Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Вось чаму з нейкай няўпэўненасцю і страхам сяляне напачатку чакалі вясну, маўляў, а ці дадуць пасеяць?.. А калі дадуць пасеяць, дык тут жа ўзнікала іншае пытанне: а ці дадуць магчымасці зжаць?.. Бо могуць на якім-небудзь сваім сходзе «пастанавіць решеніем пленума» і забраць засеянае поле пад калгас... А калі і сажнеш, дык ці дадуць магчымасці змалаціць, а калі змалоціш, дык, а ці не прыйдуць і не адбяруць гатовае?..
А тут нейкая незразумелая сітуацыя запанавала ў савецкіх крамах. Напачатку на польскія прадукты і тавары, якія заставаліся на складах, цэны былі паніжанымі і іх вельмі хутка людзі разабралі. Тады шмат хто цешыўся прыходу Саветаў. А пасля настаў такі момант, калі старыя тавары былі прададзеныя, новых не падвозілі і насталі перабоі з хлебам, крупамі, соллю і іншымі прадуктамі.
Увосень многія бацькі не пусцілі дзяцей у школку толькі з адной нагоды: дзецям не было чаго абуць абутку не было ў савецкіх крамах: ні дарослага, ні дзіцячага. Шмат хто пачаў згадваць даўнейшы промысел абутку пляценне лапцяў, хаця пры Польшчы лапці насілі толькі жабракі і старцы. Пуценька, з сваім гектарам чартапалоху, і то лапці не насіў у буржуазнай Польшчы, а што ўжо казаць пра іншых.
I неяк y адзін момант людзі абадралі кару з прыдарожных вербаў і лозаў, а таксама ў гаі. 3 іх звычайна рабілі лапці. I неяк нязвыкла і прыкра было глядзець на абадраныя, голыя дрэвы (усёроўна як на голае цела) і думаць пра тое, што вясной не распусцяць болей яны сваіх жоўтых «коцікаў» і зялёных лісточкаў.
Прынамсі, такім жа «абадраным» стаў кожны: і той, хто ўступіў у калгас, і той, хто хацеў пражыць без калгасу.
Узімку 1940/41 гадоў стварылася сітуацыя, калі людзі за хлебам выстойвалі доўгія чэргі, наколькі хапала цярпення. У той дзень, калі маніліся падвезці хлеб з Ашмяны, людзі займалі чаргу ад трох-чатырох гадзінаў раніцы, а не дык і звечара. Часта сталі здарацца выпадкі, калі пры з’яўленні хлеба, пачыналі біць вокны ў крамах, ламаць дзверы і прылаўкі, каб ухапіць які-небудзь бохан. 3 гэтых чэргаў шмат каго выносілі пасля пакалечаным.
У Мястэчку адкрылі спецыяльную краму для прыезджых з усходу. Абслугоўвалі іх тут рознымі таварамі і прадуктамі без чэргаў і без абмежаванняў, што давала ім магчымасці ледзь не кожны дзень адсылаць пасылкі з дабром да сябе на Радзіму. Нешта падобнае было і ў іншых мястэчках і вёсках: адкрывалі альбо крамы, альбо аддзелы пры крамах. У самім раёне наехаўшае начальства брала прадукты і тавары на складзе райсаюза1. 3 гэтай нагоды паступілі скаргі ад мясцовай савецкай наменклатуры і служачых. Нават Пуценька абураўся: «Як так! Я, можа, за савецкую власьць кроў праліваў і зараз рызыкую кожны дзень і мне аніякіх прывілеяў! А нехта прыехаў, сеў на гатовае і ў краме бярэ што хоча і колькі хоча!». Падобныя нядобразычлівыя сігналы паступалі і з іншых местаў.
Крамы, быццам бы, прыкрылі, але прыезджых, да прыкладу, камісара Кацалапавага і Цэрбера, як не бачылі ў мясцовых крамах ніколі дагэтуль, так не бачылі і пасля: як ездзілі некуды атаварвацца раней, так і ездзяць.
I калі неяк у местачковую прадуктовую лаўку завезлі камсу, дык жадаючых набыць морапрадукт назбіралася не толькі з усяго мястэчка, але і з усяго наваколля. Трэба адзначыць, што камса вялікім попытам за польскім часам не карысталася другая справа селядзец. А тут, калі напачатку прадавалі камсу без абмежаванняў, дык пасля прышлося ўстанавіць ліміт, каб усім хапіла: спачатку палову кілі ў рукі, а пасьля па 200 грамаў. Шмат хто адхапіўшы сваіх 200 грамаў, тут жа з’ядаў бяз хлеба і бульбы і, з новай сілай, кідаўся да
1 Інфармацыя паводле дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
прылаўка за дабаўкай. Каля самой лаўкі гудзеў натоўп, чуліся мужчынскія і жаночыя крыкі, мацюкі, праклёны і галашэнні. Людзі лезлі праз галовы, тапталі адзін аднаго, людзі давіліся за камсой.
А пасля, праз нейкі хуткі час, усе крамы, як прамтаварныя, так і прадуктовыя, апусцелі. Праўда, быў толькі адзіны прадукт, які аніколі не зводзіўся ў савецкіх крамах — гэта гарэлка; была яна трохі горшай якасці, чым польская, але затое нашмат таннейшая. Але, нават нягледзячы на цану, крамную гарэлку бралі рэдка, стараліся выціснуць сваю, так было нашмат эканомней.
Нельга сказаць, каб улады нічога не рабілі, каб выправіць такое становішча. Партыйныя і савецкія органы Беларусі даводзілі, што яны ўсё зрабілі для таго, каб быў дабрабыт і рай у савецкім грамадзтве, і спасылаліся на пастанову ЦК ВКП(б) і СНК СССР ад 9.7.1939 г. «Аб мерапрыемствах па развіцці грамадскай жывёлагадоўлі ў калгасах». Пры гэтым ставіліся канкрэтныя задачы: павялічыць колькасць ферм, паляпшаць пародзістасць жывёлы, павышаць яе прадукцыйнасць, умацоўваць кармавую базу.
Далей болей: пленум ЦК КП(6)Б у снежні 1940 г. ў сваіх рашэннях абавязаў нізавыя партарганізацыі стварыць у кожным калгасе жывёлагадоўчыя фермы.
На пачатку 1941 г. ва ўсіх калгасах партыйныя арганізацыі праводзілі сходы, на якіх прымаліся абавязацельствы ствараць фермы буйной рагатай жывёлы, свінаводчыя, авечкагадоўлі і птушкагадоўлі. Як сведчаць дакументы тых гадоў, «колхознйкй колхозов йменй Ворошйлова й йменй Сталйна решйлй органйзовать no 4 фермы (крупногорогатого скота, свйноводческую, овцеводческую, птйцеводческую), a в колхозе йменй Молотова 3 (крупного рогатого скота, свйноводческую, овцеводческую). Колхознйкй всех колхозов взялй на себя обязательства вывестй поголовье скота на весну выше средней упйтанностй й сохранйть 100 процентов молодняка прйплода, a no удою молока получйть в 1941 г. 1900 лйпгров на каждую фуражную корову»1.
У калгасе імя «18 верасня» пачатак савецкай жывёлагадоўлі быў закладзены панскімі свіннямі і каровамі выселеных і рэпрэсаваных ворагаў народу. Апрача гэтага, на чарговым сваім сходзе калгаснікі пастанавілі пабудаваць свінарнік на дзвесце галоў, каб закідаць пасля ўсе крамы,
1 Дакумент цытуецца паводле: Памяць: гіст. дакум. хроніка Воранаўскага раёна: Рэд. кал. Г.П.Пашкоў (гал.рэд) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 2004.
райкамы і абкамы свінінай. Месца для савецкіх свіней у калгасе выбралі ідэальнае у Няроўцы: між гораў, у вытоках крыніц, на беразе жывапіснага возера і пры хваёвым лесе. Дарэчы, з гэтых крыніц і возера выцякала рачулка, у якой вадзіліся ракі і пстронг... А на паплавох, пры рачулцы, кожнае лета праходзілі вугры. У такім жывапісным месцы варта было б санаторыі ды курорты будаваць, але свінні тады былі нашмат важней.
Тым не меней, ужо вясной, калі апошняе каліва дабра было пакладзеным у зямлю з надзеяй на будучы ўраджай, а ў крамах, як і ў свірнах, было пуста, у вёску ўсё часцей і часцей стаў заглядаць голад.
Капалі леташнія карэнні лапухоў, дзьмухаўца, аера — дзёрлі іх на тарцы, а пасля перамолвалі на жорнах, і з іх рабілі прысмакі ляпёшкі, якія хутка прыядаліся, былі горкімі і нясмачнымі і ступарам калелі ў горле. Збіралі пабегі маладой крапівы і лебяды і варылі пахлёбку.
У мясцовым вадаёме і на рачулцы дзень і ноч сядзелі аматары ласункаў рачной рыбкі і ракаў, і неўзабавае ў водах засталіся адны крутагалоўкі і жабы, але жабы і слімакі на сенажацях хутка сталі знікаць, калі стала вядомым, што яны нацыянальная кухня французаў, і таму амаль што ўсе раптам захацелі стаць французамі.
Людзям, галоўнае, каб як было дацягнуць да першай ягадкі, а там стала б лягчэй, там да глухой восені можна будзе пражыць за кошт прыроды. Што добра было пры Саветах, дык гэта тое, што лес, гай і сенажаць сталі, у пэўным сэнсе слова, народнымі. Ніхто не забараняў хадзіць на рэчку і ў лес і жывіцца іх дарамі. I не трэба было хадзіць некуды далёка каля лесу, у хмызняку, на крушнях, межах заўсёды было вельмі шмат ягадаў, грыбоў, гарэхаў. Што варылі, а што сушылі на зіму...
А неўзабаве сталі гаварыць пра тое, што знайшлі тых вінаватых, з чыёй віны апусцелі крамы, не завозіліся тавары, раскрадалася і глумілася калгаснае і народнае дабро. У раёне арыштавалі шэсць настаўнікаў за тое, што на пяць хвілінаў спазніліся на працу, выкрылі групу з пяці чалавек беларускіх нацыяналістаў і арыштавалі аднаго жыда-трацкіста усе былі абвінавачаны ў шкодніцтве.
31.	Выбары ў мясцовыя Саветы
Чарговым народным гуляннем былі выбары ў мясцовыя, раённыя і абласныя саветы працоўных і сялянаў, якія былі прызначаныя на кастрычнік 1940 года.
3	шумам прайшла кампанія па вылучэнні кандыдатаў. 3 шумам таму, што шмат у якіх месцах, сяляне праявілі не толькі актыўнасць, але і ініцыятыву. Рэхам даходзілі да Дойневічаў і Ракавічаў чуткі пра тое, што там, недзе, сяляне не захацелі абіраць у мясцовыя дэпутаты незнаёмага ім чалавека, прапанавалі і абаранілі сваю кандыдатуру.
Народу на агульным сходзе з нагоды вылучэння кандыдатаў было няшмат. Характэрным было тое, што прыйшлі амаль што ўсе сяляне, у тым ліку і тыя, каго адносілі да сераднякоў і больш заможных гаспадароў.
На сходзе прысутнічала мясцовае начальства, нейкі важны вайсковец у форме і чырвонаармейцы. Што рабілі тут салдаты — невядома.
Сход адкрыў Сцяпан і даў слова камісару Кацалапаву. Той акрэсліў чарговыя задачы ВКП (б), звярнуў увагу на важнасць арганізацыі выбарнай улады на мясцох, маўляў, савецкая ўлада самая што ні ёсць дэмакратычная ўлада ў свеце: як хоча народ, хай так і будзе, а пасля зачытаў спіс кандыдатаў, якія рэкамендуюцца абласнымі і раённымі органамі партыі, a таксама выканаўчымі камітэтамі працоўных і сялянаў. Сцяпан тут жа прапанаваў прагаласаваць аднагалосна за гэты спіс, але сяляне зашумелі і пачуліся незадаволеныя выкрыкі. Калі шум трохі заціх, стала зразумелым, што сяляне хочуць вылучыць сваіх кандыдатаў і з месца выкрыквалі прозвішчы такіх сур’ёзных гаспадароў, як Сакалоўскі, Саўрыновіч, Сідаровіч, Пашкоўскі і іншыя...
Сцяпан у час гэтых вылучэнняў нешта ўсё нашэптваў Кацалапаву на вуха, той уважліва слухаў і нешта пазначаў у сваім нататніку.
Пасля слова ўзяў Ян Сакалоўскі:
-	Мясцовыя саветы, гаварыў Ян, гэта нешта кшталту муніцыпалітэту ў амэрыканцаў... альбо Магдэбурскае права ў ВКЛ... Гэта мясцовае самакіраваньне, эканамічная і гаспадарская дзейнасьць, разьмеркаваньне даходаў і выдаткаў, сацыяльнае забеспячэньне і дапамога...
Яна Сакалоўскага, паслухаць было цікава.