Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Пасля таго, як Ян Сакалоўскі вярнуўся з заробку ў Амерыцы, купіў каля дзесяці гектараў зямлі і столькі ж гектараў лесу ў пана Дабрынскага. У яго неўзабаве з'явілася на падворку конная малатарня і касілка, а ў хаце — кросны. Што ён быў добра зрабіўшы, дык гэта заместа бульбы пасеяў некалькі гектараў лёну, а пасля нанімаў людзей рваць, мяць, трапаць, a зімою прасці кужаль і ткаць палатно, дываны і ручнікі. Апрача гэтага, развёў ён нейкіх танкарунных авечак, што таксама ў перспектыве абяцала апраўдаць сябе і даць немалы даход. У наступныя гады ён планаваў яшчэ болып пасеяць лёну, удвоіць статак авечак, развесці козаў і купіць невялічкі трактар. Трактар такі ён бачыў у Амерыцы ў аднаго фермера. На гэты трактар можна было прычапіць плуг, барану, прычэп, касілку, граблі... што хочаш. Даведаўся ён, што такі трактар ёсць у Варшаве, і гэтай зімою меркаваў пад’ехаць за ім...
I вось Ян Сакалоўскі раптам стаў кулаком і ворагам народу.
Ворагам можна было стаць нават ў дзень выбараў. Недзе ўжо па палудні, у Дойневічы заехала чорная крытая машына з салдатамі. Машына гэтая прыязджала і раней: першы раз, калі яна прыехала, людзі добра запамятавалі тады забралі Дабрынскага ў Багданоўцы і іншых паноў у наваколлі. Пасля, казалі, неяк ноччу бачылі, як такая машына прасунулася Крыжавымі Дарогамі на Ермакі тады ў Ракуцеве, Мікулеўшчыне і Крыўску бесслядоўна прапала некалькі чалавек. Людзі ўжо ведалі, што машына гэта належыць савецкім операм Ашмянскаму НКВД, і стараліся як мага далей быць ад гэтай машыны. На гэты раз «чорны варанок» спыніўся ў
Дойневічах, каля хаты Міхася Сідаровіча. Антосю Андраловічу з свайго садка добра было відаць, як з машыны рупліва выскачылі некалькі салдатаў з вінтоўкамі і акружылі хату. Два чалавекі, напалову ў вайсковай і цывільнай вопратцы, зайшлі ў хату, а праз хвілін пяць выйшлі, праўда; наперадзе ішоў сын Міхася Валодзя, з звязанымі ззаду рукамі, за ім оперы, a пасля Міхась, за ім, галосячы, ішла маці. Апошнім выходзіў з хаты Кастусь Будкевіч сусед. На падворку Будкевіч нешта стаў даводзіць оперу, але той доўга не слухаў даў загад салдатам і тыя ўмомант скруцілі Будкевічу рукі і кінулі ў кузаў машыны. Туды ж, у кузаў, адправілі Валодзю, а пасля залезлі і самі. За што ўзялі Валодзю, цяжка было сказаць. Малады хлапец нядаўна дваццаць стукнула быў мабілізаваны ў Войска Польскае, але дзе служыў і ваяваў было невядома, хадзілі чуткі, што з войска таго ён уцёк, калі пачалася вайна. He будуць жа Саветы судзіць за дэзерцірства з Войска Польскага, а дзе і як здолеў Валодзя нашкодзіць новай уладзе — было невядомым. А яшчэ больш было незразумелым, за што скруцілі рукі і кінулі ў варонок Кастуся Будкевіча.
Далей машына пасунулася ў Багданоўку, дзе оперы, відаць, хацелі пацікавіцца, як ідуць выбары. У сувязі з гэтай машынай, хутка праляцела чутка пра тое, што тых, хто не быў на галасаванні і не выканаў «свой долг перад ацечаствам» будуць арыштоўваць і адвозіць у Ашмянскі астрог. I, як у пацвярджэнне гэтай чуткі, і сапраўды сталі ездзіць Сцяпан і дзве асобы ў форме на легкавой машыне да тых, хто на галасаванні не быў: старых і нямоглых людзей гвалтам садзілі ў машыну і прывозілі на ўчастак. А тым, хто не быў, а мог быць, казалі прамым тэкстам, што калі сёння не прагаласуеш у Багданоўцы, дык заўтра будзеш галасаваць у Сібіры. Праўда, машына тая праехалася толькі па Ракавічах і загразла на Крыжавых Дарогах. Пад самы вечар да тых, хто не быў на выбарах, сталі пад’язджаць на конях у вазках актывістыя з скрыняй, абвалочанай чырвоным паркалем. Сярод мясцовых актывістаў былі два чалавекі ў форме, відаць, энкэвэдысты. Прыходзілі, давалі невялічкі аркуш паперы, на якой было напісана нейкае прозвішча і казалі: калі не хочаш непрыемнасцей, кідай у дзюрачку, што ў скрыні. Зразумела, што аніхто тых непрыемнасцей не хацеў, і некаторыя кідалі ў тую дзюрку не толькі паперку з прозвішчам, але і якую-небудзь манету з сярпастамалаткастым гербам. Стараліся кінуць манету з выявай каваля і надпісам «Однн полтнннк», бо адзін рубель было за шмат. I думалі пры гэтым, што свой абавязак перад нейкім «ацечаствам» выканалі спаўна.
Зразумела, што ўсіх абралі аднагалосна, пры ўдзеле ста адсоткаў выбаршчыкаў.
У мясцовыя, раённыя, гарадскія і абласныя дэпутаты выбіралі 27 кастрычніка. Выбіралі ўсіх, хто праходзіў па рэкамендаванаму спісу Кацалапава, праўда, у мясцовыя дэпутаты трапіла і Ганна Валюк. На выбарчым участку прысутнічала начальства і чырвонаармейцы з вінтоўкамі і людзі ў форме. Выбаршчыкам актывістыя канкрэтна паказвалі, дзе і што трэба зрабіць, каб прагаласаваць за «савецкую ўладу». Некаторыя былі расчараваныя тым, што яны цягнуліся некалькі кіламетраў да гэтых выбараў толькі дзеля таго, каб узяць са стала нейкую паперыну і кінуць яе ў нейкую скрыню — дык гэта ж і без іх маглі зрабіць.
Неўзабаве пасля выбараў сталі гаварыць пра паказальныя судовыя працэсы. Беспадстаўныя арышты нарадзілі розныя нядобрыя чуткі наконт савецкай улады, і людзі пачалі сумнявацца ў аб’ектыўнасці і правільнасці такіх арыштаў. A тут яшчэ адпусцілі Кастуся Будкевіча; прыйшоўён з Ашмянскай турмы добра пабіты, але радасны. Хваліўся тым, што там, у Ашмяне, разабраліся па-справядлівасці з ім і адпусцілі ў выніку «адсутнасці складу злачынства ў яго дзеяннях». Праўда, там, у Ашмяне, казаў Будкевіч, такіх невіноўных, як ён, вельмі шмат.
Магчыма, усё гэта падштурхнула адпаведныя органы і сельсаветчыкаў да арганізацыі паказальнага працэсу над ворагамі народу, маўляў, хай народ сам паглядзіць і пераканаецца, што савецкая ўлада не памыляецца. Пра гэтыя паказальныя працэсы гаварылі даўно, і Сцяпан абяцаў устроіць такі працэс над Качанюкамі, але нехта, відаць, у раёне не падтрымаў Сцяпанаву ідэю. Маўляў, Качанюк сам працаваў у судзе, добра ведае працэдуру, і так можа стацца, што не яго будуць разбіраць на тым працэсе, а ён будзе судзіць такіх суддзяў. Увогуле, у раёне далі параду ўстрымацца ад адкрытых працэсаў над людзьмі дасведчанымі ў жыцці і мудрасці, маўляў, яшчэ нагавораць чаго добрага непатрэбнага і пасеюць розныя сумневы.
На паказальным судовым працэсе вырашылі разглядзець справу і асудзіць як ворагаў народу Яна Сакалоўскага і Вальдэмара Саковіча. Падзеля гэтага з раёну прыехалі сапраўдны суддзя і пракурор, адвакатам быў прызначаны камісар Кацалапаў, а ў таварыскую калегію ўвайшлі сельсаветчыкі, камунары, камсамольцы (хто не ўвайшоў, той выступаў у якасці сведкі) такім чынам быў створаны народны таварыскі суд.
На пачатку пасяджэння камісар Кацалапаў (адвакат) доўга гаварыў пра справядлівыя працэсы савецкай судовай сістэмы і ў якасці жывога прыкладу усім паказваў Кастуся Будкевіча. Пасля прыступілі да звычайнай судовай працэдуры, якая закончылася тым, што пракурор абвінаваціў Яна Сакалоўскага ў перайманні чужога, капіталістычнага ладу гаспадаркі і жыцця, эксплуатацыі наёмнай працы, крытычным стаўленні да сацыялістычнага будаўніцтва, адсутнасці веры ў камунізм, адсутнасці жадання дапамагаць камунарам, антысаветызме і шкодніцтве, пра што яскрава сведчылі неаднаразовыя выказванні падсуднага, бо падсудны з’яўляецца амерыканскім шпіёнам, тым болей, што за амерыканскія грошы набыў зямлю, гаспадарку і ўсё астатняе. Сведкі пацвердзілі абвінаваўчы акт, а адвакат выступаць адмовіўся. Сам Амерыканец не быў вялікім прамоўцам — у сваім апошнім слове сказаў толькі, што ён аніколі і анікому не жадаў зла, нават камунарам, што ў яго была мара арганізаваць узорную гаспадарку (такія гаспадаркі ён бачыў у Амерыцы), такія гаспадаркі маглі б пракарміць нават такую дзяржаву як СССР. А на пытанне суддзі, «чаму ён не ўвайшоў у камуну, не стаў калгаснікам», адказаў, відаць, тое, што думаў:
— А з кім там працаваць?.. Там жа адны невукі, лябіхі й жулікі...
Пасля гэтага суддзя вынес прысуд:
-	10 лет лншення свободы с прннуднтельным прнвлеченнем на работы н пораженнем в правах! Всё!..
Пасля паўзы суддзя дадаў:
-	Прыгавор ня можа быть обжалованы в вышестояшчых судовых ннстанцнях, а осуждённого взять пад стражу в зале суда, і тут жа перайшоў да новай справы:
—	Слушается дзела очереднога врага народа Саковіча Вальдемара Ігнатавіча...
3 гэтым Саковічам выйшла такая гісторыя. Пасля арышту яго бацькі, перад ім былі пастаўлены канкрэтныя ўмовы: усё, што ад бацькі перайшло па гаспадарцы ў яго рукі перадаць у калгас і самому стаць калгаснікам. Малодшыя сыны Саковіча здолелі ўцячы ад затрымання, а Вальдэмар уцякаць не збіраўся. Вальдэмар быў у свой час захоплены беларускім нацыянальным адраджэннем, сябраваў з Сцяпанам і Януком Дайновічам, а калі палякі сталі праследаваць за беларускасць, стаў арыентавацца на Савецкую Беларусь і спачуваць савецкай уладзе. 3 прытоенай радасцю сустракаў ён прыход Саветаў, хаця пры арганізацыі камуны не спяшаўся запісвацца ў яе
СОВЕТСКЙЙ суд С\Л НАРОІЛ!
шэрагі бацька быў катэгарычна супраць. Праўда, гаварылі, што ён, яшчэ да арышту бацькі, хацеў уступіць у камуну, і яму быццам бы было даручана сабраць дадатковы «кантынгент», г.зн., звыш даведзенай да кожнага двара нормы здачы зярна, малака, мяса і курынага памёту. Абышоў ён некалькі двароў людзі ў адзін голас: маўляў, план быў вялікі, анічога такога зараз няма, самім не хапае, калі што будзе самі ж і прынясём. He стаў Вальдэмар лазіць у людскія амбары, каморы, куратнікі — няма, дык няма і ішоў у другую хату. Нічога ён не сабраў і даручэння камунараў не выканаў. Прыйшлося гэтай справай пасля займацца Пуценьку і самому Сцяпану (відаць, справы ў камунараў былі не на вышыні, калі само начальства памёт збірала), у выніку чаго былі сабраныя такія-сякія запасы зерне, прадуктаў і памёту. А Вальдэмару, вядома, такой прамашкі ўлада дараваць не магла. Пасля арышту бацькі, узяліся і за яго. Кампетэнтныя органы зрабілі ператрус у яго гаспадарцы — і шмат якія бацькавыя прадметы і рэчы (павозка, плуг, барана, механічныя граблі, сякеры) былі канфіскаваныя як рэчы «Bo­para народу», прысвоеныя Вальдэмарам незаконным шляхам. Так і ён стаў ворагам народу, нягледзячы на тое, што і сам быў не супраць Саветаў, і што сын Віктось быў актывістам. I вось трапіў Вальдэмар на паказальны суд. Абвінавачвалі яго і як
сына «потенцнального кулака н от’ьявленного врага народа», і як «вреднтеля н саботажннка меропрнятнй советской властн», і як «англнйского шпнона, стремнвшегося внедрнться в ряды актнвнстов н стронтелей коммуннзма н вестн подрыв снутрн», і «как преступннка, который позарнлся на народное добро», і як «человека неблагонадёжного для светлого будугцего, а потому срочно нуждаюіцегося в нзоляцнн»... Вальдэмар спакойна, нават з нейкай усмешкай, выслухаў гэты лямант і папрасіў слова. Суддзя глянуў на камісара Кацалапава: