Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
ЯНКА ТРАЦЯК
ЗАХОДНЕБЕЛАРУСКІ РАМАН-ХРОНІКА
Янка Трацяк
Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Гродна «ЮрСаПрінт» 2015
УДК 94(476)
ББК 63.3 (4Бен)622
Т65
Янка Трацяк
Т 65 Саветы. Заходнебеларускі раман-хроніка / Я. Трацяк. Гродна: ЮрСаПрінт, 2015 — 430 с.
ISBN 978-985-5626-07-6
Падзеі ў рамане-хроніцы разгортваюцца ў 1939 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка; прасочваецца абагульняючы вобраз Саветаў. У творы цесна пераплятаюцца між сабою рэальнасць гістарычных падзеяў (аўтарам выкарыстаны архіўныя, мемуарныя, дакументальныя і навуковыя матэрыялы) і мастацкі вымысел як аўтарскія інтэрпрэтацыі і спробы рэканструкцыі тых падзей.
У хроніцы ёсць цікавыя матэрыялы і інфармацыя для мясцовых краязнаўцаў, гісторыкаў, настаўнікаў, літаратараў і ўсіх, хто цікавіцца рознабаковай гісторыяй свайго краю.
УДК 94(476)
ББК 63.3 (4Бен)622
ISBN 978-985-5628-07-6
© Янка Трацяк, 2015
© Афармленне.
ТАА «ЮрСаПрінт», 2015
1. 1939 ГОД (3 НАТАТНІКА ЗАХОДНІКА)
Пра тое, што ў сьвеце неспакойна, гаварылі даўно.А вось у гэтым годзе усё болей і болей сталі гаварыць пра вайну. У беларускіх віленскіх газэтах можна было сустрэць цікавую палітычную аналітыку пра тое, што вайна непазьбежная, што дзьве вялікія сілы, якія паўсталі ў Эўропе — сталінскі рабоча-сялянскі камунізм і гітлераўскі рабочы нацыянал са цыялізм ня могуць, з сваёй прыроды, суіснаваць мірна. Пы таньне было толькі ў тым, хто можа стаць ахвярай агрэсіі гэтых савецкіх і нямецкіх рабочых ізмаў.
Гітлер, як толькі прыйшоў да ўлады, распачаў бескампрамісную барацьбу з камуністамі, узьвёў антыкамунізм у ранг дзяржаўнае палітыкі, канчатковая мэта якой зьнішчэньне балыйавіцкаіі Расеі і захоп яе неабсяжных тэрыторый дляразмнажэньня арыйскай. нацыі.Антыкаміііпгэрнаўскі пакт, які быў заключаны нацыянал-сацыялістычнай Нямеч чынай зь Японіяй ў 1936 годзе, а пазьней з фашыстоўскай Італіяй, толькі пацьвярджаў намеры нямецкага фюрэра, які пераканаўча стараўся запэўніць кожнага ў тым, што камуністычная зараза не павінна распаўзацца ўва ўсім вольным сьвеце. I ў гэтым яго падтрымлівалі ня толькі Італія зь Японіяй. 3 нейкім спадзяваньнем глядзелі на Гітлера і Чэмберлен, і Даладзье, і вялікі дэмакрат Рузьвельт. Праўда, іх і сьмяшылі, і насьцярожвалі некаторыя заявы Гітлера і яго апетыт да неабсяжных тэрыторый, але й анічога не рабілася зь іх боку ня пголькі, каб утаймаваць фюрэра ў гэтым кірунку, але нават, каб нагадаць умовы Вярсальска га пагадненьня, паводле якога Германіі забаранялася мець баяздольную армію, новыя віды зброі, прад’яўляць тэрыта рыяльныя прэтэнзіі да іншых дзяржаваў, прымаць удзел у вайсковых блёках і г.д. Наадварот, калі што й рабілася кіраўніцтвам заходнеэўрпейскіх краінаў, дык толькі каб улагодзіць, задобрыць і хаця ж не раззлаваць Гітлера. I прыкладаў таму было вельмі шмат: гэта і нейкая незразумелая маўклівасьць вакол гонкі ўзбраеньняў, якую распачаў Гітлер, распрацоўваючы новыя віды танкаў, самалётаў і паЯ водных лодак, і адсутнасьць рэакцыі на першыя тэрытарыяльныя парушэный Гітлерам умоваў Вярсалю: далучэньне да Германіі Рэйнскага краю ў 1936 годзе і аншлюс Аўстрыі ў сакавіку 1938 г„ маўляў, на гэтых тэрыторыях пражываюць немцы, чыстыя арыйцы з нардычным характарам...
Няўжо гэтым самым заходнія палітыкі хацелі адвесьці прагнучы позірк нямецкага фюрэра ад сваіх тэрыторыяў і
прадэманстраваць сваю лаяльнасьць і гатоўнасьць і надалей парушаць міжнародныя правы, калі толькі Гітлер будзе рухацца і дзяліць Эўропу ў правільным кірунку ва ўсходнім кірунку?!.
А ўсялякія такія парушэньні міжнароднага права ў адносінах да тзрыторыяў, у якім бы кірунку яны не праводзіліся, нядобрая прыкмета.
А паўнамоцпгвы Вярсальскай дамовы давалі магчымасьць саюзьнікам нават за найменшае парушэньне іх пунктаў акупаваць пгэрыторыю Германіі, і — раз і назаўсёды пакончыць з нацызмам.
..А як можна было разумець незразумелую цяганіну і маруднасьць Вялікабрытаніі і Францыі вакол пытаньня пра стварэньне антыгітлераўскай кааліцыі з удзелам СССР?! Ня верылі Сталіну, ці, проста, баяліся яднацца з краінай працоўных і сялянаў?.. Няўжо ў Лондане і Парыжу сталінская камуністычная Расея выклікала нашмат болыйы перапалох, чым гітлераўская нацысцкая Германіяй? !.
Усё гэпга складвалася ў нейкую дрэнна прадуманую сістэму патураньня Гітлеру, якую, дарэчы, Гітлер зразумеў і выкарыспгоўваў так, як хацеў.
Неадназначнымі выглядалі «добрасуседскія» стасункі між Нямеччынай і Польшчай.
Шмапг гаварылася пра тое, шпго Нямеччына ня стане нападаць на Полыйчу якая ёй карысьць ад гэтага. Наадварот, можа так стацца, што Гітлер дапаможа Польшчы ў ба рацьбе супраць бальшавізму на гэтае вельмі спадзяваліся некапгорыя прыўладныя колы ў Варшаве і стараліся заручыцца падтрымкай рэйхстагу. Нездарма і рейхсміністр Германіі Герман Герынг, самы блізкі хаўрусьнік Гітлера, некалькі разоў наведваў Польшчу й ўсякі раз даводзіў, што вялікая Германія для палякаў самая што ня ёсьць дружалюбная краіна.
Праўда, пасьля гэтага падвыпіўшы Герман распачынаў цьмяііныя гутаркі пра нямецкі горад Данцы.г, у якім такса ма жывуць ары.йцы...
I польскім міністрам тады нічога не заставалася, як толькі рабіць выгляд, што яны «ніхпг фэрштэйн» — не разумеюць яны пра што гутарка...
..А нядаўна, казалі, быў той Герынг на паляваньні ў Белавежскай пушчы. Зразумела, што не адзін ён там страляў зуброў тых і ласёў і смакаваў пушчанскія настоі, а разам з высокімі польскімі дзяржаўнымі ўрадаўцамі, сярод якіх быў і маршал Эдвард Рыдз-Сміглы і міністра замежных справаў
Польшчы Юзэф Бек. Доўга не маглі вялікія паляўнічыя нагаварыцца, асабліва, калі гутарка ішла пра вялікія паляваньні на вялікія тэрыторы.і столькі было агульнага ў поглядах, у планах, у мэтах... Пан Бек адобрыў далучэньне Аўстрыі да Германіі і падкрэсьліў зацікаўленасьць Польшчы ў чэшскай праблеме. На што Герынг пачціва прыхіліў галаву і адказаў, што Гітлер будзе абавязаны Польшчы за такую пазіцыю. 1 тут паляўнічыя сышліся ў тым, што Чэхаславакія — штучнае дзяржаўнае ўтварэньне і з гэтым утварэньнем трэба нешта рабіць... Тым болей, што і там пражывае вельмі шмат няшчасных арыйцаў і палякаў...
Добра разумелі суразмоўцы інтарэсы адзін аднаго, калі гутарка ішла пра Літву, Вугоршчыну, Украіну...
Вось толькі вольны горад Данцыг...
Але найбольшае разуменьне выклікаў усходні кірунак такой двухдзяржаўнай палітыкі. Нямецкі генерал стараўся пераканаць польскі ўрад у тым, што для ўсёй Эўропы ў цэ лым небясьпечны ня толькі бальшавізм, але й Расеяяк такая. У адказ польскі міністра Бек заверыў Герынга, што вялікі польскі народ добра памятае зьнішчэньне імпэрскай Pace яй Вялікай Польскай Рэчы Паспалітай як дзяржавы і гэтага ніколі не даруе... I сёньня вельмі важнай мэтай польскай палітыкі зьяўляецца ня толькі супраціў расейскай агрэсіі, але й зьнішчэньне Расеі, а тым болей камуністычнай. I палякі зробяць для гэтага ўсё, што толькі будзе ад іх залежыць. Пры гэтым польскі міністра асабліва любіў падкрэсьліць, што Польшча ніколі не дазволіць ніводнаму салдату Савецкай Расеі ступіць на сваю тэрыторыю... Што няма й ніколі ня будзе ў Польшчы аніякіх ваенных пагадненьняў, блёкаў і дамоваў з СССР... Што зьнішчэньне бальшавізму зьяўляецца галоўнай мэтай яго палітыкі... Што яму не хапае эпітэтаў, каб аха рактарызаваць тую нянавісьць, якой працяты вольныя грамадзяне Польшчы да Расеі...
(Дарэчы, у Расеі ніколькі не адставалі ў выбары слоўцаў у адносінах да Польшчы, якую інакш. як буржуазнаіі, прадажнай і фашыстоўскай не называлі).
Удзячны Герынг у сваю чаргу важна падкрэсьліваў, што такой дзяржаве як Польшча недастаткова аднаго выхаду ў Балтыйскае мора, Польшча павінна мець свой выхад і ў Чорнае мора...
Такім чынам, суразмоўцы прыходзілі да высновы, што інтарэсы Польшчы і Нямеччыны ў адносінах да камуністычнаіі Расеі, ды й ня толькі да Расеі, супадаюць цалкам.
Пасьля такіх паляваньняў і гутарак звычайна вайны між сабой не пачынаюць, а калі й пачынаюць, дык толькі сумесным паходам на Маскву.
Вось толькі Данцыг...
У Варшаве цешыліся сваім сяброўствам зь Нямеччынай, хвалілі Гітлера і радаваліся таму, што польскі міністра едзе ў Берлін вучыцца як трэба змагацца з камуністамі.
ГІалякі таксама, відаць, мелі добрыя намеры, каб хоць нейкім чынам улагодзіць і задобрыць Гітлера.
3 другога боку, палякаў гэтых і міністраў можна было зразумець: баяліся яны ня столькі немцаў і страты Данцыгу, колькі Расеі: для іх Расея, што царская, што бальшавіцкая, была й заставалася найболей небясьпечным ворагам польскай дзяржаўнасьці й такім жа дзікім агрэсарам, які заўсёды прагнуў прывіслянскіх тэрыторыяў.
Быццам мала было гэтых тэрыторыяў у Расеі.
Словы польскага міністра пацьвярджаліся актыўнай прапагандай і агітацыяй супраць саветаў у сродках масаваіі інфармацыі. На старопках газэпгаў вььспгупалі розныя польскія палітычныя дзеячы з вельмі негатыўнымі характарььстыкамі і ацэнкамі савецкага партыйнага кіраўніцтва, ролі партыі балыйавікоў і зьнішчальнай крытыкай самога Сталіна. Паліпгычныя аналітыкі неаднаразова падкрэсьлівалі, што небясьпеку вайны трэба чакаць толькі з боку сталінскага чырвонага ўсходу. Праўда, высновы такія не былі беспадстаўнымі: зямля віленская поўнілася чуткамі пра нейкія мірныя сталінскія манёўры на савецка. польскіх межах, куды Саветы сьцягнулі шматлікую армію. Быццам, вось-вось Сталін павінен аддаць загад пра пачатак паходу Чырвонай Арміі на захад ад польска-савецкай мяжы. Другія казалі, што між Польшчай і Савепгамі існуе мірная дамова 1932 года аб не нападзе адзін на аднаго й яе нарушэньне можа выклікаць міжнародны вэрхал, але нават і тыя, хто такое казаў, сумняваліся ў вэрхале, а тым болей у міжнародным.
У польскім грамадзтве панавала нейкая хваравітая баязьлівасьцьрасейскага камунізму. Яго прывід бачыўся ва ўсім, што не было польскім, альбо што мела хоць нейкія адхіленьні ад польскасьці. I, дарэчы, такая сітуацыя была характэрнай ня пголькі для віленскіх і мясцовых палякаў, але і для польскага ўраду ў Варшаве, для якога найбольшымі камуністамі былі ня столькі польскія прыхільнікі камунізму, колькі беларускія сацыял-дэмакраты і нацы.яналісты.я. У гэтым сэнсе можна га вары.ць пра яшчэ адну адмепгнасьць польскага грамадзтва ня