Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
— Ну, што, зноў, відаць, вайна! —і тут жа тэму падхоплівала адразу некалькі басістых галасоў:
-Ага! Зноў салдаты, бандыты, партызаны...
-Зноў немцы, палякі, рускія...
Зноў белыя, чырвоныя, зялёныя...
— I колькі можна?...
-Быццам, няма іншага занятку...
—Быццам, няма іншай гутаркі...
Чаму няма? нехта запярэчыць. А зямля?..
-А хлеб?..
-А душа?..
—А цела?..
-Што табе цела, калі зямля будзе гарэць пад нагамі!
-Во-Во! Куды ты яго пакладзеш?!
-Га-га-га!
-Гы-гы-гы!
Прыкладна, такі характар насілі вясковыя гутаркі: ад сур’ёзнага да смешнага і наадварот. Але, іншым разам, праз жарты і падкавыркі прасочваліся вельмі сур’ёзныя тэмы, асабліва тады, калі на гэтыя сустрэчы западаў нехта рэдкі і важны: альбо начальства якое, альбо з беларускай ці польскай інтэлігенцыі які-небудзь нацыяналісты ці сацыялісты. На такіх, праўда, людзі глядзелі з лёгкай іроніяй, як на нейкае «дзіва дзіўнае», але выгляду не падавалі.
А яшчэ часта збіраліся ў Багданоўцы, у завішным затулку, які называўся Загон. Праўда, у Загон звычайна заганялі людзей тады, калі ўзнікалі важныя дзяржаўныя пытанні. Тады прыязджала начальства з павету і даводзіла свае патрэбы да народу.
Вось і на гэты раз такая патрэба ўзнікла надумала гміна арганізаваць сустрэчу з намеснікам віленскага ваяводы панам Лакуціеўскім. Напачатку, ўвогуле, гутарка ішла пра тое, што прыедзе сам ваявода генерал пан Людвіг Бацянскі і, можа, яшчэ нават нейкі міністра з Варшавы.
У намесніка ваяводы пана Лакуціеўсага у Ходзьках (дзве вярсты ад Багданоўкі) быў свой маёнтак, куды вельмі часта ён прыязджаў з Вільні адпачываць і весела бавіць час. Як раз, менавіта ў гэтых днях, ён у маёнтку спраўляў нейкі баль.
Сустрэча павінна была адбыцца ў суботу пад вечар. Людзі гаварылі, што гэта будзе вялікае дзіва, калі такія вялікія паньі аб’явяцца ў Багданоўцы.
У Загоне сабралася недзе каля трох дзясяткаў сялян з Дойневічаў, Ракавічаў, Бяляніцы, Мазалёў і іншых навакольных вёсак; падышлі і парабкі з двароў мясцовых паноў Дабрынскага, Карчэўскага і Лакуціеўскага.
Людзі паглядалі з цікавасцю ў бок Крыжавых Дарог, адкуль павінна была паказацца ваяводская дружына, але там было ціха і пуста.
Ну што, відаць, польскага «дзіва дзіўнага» мы так і не дачакаемся? прагаварыў Сцяпан Андраловіч, бядняк-селянін з Ракавічаў і мясцовы рэвалюцыянер. А я так хацеў запытацца ў ваяводы «Ты цо робіш, Людвік?..
Зварот гэты «Ты цо робіш, Людвік?» у апошні час стаў вельмі папулярным на Ашмяншчыне і Дзісненшчыне. Яго
часта сталі паўтараць тады, калі нехта рабіў нешта не так. Аўтарства яго прыпісвалі Дзісненскаму дэкану ксяндзу Антону Зянкевічу. Ён быў бадай што адзіным ксяндзом польскай нацыянальнасці, які падтрымліваў беларускіх каталіцкіх святароў у іх праве маліцца на сваёй мове. I калі паводле загаду ваяводы Бацянскага выдалілі з Друйскага кляштара айцоў марыянаў ўсіх беларусаў-манахаў, ён дамогся сустрэчы з ваяводам і першае, што сказаў пры гэтым: «Ты цо робіш, Людвік?
-	Надта мы твайму Людвіку патрэбны, разважыў Вальдэмар Саковіч, у гадах ужо чалавек з Няроўкі. — Будзем чакаць свайго дзіва!
-	Ці не стрыечніка ты маеш на ўвазе? пацікавіўся Юстын Буткевіч, невысокі, але вяртлявы і з залысінамі селянін з Дойневічаў.
Стрыечным братам Вальдэмару прыходзіўся Юлесь Саковіч з Баўдыроў, вядомы беларускі нацыяналісты, сацыялісты і змагар з польскім рэжымам, які зараз адбываў пакаранне недзе ў польскай турме.
—	А калі і стрыечніка, дык што тут такога? насцярожыўся Вальдэмар.
Анічога...
Вальдэмар быў высокага росту, сінія, даверлівыя і чыстыя вочы, як у дзіцяці, валасы пшанічнага колеру надавалі яму нейкія патаемныя рысы балта-славянскасці. 3 ім ніхто ніколі не спрачаўся: не таму што баяліся яго фізічнай сілы Вальдэмар мухі не пакрыўдзіць асцерагаліся пакрыўдзіць Вальдэмара.
Чакаў ён не столькі Юлеся, колькі свайго сына Віктося. Звязаўся сын з сваім дзядзькам і пайшоў яго слядамі. Дайшоў да таго, што і яго, як дзядзьку, выгналі з універсітэта за беларускую дзейнасць, і зараз быў ён недзе ў Вільні пад дазнаннем...
Сонца, тым часам, ужо добра хілілася долу. Жанчыны паспяшаліся дахаты, за імі пайшлі колькі мужчын, бо чакаць ваяводаў ужо не было сэнсу. Засталіся ў Загоне каля дзясятка мужчын, найбольш актыўных, але і яны, пагаварыўшы трохі пра свае справы, пра паноў, палякаў і вайну збіраліся ўжо разыходзіцца, як раптам на дарозе паказаліся дзве постаці.
А вось вам і «дзіва», загадкава кінуў рэпліку невядома каму Ян Сакалоўскі з пад Барка, заможны селянін, які жыў на водшыбе і меў мянушку «Амэрыканец».
Мужчыны сталі прыглядацца да постаццяў, маўляў, хто першы пазнае і не памыліцца.
Адно дзіва, Сцяпан Андраловіч прыжмурыўся, ці не сам Спадар гэта...
Спадаром называлі Янку Станкевіча, тутэйшага беларускага нацыяналіста з Вурлянятаў. Быў ён вядомым чалавекам не толькі ў іхняй гміне і Вільні, але і ва ўсёй Заходняй Беларусі: засядаў паслом у Польскім Сейме, пасля ўзначальваў розныя беларускія суполкі і арганізацыі, рэдагаваў віленскія беларускія газеты і часопісы. Хадзілі такія чуткі, што для беларускае справы Янка Станкевіч набыў каля Старой Рудні 600 гектараў зямлі. Маўляў, на сваю часопісь і беларускія газеткі грошы патрэбны. Паводле другой версіі, зямля гэтая належала Беларускаму сялянскаму звязу, адным з арганізатараў якога быў і Спадар. А ў нашага селяніна той, хто валодаў такімі валокамі зямлі, выклікаў значную павагу.
Калі постаці падышлі крыху бліжэй, пазналі і другое дзіва. Яно было крыху меншае ў параўнанні з Янкам Станкевічам па значымасці. Быў гэта Віктось Саковіч сын Вальдэмара такі ж высокі і светлы, як і бацька, толькі ў адрозненні ад бацькі трохі летуценны.
Янка Станкевіч (часта на яго гаварылі Станкеўчык, альбо доктар філялёгіі) быў невысокага росту, але стройны, падцягнуты, усёроўна як ваяка, прывітаўся стрымана з кожным за руку, а калі даведаўся, што чакалі не яго, а ваяводаўгенералаў, рассмяяўся:
А чым я не генерал?.. Зважай! Крокам руш!..
А як жа! Штыхуйся! Вобзем бац!паддзеў Калістрат Стрыга з Харлаўшчыны, у гадах ужо дзяцюк. Быў Калістрат нейкім нервовым, гарачым і рэзкім, чым палохаў не столькі вясковых дзяўчатаў, колькі іх бацькоў, маўляў, з такім зяцем не ўжывешся.
-	Генерал бяз войска, неяк болып сур’ёзна прагаварыў Сцяпан Андраловіч, што ражон у полі...
—	Войска ў нас пакуль што адно Войска Польскае, нагадаў Амерыканец.
-	Якое яно не было б, абы ваяваць не прыйшлося, выказаў сваё меркаванне яшчэ адзін Андраловіч Антось з Дойневічаў, шматдзетны селянін.
-	А, відаць, прыйдзецца, неяк задумліва прагаварыў Амерыканец.
-Ага! Зноў салдаты, бандыты, партызаны...
—Немцы, палякі, рускія...
-	Белыя, чырвоныя, зялёныя...
-	Стоп, хлопцы! перакрычаў усіх Сцяпан. Так атрымлівалася, што ён быў заўсёды ў цэнтры і, як бы кіраваў пра-
цэсам. У Сцяпана нешта такое было ў характары, што прымушала прыслухоўвацца да яго словаў, нейкая такая прыродная пераканаўчасць. Мы ўжо пра гэта на другое кола заходзім, зараз будзем гаварыць пра душу, цела і зямлю пад нагамі...
Хлопцы гучна засмяяліся.
-	А можа, нам што-небудзь спадар Янка хоча сказаць, звярнуўся Сцяпан да Станкевіча. Ня так жа проста ён апынуўся ў нашым кусце...
Янка Станкевіч пасмяяўся з усімі і больш сур’ёзна загаварыў:
-	А й сапраўды, хлопцы, можа быць не да сьмеху ў вашым і ў нашым кусьце, калі будзе вайна. Хоць людзі нашы прывыклі да войнаў: яны, калі ваююць, ды робяць гэта прас^эсыйна, гераічна, адважна й сьмела... спадар Янка меў такую манеру гаварыць, што здавалася, ён звяртаецца да кожнага і пералічвае іх ваярскія здольнасьці:
-	А калі не ваююць, дык шукаюць розную нагоду, каб прыстасавацца й не ваярыць зусім. Прытарнуюцца так, што й не прымусіш іх ваярыць ані за якія абяцанкі!тут Янка паглядзеў на Амерыканца, на Антося Андраловіча, на іншых.
-	Сталін прымусіць! упэўнена заявіў, як паабяцаў усёроўна, Сцяпан. Пры гэтым, ён неяк спрытна падкруціў свае белыя вусы, і гэта, чамусьці, усім кінулася ў вочы.
-	Ты кажаш, прытарнуюцца... Хавацца будуць у лясох, кустах ад белых, чырвоных, зялёных... ад усіх будуць хавацца... Што, я ня ведаю!махнуў рукой Антось Андраловіч з Дойневічаў.
Прозвішча ў Антося было такое ж рэдкае, як і ў Сцяпана, Андраловіч, але сваякамі яны не былі. Можа, і было дзе якое сваяцтва, але яно загубілася. Былі яны, прыкладна, аднаго ўзросту недзе каля сарака гадоў, і росту амаль што аднаго — вышэй сярэдняга. Толькі Антось выглядаў трохі болей маладжавей, больш жывой чырвані было ў яго на твары, і ў Антося не было вусоў.
—	Так, так! Ен ведае, ён у тую вайну хаваўся! пад’ялздычыў Антося Юза Будкевіч.
-Тады ўсё хаваліся...
-	Але адны хаваліся ў кустох, а другія, як Юза, пад бабскай спадніцай, падкавырнуў Юзу Кастусь Карповіч з Мазалёў.
-А чаму так? перабіў іх Янка Станкевіч. Бо ў нашага народу яркава выражаны генэтычны ўхіл да вайны, на роўні генэтыкі — навейшай навукі пра чалавека — можна гаварыць пра патэнцыю да ваярнасці альбо генэтычнае неўспрыняцьце вайны наагул...
-Гэта знача -не патэнцыю, растлумачыла «трохі меншае дзіва», Віктось Саковіч і сам жа зарагатаў.
Але рагатаў Саковіч толькі адзін астатнія, нават і бацька, неяк дзіўна паглядзелі на яго, а пасля перавялі такі ж погляд на Станкевіча і анічога не сказалі.
— Дзядзька Сцяпан — перакладзі! — з нечаканай просьбай да Сцяпана Андраловіча звярнуўся яго пляменнік Пятро. Дарэчы, пляменнікаў у Сцяпана было шмат — усе былі вельмі актыўнымі ў плане сацыялістычных ідэяў і непрыхільнасці да польскай палітыкі. Прыкладам усякай барацьбы для іх быў дзядзька Сцяпан. Пляменнікі заўсёды спасылаліся на яго, маўляў, дзядзька Сцяпан сказаў, дзядзька зрабіў, дзядзька паказаў, растлумачыў і гэтак далей. Магчыма, праз гэтае так і празвалі ў вёсцы Сцяпана Дзядзькам.
—А што тут перакладаць... Людзі ёсьць усякія: і такія і гэтакія, — растлумачыў Дзядзька.
-Во-во! I такія й гэтакія, падтрымаў Янка Станкевіч. Адныя патэнцыяльныя ваяры, а другія — патэнцыяльныя неваяры...
-Непатэнты, зноў няўдала «пажартаваў» Віктось.
-Вось ты, Антось, мне здаецца, адносішся да другой катэгорыі, — працягваў Янка Станкевіч, не звяртаючы ўвагі на рэпліку маладога Саковіча.
-А чаму адразу я? -здзівіўся Антось Андраловіч.