Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Сцяпан тады набраўся смеласці і нясмела сказаў:
-	Вы меня не страшце, таварыш маёр...
-	Действнтельно, таварышч маёр, заступіўся за Сцяпана Кацалапаў, не надо передёргнвать факты, не надо! А наконт мовы, калі гэта рашэньне ЦК, нам трэба добра падумаць, але ўжо сёньня зразумела, што мову трэба рэфармаваць і многія словы нам трэба будзе замяніць рэвалюцыйным, сацыялістычным зьместам. Праўду я кажу, таварышч Сьцяпан?
-	Ну, ведама, таварыш Кацалапаў! з нейкай лёгкасцю пагадзіўся Сцяпан.
Ах, так! Цэрбер, відаць, раскудахтаўся не на жарты. Про какой вы, товаршц комлссар, говорлте змест?! Я вам счас продеманстрлрую этот змест! тут Цэрбер дастаў лісток з вучнёўскага сшытка, разгарнуў і стаў чытаць:
Як да нас прыйшлі саветы, кожны стаў хадзіць разьдзетым, хадзіць голым і галодным, пры саветах стала модна.
А калі ты знакаміты, пры саветах будзеш бітым. А калі яшчэ й багапгы, забяруць зямлю і хату.
Нешта думалі палякі бальшавізм ім быў да ср... Пры саветах цяжка польцы згвалтавалі камсамольцы.
Пры саветах беларусы, цягнуць лямку пад прымусам. Што пажнеш, тое пасееш, накарміць трэба Расею.
Подпіс: Янка Трэці.
Вот такой ллтературный шедевр можна наплсать только на этом языке! Цэрбер махаў паперай у паветры. Кто наплсал? Кто расклелл на деревьях л даже на сельсовете эту клевету? Я найду не толькі этого «Трэцяга» я найду л первого, л второга, а четвёртому не бывать!.. Я всеравно узнаю, л вы меня попомнлте!..
Давайце ня будзем тут зараз устраіваць літаратурныя разборкі, — прапанаваў старшыня сельсавета Кабяк. — A аўтарства трэба абавязкова ўстанавіць... He падзеля таго, каб пакараць паэта, а пахваліць за мастацкую крытыку... Што ж, мы не сьвятыя, можа і памыляемся дзе, але мыляецца і аўтар, калі ўсё малюе ў такіх чорных фарбах, да прыкладу, я анідзе ня бычыў, каб у нас хадзілі людзі разьдзетымі, мы ж усе добра ведаем, што хадзіць голым непрыгожа... Нічога такога я ня чуў, каб дзе нашы камсамольцы гвалтавалі полек усё гэта выдумкі, а калі і адбываецца што дзе, дык ўсё па згодзе. Я думаю, што калі аўтар чэсны паэт, бо ёсьць і нячэсныя, ён сам прызнаецца, і мы, толькі на яго карысьл;ь, падскажым, якой павінна быць наша крытыка і якой павінна быць наша
літаратура, і хай піша сабе, як Янка Купала альбо Максім Горкі.
Такая прапанова прысутнымі была ўспрынята моўчкі. Аўтара, відаць, сярод іх не было, толькі Пуценька падняўся і гучна звярнуўся да Цэрбера з цікавым пытаннем:
Таварыш упаўнаважаны, а ці можна перапісаць гэты шэдэўр?
Які шэдэўр? на адразу зразумеў Цэрбер.
Ну, там дзе «Як да нас прыйшлі Саветы...»
А тебе зачам?
— Ну, хай будзе, мала што... Калі што, у якасьці ўлікі можна будзе скарыстаць...
Што-то я тебя не поннмаю, Пуценька... Перепнсвай, но еслн я где-ннбудь услышу про камсомольцев і польку, то смотрн ў меня! Достану нз-под землн н по прнмеру полькі ты у меня ответншь!..
На гэтым паседжанне актыву было завершаным, праўда, Цэрбер загадаў, каб ніхто не расходзіўся ў сувязі з экспертызай почарку. Людзі, за выключэннем Кабяка і Кацалапавага, падыходзілі да Цэрбера і нешта пісалі на чыстым лісце. Цэрбер уважліва глядзеў на пісанку і казаў: «свабоден». Доўга, вельмі доўга Цэрбер звяраў почырк Сцяпана, а пасля незадаволенабуркнуў: «Ідзі».
Пасля яшчэ некалькі дзён Цэрбер з Пуценькам хадзілі хатамі і звяралі почыркі. Шмат тады хто трапіў у кола падазроных, але аўтарства ўстанавіць не ўдалося.
А гурток у вывучэнні беларускай мовы і сапраўды быў створаны, і нават былі праведзены некалькі заняткаў, на якіх прысутнічалі Кацалапаў, Пуценька, Сцяпан (па доўгу службы) і адзін раз на заняткі заглянуў п’яны Цэрбер: крыўляўся ён і перадражніваў настаўніка, махаў пісталетам і пагражаў:
— Я вам, мать вашу, аз воздам мову!
На гэтыя выхадкі Цэрбера ані Сцяпан, ані Кацалапаў аніяк не рэагавалі сядзелі і ціхенька пасмейваліся. А калі настаўнік зрабіў заўвагу Цэрберу, маўляў, перашкаджаеце, таварыш маёр, Цэрбер разышоўся.
Ах ты, лапотннк! ускочыў Цэрбер. Еслн есчо раз прнедешь co свонмн «заняткамі», так я, камнсар, маёр Народного комнссарната внуренннх дел, прнстрелю тебя, как паршнвую собаку!
Вяскоўцы на такія заняткі тым больш не хадзілі: папершае, казалі яны, мы не накіруючых пасадах, а па-другое -
хай навучацца напачатку гаварыць на нашай мове Кацалапаў і Цэрбер так, як мы гаворым, а пасля паглядзім. А пасля на гэтыя заняткі перасталі хадзіць і Пуценька, і Кацалапаў. Перастаў прыязджаць з мястэчка і беларусавед.
Неяк Сцяпан на сходзе актыву паставіў быў пытанне наконт таго, што ніхто не хоча вучыць сваёй мовы, хаця дзеля гэтага мясцовым начальствам усё было зроблена, на што маёр Цэрбер холадна заўважыў:
Н мне, н вам будет достаточно моего родного матерного!.. А так, как ты разговарнваешь на белорусской мове, могут разговарнвать только врагн народу, всякне бэнээровцы н отморозкн!
Сцяпан тады некалькі хвілін стаяў здранцвеўшы.
На гэтым закончылася акцыя ЦК ВКП (б) у вывучэнні мовы народу.
Аўся дакументацыя розных абласных аддзелаў, камітэтаў і інспекцый як дагэтуль, так і пасля вялася выключна на расейскай мове.
35.	Беларуская мова (з нататніка заходніка)
Пры. раённых аддзелах народнай адукацыі, культуры, сацыяльнага забесьпячэньня і іншых дзяржаўных установах былі ўведзеныя новы,я пасадьь для ўпаўнаважаных — пасады палітычных інспектараў. Імі звычайна прызначаліся прыезджыя з ўсходу асобы, альбо чырвонаармейцы, удзельнікі вызва ленчага паходу.Абавязковым патрабаваньнем для інспектараў было кандыдацтва альбо сяброўства ў камуністычнай партыі. Зразумела, што асноўнымі задачамі палітычных інспектараў былі наступныя: павышэньне кіруючай ролі камуністычнай партыі і савецкай. улады ў асяродку падначаленых аддзелам устаповах: праверка і падборка надзейных, паліпгычна вытры маных і аддадзеных камуністычнай ідэалёгіі і ігартыл ЛенінаСталіна кадраў; арганізацыя навучальнага і выхаваўчага працэсу ў духу камуністычнай ідэалёгіі; кантроль і выяўленьне палітычных, нацыянальных, рэлігіііных і іншых, варожых савецкай уладзе, настрояў сярод супрацоўнікаў, кліентаў, школьнікаў і іх бацькоў.
Разьмежаваць функцыі загадчыка аддзела, сакратара парпгкама, палітычнага інсыгектара і загадчыка кадраў раён ных аддзелаў было вельмі складана усе яны рабілі адну і тую ж справу, часта з супярэчнасьцямі адзін аднаму, але аніводзен дакумент у сфэры аддзела ня меў моцы бяз подпісу каго-не-
будзь зь іх. Зразумела, што асобы, якія траплялі на гэтыя пасады, беларускай мовы не разумелі і разумець не хацелі.
Так, у абавязкі палітычнага іньспекпгара раённага аддзела адукацыі ўваходзіла яшчэ і арганізацыя навучальнага працэсу паводле нацыянальнай прыналежнасьці школьнікаў: для палякаў арганізоўваць польскія школкі, для жыдоў жыдоўскія, а для беларусаў беларускія.Аў сувязі з патрабаваньнямі аб беларускай мове, раённыя аддзелы адукацыі атрымалі адпаведныя ўстаноўкі на адкрыцьцё беларускіх школаў. Школы сапраўды сталі адкрывацца, хутчэй не адкрывацца, a пераводзіцца паводле назвы ў беларускія, а сам зьмест і працэс навучаньня яшчэ болей русіфікаваўся, бо на месца ўчарашніх польскіх настаўнікаў прыехалі настаўнікі з савецкага ўсходу, і шмат хто зь іх беларускай мовы ўвогуле ніколі ня чуў. Па водле статыстыкі, беларускіх школак стала большасьць, але толькі адзінкі зь іх прытрымліваліся беларускамоўнага прынцыпу, і то нядоўга: мянялі дырэкпгара (звычайна абвінавачвалі ў нацыяналізьме) і школка, «по многочйсленных прошенйях трудяіцйхся» станавілася рускай. У шэрагу раёнаў назіралася такая асаблівасьць: было вырашана польскую школу рэарганізаваць у беларускую, але мясцовыя палякі катэгарычна выступілі супраць з адпаведнымі заявамі пакінуць ім сваю школу. У балыйыні выпадкаў такія заявы пакідалі без разгляду, і тады палякі пішуць іншую заяву і зьбіраюць подпісы на адкрыцьцё для іх і ўсіх астатніх рускай школы — рэзананс ад такіх заяваў быў вельмі вялікім, ініцыятывы такіх палякаў віпгаліся на сама высокіх узроўнях. Зразуме ла, што руская школа тут жа і адкрывалася. У1940-1941 гг. школы рэарганізоўвалі ў рускія паводле толькі адной нагоды: пры.сланыя з савецкага ўсходу спецыялістыя (настаўнікі і выхавацелі) «являютсярусскймй й белорусского языка не знают». У гэтай сувязі не браліся пад увагу ані жаданьні і просьбы вучняў і іх бацькоў, ані колькасны нацыянальны склад вучняў. Так, у Мястэчку былі дзьве школы: жыдоўская і польская. Калі жыдоў было палову насельніцпгва, дык палякаў — адсоткаў пяць, ня болей, астатнія былі беларусы.. 3 прыходам Саветаў у школу прыйлйлі два вучні паводле нацыянальнасьці рускія (дзеці старшыні сельсавета і сакратара партарганізацыі), і школа стала рускамоўнаіі паводле зьместу выкладаньня прадметаў, хаця называлася беларускай.
Можа, дзе там, у Савецкай Беларусі, савецкая наменклятура і рабіла спробы беларусізацыл, толькі ня тут, у Беларусі Заходняй. Мова падзяліла насельніцтва краю на дзьве групы:
ворагаў народу тых, хто размаўляў на беларускаіі і польсксш мовах, і савецкую наменклятуру тых, хто прасьледаваў, арыштоўваў, судзіў, высяляў і рэпрэсаваў «ворагаў пароду» яны размаўлялі на мове расейскай. Мова стала крыпгэрыем улікі пры.належнасьй,і да спгану ворагаў. У новага начальства найменшага даверу не было да тых, хто размаўляў не на мове Леніна і Сталіна — толькі падазронасьць і варожасьць. Яны на кожным кроку даводзілі, шпго «я русскйй выучйл б толь ко за то, что йм разговарйвал Ленйн». I калі ты ня вывучыў «рускі» да гэтага часу, значыць табе ўсёроўна, шпго гаварыў той самы Ленін.А калі пгак, дык ты ж, выходзіць, клясавы. во раг.Але нават калі ты й вывучыў рускі, дык яшчэ невядома, зь якімі намерамі пгы гэта зрабіў ты павінен даказаць сваю прыхільнасьць, гэта значыць, высочваць і даносіць адпаведным органам пра тых, каму не падабаецца мова Леніна-Спгаліна, мова блёку камуністаў і мова Пушкіна... Ты яшчэ павінен змагацца зь імі сам усякімі сродкамі і метадамі і, калі трэба, быць гатовым да фізічнага мардаваньня такіх ворагаў.
Ніколі не было такой палітыкі, пры якой пгак мэтанакіравана і плянава праводзілася б праца фізічнага зьнішчэньня носьбітаў тытульнай нацыі, носьбітаў культуры і самабытнасьці.
У Вурлянятах чырвонаармейцы забілі двух хлопчыкаў. Нешта спыталіся ў хлопчыкаў, тыя адказалі. «Вызваліцелям» мова здалася незразумелай, а значыць ворагі.Аў Вурлянятах усе выключна размаўлялі толькі на беларускай мове. Нават за польскім часам войт і іншыя польскія ўрадаўцы, калі пгрэба было нешта давесьці народу, пераходзілі на мову беларускую, бо польскую мову ў Вурлянятах з прынцыпу не ўспрымалі.