Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 255с.
Мінск 1993
ЖШАСЦІМОЎНЫЯ
СЛОУН1К ПРЫКАЗАК, ПРЫМАВАК I КРЫЛАТЫХ СЛОЎ
PROVERBIA ET DICTA
ШАСЦІМОЎНЫ СЛОЎНІК ПРЫКАЗАК, ПРЫМАВАК I КРЫЛАТЫХ
СЛОЎ
Под рэдакцыяй Н. А. Гончаровой
МІНСК „УНІВЕРСІТЭЦКАЕ”
1993
ББК 94.8
Ш22
УДК [82-8 + 398.9 (100) ] : 801.323.9
Аўтары:
H. A. Ганчарова, І. М. Шчарбакова, Л, Г. Калядка, А. У. Коршук, Г. І. Шаранда
Рэцэнзент доктар філалагічных навук, прафесар С. У. Сямчынскі
Включено около 500 латинских пословиц, поговорок, крылатых слов, систематизированных по тематическому принципу. Приведены соответствия в белорусском языке, а также в русском, французском, английском, немецком. Прилагаются указатели латинских и белорусских фразеологических единиц.
Для широкого круга читателей.
Proverbia et dicta: Шасцімоўны слоўнік прыказак, пры-
Ш 27 мавак і крылатых слоў / Н. А. Ганчарова, І. М. Шчарбакова, Л. Г. Калядка і інш.; Пад рэд. H. А. Ганчаровай.Мн.: Універсітэцкае, 1993. 255 с.
ISBN 5-7855-0639-4.
Proverbia et dicta: Шестиязычный словарь пословиц, поговорок и крылатых слов / Н. А. Гончарова, И. М. Щербакова, Л. Г. Колядка и др.; Под ред. Н. А. Гончаровой.
Уключана каля 500 лацінскіх прыказак, прымавак, крылатых слоў, сістэматызаваных па тэматычнаму прынцыпу. Прыведзены адпаведнікі ў беларускай мове, а таксама ў рускай, французскай, англійскай, нямецкай. Прыкладаюцца паказальнікі лацінскіх і беларускіх фраэеалагічных адзінак.
Для шырокага кола чытачоў.
ББК94.8
ISBN 5-7855-0639-4
© Калектыў аўтараў, 1993
ЗАЛАТЫЯ РОССЫПЫ МУДРАСЦІ
Напраўду, людская мудрасць катэгорыя универсальная. А мудрасць і дасціпнасць, сканцэнтраваныя ў кароткіх, ёмістых выразах прыказках, прымаўках, афарызмах, маюць шанец на жыццё вечнае ды непаўторнае. Бо святло ісціны не пагасне датуль, пакуль наканавана будзе існаваць чалавечаму роду.
Ужываючы ў штодзённай гаворцы такія выразы, як белая ворона, воляй-няволяй, гадаваць змяю на сваіх грудзях, душа ў пятках, залатая сярэдзіна, рука руку мые, яблык разладу і шмат якія іншыя, сённяшні беларус часцяком нават і не падазрае, з якой глыбіні вякоў яны прыйшлі ў яго родную мову. Не падазрае ён нярэдка і пра тое, што іх першакрыніцаю з’яўляецца старажытная лацінская мова.
Народныя прыказкі, прымаўкі былі адным з найбагацейшых жанраў старажытнарымскага фальклору. 3 цягам часу да іх дадаваліся афарызмы славутых філосафаў і аратараў, перакладчыкаў біблійных тэкстаў на лацінскую мову, еўрапейскіх мысліцеляў і пісьменнікаў Сярэднявечча і Адраджэння, што тварылі на мове старажытных рымлян. îx творчасць у. сваю чаргу адметным чынам паўплывала на фарміраванне светапогляду тых, хто стаяў каля вытокаў фарміравання беларускага нацыянальнага духу, Францішка Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Льва Caneri... У лацінскіх прыказках, прымаўках, афарызмах надта выразна адлюстравалася унікальная з’ява: яны зрабіліся своеасаблівымі формулам! найважнейшых катэгорый мыслення розных, a найперш, безумоўна, еўрапейскіх народаў. І цяпер, калі нехта беларус або немец, рускі або паляк, англічанін або француз хоча пераканаць у нечым свайго суразмоўцу, вельмі дарэчы і да месца аказваецца яго ўменне „закругліць”, лагічна скончыць сваю думку' трапнай лацінскай (ці то аналагічнай уласнай народнай) прымаўкай, прыказкай, ужыць „моцны” афарызм.
Перад чытачом кніга шмат у чым незвычайная. Найбольш трапныя і найбольш ужывальныя лацінскія крылатыя выразы падаюцца тут з разнастайнымі адпаведнікамі не толькі на беларускай, але і на чатырох іншых мовах рускай, француз-
скай, англійскай, нямецкай. Акрамя таго, усе прыказкі, прымаўкі, афарызмы падзелены на дваццаць шэсць тэматычных груп каб зрабіць лягчэйшым карыстанне гэтым багатым матэрыялам на практыцы. Дзеля гэтай жа мэты падрыхтаваны адпаведныя паказальнікі.
Сённяшні век росквіту дакладных навук, кібернетыкі, электронікі змушае чалавека да пэўнай універсалізацыі, іерагліфізацыі паняццяў, якімі аперыруе яго мысленне. І гэта, у пэўным сэнсе, добра, бо спрыяе ўзбагачэнню яго мовы, пашырэнню яго тэзаўруса. Але гэтыя ўзбагачэнне і пашырэнне не могуць ісці толькі ў такім накірунку. Паралельна кожны з нас павінен звяртацца да думак, да светаўспрымання нашых продкаў. Нам усім варта быць не толькі людзьмі канца дваццатага стагоддзя, але трошкі і людзьмі антычнасці, Адраджэння, ды і іншых папярэдніх эпох. І вось гэтая невялікая кніжка як бы заклікае нас чэрпаць прыгаршчамі залатыя россыпы старадаўняй чалавечай мудрасці. Ну, a спецыялістам выкладчыкам, вучоным-філолагам, перакладчыкам яна, спадзяюся, паслужыць карысным дапаможнікам і даведнікам у даследаваннях па тыпалогіі розных моў і практычнай перакладчыцкай працы.
Лявон Баршчэўскі, кандыдат філалагічных навук
АД АЎТАРАЎ
У айчыннай фразеалагогіі дадзенае слоўнікавае выданне падрыхтавана ўпершыню і ў той час, калі ў сярэдняй і вышэйшай школе набывае пашырэнне і часткова ўжо пачала рэалізоўвацца на практыцы ідэя класічнай адукацыі. Слоўнік уключае каля 690 лацінскіх прыказак і прымавак, крылатых слоў, якія пададзены па тэматычнаму прынцыпу (унутры кожнай рубрыкі ў алфавітным парадку). Кожная лацінская фразеалагічная адзінка суправаджаецца літаральным (дакладным) перакладам на беларускую і рускую мовы. Да лацінскіх адзінак прыведзены беларускія адпаведнікі, a таксама рускія, французскія, англійскія, нямецкія. У дачыненні да прыказак, прымавак, крылатых слоў тэрмін „адпаведнік” трэба лічыць у значнай ступені ўмоўным, таму што паняцце, якое кладзецца ў аснову фразеалагічнай адзінкі, у кожнай з моў, як правіла, знаходзіць адметныя, толькі ёй уласцівыя семантычны змест і лексіка-граматычны склад.
Пры выбары адпаведнікаў да лацінскіх фразеалагічных адзінак аўтары імкнуліся данесці да чытача вобраз, пакладзены ў аснову прыказкі, прымаўкі ў кожнай з моў. У сувязі з гэтым усе заходнемоўныя прыказкі і прымаўкі таксама суправаджаюцца літаральным перакладам; у якасці мовы-пасрэдніцы традыцыйна выступае руская. Неабходна адзначыць, што ў працэсе перакладу і пошуку адпаведнікаў нярэдка ўзнікалі пэўныя цяжкасці. Так, аднолькавыя найменні ў розных мовах часта адрозніваюцца сэнсавымі і стылістычнымі адненнямі. Акрамя таго, вобразы, якія ляжаць у аснове большасці прыказак, прымавак, у той ці іншай ступені разыходзяпца ў розных мовах. Сустракаюцца выпадкі, калі для лацінскага выразу іншамоўнага аналага адшукаць не ўдалося. У той жа час у шэрагу выпадкаў лацінскім фразеалагічным адзінкам адпавядае даслоўны пераклад у іншых мовах (т. зв. калькаванне).
Слоўнік забяспечаны паказальнікам лацінскіх і беларускіх фразеалагічных адзінак, што робіць зручным карыстанне кнігай.
Выданне падрыхтавана вучонымі Беларускага дзяржаўнага універсітэта: лацінска-рускамоўная частка прафесарам
кафедры раманскіх і класічных моў Н. А. Ганчаровай, беларускамоўная дацэнтам кафедры беларускай мовы î. М. Шчарбаковай, англійская дацэнтам кафедры англійскай мовы А. У. Коршук, a таксама дацэнтамі кафедры замежных моў Мінскага медыцынскага інстытута: франкамоўная Л. Г. Калядка, нямецкамоўная Г. І. Шаранда.
Кніга стваралася аўтарамі як папулярнае практычнае выданне, і таму, спадзяёмся, яна зацікавіць шырокае кола чытачоў.
СЛОВА, ГАВОРКА, ПАГАЛОСКА
AUDI, CERNE, ТАСЕ, SI VIS VIVERE CUM PACE.
Слухай, прыкмячай, маўчы, калі хочаш жыць у згодзе.
Слушай, замечай, молчи, если хочешь жить в мире.
Маучанка не квяліць, але славу велічыць. Хто гаворыць сее, хто маўчыць жне. Маўчок пятачок, а два грывеннік.
рус. В рот, закрытый глухо, не залетит муха. Не дразни собаки, и лаять не станет.
фр. Bouche serre'e mouche n’y entre (В закрытый рот не влетит муха).
англ. A closed mouth catches no flies (Закрытый рот мух не ловит).
нем. Schweigen zur rechten Zeit übertrifft Beredsamkeit (Своевременное молчание превосходит болтливость). Bemerke, höre, schweige (Замечай, слушай, молчи).
AUDI MULTA, LOQUERE PAUCA.
Слухай многа, гавары мала.
Слушай много, говори мало.
Больш слухай, менш гавары. Меней гавары болей ведаць будзеш. Слухаць добрай рады Не ппсодзіць.
рус. Меньше говори, да больше слушай. Держи уши пошире, а рот поуже. Умей сказать умей и смолчать. Слово серебро, молчание золото.
фр. Il faut une aiguille pour la bourse et deux pour la bouche (Нужна иголка для кошелька, а две для рта). Grande oreille, courte langue (Большое ухо, короткий язык).
англ. Be swift to hear, slow to speak (Будь скор на слух и нетороплив на речь).
нем. Rede wenig, höre viel! (Говори мало, слушай много!)
BONUM EST ETIAM BONA VERBA INIMICIS REDDERE.
Добра нават ворагу сказаць прыемнае слова.
Хорошо даже недругам сказать доброе слово.
Прыемнае слова вясенні дзень. Добрае слаўцо лето, чым піўцо. 3 мядком і цвік праглынеш. 3 добрым падыходам i кот гарчыцу есць.
рус. Ласково слово кость ломит, а жестоко гнев движет. Покорное слово гнев укрощает. Ласково слово и ласковый вид и свирепого зверя к рукам приманит. Доброе слово лучше мягкого пирога. На добрый привет добрый ответ.
фр. On prend plus de mouche avec du miel qu’avec du vinaigre (Мёдом больше наловишь мух, чем уксусом).
англ. There is a great force in soft command (В ласковой команде огромная сила).
нем. Gutes Wort findet guten Ort (Хорошее слово находит хорошее место). Gut Gruß, gute Antwort (Хороший привет, хороший ответ). Guter Gruß, guter Dank (Хороший привет, хорошая благодарность).
CLAUDE OS, APERI OCULOS.
Закрый рот, адкрый вочы.
Закрой рот, открой глаза.
Глядзець вачамi, а не ротам.
рус. Очи ушей вернее. Не верь чужим речам, а верь своим очам.
фр. Il vaux mieux se fier à ses yeux qu’à ses oreilles (Лучше доверять своим глазам, нежели ушам7*
англ. Keep your mouth shut and уощ eyes open (Держи рот закрытым, а глаза открытыми).
нем. Die Ohren glauben anderen Leuten, die Augen glauben sich selbst (Уши верят другим людям, глаза верят самому себе).
COMES FACUNDUS IN VIA PRO VEHICULO EST. Publilius.
Красамоўны спадарожнік у дарозе той жа экіпаж.
Красноречивый спутник в пути тот же экипаж.
Добры таварыш — палова шляху. Ідзеш удваіх — дарога карацейшая.
рус. Разговор дорогу коротает. Умный товарищ половина дороги. Одному ехать и дорога длинная.
фр. Bon compagnon de voyage fait les lieues courtes (Хороший спутник делает вёрсты короче).