Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
На трэці дзень пасля забойства Левановіча арыштавалі яго брата ў раёне аказаўся замаскаваным ворагам савецкай улады. Болей таго, следакам быццам бы ўдалося даказаць, што братамі Левановічамі была створана нейкая канспіратыўная контррэвалюцыйная арганізацыя, якая ставіла мэту звярнуць савецкую уладу. Што быццам бы брат Левановічаў даў дазнанні, і паводле іх у арганізацыі было дванаццаць чалавек, якія і вялі падрыхтоўку да «антыправіцельственнага перавароту». Па гэтай справе міліцыя стала цягаць суседзяў, усіх знаёмых і сваякоў. Перад усімі ставілі адныя і тыя ж пытанні: калі апошні раз сустракаліся з Левановічамі?.. Пра што гаварылі?.. 3 кім яшчэ сустракаўся Юрась Левановіч?
А раскрыў гэты «антысавецкі загавар» старшы аператыўны ўпаўнаважаны раёну лейтэнант НКВД нехта тав. Сухарукаў, які з'явіўся ў раёне таксама з першым эшалонам савецкае наменклатуры.
He трэба быць вялікім следаком у гэтай справе, каб бачыць, што «антысавецкі загавар» Левановічаў гэта вышыванка белымі ніткамі. Паралельна афіцыйнай версіі гэтай справы выціналася іншая версія, народная, паводле чуткаў, здагадкаў і некаторых фактаў, якія чамусьці не зацікавілі следакоў. Так, да
прыкладу, брат Левановіча на допытах расказваў, што, калі ў час іхняй сустрэчы з Юрасём у кабінет зайшоў таварыш Сухарукаў, Юрась збялеў. I таварыш Сухарукаў павёў сябе вельмі дзіўна: тут жа хуценька развярнуўся і пайшоў да дзвярэй. Ён ледзь паспеў яму сказаць: «Таварыш Сухарукаў, я да вас зайду трохі пазьней». А Юрась некалькі разоў паўтарыў «ня можа быць, ня можа быць...» і гэтак жа хуценька прыспешыў дахаты. Ужо на парозе брат запытаўся, як ён называў гэтага, уваходзячага, і што ў яго за пасада, а пачуўшы адказ, зноў гаварыў «ня можа быць, ня можа быць...». Старэйшаму Левановічу здалося, што яны пазналі адзін аднаго. Пасля ён шмат думаў над гэтым выпадкам. I згадаўся адзін эпізод, які вельмі і вельмі даўно расказваў яму сам Юрась. У гады грамадзянскай вайны трапілі яны у палон да нейкіх бандытаў. Атрадам якіх камандаваў нехта капітан Чэпелеў. Яны яго празвалі Чапялой. Тры дні катаваў іх Чапяла за «нзмену Роднне», а над сама маладым, Васем Сухарукавым, здзекваўся так, што ў іх выласы становіліся дыбам; не вытрымаў такіх катаванняў Вася і памёр. А пасля Чапяла ўласнаручна застрэліў кожнага усіх пяць чалавек: ставіў на калені, адыходзіўся і страляў, як у мішэні. A калі бандыты з'ехалі, людзі іх хавалі ў адной магіле. I ў час тады Юрась прастагнаў, бо быў бы закапаным жывым. Кулька, дасланая Юрасю, прайшлася ў сантыметры ад сэрца. Тры месяцы адыходзіў Юрась, пакуль добра ачуняў. Спадзяваўся ўпотайкі, што, можа, ужо болей не прыйдзецца ваяваць, што, можа, вайна скончыцца за гэты час, але не тое было: пасля шпіталю апынуўся Юрась на польска-савецкім фронце. Аднойчы, калі яны стаялі на нейкай станцыі пад Воршай, камандзір загадаў яму прывесці ў штаб перабежчыкаў. Пайшоў Юрась за імі і быў вельмі здзіўлены, калі сярод іх убачыў Чапялу. Той, вядома, ня кінуўся ў абдымкі пры такой сустрэчы ударыў яго кулаком у грудзі, як раз у тое месца, куды некалі дасылаў кульку, і Юрась загрымеў патыліцай па шпалах і рэйках. Толькі падаючы Юрась паспеў стрэльнуць гэта яго і ўратавала. Салдаты пачулі стрэл і прыйшлі на дапамогу. Праўда, Чапялу тады ўдалося ўцячы.
Зразумела, што гэтыя аповяды пра Чапялу ніхто не будзе правяраць, і яны не могуць быць фактамі, нават для падазронасці, а не тое, каб узбуджаць нейкую справу. Тым болей, што справу гэтую вядзе сам таварыш Сухарукаў і ўсе гэтыя падзеі дваццацігадовай даўнасці праходзяць як «клеветннческне нзмышлення» і яшчэ болей абцяжарваюць становішча Левановічаў.
Старшы оперупаўнаважаны таварыш Сухарукаў не адмаўляе свайго з’яўлення ў кабінеце Левановіча, бо менавіта
ў гэты момант, калі ён зайшоў, адзін Левановіч перадаваў другому нейкія паперы, што і стала нагодай для падазронасці і далейшага высвятлення абставінаў. 3 тлумачальнай запіскі таварыша Васіля Сухарукава выходзіла, што ён, «согласно служебным обязанностям, зайдя в кабннет заместнтеля председателя райпотребсоюза товарніца Леоновнча, увндел незнакомую н подозрнтельную особь, сндевшую за столом с антнсоветскнм выраженнем на лнце, а выражало то лнцо, чем садятся на крыльцо... Такого нздевательства стерпеть я не смог...». I тады ён, таварыш Сукарукаў, хуценька выйшаў з кабінету Левановіча толькі таму, што надумаў устанавіць слежку і затрымаць Левановічаў.
У кожнага свая праўда.
Часноўскі, сусед, напачатку гаварыў пра тое, што ў дзень забойства ён зранку бачыў оперупаўнаважанага Цэрбера ў Ручаях, а Цэрбер, у сваю чаргу, даводзіць, што з'явіўся ён у вёсцы толькі пад вечар, калі яму далажылі пра забойства Левановіча. Праўда, пасля таго як нехта вельмі моцна пабіў Часноўскага, ён даў дазнанні, што «ў той дзень быў вельмі моцна п’яным і нічога не відзіў, а калі нешта і відзіў, дык нічога не помніць».
Чамусьці пад увагу не былі ўзятыя заслугі Левановічаў перад савецкай уладай: калі Юрась толькі ваяваў, дык яго стрыечнік браў Зімні і ўстанаўліваў савецкую ўладу на Віцебшчыне і Смаленшчыне, быў старшынём калгаса і сакратаром райкама партыі.
Заключным акордам у гэтай гісторыі сталі ўяўленні людзей пра вышыню: той, хто за польскім часам быў на «вышыні», пры Саветах апусціўся да ўзроўню «ворага народу» і, адпаведна, турмы. Той, хто раней быў нічым, той пры Саветах альбо стаў усім, альбо стаў падымацца па службовых сходках уверх. Праўда, пад’ём гэты быў вельмі крутым і слізкім, і чым вышэй, тым небяспечней, але, збольшага, ад такога наменклатурнага альпініста анічога не залежала, пра што яскрава гаварыў выпадак з Левановічамі. Так і атрымалася, што былы раённы савецкі начальнік Левановіч вымушаны ў Ашмянскай турме чакаць прысуду Вэшэйшага Суда, з усімі абвінавачваннямі і верагоднасцю да вышэйшай меры пакарання, а капітан Сухарукаў, казалі, пайшоў на павышэнне з пераводам на новую пасаду ў вобласць.
Болюсь Бутка, з гэтай нагоды, выказаў вельмі слушную думку: «У кожнагасвая вышка...».
30.	Падаткі
Яшчэ адзін падарунак ад савецкай улады «трудзяшчымся і сялянам» быў даведзены з вясны 1940 года гэта жорсткая прадразвёрстка. У некаторых вёсках яе называлі падаткам, альбо паборам, альбо «кантынгентам», але, як бы яе ні называлі час паказаў, што сутнасць яе была адной: аддай дзяржаве тое, што з зямлі падняў, што з дрэва зняў, што ў пчалы узяў...
Плацілі падатак і пры Польшчы, але тыя паборы не выклікалі столькі абурэння, колькі гэтыя. I зноў, як некалі перад Мікалаеўскай вайной, сталі хадзіць камісіі і даводзіць да кожнай хаты, колькі і чаго павінен быў здаць гаспадар дзяржаве. Даваўся тэрмін на «дабравольнае вяртанне дзяржаве нарабаванага народнага дабра» абсалютна незразумелы сялянам набор словаў: чаму народнага, чаму нарабаванага, калі яны самі на сваёй зямлі сваё пасадзілі і сваё спажываюць... А пасля тыя ж «члены» камісіі ездзілі дварамі і «выбівалі» дабро паводле сваіх спісаў і падлікаў у тых, хто дабравольна яго не вярнуў. Разлічыцца з дзяржавай было няпроста. Іншым прыходзілася аддаваць большую палову збожжа, а што заставалася пакідалі на сяўбу, але ніхто не даваў гарантыі, што вясной не прыйдуць і не выграбуць апошняе каліва з аруда, што, дарэчы, і рабілася. У такіх членаў камісіі, як Цэрбер, Кацалапаў, Пуценька склалася ўражанне, што тут не толькі кулакі і падкулачнікі, але ўсе з’яўляюцца жулікамі і хлусамі, якія толькі і думаюць пра тое, як абмануць савецкую дзяржаву. Сцяпан казаў, што трэба ведаць і разумець натуру нашага селяніна: колькі з яго ні бяры, нават па мінімуму, ён усё роўна будзе крычаць, што забіраюць апошняе. Дарэчы, Сцяпан, можа, з той нагоды, што ведаў тую натуру, стаў галоўным (упаўнаважаным) зборшчыкам натуральнага падатку з людзей.
Зразумела, што ў падатковых камісіях было сваё начальства і да кожнай гаспадаркі стараліся падыходзіць індывідуальна: у залежнасці ад ступені сваяцтва да начальства, знаёмстваў, сяброўства і звычайнага падхалімажу, што вельмі падабалася начальству. Так і атрымлівалася, што ў адной хаце вымяталі ўсё пад чыстую, у другой напалову, а ў трэцяй так, дзеля ліку, альбо адразу рабілі адзнаку, што ўсё здадзена.
Такая падатковая палітыка моцна ўдарылі па тых, хто не ўступаў у калгас. А калі яшчэ чалавека нельга было ўлічыць у антысавецкай дзейнасці, тады яго спецыяльна абкладвалі непамерным падаткам. Маеш карову — здай столькі малака, каб
засталося хіба што кату на раз хлебануць, а яшчэ трэба здаць і масла, і сыр; маеш авечку здай столькі і столькі воўны; маеш курыцу здай яйкі, а сабе поклад можаш пакінуць, і гэтак далей. I так атрымлівалася, што каровы столькі малака не давалі, а на авечках не магло вырасці столькі воўны і куры не маглі знесці столькі яйкаў, колькі ўсяго гэтага трэба было аддаць сама магутнай дзяржаве ў свеце. А яшчэ трэба было плаціць за зямлю, за каня, за тую карову, за курыцу, за яблыню, за сліву за ўсё трэба было плаціць. Здавалася, што ў гаспадарцы завёўся нейкі пражорца-цмок, якога, як не кармі, a яму ўсё давай і давай.
Мясцовыя актывісты і сельсаветчыкі пільна адсочвалі кожны крок падаткаплацельшчыка. Калі бачылі, што чалавек можа звесці канцы з канцамі, тут жа ішоў сігнал куды трэба, і праз пару дзён даводзіўся іншы, павялічаны падатак і гаспадару нічога не заставалася, як толькі збываць сваю гаспадарку, каб уплаціць у час, альбо лезці ў пятлю, альбо быць абвінавачаным у палітычным і эканамічным сабатажы савецкай улады — гэта значыць, стаць злосным неплацельшчыкам і ворагам народу і быць выселеным у Сібір разам з сям’ёй. У калідоры сельсавета вісеў страшны плакат: нейкі хамаваты дзядзька, хаваў у кулаку грошы і крычаў : «Не дам!», а на заднім плане бьіў намаляваны профіль чалавека ў срорме НКВД і знізу быў акуратны надпіс: «Нявыплата падаткаў своечасова з'яўляецца вялікім парушэннем Сталінскай Канстытуцыі і дзяржаўным злачынствам!»
Што бывае за такія злачынствы, людзі ўжо добра ведалі.
А падаткі раслі да таго моманту, пакуль сям’я не рабіліся «ворагамі народу».
Непамерна вялікім падаткам прыціснулі ксяндза і папа ў Мястэчку. Хадзілі святары хатамі не толькі па калядзе, але і на Сёмуху і пасля Сёмухі абы сабраць хоць якую лішку і разлічыцца з уладай, але, відаць, з гэтага анічога не атрымалася, і напачатку зачынілі касцёл, а пасля і царкву, а святароў, як злосных неплацелыпчыкаў і цемрашалаў, арыштавалі.