Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
Ніхто да гэтага часу так не зьдзекваўся над мовай народу, так не прыніжаў яе і не кампраметаваў у вачах насельніцтва, яктыя, хто прыехаў сюды з усходу. 1 тут ужо абсалютна не істотна было, адкуль яны прыехалі: ці з Гомельшчыны і Магілёўшчы.ны, ці аднекуль з глыбінкі Расеі.
Такія словы, як non, ксёндз, сьвятар, інтэлігент, дзева, сьвяты, спадар, шаноўнае спадарства з вуснаў прыезджых загучалі з адмоўным, абражальным адценкам. Нічога добрага не чакала пгаго, каму прыезджыя адрасавалі гэпгыя словы.
Прыкра было глядзець і слухаць, як некапгорыя выхадцы з Заходняй Беларусі, якія толькі шпго ўчора «пшэкалі» налева і направа перад панамі і польскімі чыноўнікамі, сёньня з такой жа лёгкасьцю спгалі гаварыуь «па-руску», і новым уладам гэта вельмі спадабалася.А калі нехта зь іх трапляў бліжэй да са-
вецкага карыта і атрымліваў нейкую пасаду пры новай уладзе, тут жа, раптоўна стараўся зрабіцца расейскамоўным. Да якой жа ступені трэба было не паважаць сябе і свайго наро ду і быць такой нікчэмнасьцю, каб так крыўляцца і апускацца да ўзроўню такога падхалімажу, лісьлівасьці, угодніцтва і популізму (попу лізаць),каб толькі патрапіць, каб толькі спадабацца новаму начальспгву, каб толькі мець сваю ўласную выгоду. Але гэта быў іх час: час хітрых і несумленных, час пустазвонаў і папулістаў.
Таго, хто не ламаўся і гаварыў па-ранейшаму пабеларуску, а гэта былі, збольшага, сябры Таварыства беларускай школы, былыя «грамадоўцы» і «хадэкі», і ўвогуле людзі, якія разумелі і мелі сваю пазыцыю — усіх іх сталі кляйміць нацыяналістамі, рупарамі нацдэмаўшчыны і ворагамі народу. Так, прынамсі, інтэлігентныя, творчыя і талковыя людзі — інтэлект і носьбіпгы нацыі — сталі Саветам непатрэбнымі і былі адкінутыя на маргінэз культурна-грамадзкага жыцьця, а пасьля у Сібір.
Вось такім чынам учарашнія чырвонаармейцы — салда ты і сяржанты, а таксама былыярасейскія і польскія вязьнікры.мінальнікі — сёньня сталі рознымі ўпаўнаважанымі, «энкэвэдэшнікамі» і палітычнымі інспектарамі і яны вырашалі лёс і будучыню беларускай мовы, кулыпуры і беларускага народу.
36. Вясна 1941-га года
Антось той вясной шмат перадумаў. А калі сеяць, дык колькі сеяць, бо колькі ты ні пасееш, табе пакінуць (добра, калі яшчэ пакінуць) роўна столькі, каб ты з сям’ёй не памёр з голаду. А пасля сяўбы можа распачацца чарговая акцыя шукання «ворагаў народу». А трапіць у іх спісы можна вельмі лёгка. Пасееш болей, альбо болей сажнеш і можаш стаць ворагам.
Другім, праўда, падабалася такое жыццё. Мядзведскі Міцька з Клышкаў казаў, што і сапраўды жыць стала весялей: кожны дзень нешта новае: ці раптам кулак новы аб’явіцца, ці нейкі новы шпік японскай выведкі, ці «вораг народу», ці на сход ідзеш, як на спектаклю, ці начальства пацешыць сваімі імпрэзамі. He, гэта не тое, што раней было цэлы дзень гнеш спіну на паншчыне, і аніякай радасці табе... А тут: адны плачуць, другія скачаць, трэція сёння цешацца з адных і другіх, а заўтра самі плачуць... Весела...
Антось не бачыў тут весялосці. Сёння было добра толькі таму, хто не думаў пра дзень заўтрашні. Пражыў дзень, і радуй-
ся, і цешся таму, што пражыў... Можа, так яно і лягчэй было б. Можа людзі адумысля прывучаюць сябе да гэтага, хаця, хто яго ведае. Спілавалі ў Мазалях па загадзе Кабяка старасвецкія дубы і высеклі гай пры сенажаці між Дойневічамі і Мазалямі. Адны казалі, што ў наваколлі пасвятлела, другія апусцела. Так і савецкая ўлада: адным прынесла свет, другім пустэчу. Адным было весела, другім -страшна.
Парадаксальная атрымлівалася сітуацыя.
Дарэчы, што датычыць прасвятлення: загаварылі пра матэрыяльную дапамогу для малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў, маўляў, у каго шэсць (у рэдкім выпадку пяць) і болей дзяцей, тыя сем’і атрымаюць ад савецкай улады «пасобія» грашовую дапамогу. Такая дапамога можа быць разавай і штомесячнай, у залежнасці ад матэрыяльнага становішча сям’і. I дапамогу сапраўды шмат хто атрымаў у вёсцы, нават брат Антося Бронюсь выбіў для сваёй Франі штомесячную пенсію за шматдзетнасць шэсць дзяцей. У Антося ж было дзяцей у два разы болей, але яму ніхто з начальства ні слова пра гэта. Параіўся ён з Ганькай і вырашыў схадзіць у раён наконт дапамогі, як падказалі людзі, у райсабес трэба... А тут якраз і спадарожнік знайшоўся Прохар Сымановіч з Дзёснаў была ў яго свая патрэба схадзіць і пашукаць праўды ў тым раёне наконт сына.
Сын Прохара вучыўся ў Маладэчана ў рамесленнай навучэльні, прыехаў зімой на вакацыі і застаўся дома, маўляў, не падабаецца яму горад і гэтае рамесніцтва, лепей ён будзе сена касіць і зямлю араць, чым каля станкоў стаяць у вечным грукаце. А праз два тыдні прыйшла папера, каб сын тэрмінова прыехаў у школу. Паехаў сын у Маладэчана, а там арыштавалі і пасадзілі. За што пасадзілі? Вось на гэтае пытанне думаў Сымановіч атрымаць адказ у раёне.
Назаўта Антось запрог у вазок свайго Каштана, падышоў Прохар і яны паціху пакаціліся ўбок Бяляніцы.
У раёне мужчыны зайшлі ў «дом правіцельства», знайшлі патрэбныя ім кабінеты і занялі чаргу: аднаму да палітычнага інспектара аддзела адукацыі, а другому да ўпаўнаважанага па пытаннях сацыяльнага забеспячэння.
Першай дайшла чарга да Сымановіча, ён зайшоў у кабінет, але праз хвіліну выскачыў, спалохаўшыся, і стаў прасіць Антося, каб і ён зайшоў з ім разам у якасці сведкі.
Вялікай патрэбы ў такім сведку Антось не бачыў, яго здзівіла іншае страх Прохара перад начальствам. У кабінет яны зайшлі ўдвух, і Сымановіч стаў блытана тлумачыць прычыну прыходу. Начальнік строга паглядзеў на яго і сказаў:
- Нічога зрабіць ужо немагчыма, таму што ёсьць адпаведная інструкцыя і загад, хвілінку... вось: «Указ Презйдйума Верховного Совета Союза ССР «Об ответственностй уча іцйхся ремесленных ж/д учйлйіц й школ ФЗО за нарушенйе дйсцйплйны й за самовольный уход йз учйлйіц (школы )... Такйе лйца подвергаюпгся no прйговору суда заключенйю в трудовые колонйй сроком до одного года».
Председапгель Презйдйума Верховного Совета Союза ССР М. Калйнйн.
Секретарь Презйдйума Верховного Совета Союза ССР А. Горкйн
Москва, Кремль, 28 декабря 1940 г.».
А вось яшчэ адна, навейшая: «Возбужденйе уголовных дел за самовольный уход учаіцйхся co школы ФЗО (...). На основанйй прйказа Народного Комйссара Юстйцйй СССР u прйказа Прокурора Союза ССР за № 2/5-3 от 4-го января 1941г. й раз-ьясненйя Наркома Юспгйцйй Союза ССР от 24-го янва ря1941 г.»1.
— Тут справа такая працягваў палітычны інспектар мы ўвосень мабілізавалі ў школы ФЗО (лясныя і транспартныя) і рамесьніцкія вучылішчы ў Маладэчана, Княгініна, Уша і Опса ўсю моладзь, а яна ня хоча вучыцца. Вось, каб арганізаваць навучальны працэс, і прыйшлося прыбягаць да такіх мераў. Нічога страшнага, пасядзяць год-другі і яшчэ як ім захочацца павучыцца трохі...
— А вы, таварыш, з якім пытаньнем? — звярнуўся палітычны інспектар да Антося. Што таксама дзеці вучыцца ня хочуць?..
— Не-не... У мяне... Я за кампанію, і Антось хуценька выйшаў з кабінета.
А было жаданне ў Антося вывучыць сваіх дзяцей, аддаць на вучобу ў горад, каб выйшла што-колечы талковае і патрэбнае, але, калі так у іх пастаўлены навучальны працэс, дык тут трэба добра падумаць з гэтай навукай...
Адказ палітычнага інспектара не задаволіў Сымановіча, і ён вырашыў ехаць у Вілейку, да абласнога пракурора, хоць і сам сумняваўся ў станоўчым развязванні гэтага пытання, маўляў, калі яго сына пасадзіў сам Калінін, дык наўрад ці апраўдае пракурор вобласці.
Неўзабаве падышла чарга і да Антося, і ён трапіў да патрэбнага яму начальніка.
Таварыш начальнік, я прыйшоў запытацца, пачаў быў Антось.
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
— Пытайся! — дазволіў начальнік, не адрываючы вачэй ад нейкай паперы.
Кажуць, выйшаў загад аб прызначэньні шматдзетным маткам грашовай дапамогі...
Так, хто кажа? начальнік падняў вочы на Антося.
Людзі...
Людзі? Людзі шмат што гавораць, слухай толькі іх...
Дык што, няма загаду?
Ёсьць! Таму што савецкая власьць сама гуманная власьць у сьвеце... Дзе ён... ага: «В соответствнн co статьёй 10 постановлення ЦНК н СНК СССР...», ну й што?.. Ты ж ня матка...
Я бацька...
— Бацька ў нас адзін...
Мой бацька загінуў...
Ты, відаць, палітычны байструк! удакладніў начальнік.Бацька ў нас адзін таварыш Сталін!
Я таксама бацька... У мяне дванаццаць дзяцей, трое памярло, гнуў сваё Антось.
Ты не бацька ты дурань... Скажы сваёй шматдзетнай, хай бярэ даведку ў сельсавеце і прыязджае да нас, будзем разьбірацца.
— Дзякую, начальнік, можна ісьці?
Ідзі. Толькі не забывайся пра атца нашага роднага...
Тады Антось з кабінета выйшаў абнадзеяны і задаволены, нягледзячы нават на тое, што яго там абазвалі дурнем.
А назаўтра пайшоў Антось у свой сельсавет.
Сельсавет зараз знаходзіўся ў адной палове дому Дабрынскага, у другой, паводле шыльды, было «Праўленне калгасу імя 18 верасня».
Пад сельсавет былі адведзены два пакоі: у адным засядаў старшыня з сакратаркай, а ў другім спецыялістыя. Спецыялістаў было ажно пяць чалавек, што яны рабілі невядома. Сярод іх Антось пазнаў хіба што Пуценьку, Цэрбера і Сцяпана, астатнія два былі прыезджымі. На Антося аніхто ўвагі не звярнуў, быццам нейкі невідучы прывід зайшоў, і зразумела, ніхто не адказаў яму на яго « добры дзень».
Дзверы з аднаго пакоя ў другі былі расчыненымі, і ўсё, што гаварылася ў кабінеце старшыні, было добра чуваць у кабінеце спецыялістаў.
Что эта за імена, абуралася сакратарка сельсавета. Я здесь выпісала: Болюсь, Бронюсь, Валерусь, Валюсь, Ваця, Вінцусь, Віктось, Волюсь, Генюсь, Зыгмусь, Зэнусь, Ігнусь, Ірусь, Манюсь, Пятрусь, Ромусь, Стась, Чэсь, Юлесь, Ясь?! Это же, чёрт ведае что язык сломаеш!
Надо будет в дакументах заплсвать правлльна: Болюсь л Бронюсь это Борлсы, этл все Валюсл л Волюсл Валеятлны, Влнцукл л Влктосл Влкторы, Генюсь, Зыгмусь і Зэнусь это, надо полагать, Евгенлл, а Стась л Чэсь Славы, ну л так далее, по созвучлю, даваў слушныя парады старшыня сельсавета Кабяк.
— А з женсклмл как? Агата, Аксіньня, Алімпа, Аніся, Аньця, Волька, Выруся, Вэліна, Ганька, Гэлюня, Рада, Стэфка...
— Ну как? Так же: Акслнья Оксана, Аньця, Аніся л Ганька Анна, Выруся Вера, Гэлюня Елена, Стэфка Стэла і гэтак далей.