Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
-	Вот тагда н узнаеш!.
Болюсь гэтае цэрберавае «суліко» растлумачыў так:
-	Суліко гэта, прыкладна, тое самае, што дзёрці зубы абцугамі праз адно месца.
Праз якое месца здагадаліся самі, але тут узнікла яшчэ адно недарэчнае пытанне: а пры чым тут такое «суліко» да рэвалюцыйных песняў?
-	Пры чым, пры чым! Болюсь пачынаў раздражняцца. — А пры тым, што такой методай рабілі рэвалюцыю... пад любімыя песні «важдзей»!
Смела было сказана мужчыны толькі галовамі пакачалі, падумалі і прыйшлі да высновы, што, нават калі так было і на
самай справе, дык песні гэтыя, мусіць, трэба ісці і спяваць, каб пасля не плакаць.
Камісар Кацалапаў, Сцяпан і сельсавецкае «радзіво» Зіначка стараліся кожнаму давесці ў вушы, што, каму не выпадае быць на фэсце, той павінен быць на калгаснай працы: на полі ці на двары; каму ж не выпадае быць там і там з нейкай сур’ёзнай нагоды, той павінен папярэдзіць начальства, атрымаць «дабро» і сядзець дома на печы.
А на фэсце рэвалюцыйнай песні і сапраўды было мужчын нашмат болей, чым жанчынаў. Відаць, мужчыны ўсур’ёз прынялі тое «суліко». Праўда, не ўсе спявалі шмат хто толькі рот раскрываў і Пуценька ледзь не да кожнага падыходзіў, прынюхваўся і прыслухоўваўся, а пасля інфармаваў камісара Кацалапава, маўляў, ад таго і таго нясе брагай, а той і той заместа спеваў толькі мычыць, а Кастусь Карповіч з Мазалёў спяваў не «гдзе жа ты маё Суліко», а «Пуценька казёл» і пасылаў яго, Пуценьку, у адно, не рэвалюцыйнае, месца. У завяршэнні свайго дакладу, Пуценька прапанаваў прыняць адпаведныя меры і пакараць Карповіча за такое «багахульства», але камісар Кацалапаў раптам, на вялікі ўздзіў Пуценькі, стаў хваліць прысутных:
-	Маладца, казаў ён, што прыйшлі, прынялі, хто як мог, удзел... Стварылі масавасьць, а для нас сама галоўнае гэта прысутнасьць.
-	Так, так, сёньня героямі ходзяць ня тыя, хто рабіў рэвалюцыю, а хто на ёй прысутнічаў, неяк іранічна пацвердзіў Сцяпан.
На што Кацалапаў далікатна адказаў:
-	Вельмі спрэчная ваша рэпліка, таварыш Дзядзько Сьцяпан... Былі памылкі ў тых, хто яе рабіў, але не памыляецца толькі той, хто ўжо сядзіць у турме.
Згадка пра турму адбіла ў Сцяпана ўсялякую ахвоту працягваць дыскусію.
-	А вось таварышу Зіне, за актыўны ўдзел у фестывалі рэвалюцыйнай песьні, ад імя камуністычнай партыі ЛенінаСталіна і ўсяго рабоча-сялянскага класу аб’яўляю наша вялікае камуністычнае спасіба і падзяку! урачыста абвясціў камісар Кацалапаў.
Пасля вельмі ўважліва паглядзеў на Зінку, хапіў яе сваімі ўчэпістымі лапамі за стан і заспяваў:
«Ах Д уся, Дуся, Дуся, Паедзем у Дусельдорф...».
* * *
А праз колькі дзён Цэрбер і Пуценька зайшлі да Болюся — пыталіся ўсё, каб ён расказаў ім, якой жа такой методай рабілася рэвалюцыя. Але Болюся не так проста было ўзяць гадзіну ён талкаваў операм пра вайсковы рэвалюцыйны камітэт, сябрам якога ён быццам бы быў, пасля перайшоў да браневіка, на якім выступаў Ленін з тэзамі, а калі пачаў гаварыць пра стрэлы «Аўроры», Цэрбер не вытрымаў:
-	Ты нам пра «Суліко» раскажы!
Болюсь вельмі здзівіўся, ён так і казаў:
— А хто ж гэта ведае? У песьні так і сьпяваецца: «Гдэ жэ ты маё Суліко?..» Нават сам таварыш Сталін ня ведае... А гэта ж яго любімая песьня... I мая, дарэчы... Я магілу мілой іскал, — заспяваў Болюсь хрыплым і гугнявым голасам, но её найтн не легко.
Цэрбер загнуў такога маскаля, як толькі ён умеў: і ў душу, і ў маці, і чорт ведама куды. А Болюсь нявіннымі вачамі паглядаў на іх і быццам бы не разумеў, у чым справа.
Тыя толькі плюнулі і пайшлі.
* * *
«Ворагам народу» можна было стаць вельмі лёгка і нечакана для сябе і навакольных.
Так, Вінцу Трацінскаму з Клышкаў далі дзесяць гадоў лагераў толькі за тое, што не вытрымала яго гаспадарская сялянская натура, каб не зрабіць заўвагі калгаснікам, якія вазілі ў скрынях сырое збожжа (справа была ў час жніва):
-	Што ж вы робіце, байструкі? Зярно трэба спачатку прасушыць і толькі тады ссыпаць у кучу, а так згарыць дабро і стане непрыгодным...
Вельмі хутка быў складзены пратакол аб затрыманні «Bo­para народу во времена проведення борьбы за уроджай». На пытанне Вінцука «за што?» опер-чэкіст Цэрбер зачытаў: «Свонмн недвухсмысленнымн антнсоветскнмн нзмышленнямн подрывал основы сельскохозяйственного стронтельства на селе. По отношенню к колхозному хозяйству является недоброжелателем н вреднтелем, а Советскую власть счнтает незаконнорождённой...».
-	Я думаю, што этова достаточно, заявіў Трэпелеў. A то чево хорошего есчо расстраляють.
А зерне тое і сапраўды «згарэла» у кучы і сапсавалася. Але за гэта так нікога і не пакаралі.
«Ворагам» можна было стаць нават і тады, калі ты быў не супраць савецкай улады, калгаснага будаўніцтва, лініі партыі Леніна Сталіна.
Так, Янук Міган падаўся ў камуну, а пасля ў калгас і стаў пасвіць калгасны статак жывёлы. I неяк у злосці закрычаў на калгасную кароўку:
-	Ах, ты, б...! Куды пайшла!
...I загрымеў малады калгасны пастух на дзесяць годзікаў у Сібір з фармулёвачкай «за оскорблення лнчностн осуіцествлення советской властн в сельской местностн н в жнвотноводстве».
За польскім часам, калі ўлады арыштоўвалі каго-небудзь, гэта была цэлая сенсацыя. Вёска збіралася, цэлыя мітынгі праводзіліся ў абарону свайго чалавека, а зараз, пры Саветах, чалавека забралі, і не дай Бог, каб хто прысутнічаў пры гэтым, альбо абураўся тут жа, заадно, маглі б забраць і яго, a назаўтра усю сям’ю.
33> «Ворагі народу» (з нататніка заходніка)
Недарэчным было б ставіць пытаньне, хто быў абвешчаны «ворагам народу № 1», альбо «ворагам народу № 2». У сьпісы «ворагаў народу»ў першую чаргу траплялі тыя, хто мог аказаць супраціў савецкай уладзе і мог быць арганізатарам ваеннага, ідэалягічнага і эканамічнага супраціву. Вядома, што на ваенным узроўні Войска Польскае істотнага супраціву Чырвонай арміі не праявіла Саветы яго раззброілі і расфармавалі, а афіцэры былі зьліквідаваныя.
Эканамічныя дыверсіі, шантаж і «падрыў» маглі ўчыніць тыя, каму належала ўласнасьць, маёмасьць і зям ля гэта матэрыяльны фундамент ня толькі эканомікі ўсякай дзяржавы, але й усякай рэвалюцыі. Фундамент гэты ў першую чаргу бальшавікі падверглі жорсткай рэквізіцыл і нацыяналізацыі. Вось чаму, паводле Сталіна, «рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва зьяўляюцца неабходным элементам эканомікі».
Калі ж гупгарка ідзе пра масавыя дэпартацыі насельніцпгва на ўсход, дык варта мець на ўвазе, што бальшы ня дэпартаваных былі аграрыямі: гаспадарамі і земляробамі. Іх гаспадаркі сталі эканамічным фундаментам калгасаў і савецкай улады, а працавітасьць іх і досьвед земляробства спатрэбіўся ў Сібіры і Казахстане, там, дзе ўсякі фундамент трэба было закладваць з нуля. Колькі было рэпрэсаваных за гэты час цяжка сказаць. Можна толькі прыкладна ўявіць сабе, шпго рэпрэсаваны.х на усход было ня менш, ад колькасьці прыезджых з усходу савецкіх спецыяліспгаў, а гэтых, паводле бальшавіцкіх прапагандыстаў, павінна было быць каля паўтары мільёны чалавек.
Паралельна з польскім элементам, савецкімі карнымі органамі праводзілася вельмі старанная «зачыстка» беларускага элемента. Пад гэтую «зачыстку», у першую чаргу, трапілі тыя беларусы, якія былі на ўліку польскай дэфензывы у дакументах і паперах польскіх сілавых структураў ім было адведзена куды большае месца, чым палякам. Праўда, палякі іх буржуазнымі не назы.валі, а вось у савецкай рэпрэсіўнай дакументацыі яны праходзяць амаль што ўсе як «беларускія буржуазныя нацыяналістыя», хаця буржуазія тая, калі і была дзе, дык ня болей за адну адсотку.
Застаецца загадкай стагоддзя, чаму так баяліся палякі гэтых беларускіх нацыяналістаў, а пасьля іх так спалохаліся
Саветы? (Загадка не таму, штпо яе немагчыма разгадаць, a таму, што адгадка анікому не патрэбная).
У пляне ідэалягічным найбольшая небясьпека для Саветаў зыходзіла ад беларускіх нацыяналістаў яны ўяўлялі са бой ідэйных носьбітаў пгытульнай нацыі, былі духам і душой народу, і яны былі народам; бяз іх народ ня мае права называцца народам, а тым болей нацыяй, бяз іх народ становіцца насельніцтвам, «этнаграфічным матэрыялам», бязьлікай народнай масай. Тое, што Саветы былі зацікаўленыя ў такоіі масе, было відавочным на прыкладзе Ўсходняй Беларусі.
Другая справа ў пляне ліквідацыі носьбіпгаў папгэнцьіяльнай ідэалягічнай і палітычнай небясыгекі. Здавалася б, якую пагрозу ўяўляла для савецкай дзяржавы «кучка беларускіх буржуазных нацыяналістаў» у Заходняй Беларусі? Тым ня менш, бальшыня зь іх трапіла пад арышты і расстрэлы ў першыя дні прыходу Саветаў у 1939 годзе: у другую чаргу стралялі польскіх афіцэраў у Катыні (сакавік красавік 1940 г.).
Вядома, што ў Вільні Саветы з сваім прыходам спачатку пайшлі на цеснае супрацоўніцтва з беларускім асяродкам. Такія беларускія дзеячы. як А. Луцкевіч, Ф. Грышкевіч пісалі ў савецкіх газэтах, як яны радасна ўспрымаюць уз’яднаньне беларускага народу ў адзінай савецкай дзяржаве. Бальшавікі нават дапамаглі даверлівым беларусам у Вільні арганізаваць свой сход, куды прыйшоў ня толькі беларускі актыў, але і найбольш сьвядомыя і актыўным беларускія дзеячы на чале з А. Луцкевічам. Але пасьля такога беларускага сходу ўсе прысутны.я былі арышпгаваныя, у тым ліку А. Луцкевіч, Ф. Грышкевіч, В. Багдановіч, А. Станкевіч, I. Пазняк I інш. Уся інфармацыя пра іх была спгрога сакрэтнай і толькі можна было здагадвацца, які лёс іх чакаў. Праўда, па Вільні хадзілі слухі пра расстрэлА. Луцкевіча і самагубства Ф. Грышкевіча ў час допытаў.
Кожны з беларусаў, хто меў нейкае, нават малейшае дачыненне да польскіх дзяржаўных структураў альбо да беларускіх нaulыянaлicmычнbLX арганізацыяў, трапляў у распрацоўку НКВД і станавіўся «йзменнйком Родйны.». Той, хто пры паляках займаў нейкую пасаду альбо спраўна выплочваў падаткі, той «экономйческй укреплял польское государспгво й его буржуазное реакцйонное правйтельство». Савецкаіі уладзе не былі патрэбнымі навапг такія «аддадзеныя парпгыі Леніна-Сталіна» шчырыя яе прыхільнікі, якімі паказалі сябе Мацьвей Пятровіч і Сьцяпан Андраловіч, толькі з адной нагоды, што яны былі яшчэ шчырымі беларусамі.
Беларусамі можна было быць, але толькі савецкімі беларусамі і, лепей, рускамоунымі. У пашане былі тыя «беларусы», якія ганьбілі родную мову, казалі, што на ёй анічога вартага сказаць нельга ў параўнаньні з расейскай мовай, і даводзілі, што нас, беларусаў, прыдумалі палякі, каб усадзіць клін між Польшчай і Расеяй... Такіх «беларусаў» НКВД калі і чапала, дык толькі ў мэтах прафілактыкі.