Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
Чаго хацеў ён, Эдмунд? ЭДМУНД
Схіліць, каб я забіў вас, ваша светласць.
Я даў яму адповедзь, я сказаў:
Вялікі грэшнік, не гняві багоў, He спакушай мяне на душагубства; Апомніся, свяшчэнна сувязь родных, Пярун нябесны пакарае тых, Хто замышляе ліха супраць бацькі. Убачыўшы, што я, агіды поўны, He паддаюся на ўгаворы, ён, Раз’юшаны, мячом мяне параніў,— Вось — у крыві рука. Але мой дух Быў так узняты і ў вачах гарэў Такі агонь нянавісці, што здраднік Спужаўся і, пачуўшы крык трывожны, Уцёк адразу.
ГЛОСТЭР
He ўцячэ далёка.
Дзе б ён ні быў, яго чакае кара. У гэту ноч да нас прыедзе герцаг, Мой гаспадар і дарагі заступнік.
I ад яго імя я аб’яўляю, Што кожнаму, хто ліхадзея знойдзе I прывядзе, аддзякуем мы шчодра, Таму ж, хто дасць яму прытулак,— смерць. ЭДМУНД
I колькі я яго ні пераконваў, Як ні упрошваў, ён быў непахісны. Расхваляваўшыся, я прыгразіў, Што выкрыю яго. А ён мне кажа: «Байструк ты незаконны! Як ты смееш Са мной раўняцца! Думаеш, сумленне Паможа выслужыцца? Паспрабуй! Галяк бяспраўны, хто табе паверыць? Я не баюся, што ў цябе пісьмо,— Пісьмо фальшывае. Перад усімі Я дакажу, што ты ілгун, зайздроснік, Што ты заняўся практыкай вядзьмарскай, Каб зжыць са свету брата і прысвоіць Сабе яго дабро».
ГЛОСТЭР
О чорны змей!
Што чую? — і пісьмо не прызнае? Як мог я парадзіць такога сына!
Трубы за сцэнай.
Ага, наш герцаг трубіць! — He ўцячэ
Нікуды ён. Я гавані замкну I выстаўлю пасты па ўсіх дарогах 3 дазволу герцага. Яго прыкметы Я разашлю ва ўсе канцы дзяржавы, I гада затрымаюць. Любы Эдмунд, Сынок мой дарагі, цяпер ты будзеш Адзін маім наследнікам законным.
У ваходзяць Корнуал, Рэгана і світа.
КОРНУАЛ
Што здарылася, друг мой? He паспеў 3 каня я злезці, як мяне здзівілі Жахлівай навіной.
РЭГАНА Няўжо ён мог?
Ды за такое ліхадзейства мала Садраць з жывога скуру. Як здароўе, Шаноўны Глостэр?
ГЛОСТЭР
Ох, мая мілэдзі, Разбілі мне маё старое сэрца.
РЭГАНА
Ваш Эдгар, бацькаў хроснік, той, якому Мой бацька даў імя, шукаў вам смерці?
ГЛОСТЭР
Мне так балюча! Ах, мая мілэдзі, I прызнавацца сорамна.
РЭГАНА Скажыце,
А ці не быў ён там — пры маім бацьку?
He кампаньён яго разбойнай світы?
ГЛОСТЭР
He ведаю. He ведаю. Нягоднік! ЭДМУНД
А як жа. Быў, святлейшая мілэдзі.
РЭГАНА
Тады ўсё ясна. Школа і навука Яго злачынстваў — дрэнныя сябры. Бандыты гэтыя, каб разам з ім Прагульваць скарбы, піць і есці смачна, Яго штурхалі на забойства. Сёння Я атрымала ліст. Сястра мне піша Пра гэту зграю жудасныя рэчы I папярэджвае мяне, што скора Яны уваляцца ў мой дом. He буду Я з імі жыць!
КОРНУАЛ
Я гэтак жа, Рэгана.— Ты, кажуць, Эдмунд, выратаваў бацьку, Рызыкаваў сабой? Хвалю, хвалю.
ЭДМУНД
Я выканаў свой абавязак, сэр.
ГЛОСТЭР
Ён выкрыў подступ злодзея. Глядзіце, Як хлопцу беднаму руку пасеклі. КОРНУАЛ
Пагоня выслана?
ГЛОСТЭР
Паслалі, сэр.
КОРНУАЛ
Абы схапілі! Тут жа і расправа, Каб больш не шкодзіў. Я вас падтрымаю Усім маім аўтарытэтам.— Эдмунд, Нам падабаецца твая адданасць. Рэкамендацый іншых нам не трэба, Ты будзеш наш, цябе мы далучаем Да нашай світы. Мы высока цэнім Натуры маладыя з мужным сэрцам. Заўжды захоўвай вернасць.
ЭДМУНД Рад служыць вам,
Святлейшы сэр.
ГЛОСТЭР
Удзячны вам за сына. КОРНУАЛ
А знаеце, чым выклікан візіт наш... РЭГАНА
У гэты позні час, глухою ноччу?
Шаноўны Глостэр, важныя прычыны Прымусілі нас выехаць паспешна Да вас у замак. Бацька і сястра Абое пішуць нам, што ў іх нязгода, Я ім хацела з дому даць адказ, Але рашыла мець нараду з вамі. Ганцы іх тут. О добры даўні друг наш, Уцішце сэрца боль і вашы думкі Скіруйце ў бок нялёгкай справы нашай. Парайце нам.
ГЛОСТЭР
Я ваш слуга, мілэдзі. Прашу ў пакоі, дарагія госці.
Сцэна другая
Перад замкам Глостэра.
Уваходзяць Кент і Освальд, з розных бакоў.
ОСВАЛЬД
Добры вечар, дружок. Ты тутэйшы?
КЕНТ
Тутэйшы. Але я табе не дружок.
ОСВАЛЬД
Куды б гэта коней паставіць, мілы чалавек?
КЕНТ
У лужыну.
ОСВАЛЬД
Які ты? Я да цябе з любоўю, а ты з нейкай фанабэрыяй.
КЕНТ
Пляваць мне на тваю любоў!
ОСВАЛЬД
Падумаеш, які зух!
КЕНТ
Шкада, што ты не ў хляве, вяпрук,— закалоў бы я цябе на сала.
ОСВАЛЬД
Што ты маеш да мяне, чалавеча? Я цябе не ведаю.
КЕНТ
Затое я цябе ведаю.
ОСВАЛЬД
А хто я, па-твойму.
КЕНТ
Гультай, шэльма, блюдаліз; нізкая, тоустая, доугая, дваццаціпудовая кормная свіння. Брудная жывёліна ў штанах і панчохах, што сядзіць перад люстрам, любуецца на свой лыч і сама сябе чухае. Сербахлёб па чужых памыйніцах. Ненажэрнае горла, варэпаўка пузатая, вош куслівая, паразіт. Круцішся на вачах у паноў, зараза, пакуль выспятка не далі. Халоп ты спрадвечны, і дзяды твае і прадзеды. У-у-у, брыдота! Па натуры воўк, а баязлівы, як заяц. He рохкай, не рохкай! Чаго вытрашчыўся? Слухай, што табе людзі кажуць. Што? He пазнаў сам сябе? Закуска не падабаецца? Я з цябе фарш зраблю, свіное ты рыла; так дам, што завішчыш не сваім голасам.
ОСВАЛЬД
Адкуль узялося гэта страшыдла? Напасці на незнаёмага чалавека і так аблаяць ні з таго ні з сяго!
КЕНТ
Я табе дам «ні з таго ні з сяго»! Кароткая памяць у цябе, абармоцкая твая храпа! Забыў, як два дні таму назад паставіў я цябе дагары нагамі ў прысутнасці караля і як ты выпаўзаў ад яго на карачках, франт з паліваным носам? Вымай меч, паскуда! Нічога, што ноч, мне і месяц пасвеціць. Я спушчу з цябе юху чарцям на падліўку, сабачая твая печань! Вымай меч!
(Вымае меч.)
ОСВАЛЬД
Адыдзі ад мяне! Чаго ты да мяне прычапіўся!
КЕНТ
Вымай меч, падлюга! Вазіць даносы на караля! Зневажаць яго вялікасць! Пасол ад бабскае спадніцы! Вымай меч, a то будзеш, як рэшата. Вымай меч, нягоднік!
ОСВАЛЬД
А мамачкі! Ратуйце! Гвалт! Гвалт!
КЕНТ
Вымай, гад! Абараняйся! Куды ўцякаеш, падла?
(Б'е яго.)
ОСВАЛЬД
А мамачкі! Забіваюць!
Уваходзяць Эдмунд, Корнуал, Рэгана, Глостэр і слугі. ЭДМУНД
Прэч! Я вам пакажу! Што тут такое?
КЕНТ
Зялёны ты яшчэ, хлопча, мне паказваць. Ідзі сюды, падужаемся, я цябе трошкі прывучу да сырога мяса. ГЛОСТЭР
Мячы ў руках! Чаго вы? Што за сварка?
КОРНУАЛ
Спыніць! Хто варухнецца, той не ўстане.
Што тут у вас?
РЭГАНА
Ганцы ад караля
I ад сястры.
КОРНУАЛ
Чаго не падзялілі?
ОСВАЛЬД
Сэр, я ледзьве дыхаю, сэр.
КЕНТ
Засопся, даганяючы сваю храбрасць. Што, шэльма, баішся за свой трыбух? Прырода не магла стварыць такую дрэнь. Мабыць, цябе шыў кравец з гнілое матэрыі гнілымі ніткамі.
КОРНУАЛ
Дзіўныя словы! Калі гэта было, каб кравец шыў чалавека?
КЕНТ
Толькі кравец, сэр. Яны ўсе партачы. Hi маляр, ні муляр такога паскудства не зробяць.
КОРНУАЛ
Чаго вы завяліся? Што ў вас выйшла? ОСВАЛЬД
Святлейшы сэр, вось гэты грубіян, Якога я, шануючы яго Сівую бараду, пашкадаваў, Якога я...
КЕНТ
Я, я... Затычка ты паскудная! Першая літара ад хваста! Ён мяне пашкадаваў? — Дазвольце, мілорд, я растаўку яго ў ступе і вымажу смердзюхом гэтым сцены ў нужніку.— Жаба надзьмутая! Кулік балотны! КОРНУАЛ
Маўчы, халоп! Знай, перад кім стаіш.
КЕНТ
Я знаю, сэр. Але я повен гневу.
Гарыць нутро маё.
КОРНУАЛ
Чаго ты ўз’еўся?
КЕНТ
Што гэты раб, як рыцар, носіць меч, А гонару не мае ні на волас.
3 ухмылачкай такія пацукі Гатовы перагрызці ўсякі вузел, Любую сувязь між людзьмі. Цалуюць Бізун у кулаку гаспадара, Раздзьмухваюць распалены пажар, На вушка шэпчуць, божацца і хлусяць I, праглынуўшы ў свой жывот сумленне, На свеце множаць ліха. Падхалімы! Падлізнікі! Сабачыя натуры!
Чуму ім чорную ў тупыя морды! — He смейцеся! — Чаго, гусак, гагочаш? Папаўся б ты мне на Сарэмскім полі, Загнаў бы я цябе ў Камлот.
КОРНУАЛ Ты што,
Здурэў, стары?
ГЛОСТЭР Чаго ты ўзбушаваўся?
КЕНТ
Я ненавіджу подласць. Я і ён — Дзве процілегласці.
КОРНУАЛ
Ты кажаш: подласць?
Чым ён перад табою правініўся?
КЕНТ
Мне твар яго агідны.
КОРНУАЛ Твар агідны?
(Паказваючы на Эдмунда і на Рэгану.) Дык, можа, і яна, і я, мы ўсе Табе не даспадобы?
КЕНТ
Сэр, прабачце, Я чалавек праўдзівы і скажу: Даводзілася бачыць мне ў жыцці Людзей намнога лепшых.
КОРНУАЛ Вось як? Смела!
Мы хамаў ведаем. Даволі раз Іх пахваліць за прастату, яны Вас аплююць сваёю прастатою. Ліслівіць ён не хоча, рубіць праўду Ў брыво, у вока, ў лоб — яму ўсё роўна, Ён — іцчыры. Знаем вас, прахвостаў шчырых! У вашым праўдалюбстве, як у багне, Гнюсоты і каварства ў сто разоў Таіцца больш, чым у душы халопа Пакорнага, услужлівага.
КЕНТ Сэр,
У трапятанні здзіўленага сэрца Перад бліскучым вашым хараством, Што зіхаціць у німбе залатым, Як сонечная калясніца...
КОРНУАЛ
КЕНТ
Што?
Нічога, сэр. Прабую адвыкнуць ад простай мовы, якая
вам не да густу. Шліфую свой шурпаты язык. Калі той хам, пра якога вы гаворыце, вас апляваў прастатою, на тое ён і хам. He, сэр, я не з такіх людзей, хоць вам і вельмі хочацца, каб я быў такім.
КОРНУАЛ
(да Освальда)
Чым ты яго пакрыўдзіў?
ОСВАЛЬД ' Я? Нічым.
He так даўно кароль, яго ўладар, Быў не ў гуморы і мяне ударыў. I вось, жадаючы унаравіць Яго благім настроям, ён зайшоў За спіну мне, збіў з ног і над ляжачым Чыніў і глум, і здзек. Яго учынак Кароль адобрыў. Маючы падтрымку, Нахабнік гэты гордасці набраўся I сёння зноў, угледзеўшы мяне, Накінуўся, як тыгр.
КЕНТ
Паслухаць шчанюка, што брэша з будкі, Дык ён герой, храбрэйшы, чым Аякс.
КОРНУАЛ
Падаць калодкі! — мы цябе правучым, Махляр стары!
КЕНТ
Сэр, позна мне вучыцца.
Калодкамі не пагражайце. Я — Пасол яго вялікасці. Прыехаў Па даручэнні караля. I вы, Караючы мяне злым самаўпраўствам, Яго асобу ганьбіце.
КОРНУАЛ
Калодкі!
Клянуся гонарам, ты прасядзіш
У іх да поўдня.
РЭГАНА
Што? Да поўдня? Мала.
Хай дзень сядзіць і ноч сядзіць.
КЕНТ Мілэдзі,
Каб я быў бацькі вашага сабакам, I то на ласку меў бы права.
РЭГАНА Сэр,
Вас трэба лашчыць кіем.
Прыносяць калодкі.
КОРНУАЛ
Бунтаўшчык!
Відаць, адзін з тых самых, пра якіх Сястра пісала нам.— Надзець калодкі! ГЛОСТЭР
Святлейшы мой, прашу я вас, не трэба.
Ён нагрубіў, і добры наш кароль За гэта не даруе. Але кара, Якую вы у мэтах выхавання Мяркуеце ужыць, даецца толькі Істотам нізкім, подлым, за крадзеж I дробныя правіннасці. Балюча I крыўдна будзе каралю старому. Уважце, сэр.
КОРНУАЛ
Адказваць буду я.
РЭГАНА
Мая сястра пакрыўдзіцца яшчэ больш, Што джэнтльмен яе, пасланы к нам, Меў непрыемнасць.— Ушчаміце ногі! Няхай сядзіць.