Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
А пусть гаварнт, ему же сказать нечаво!
Вальдэмар падняўся з свайго месца, выйшаў на цэнтар — высокі, шыракаплечы, лабасты; вочы сінія, спакойныя, задумлівыя, разважлівыя; рысы твару адкрытыя, правільныя, прыемныя, высакародныя... Пэўна, адразу, амаль што ў кожнага, свідранула думка: такія людзі не могуць быць ворагамі народу? Такія людзі могуць быць носьбітамі антрапалагічнага віду нацыі... Янук Дайновіч казаў, што Вальдэмара трэба на карэце вазіць і паказваць свету, хто такія беларусы.
Вось вы тут адзін да аднаго «таварыш, таварыш...», яно дык і правільна народны таварыскі суд, суд, які й павінен судзіць па-таварыску, распачаў сваё «апошняе слова» Вальдэмар. Але, скажыце, якім для вас таварышам зьяўляецца Амэрыканец — Ян Сакалоўскі, якога вы толькі што засудзілі па-таварыску, альбо якім таварышам для вас зьяўляюся я... Я хацеў стаць таварышам, але не пасьпеў, яно, можа, так і лепей. А калі я не зьяўляюся для вас таварышам, дык якое вы маеце права судзіць мяне як таварыша?..
Асуждзёны, давайце па сушчаству! перабіў яго суддзя.
— Можна зрабіць перапынак, прапанаваў камісар, але тут ускочыў адзін з засядацеляў:
Так мы вас судзім народным судом не як таварыша мы вас судзім як ворага народу, і ў нас ёсць на гэта права!
Правільна! пацвердзіў суддзя. Як ворага народу!
Тады й суд павінен быць варожым, а не таварыскім... Але Бог зь ім! Вы сказалі: «як ворага народу», так, добра, давайце разьбяромся, што такое вораг?! не разгубіўся Вальдэмар. Вось раней былі контррэвалюцыянеры, там усё было зразумела: былі рэвалюцыянеры, якія рабілі рэвалюцыю, і былі тыя, якія яе не хацелі і супрацівіліся гэтай жа рэвалюцыі вось яны і былі ворагамі народу. А тут які я вораг народу... Хіба я калі быў супраць рэвалюцыі!?.. Ці быў, скажам, супраць народу?! Давайце зьбяром усю вёску, зьбяром мястэчка там мяне добра ведаюць, давайце зьбяром народ і спытаемся, ці быў
я калі ім ворагам?.. Ці зрабіў я ім нешта такое варожае... Ці, можа, нехта думае, што гэта ўжо не народ... Польскія ўраднікі часта называлі яго быдлам, а калі й цяпер нічога не зьмянілася, дык якому народу я вораг? Я прайшоў дзьве вайны, там усё зразумела: ёсьць вораг, які прыходзіць на тваю зямлю, каб яе зваяваць, а цябе самога, тваіх блізкіх зрабіць рабамі. I супраць гэтага ворага трэба змагацца... Я жыву і працую на сваёй зямлі, я жыву сярод свайго народу, я нікому ніколі й нічога не зрабіў дрэннага. Я мог бы стаць ім ворагам, калі б забраў апошняе каліва зярна, якое людзі, можа, пакідалі на насенне, але я сьвядома гэтага не рабіў... Ім трэба сеяць, каб жыць... Інакш яны ня выжывуць... Можа, ніхто тут з прысутных так не дбаў пра народ, як гэта рабіў я... Дык які ж тады я яму вораг?.. Якому народу я вораг?.. Пакажыце мне той народ!.. Давайце зробім сапраўдны народны суд, запросім сюды народ, і як ён прагаласуе, хай так і будзе!.. Альбо...
Але тут ускочыў суддзя і перакрычаў Вальдэмара:
— За антысавецкія нзмышлення н контррэвалюцнонную агнтацыю осуждённый лншается последнего слова! Всё! Суд удаляется на совешчанне!
Атрымаў Вальдэмар Саковіч такі ж тэрмін, як і Ян Сакалоўскі: 10 гадоў «нсправнтельно-трудового лагеря» з адпаведнымі дапаўненнямі.
Дарэчы, Віктось Саковіч, сын Вальдэмара, недзе знік і на працэсе свайго бацькі не прысутнічаў.
У далейшым ад такіх паказальных працэсаў, якія не апраўдалі сябе, улады адмовіліся.
32. Трэцяя партыя «ворагаў народу»
Арыштавалі і вывезлі яшчэ некалькі сем’яў у Ракавічах і Дойневічах. Так, раскулачылі, асудзілі «тройкай» і вывезлі Японца з сям’ёй («з японцамі»), казалі, што яго нават судзілі як японскага шпіка. Гэтак жа асудзілі і Волюся Барана (Байрана), толькі ў якасці шпіка ангельскай выведкі.
Баран я... He Байран, a Баран! даводзіў Волюсь «энкэвэдыстам».
А ў гэтым аніхто не сумняваецца, згаджаліся тыя.
У ваколіцах як кулакоў арыштавалі і вывезлі Завадскіх (Крыўск), Мураванскіх (Вярэбушкі). Слова «кулак» рабілася страшным словам.
У Ашмянскую турму, «пад следства», пасадзілі Васіля Далькевіча, а там яму згадалі «Гоп мае, грэчанікі...». Сля-
дак усё дапытваўся канкрэтыкі, а менавіта: хто пайшоў у начальнікі, хто пайшоў (і хто не пайшоў) у «калхоз» і хто быў на вывоз?..
Здавалася, а можа так было і на самай справе, што людзей арыштоўвалі проста так. Ужо ніхто не задаваў пытанні кшталту «за што?», бо не было сэнсу задаваць такія пытанні, на якія быў адзін адказ: «а ні за што Савецкая ўлада не карае!».
Часам зачэпкі і нагоды для абвінавачвання былі настолькі нечаканымі, што рабілася страшна ад разумення таго, што не сёння, дык заўтра абавязкова прыйдуць за табою.
Да вёскі дайшлі чуткі, што ў Ашмяне арыштавалі Мончыка.
Антось ведаў гэтага Мончыка сам ён быў з Пятруляў, але вельмі часта прыязджаў да сваякоў у Ручаі напачатку 20-х гадоў. Адзін час заляцаўся да Марылі, роднай сястры Антося. Нават сватаўся, але нешта там у іх не зладзілася. Марыля казала, што здаўся ёй гэты Мончык нейкім занадта фанабэрыстым, ведама, ахвіцэр. Пазней, недзе ў 30-х, сустрэўся Антось з ім выпадкова ў Ашмяне; прывіталіся, пагаварылі. Мончык тады ўжо сям'ёй абзавёўся, хату купіў недалёка ад цэнтру, гаспадаром стаў. Тады думаў Антось, што, можа, і дарма Марыля не пайшла за яго, хто ведае...
Ажно вось яно што, арыштавалі Мончыка...
Мончыка абвінавацілі ў тым, што «во время ймперйалйстйческой войны служйл офйцером бывшей царской армйй в чйне подпоручйка. В 1919 г. вступйл добровольцем в белопольскую армйю, в которой в чйне подпоручйка й с 1921 г. в чйне поручйка служйл до 1928 г„ пршшмал участйе в вооружённой борьбе протйв Советской властй, за что польскйм правйпгельством был награждён медалью. В 1928 г. ушёл з запас й до распада польского правнтельства получал пенсйю 118 злотых в месяц»1...
118 злотых у месяц...
Антось задумаўся. У той час, калі сяляне ў пана зараблялі адзін злоты ў дзень... I калі за 400 500 злотых можна было купіць 1 гектар добрай зямлі, колькі ж тады было зайздроснікаў у гэтага Мончыка?!.
Другая справа, што анічога добрага не будзе, калі Саветы сталі арыштоўваць пенсіянераў: былых царскіх і польскіх чыноўнікаў і афіцэраў. I, відаць, не адзін Мончык быў асуджаны паводле такіх абвінавачванняў.
1 Дакументы цытуецца паводле: Владнмнр Адамушко, Наталья йванова. Людскне судьбы в пнсьмах II Крыжовы шлях: дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі. -Мінск: «Згода», 1993.
Прыходзілі неяк «энкэвэдысты» і да Болюся Буткі, таксама ўдзельніка Імперыялістычнай вайны і ваяку царскай арміі. Цікавіліся, што ён вырабляў на фронце, якія займаў чыны і пасады? Болюсь тады паставіў канкрэтнае пытанне перад такімі следапытамі:
-	А што, скажыце, зараз будуць арыштоўваць усіх тых, хто некалі ваяваў супроць немца, ці што?..
Болюсь, як ён казаў, «адбрахаўся» тым, што не дабравольна пайшоў ён на той «мікалаеўскі» фронт, а паводле прызыву, і афіцэрам ён не быў, і царскіх генералаў не слухаў, а ў 17-м годзе ўцёк ён у Петраград, каб там разам з таварышам Леніным і з таварышам Сталіным рабіць вельмі вялікую кастрычніцкую рэвалюцыю... I зрабіў....
Вось за тое, што ён рабіў рэвалюцыю, яго энкэвэдысты Цэрбер нават пахваліў і сказаў на развітанне, што ён абавязкова праверыць факты і яшчэ разбярэцца з Болюсем.
Увогуле гэты Цэрбер вырашыў «разабрацца» з кожным. Цяжка было знайсці такога чалавека ў вёсцы, на якога ў Цэрбера не было б аніякай зачэпкі. Неяк на Бронюся, роднага брата Антося, Цэрбер накінуўся з абвінавачваннем у тым, што ў таго антысавецкі колер вачэй і ён падазрона глядзіць на мерапрыемствы савецкай улады.
Яшчэ на некалькі асобаў Цэрберам было заведзена «дзело, которое находнлось в стаднн следствня» з нагоды бунту на Сёмуху (Троіцу).
У гэты святочны дзень новыя ўлады вырашылі загнаць людзей на поле падбіраць каменні. Людзі сталі абурацца і катэгарычна заяўляць:
-	Толькі яшчэ гэтага нам не хапала, каб на Троіцу полем лазіць з каменнямі... Дзе гэта было такое... Ня пойдзем мы...
Больш за ўсіх тады лютаваў камісар, таварыш опер-чэкіст Трэпелеў:
-	Какая ёшчё тройца, я тебе счас азвоздам такую тройку, что всю жнзню будешь камнн таскать!
I на тых, хто не выйшаў тады на работу, опер-чэкіст стаў «шыць дзело» «арганізацыя сабатажу супраць мерапрыемстваў савецкай улады».
Амаль што ў кожную нядзелю калгаснікі выходзілі на працу, а ўлады стараліся загнаць астатніх. Цэрбер толькі хадзіў і папярэджваў:
-	Всех тех, кто не желает памочь советской властн н гаварыт, каб у васкрасення не работать, ажыдаеть северная дарога до белых медведей.
Такія абяцанкі былі не без падстаўнымі. Здавалася, што для ўладаў сама галоўнае гэта застрашыць народ, бо, калі народ будзе баяцца, тады ён будзе такім жа пакорлівым, якім і павінен быць. I не выпадкова, можа, тое, што першым старшынём Мялэйкаўскага сельсавету быў Антон Страх, а Вярэбушскага — Уладзімір Страх свае людзі, у сэнсе, з тутэйшых. Пасля, калі ў Вярэбушскі сельсавет старшынём прыслалі ўсходніка Сімакова, Уладзімір Страх стаў аператыўным упаўнаважаным НКВД. Ён вельмі часта любіў падкрэсліваць, што кожнаму прозвішчу даецца шанцунак для рэалізацыі свайго прызначэння паводле сэнсу: а зараз настаў яго час, час страху. Сваёй дзейнасцю ўпаўнаважаным НКВД Страх цалкам адпавядаў свайму прозвішчу.
Але, апрача страху, былі і іншыя метады апрацоўкі, прамыванне мазгоў і звычайнага абалваньвання насельніцтва.
Так, на дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ў барунскім касцёле кожны год адбываўся вялікі фэст. За польскім часам тут збіралася амаль што ўсё каталіцкае духавенства з Віленскага архібіскупства. На фэсце стараліся быць усе католікі ў акрузе да дваццаці вёрст. У гэты дзень народу ў Барунах было болей, чым у павятовай Ашмяне ў базарны дзень. Амаль што ўсё мястэчка было застаўленае людскімі павозкамі.
Збіраліся людзі ехаць на фэст і ў гэтым годзе, але новыя ўлады абвясцілі на дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ў мястэчку фестываль рэвалюцыйнай песні. На фестывалі павінны прысутнічаць усе «сознательные» савецкія грамадзяне яны павінны ведаць на памяць песні пра рэвалюцыю і абавязкова любімыя песьні «важдзей» сусветнага пралетарыяту «Варшавянку» і «Суліко». Цэрбер казаў, што той, хто не будзе ведаць «Суліко», таму ён будзе рабіць уласнаручна «суліко» сам. Праўда, што гэта такое, ніхто толкам не ведаў, а Цэрбер толькі абяцаў: