Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Пытанні наконт падаткаў падымаліся не аднойчы на калгасных сходках, альбо пасля культурных імпрэзаў ці пры сустрэчах з раённым начальствам, але такія сустрэчы суцяшэння сялянам не прыносілі.
У верасні 1940 г. святкавалі ў калгасе першыя дажынкі. Свята ладзілі на падворку Дабрынскага. Для гэтага пашырылі
дошкамі цэнтральны ганак дому і атрымалася добрая сцэна. Калі на сцэну было каму падняцца і сесці ў «прэзідыум»за чырвоны стол, дык гледачоў, апрача дзетвары, прыйшлося зганяць гвалтам. Па звычцы людзі ў нядзельку накіраваліся ў Мястэчка, але Пуценька з Цэрберам на гасцінцы заварочвалі іх назад, маўляў, «для масавасці правядзення мерапрыемстваў савецкай улады». Людзі пляваліся, але ім нічога не заставалася, як толькі вяртацца і ствараць масавасць.
Пасля таго як калгаснікі атрымалі сімвалічны разлік за месяц на працадні (збожжа — каля 2,7 кіляў, фуражных кармоў 5 кіляў, грашыма 56 кап.), некаторыя калгаснікі перасталі хадзіць на калгасную працу ўвогуле, а шмат хто прынцыпова перастаў наведваць усякія мерапрыемствы савецкай улады.
Напярэдадні Цэрбер, Пуценька і Сцяпан ставілі канкрэтнае пытанне перад сялянамі: альбо прыйдзеце на наша свята і будзеце радавацца з намі, альбо паедзеце сеяць рэпу ў Сібір.
Прыйшлося людзям ісці і радавацца, хоць радавацца, па вялікім рахунку, не было з чаго, бо не было гэтага вялікага рахунку. Ураджайнасць у калгасе была вельмі нізкай: збожжа у сярэднім 11 ц. з 1 га., бульбы 200 ц., аўса 1 ц. з 1 га., ячменю4 ц., яравой пшаніцы 3,7 ц.
Прыкладна, такія паказчыкі былі і ў іншых калгасах.
На свята з раёну прыехала ажно пяць чалавек начальства адно другога болыпае — усе пад капялюшамі, у доўгіх паліто і з папкамі пад пахамі. Адзін з іх чытаў даклад на тэму: «Сацыялістычная ўласнасць аснова Савецкага ладу». Пасля дакладу пайшла цырымонія ўручэння пахвальных граматаў і падзякаў лепшым калгаснікам, сярод якіх апынуліся Сцяпан, Цэрбер, Кабяк, Зінка і адзін таварыш з раёну.
Вось тут таксама незразумела было, пры чым тут Цэрбер, Кабяк і таварыш з раёну, невядома што яны тут дажыналі, але узнагародзілі і іх граматамі і каштоўнымі падарункамі. Цэрберу і Кабяку па наручнаму гадзінніку, а раённаму ўручылі вялікі і тоўсты партфель.
Сцяпан і Зінка таксама атрымалі граматы і па партрэту I. В. Сталіна.
Але галоўным героем дажынкаў нечаканна стаў Сцяпан.
Як казаў старшыня сельсавета, Сцяпану ўдалося ў сваёй брыгадзе арганізаваць, працу па-камуністычнаму. He толькі ў калгасе імя «18 верасня», але і ў раёне Сцяпанава брыгада займала пачэснае першае месца ў сацыялістычным спаборніцтве. Сцяпан болей, чым іншыя, у час пасеяў зерне і бульбы і ў час
сабраў, захаваў, нягледзячы на мор, болыпую колькасць буйнарагатай жывёлы і іншых парнакапытных, і брыгада Сцяпана пабіла ўсякія рэкорды ў зборы натуральнага падатку з сялянаўаднаасобнікаў. Сцяпана хваліў і Кацалапаў і нават таварыш з раёну, хвалілі як здольнага арганізатара і кіраўніка, ставілі ў прыклад іншым. Рукапляскі ў гонар Сцяпана гучалі амаль што на працягу ўсёй імпрэзы дажынак.
Самі ж сяляне і аднавяскоўцы такой вялікай радасці з начальствам, з нагоды пераможцаў у сацыялістычным спаборніцтве, не раздзялялі усе ведалі і добра помнілі, як Сцяпан выганяў людзей на працу пад дулам рэвальвера, як апустошваў людскія амбары, збіраючы падаткі і павялічваючы насенны фонд калгасу, як урэзаў сялянам зярно за працадні, і шмат чаго яшчэ можна было нагадаць, але тым не меней, Сцяпан быў героем.
Неяк Болюсь Бутка прагаварыў:
— Няма горшага за чорта, як той чорт з свае кагорты...
I хаця Болюсь не вымаўляў імя, але няцяжка было зразумець, каго ён меў на ўвазе.
Тым часам свята працягвалася. Пасля пачаўся канцэрт мастацкай самадзейнасці. Вядучая з раённага дому культуры гаварыла доўгі і нудны верш пра рэвалюцыю, Леніна і камуністычную партыю. Пасля спявалі капэлы нейкія рэвалюцыйныя і савецка-вайсковыя гімны і маршы. Трохі павесялела, калі на сцэну выйшаў гарманісты Санька і «разануў» беларускую польку. На падворку бабы нават закруціліся ў танцы. Пасля некалькі песняў «Ой, сівы конь бяжыць» і «Гоп, мае грэчанікі» — праспявалі мясцовыя жанчыны. Калі ж даспявалі «Гоп, мае грэчанікі», перад сцэнай раптам апынуўся Васіль Далькевіч і з крыкам «Гоп-гоп!» пайшоў у скокі. Калі ж Санька стаў яму трохі падыгрываць, Далькевіч вельмі гучна заспяваў:
Гоп мае грэчанікі,
Пайшлі жыды ў начальнікі, Беларусы у калхоз, А палякі на вывоз!
Гоп! Гоп!
Зрабіць яшчэ адно калена ў танцы Далькевічу ўжо не далі. Да яго хуценька падскочылі Пуценька і Трэпелеў і сілай адцягнулі ў бок.
Выхадка Далькевіча збіла ўсякі імпэт свята і весялосці. Вядучая зрабіла спробу прачытаць верш «на нашым полі, полі калгасным, дзянькі праходзяць весела, ясна...», але людзі
паднялі нейкі такі незразумелы шум, што голасу вядучай ніхто не чуў. Абсвісталі чамусьці на гэты раз і Саньку, калі ён выйшаў з гармонікам і заіграў «Яблачка».
I тады на сцэну падняўся герой дня Сцяпан і шум прыціх. Сцяпан сказаў, што ён не спяваць выйшаў, а толькі нагадаць, што можа быць за зрыў такога мерапрыемства. Пасля гэтага стала зразумелым, што людзі хацелі б «у адкрытую» пагаварыць з раённым начальствам. Дарма нешта хацеў сказаць старшыня сельсавета Кабяк, маўляў, сёння ў нас свята і начальства на свята прыехала, а не адказваць на вашыя дурацкія пытанні, — але яго ніхто не слухаў. Пасля невялікай паўзы, на трыбуну падняўся адзін з начальнікаў і зноў стаў гаварыць пра эпахальныя пераўтварэнні народнай сацыялістычнай гаспадаркі, але тут нехта свіснуў і, улавіўшы паўзу, загучаў прарэзлівы жаночы голас:
-	Што гэта за нормы падатку на малако 140 літраў у месяц ад каровы! крычала Бронюсева Франя. Калі карова дае каля 10 літраў малака ў дзень, дык амаль што палову трэба аддаць дзяржаве. Ані масла, ані сьмятанкі, ані сыру дзеці ўжо не пакаштуюць...
А тут і астатнія жвава загаварылі і пачалі скардзіцца на нарыхтоўшчыка раймаслапрома, які ўстанаўлівае такія цвёрдыя нормы. А калі які літар не дадасі, дык нарыхтоўшчык абзывае людзей «ворагамі народу» і страшыць высылкай у Сібір.
Пытанняў было шмат, але, у асноўным, усе яны датычылі падаткаў, скаргаў на падатковыя камісіі і просьбаў разабрацца. Раённы начальнік паабяцаў абавязкова разабрацца і прапанаваў слова начальніку падатковай камісіі. Той, калі выйшаў за трыбуну, разгарнуў свае паперы:
-	Вы самі віноўны ў тым, што не можаце разлічыцца з дзяржавай, упэўнена пачаў начальнік. Я вам прывяду цікавыя факты, вось, так, «за невыполненйе зернопоставок государству за август й сентябрь месяцы, прйвлечено к уголовной ответспгвенностй no району четыре человека й одйн за укрытйе обгектов обложенйя в вйде провокацйй дачй взят кй. Вот к прймеру: Курчевскйй Вйктор Домйнйковйч был прйвлечён no статье 94, ч. 2 Уголовного Кодекса, копіорый ймел 62 га. землй; всего зернопоставок ему было начйслено 87, 89 центнера. План августа -17,58 центнера выполнйл только на 9 центнеров. 12 сентября нарсудом Сморгонского района был осуждён па два года лйшенйя свободы. Осуждён также Махнач Карл Осйповйч...». Нлн вот по вашей местностн: «За-
вадскйй Станйслав ймел 48 га. землй, обсеменйл пголько noловпну — от остальной землй отказался, а государственные поспгавкй доведены. за 48 га.». Что делаем с такнм несознательным товаршцем-уклоннстом: лнбо он выполняет нашн требовання, лнбо он будет прнвлечён к судебной ответственностн как саботажннк за срыв меропрнятнй по развнтню сельского хозяйства на селе... Так, что ёіцё: по невыполненню трудовой н гужповннностн по лесозаготовкам н вывозу леса за каждый квартал прнвлекаецца от 80 до 100 человек лншення свободы сроком от одного до пятн лет...»1. Еіцё вопросы есть?
На гэты раз пытанняў болей не было, толькі Болюсь Бутка прагаварыў напаўголаса, але так, што пачулі нават у прэзідыуме:
— Хоць дай каня, хоць дай вала — адна хвала...
Праблема была яшчэ і ў тым, каб падатак здаць строга ў вызначаны час. Калі на ўсе сто адсоткаў не атрымлівалася разлічыцца з дзяржавай у час узнікалі непрыемнасці з падатковай інспекцыяй, і на наступны месяц падатак павялічваўся. Нешта падобнае адбылося летам, калі на ліпень давялі да кожнага нормы здачы зярна, а жыта яшчэ толькі каласавалася. A ў жніўні трэба было здаць дзяржаве не толькі жыта за два месяцы, але ўжо і бульбу. Каб разлічыцца з дзяржавай, недаспелае і мокрае жыта сушылі ў хаце на печы. А бульбу ў гэтым рэгіёне пачыналі капаць амаль што на месяц пазней, чым на Гомельшчыне ці Берасцейшчыне, у другой палове верасня — пачатку кастрычніка. А там ужо трэба было падбіраць буракі, капусту, лён: і калі хто садзіў гэтыя культуры, дык таксама трэба было так разлічыць час, каб не было прэтэнзіяў з боку ўлады. А гэта ўдавалася не кожнаму. А яшчэ свае карэктывы ўносіла надвор’е.
Праблемы з падаткамі ўзнікалі і ў Антося. 3 васьмі дзесяцін зямлі, якія былі ў яго, на падатак была зроблена невялікая скідка, з разлікам на старэйшых дзяцей, малалетніх чамусьці не залічылі. Сцяпан казаў, што, маўляў, колькі там малыя дзеці з’ядуць, і раўняць іх з дарослымі было б несправядліва.
У Антосевай гаспадарцы з травеня запрагаліся ў працу ўсе, хто мог нешта рабіць: нехта пасвіў гусей, нехта свіней, нехта каровы; пасля сенакос і сенаванне, жыта, бульба... Увесь цяжар такой працы ляжаў на Антосю, Ганьцы і на старэйшых
1 Факты прыводзяцца паводле матэрыялаў Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
дочках Стэфцы і Стасі. Спаць лягалі пасля таго, як сонца недзе за Шымакамі закоціцца ў Белягі. Але, як толькі чырвонаружовае святло перакідвалася з Шымакоў на Багданоўку, нягледзячы на тое, што гудзелі рукі і ногі, дранцвелі жылы і ламала косці, падымаліся зноў да працы.
Антось стараўся плаціць падаткі спраўна, хоць і абходзілася гэта для яго і дзяцей недасыпаннем, недаяданнем і цяжкай фізічнай стомленасцю. Заўпарціўся Антось наконт падатку толькі тады, калі Сцяпан заявіў, што трэба плаціць падатак на кожны вулей, незалежна ад таго, ёсць там пчолы, ці іх там няма, бо сёння можа іх не быць, а заўтра можа прыляцець цэлы рой. Антось шукаў у гэтым нейкую логіку, даводзіў, як можна здзіраць грошы за тое, чаго няма, але ўся іх гутарка скончылася тым, што Сцяпан паабяцаў Антосю ўстроіць такую «логіку», пры якой яму, Антосю, прыйдзецца плаціць за кожную пчалу асобна. А на Антосева пытанне «Хто іх будзе лічыць?», Сцяпан на поўным сур'ёзе адказаў, што, калі трэба будзе пералічым... Калі напачатку Антось успрыняў гэтую пагрозу як эмацыйны жарт, дык пасля, падумаўшы, прыйшоў да высновы, што і сапраўды, як бы гэта не выглядала смешна і недарэчна, а яны могуць пералічыць...