па ўсёй краіне Рыхтуе смерць маю.
    Шум за сцэнай.
    КАРАЛЕВА
    О божа, што там?
    Уваходзіць другі прыдворны.
    КАРОЛЬ
    Дзе мае швейцарцы?
    Нікога не ўпускаць. Што там такое? ПРЫДВОРНЫ
    Ратуйцеся, ўладар!
    Сам акіян, заліўшы берагі,
    He пажырае так імпэтна дол,
    Як малады Лаэрт з мяцежнай зграяй Змятае варту! Чэрнь ідзе за ім.
    I, нібы толькі што пачаўся свет, Стаптаны звычаі, забыта даўнасць — Апора і сцвярджэнне слоў і дзей, Яны крычаць: «Лаэрта абіраем, Лаэрт — кароль!» Ляцяць угору шапкі, Лес рук і пошчак аж да неба ўзвіўся: «Лаэрт — кароль! Лаэрта каралём!» КАРАЛЕВА
    Бач, як заяхкалі, на след узбегшы;
    А не даждалі, дацкія сабакі!
    КАРОЛЬ
    Ўзламаны дзверы.
    Уваходзіць Лаэрт, узброены; за ім д атчане.
    ЛАЭРТ
    Дзе той кароль? Чакайце, не ўваходзьце. ДАТЧАНЕ
    Пусціце нас.
    ЛАЭРТ
    Кажу вам, прэч. Я сам. ДАТЧАНЕ
    Мы пачакаем.
    Выходзяць за дзверы.
    ЛАЭРТ
    Дзякуй. Стаць на варце.
    Ты, пакасны кароль, аддай мне бацьку. КАРАЛЕВА
    Спакойна, друг.
    ЛАЭРТ
    Калі ва мне ёсць кропля Крыві спакойнай,— я не бацькаў сын: Няхай тады мой бацька рогі носіць, А маці на чале бязгрэшным Кляймо блудніцы.
    КАРОЛЬ
    Што з табой, Лаэрт? Чаго ты ўзбунтаваўся, як гігант? — Няхай ідзе; Гертруда, не пужайся, Асоба караля недатыкальна, Над ёю бог і здрада не памкнецца Падняць руку сляпую.— Што з табою? Чым ты распален? — He трымай яго, Гертруда.— Што нам скажаш?
    ЛАЭРТ
    Дзе мой бацька?
    КАРОЛЬ
    Памёр.
    КАРАЛЕВА
    Але кароль тут ні пры чым, КАРОЛЬ
    Няхай пра ўсё пытае.
    ЛАЭРТ
    Як памёр?
    Чмуціць я не дазволю, ў зман не дамся. Васальства к чорту! Абавязкі к чорту!
    У пекла к чорту веру і сумленне!
    Я не баюся кары. Заяўляю:
    Мне напляваць на той свет і на гэты, Што мае быць, то будзе. Я адпомшчу За бацьку поўнасцю.
    КАРОЛЬ
    Ніхто не кажа, Хто можа затрымаць цябе?
    ЛАЭРТ
    Ніхто. Я сам. Мая дыктуе воля.
    А што да сродкаў — я іх скарыстаю, 3 малым даб’юся многага.
    КАРОЛЬ
    Лаэрт, Калі жадаеш ты праўдзівых вестак Аб смерці дарагога твайго бацькі, Няўжо ты будзеш помсціць без разбору, Зграбаць у кучу ворагаў і блізкіх, Абы-каго?
    ЛАЭРТ
    He, ворагаў адных.
    КАРОЛЬ
    А ты іх хочаш ведаць?
    ЛАЭРТ
    Сяброў яго і прыяцеляў нашых
    Я абдыму магутнымі рукамі
    I, як самаахвярны пелікан, Аддам ім кроў сваю.
    КАРОЛЬ
    0, ты гаворыш Як добры сын, як дваранін сапраўдны. Што я не вінаваты ў гэтай смерці I ў смутку сам душой за ўсё хварэю,— Павінна ў мыслі увайсці твае, Як сонца ў вочы.
    ДАТЧАНЕ
    (за сцэнай)
    Хай ідзе, пусціце.
    ЛАЭРТ
    Што там за шум?
    Уваходзіць Афелія.
    Агонь, спалі мяне!
    О слёзы, перасоленыя горам, Заліце вочы мне, каб я не бачыў! Клянуся небам, за тваё вар’яцтва Я так сышчу, што дрогнуць шалі праўды I стрэлка перацягне у мой бок.
    О ружа майская, мая дзяўчына, Дзіця, сястра, Афелія мая!
    О неба, ці ж дзявочы светлы розум Згасае так жа, як згасае старасць? Якою шчырай можа быць прыхільнасць! Свой самы лепшы, самы дзіўны дар Яна навекі аддала таму, Каго любіла.
    АФЕЛІЯ
    (спявае)
    У труне ляжыць ён непакрыты,— Цім, цім, ці-ра-рым, весялей! Слёзы горкія над ім праліты... Бывай, мой голуб.
    ЛАЭРТ
    Каб мела розум ты і гаварыла:
    Адпомсці, брат,— лягчэй бы мне было.
    АФЕЛІЯ
    Вам трэба спяваць: «Цім, цім, ці-ра-рым, весялей».
    Каб сюды калаўрот, вось бы круціўся! Злодзей цівун украў дачку ў свайго гаспадара.