Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Час паказаў, што, калі паверх галоваў народных масаў узьнімаецца «грядуіцйй хам», да ўлады прыходзяць «высокопоставленные скоты», якія ня могуць уявіць сваё існаваньне без ЗЛОўжыванняў, балазе для гэтага ствараюцца адпаведныя спрыяльныя ўмовы: нацыяналізацыя і калектывізацыя народнай гаспадаркі, ваенны камунізм, рыначны сацыялізм і, неабмежаваная канстытуцыяй улада з сеаімі законамі «што дышла» улада ўседазволенасьці чыноўнікаў і жорсткага кан тролю (прыгнёту) народу. Такая сыстэма сама зьяўляецца правакуючай для «высокопоставленных скотов».
Сёньня нам прапануюць ведаць такую гісторыю, якую твораць, пішуць і хочуць пакінуць нам у спадчыну балыйавікі. Такая навука аб мінулым анічога ня вартая. Гэта гісторыя прыладаў працы, зброі й іх прымяненьня ў канкрэтнай сытуацыі (зброя зьяўляецца галоўным інструменпгам ула ды бальшавікоў), і толькі пасьля ўжо — гісторыя чалаве-
ка з... прыладамі працы і з зброяй. I тут зброю, як галоўны інструмент дэградацыі, варта паставіць на першае месца, бо гэтая гіспгорыя гіспгорыя рэвалюцыяў і войнаў і гіспгорыя барацьбы за ўладу. Гаварыць пра такую гісторьью як пра гіспгоры.ю дасканаласьці проста сьмешна. Але знаходзяцца і прыкормленыя летапісцы-нікчэмнасьці, якія пішуць патрэбную ім гіспгорыю й, такім чынам, будзе вывучацца і дасьледавацца (кастрыравацца) і папулярызавацца надалей гісторыя дэградацыі чалавецтва!
Шпго можна чакаць ад такой гісторыі і ад такога чалавецтва?!
Сама крыўднае ў такой сытуацыі тое, што яны. бяруць на сябе абавязак выстуігаць ад народа і рабіць «усё ў імя чалавека і ўсё для чалавека», а народам гэтым яны лічаць толькі сябе і далучаных, альбо набліжаных да агульнага народнага карыпга, якое яны адабралі ў гэтага народу (а таму і народнае).
Трэба заўсёды мець на ўвазе, шпго мы маем справу з бальшавізмам як праявай расейска-імперскай мянтальнасьці. Ідэалёгія такога бальшавізму вельмі і вельмі нагадвае шавіністычна-імперскую ідэалёгію царызму ў XIX пачатку XX стст. Бальшавікі, ўсьлед царскай палітыцы, не прынялі пазытыўнага значэння слова нацыяналізм, наадварот, пры Сталіну ўсякія праявы нацыяналізму (мова, культура, гісторыя) сталі абвінаваўчым факпгам генацыду іншых народаў шматнауыянальнага СССР.
Бальшавікі баяцца праўдзівай гісторыі, гісторьй духу нацыі, маралі, прыгажосыіі; гісторыл, якая вучыць духоўнасьці і розуму і вядзе да сапраўднай дасканаласьці; гісторыі, якая спрыяе разуменьню ролі народу ў асэнсаванай, мэтанакіраванай і творчай дзейнасьці. А гэта ўжо — прэрагатыва нацыі, і ня кожны народ ведае такую гісторыю, a тым болей, творыць. А калі народы СССР будуць ведаць такую гісторыю і тварыць — маскоўская савецка-імперская вярхушка ня зможа існаваць і кіраваць такой адзінай дзяржавай-імперыяй. У такой гісторыі, як і ў такой будучыні, — бальшавікам ня будзе месца.
Бальшавізм — гэта д’ябальскі і зьмярцьвелы выкідыш Расейскай імперыі! Калі такая сыстэма служыць асновай развіцьця розных сфэр грамадзкага жыцьця, дык узнікае лягічнае пытаньне, якім чынам, альбо якім коштам можна забясьпечыць часовае функцыянаваньне мёртвай сыспгэмы, якая прымае некрафільскія формы? ІІалітыка і ідэалёгія якой на-
гадвае нечым пазногці і валасы, якіяраспгуць нейкі час на целе нябожчыка (Леніна).Што можна гаварыць, калі гэты нябожчык зьяўляецца іх сымбалем і богам.
Праўда, такія высновы не суцяшаюць, а тым болей, не надаюць аппгымізму. Адсутнасьць нацыянальнага ўсьведамленьня народу на працягу некалькіх стагоддзяў можа істотна паўплываць на генетычны код нацыі (калі яшчэ такі захаваўся) і тады ўжо аніводны геній не ўратуе нацыю... Пры такой перспектыве траціцца мэтавая зададзенасьць народу, бо гутарка будзе ісьці не пра нацыю, a пра этнас, альбо насельніцпгва, якое ня толькі гаворыць і думае па расейску і выхаванае на расейскай кулыпуры, але й глядзіць расейскімі вачыма на сябе і на навакольны сьвет.Ад такога нядобрага позірку рана ці позна ўзьнікне нядобрае пытаньне: «Які сэнс сябе адносіць да нейкага народу (даводзіць сьвету, што ты не вярблюд), калі словы, і думкі, і вочы ўжо ня тыя?».
Вось так перш-наперш, перад скананьнем, народы праходзяць этап вярблюджай цягавітасьці (працавітасьць найболей крыклівая ры.са беларускай мянтальнасьці), а пасьля ўжо займае мову назаўсёды.
Саветы для беларускага народу зьяўляюцца найвялікшым выпрабаваньнем на духоўнае і фізічнае выжываньне. Чым болей будзе працягвацца саветызацыя, ідэйны змест якой складаюць такія паняткі, як эканамічная прыватызацыя Савецкай Расеяй тэрыторыі і прамысловасьці Беларусі, ліквідацыя нацыянальных кадраў і беларускай навуковай і культурнай прасторы і поўная русіфікацыя краю, тым меней і меней. застаецца шанцаў у беларусаў для нармалізацыі свайго жыцьця...
Болей таго...
На гэтым нататкі заходніка абрываліся.
Ніжэй чорным алоўкам, наўскос, размашыстым почыркам было дапісана: «Веіцьдок подлежйт немедленному уннчтоженйю! ».
I подпіс: Старшйй. оператйвный уполномоченный капйтан Москвйчёв.
Ад аўтара
Праўда і вымысел у рамане-хроніцы
Падзеі ў рамане-хроніцы «Саветы» разгортваюцца ў 1939 1941 гг. у Заходняй Беларусі. Сюжэтную канву складаюць такія вельмі спрэчныя і неадназначныя ў беларускай гістарыяграфіі з’явы, як прыход Чырвонай Арміі, усталяванне савецкай улады, калектывізацыя, раскулачванне, рэпрэсіўная і культурная палітыка. Усё гэта адбываецца ў асяродку заходнебеларускага сялянства, якое такія карэнныя змены ўспрымала і ацэньвала неадназначна: для адных прыход Саветаў -доўгачаканае свята і вызваленне, для другіх акупацыя і трагедыя. А ў цэлым, менавіта ў той час закладваліся тыя разбуральныя прынцыпы ў вынішчэнні маральных, ментальных і традыцыйных асноваў заходнебеларускай вёскі. Прынцыпы гэтыя сталі настолькі жывучымі, што з імі мы сутыкаемся і сёння.
Калі болып канкрэтна лакалізаваць рэгіён падзей у рамане-хроніцы, дык гэта будзе гістарычная Ашмяншчына (сучасны Смаргонскі р-н, Крэўскі сельсавет), сёння, дарэчы, мы не знойдзем на сучасных геаграфічных мапах Гродзеншчыны шматлікіх населеных пунктаў, якія згадваюцца ў paMane. Няма вёскі з назваю Дойневічы, хаця на мапе Вялікага княства Літоўскага ад XVI ст. між мястэчкамі Крэвам і Лоскам адзначаліся не Ракаўцы, Крыўск ці іншыя вёскі, а менавіта Дойневічы. Пасля Дойневічы спаланізаваліся ў Дайнювцы (Dojniuwcy), а ў народным вымаўленні засталіся Дойнеўцамі. У 1968 г. вёску Дойнеўцы рашэннем Смаргонскага райвыканкама далучылі да Ракаўцаў і назва вёскі перастала існаваць афіцыйна. А сёння ўжо няма каму ставіць пытанне аб вяртанні гістарычнай назовы вёскі Дойневічы.
3 усёй верагоднасці адпаведная моўная трансфармацыя адбылася і з назваю Ракаўцы: Ракавічы Ракувцы (Rokywcy) — Ракаўцы. Нешта падобнае, відаць, адбылося і з Мажалямі (у рамане Мазалі): цяжка сказаць, дзе і калі ў польскай мове ў назове Mazali, з’явілая кропка над z (z). Так, да прыкладу, Зубраны ў Зубранскай пушчы на Ашмянчыне сталі Жупранамі. Калі гаварыць пра іншыя тапонімы, дык варта адзначыць, што ў рамане-хроніцы збольшага выкарыстаны назовы вымерлых у акрузе сённяшніх Ракаўцаў вёсак: Бяляніца, Дзёсны, Дзямідава, Драздзішкі, Казароўшчына, Казлоўшчына, Людвінова, Мажалі, Навінкі, Няроўка, Парлоўка, Ручаі, Трацякі, Харлаўшчына, Ходзькі.
Але падзеі ў рамане не замыкаюцца толькі на дадзенай акрузе: геаграфія саветызацыі і сталінскай рэпрэсіўнай палітыкі мясцовага насельніцтва пашыраецца да маштабаў Вілейскай вобласці і пацвярджаецца канкрэтнымі архіўнадакументальнымі гістарычнымі фактамі (справа Пятровіча, арышты Жаўтка, Мончыка і іншых). У гэтым плане аўтарам выкарыстаны матэрыялы занальных архіваў г. Маладзечна і г. Ліда, багатая мемуарная, дакументальная і навуковая літаратура. Але, нягледзячы на такую дакументальную падкладку, трэба заўсёды помніць, што раман-хроніка “Саветы” не з’яўляецца дакументальным раманам.
У рамане цесна пераплятаюцца між сабою рэальнасць гістарычных падзеяў і мастацкі вымысел. Але мастацкі вымысел гэта не фантазія і не выдумка аўтара. Гэта, хутчэй, аўтарская інтэрпрэтацыя і спроба рэканструкцыі тых падзей: так магло быць, але магло быць і трохі інакш. Да прыкладу, спадар Янка Станкевіч хутчэй за ўсё не прыязджаў у Дойневічы, але ён мог бы там і быць. Добра вядома, што Янка Станкевіч пабываў у многіх беларускіх мястэчках і вёсках з падообнымі мэтамі, і калі ён можа і не быў у Дойневічах, дык ён абавязкова быў у сваёй вёсцы у Вурлянятах (у сучаснай інтэрпрэтацыі Арляняты), бываў у суседніх вёсках і гэтак далей. А калі зыходзіць з меркаванняў паводле яго свядомасці і творчай спадчыны, ён, прыкладна, мог гаварыць пра тое, што гаварыў у Дойневічах як свядомы беларус і як ідэолаг партыі беларускіх нацыяналістаў а гэта ўжо факты рэальнай гісторыі.
У пошуках краязнаўчага матэрыялу ў 1990-я гады неаднойчы прыходзілася аўтару сутыкацца з такой з’явай: многія ўдзельнікі і сведкі тых падзеяў, аднекваліся ад пытанняў, маўляў: нічога не помнім, не ведаем, не чулі, не бачылі, і амаль катэгарычна заяўлялі, што нічога не помняць пра прыход Саветаў, нічога не ведаюць пра Станкевічаў з Вурлянятаў і нічога не чулі пра “акаўцаў”. Актывісты калгаснага і савецкага руху, а таксама франтавікі стараліся гаварыць пра свае камсамольскія, арганізацыйныя і чалавечыя якасці і пра свае подзвігі на фронце. Складвалася ўражанне, што такія словы як “Станкевічы”, “беларускі рух”, “акаўцы” у іх свядомасці засталіся забароненымі на ўсё жыццё. Толькі неяк аднойчы адзін з слаўнага роду Станкевічаў Валюсь Станкевіч — родны брат Стася Станкевіча (кнігара і паэта) даў мне зразумець, што лепш было ў той час зусім не ведаць такіх словаў, бо калі ведаеш, дык адкуль ведаеш, дзе ты іх пачуў, хто табе сказаў, і паспрабуй пасля давесці “энкэвэдэшніку”,
што словы тыя ты сам прыдумаў. Страх, закладзены савецкай сістэмай ў тыя і наступныя гады не пакідаў гэтых людзей нават і тады, калі гэтая сістэма рухнула.
У рамане-хроніцы падзеі разгортваюцца на канкрэтным гістарычным фоне, згадваюцца канкрэтныя гістарычныя асобы, якія ўвасабляюць сабой новую, савецкую ўладу: ад Сталіна да сакратароў райкамаў, старшынь сельсаветаў, калгасаў і іншых прыўладных, партыйных і наменклатурных функцыянераў раённага і мясцовага маштабу. Так паводле архіўных дакументаў прыводзіцца спіс раённага кіраўніцтва: «Саламон Абрамавіч Дордзік першы. сакратар раённага камітэту КП(б)Б партыі, Парфіновіч Аляксей Рыгоравіч другі сакрапгар, Сапожнікаў Якаў Давыдавіч трэці. Загадчык аргінструктарскага аддзела палітрук Агафон Дамінікавіч Абуховіч, інструктары Леў Саламонавіч Левін, Міхаіл Мееравіч Ліпмановіч, нехпгаА. М. Інтэ, Эсмантовіч старшыня народнага суда, Брудно, Карпель засядацелі, Лур’е галоўны пракурор раёна, Якаўлеў, Айзенштад... Рабіновіч Б. I — загадчык райместпром аддзелам...» (с. ). Гістарычнымі персанажамі з'яўляюцца такія асобы, як Гурын, Сапожнікаў, Сцяпан, Міхалка, Казакевіч і іншыя.