Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
Сярэднякі закансерваваліся ў сваёй непрыхільнасці да розных ідэяў і моцна трымаліся сваіх гаспадарак; для іх магла быць прымальнай тая форма ўлады, якая спрыяла б іх прыватніцкім інтарэсам; і польская эканамічная палітыка шмат каго задавальняла ў гэтым. Але з цягам часу і яны ўсё болей і болей схіляліся да незалежніцкай тэматыкі, якую прапагандавалі прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі у гэтай групе былі як католікі, так і праваслаўныя.
Нешматлікую частку беларускага насельніцтва ўяўлялі сабой багатыя і заможныя: у такіх сем’ях захоўваўся шляхецкі гонар, памяць пра радавую годнасць і элітнасць. Шмат хто з іх з спачуваннем і інтарэсам адносіўся да беларускасці. Зразумела, што былі і такія, якія згадвалі свае даўнія прапольскія карані, альбо з скуры лезлі, каб толькі выбіцца ў падпанкі і паны — яны стараліся пераймаць звычкі польскіх абшарнікаў і гаварыць па-польску (у народзе такі працэс называўся «пшэкаць» дзе трэба і не трэба), але ад гэтага говару крывіліся сапраўдныя палякі. Болып горшага пана ці начальніка з такіх мясцовых выхадцаў, альбо, як яны называлі сябе «мы полякі-крэсовякі», знайсці было цяжка. Было некалькі такіх «крэсовякаў» у Дойневічах і Ракавічах, але ўплывы іх былі мізэрньімі. Увогуле, да беларускасці ніхто, апрача такіх «крэсовякаў», польскіх асаднікаў, ураднікаў і польскага духавенства не адносіўся з варожасцю і катэгарычнай непрымальнасцю.
Астатнія былі абыякавымі да развязкі беларускага пытання, альбо не бачылі такога пытання ўвогуле.
Антось Андраловіч не збіраўся ісці на сустрэчу з ваяводамі хапала працы і без іх, але так атрымалася, што Ганька (жонка) папрасіла схадзіць у Ракавічы да цешчы па зёлкі дзеці прьіхварэлі. Можна было б паслаць каго-небудзь з старэйшых дзяцей, але Антось надумаў пайсці сам: і цесця даўно не бачыў, і швагроў, і сустрэцца не мяшала б, і пагаварыць было пра што. Так, па дарозе, апынуўся ён у Багданоўцы і затрымаўся ў Загоне.
Гутарка з Янкам Станкевічам адбылася разважлівай, павучальнай і карыснай, можа таму, што тэма вайны занадта хвалюючая для кожнага селяніна тэма.
Пасля, як у Загоне сталі ўсе разыходзіцца, Антось на нейкую хвіліну затрымаўся ў нерашучасці, а чаму б не падысці да Дайновіча, чаму б не паслухаць Спадара і далей?
I, можа, падышоў бы, каб не зёлкі тыя...
У Ракавічы да цесця Антось ішоў разам з Саковічамі: бацькам і сынам, балазе можна было ісці адной дарогай.
Хадзілі такія чуткі пра Віктося Саковіча, што ён быў ударыўся ў камсамол, і ў Ракавічах, у Андраловічаў Пятра, Івана і іх дзядзькі Сцяпана, бываў часцей, чым у свайго бацькі ідзеда.
Антось мог бы пайсці наўпрасткі, праз кладку, але карцела запытацца ў маладога Саковіча пра Янку Дайновіча. Дзеля гэтага можна было даць невялікае каленца.
Янка Дайновіч быў старэйшым братам Антука, да якога толькі што пайшоў спадар Станкеўчык.
- Дарэчы, бачыў нядаўна Дайновіча, перадае найлепшыя зычаньні, маладзец, трымаецца, апярэдзіў Віктось. Збіраюцца перавесці яго да Юлеся, у Бярозу-Картузскую... Яму ўжо засталося няшмат...
Дэфензіва іх тады (каля года таму назад) хацела арыштаваць усіх: Віктося Саковіча, Янука Дайновіча, Сцяпана Андраловіча, Мацвея Пятровіча, Васіля Далькевіча і іншых. Але Сцяпану тады ўдалося схавацца і, дзякуючы гэтаму, ён заставаўся на волі. Сцяпану і варта было хавацца, бо адзін тэрмін, па справе «Грамады» ён ужо адбыў, але, як казаў крэўскі войт, навука пайшла «да дупы» Сцяпан зноў стаў ствараць беларускія гурткі, секцыі, арганізацыі, Таварыства беларускай школкі і ладзіць розныя падазроныя для ўладаў імпрэзы.
Тое самае можна было б сказаць і пра Юлеся Саковіча, за якім цягнуўся вельмі доўгі шлейф нацыянальна-рэвалюцыйнай барацьбы ад часоў «Грамады». Юлесю Саковічу і Януку Дайновічу далі недзе каля трох гадоў і зняволілі на Лукішкі. Па гэтай жа справе праходзілі і Віктось з Мацвеям Пятровічам, селянінам з суседняй вёскі. Віктось амаль што год прасядзеў на Лукішках, кшталту, пад дазнаннем, а Пятровіча нядаўна перавялі ў польскі канцлагер у Бярозе-Картузскай, пра што нават «Хрысьціянская Думка» пісала.
Вальдэмар Саковіч дарогай болей маўчаў, а вось сын яго Віктось любіў пагаварыць: стаў расказваць пра Вільню, пра апошнія віленскія чуткі, пра тое, што палякі высяляюць з Вільні беларусаў: ужо выслалі беларускіх святароў Адама Станкевіча і Уладзіславу Талочку, і хочуць выселіць з Вільні ўсіх беларусаў, бо баяцца, што яны з летувісамі падымуць паўстанне супраць панскай Польшчы.
- Але паўстанне трэба было рабіць ня толькі ў Вільні, але й паўсюдна, а ў Савецкай Беларусі ёсьць людзі, якія маглі б дапамагчы ў гэтым, гаварыў малады Саковіч і вочы яго гарэлі, Толькі ўся бяда ў тым, што наш народзе не падрыхтаваны да такой барацьбы. Тут меў рацыю спадар Янка, калі гаварыў пра ваяўнічых і неваяўнічых беларусаў...
Так яны яшчэ раз звярнуліся да той гутаркі, і Антось асцярожна спытаўся ў гэтага маладога і галавастага былога студэнта:
- А што ты скажаш пра яе, як там, генэтычную не патэнцыю, здаецца так, і пра вайну?..
Антосю такі разумны набор слоў Янкі Станкевіча нічога не казаў.
Віктось ахвотна стаў тлумачыць:
— Генэтычны — значыць такі, які перадаецца паводле генаў ад бацькоў, але гэта можа быць яшчэ і ерунда. У Нямеччыне зараз вельмі моднай стала навука яўгеніка, паводле якой недалужны і прыдуркаваты бацька ня можа мець дзяцей, бо й дзеці будуць такімі самымі. А спадар Янка меў на ўвазе ваяўнічасьць, бо ёсьць нацыі ваярскія, прыкладам, каўказскія, а ёсьць талерантныя, якія ня любяць ваяваць... У якіх няма ахвоты да вайны, а не да жанчыны.
- А-а, вось яно што, толькі і сказаў Антось. Тады гэта, апошняе, яго болып за ўсё ўразіла.
На развітанне малады Саковіч прапанаваў Антосю сабрацца ў дзядзькі Сцяпана праз хвілін трыццаць, каб прадоўжыць гутарку, бо так яны дамовіліся, але Антось спаслаўся на «няма часу». Праўда, была і яшчэ адна акалічнасць, паводле якой Антось не хацеў збірацца ў хаце Сцяпана: неяк не ладзілі між сабою іхнія бацькі і дзяды, і не былі яны гасцямі адзін ў аднаго. 3 другога ж боку, Антось з вялікай падазронасцю адносіўся да сацыялістычных ідэяў, нечага, можа, сама важнага, ён не разумеў у гэтых ідэях, а таму і была праблема з іх успрыняццем. Да таго ж у Сцяпана збіралася ў асноўным адна моладзь. Куды болей Антося хвалявалі ідэі, якія агучваў Спадар Янка Станкевіч, а таму вырашыў ён хуценька падляцець да цесця, узяць патрэбныя лекі (там заадно можа ўдасца ўгаварыць кагонебудзь з швагроў на сустрэчу) і, вяртаючыся назад, заскочыць да Дайновіча. Янку Станкевіча варта было паслухаць.
А ўвогуле, цікавы гэты чалавек — Янка Станкеўчык. Другі раз такое слоўца калупне, аж смешна робіцца. А пасля згадваеш, што і ў дзядунькавай гутарцы часта праляталі такія словы, як, прыкладам, «бурдылёк»; зараз так ужо ніхто не гаворыць, а дзядунька некалі пытаўся у бабунькі: «Маня, дзе мой бурдылёк зь лекамі...». Альбо, неяк напрыканцы 20-х гадоў заглянуў Станкеўчык у вёску з агітацыяй за беларускія спісы кандыдатаў. Тады ён казаў, што «толькі нікчэмныя і падлыя (у сэнсе паўшыя, альбо падшыя) людзі не шануюць свайго роднага: сваёй мовы, зямлі і сваіх геніяў». Антосю не выпала тады быць на сустрэчы, але, калі ён спытаўся ў Кастуся Будкевіча, што цікавага гаварыў Станкеўчык, дык пачуў: «Ат, анічога такога не казаў, маўляў, мы пераможам, і ўсё такое, праўда, гаварыў, што толькі падлы ня любяць беларускай мовы». Пасля таго выпадку празвалі ў вёсцы «падламі» тых, хто занадта адкрыта абураўся беларускай гаворкай: сярод такіх былі не толькі войт і пані Лакуціеўская з Ходзькаў, але
і адзін праваслаўны бацюшка, які часта прыязджаў у мястэчка. Дарэчы, адкапаў Станкеўчык недзе і гэтае слова «спадар» і стаў звяртацца з ім да кожнага. А пасля слова падхапілі і не аднойчы чуў Антось яго з вуснаў інтэлігентных беларусаў. A яшчэ Станкеўчык быў добрым майстрам выкінуць іншым разам такую думку супраць палякаў і маскалёў, што пачынаеш аглядвацца, каб хоць хто не пачуў, пасля ж бяды не абярэшся. Увогуле, пры кожнай сустрэчы з гэтымі вурляняцкімі Станкевічамі (Антось ведаў ксяндза Адама, Стася Лявончыкава, які пісаў смешныя вершы па-беларуску і Спадара), было над чым задумацца. А іншы раз за працай, і трэба, каб галава была занятая нечым іншым, бо, калі ўвесь час толькі і думаць пра зямлю і гаспадарку, дык жа здурэць можна.
Зразумела, што Янка Станкевіч апынуўся ў тутэйшых краях не выпадкова, і варта было б падысці, паслухаць, каб ведаць, што да чаго ў гэтым свеце.
Нічога не атрымалася ў Антося з шваграмі ў плане агітацыі яны (а іх было трох) цвёрда стаялі на нейтральных пазіцыях і стараліся быць чым далей ад усякай палітыкі. Болей таго, сталі даводзіць Антосю, што зараз не варта прымаць удзел у такіх імпрэзах, бо невядома яшчэ, што будзе заўтра, а яму не палітыкай трэба займацца, а думаць пра дзяцей. Да швагроў далучыліся і цешча з цесцям, і Антось ужо быў не рады, што закрануў такую тэму узяў лекі і прыспешыў дахаты.
* * *
У прыземістай хаце Дайновічаў сабралася некалькі чалавек: сам Антук Дайновіч высокі, хударлявы дзяцюк у гадах (брат Янука), Юза Будкевіч з Дойневічаў гэты, наадварот, невысокага росту саракагадовы мужчына, Аляксандра Саўрыновіч і Кастусь Карповіч з Мазалёў, таксама дзяцюкі, Ян Сакалоўскі (Амерыканец) з-пад Барка пажылы ўжо даволі чалавек з сівымі валасамі і такой жа светлай барадой. Нечакана з’явіліся Віктось Саковіч і Зміцер Жаўток (апошні быў з далёкай суседняй вёскі, сябра і прыхільнік Сцяпана). Сваім прыходам яны вельмі здзівілі астатніх, відаць, Сцяпан адмяніў свае зборы.
Хлопцы прыселі за вялікім дубовым сталом, хтосьці сеў збоку на лаве каля сцяны, хтосьці прымасціўся на драўляным ложку — месца хапіла ўсім.
— Зараз паслухаем апошнія навіны! раптам абвясціў Антук Дайновіч і паставіў на стол невялічкую скрыначку, закручаную ручніком:
- Радыва, патлумачыў ён.
Прыёмнік быў вялікай рэдкасцю і не кожны яго нават бачыў, а тым болей чуў. Хлопцы прыціхлі і з цікавасцю сталі назіраць, як Антук асцярожна круціў конусападобную ручку наладкі. У скрыначцы шумела, гыркала, прарывалася музыка і нейкі неразборлівы лямант. Ажно раптам усё сціхла і разборліва, нават неяк урачыста, загучаў голас дыктара: «Аллё, Аллё! Граждане н гражданкн! В эфнре «Раднопередача». Вннманню раднослушателей предлагается речь товарніца начальннка Главлнта Н. Г. Садчнкова «0 ролн товарнгца Носнфа Внссарноновнча Сталнна в развнтнн советской раднотехннкн н задачах рабочего раднолюбнтельства.......