Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
-	Ад людзей, якія ўвойдуць у склад саветаў, будзе залежаць наша далейшае жыцьцё, наш дабрабыт і наша культура... У першую чаргу, там павінны быць людзі пісьменныя
і разважлівыя, людзі зь вялікім досьведам гаспадарскай дзейнасьці і руплівасьці...
-	Я зразумеў, да чаго ты хіліш! Сцяпан бесцырымонна перапыніў Яна Сакалоўскага. Ты хочаш, каб такія кулакі, як Саковіч, Качанюк, Страчынскі альбо ты сам сталі сельскімі саветамі... Хочаце ўладу захапіць у свае рукі... Ня выйдзет, таварыш Амэрыканец!..
-	Да-да! Ня выйдет! Сцяпана падтрымаў Кацалапаў. Гэта трэба разглядаць як правакацыю!
Тут ён дастаў цыдулку, разгарнуў і стаў чытаць: «В местечке Слободка, Браславского райопа, проводйлось обш,ее co бранйе граждан no выдвйженйю депутатов в обласные й районные советы. Прйсутствовало 133 человека. В райсовет был рекомендован председатель Слободского сельсовета пговарйіц Далецкйй, a co стороны прйсутствуюіцйх была выдвйнута впгорая кандйдатура. Якобы. за второго кандйдата голосованйя не было, а за Далецкого, йз прйсутствуюйі,йх 133 человек, проголосовало только 23...».
Сярод прысутных прайшло ажыўленне, а нехта нават запляскаў у далоні.
-	Зря радуетесь, заўважыў Кацалапаў. Слушайте далыпе: «В райсовепг прйшло лйчное сообіценйе от председателяАхремовского сельсовета Лейійе о том, что выдвйнутый. кандйдат в депутапгы райсовета некто Петкун e 1920/21 гг. служйл в бывшей польской полйцйй, в 1927 г. работал леснйком й жестоко обраіцался с крестьянамй, потом прожйвал в Вйльпо й состоял в коммунйстйческой органйзацйй й якобы предал своего родспгвеннйка, который был в этоіі органйзацйй й который бесследно йсчез»1. Вот так. Нлн вот егцё случай: «В деревне Поповцы, Куренецкогораііона, no йнйцйатйве бывшего жандарма Соболевского Владймйра Носйфовйча й местных кулаков Петровского, Коханского, Гончарйка было сорвано coбранйе крестьян безразрешенйя на эпго сельсовета. Этйм coбранйемруководйл бывшйй. жандарм Соболевскйй, на котором выдвйнулй в депутаты трудяіцйхся в сельсовет йз чйсла за жйточных креспгьян Горбача Фелйкса Адамовйча, ймеюіцего 15 га землй й Бйлдюча Накоднма Васйльевйча, ймеюіцего 13 га землй. В результате чего, прй проведенйй выборного собранйя йзбйрательной komuccuu й сельсоветом, рекомендованные кандйдапгы не прошлй, а былй выбраны me кандйдаты, которые былй выдвйнуты ранейшйм собранйем, возглавляемым бывшйм жандармом Соболевскйм...»2. Я вам, как член
Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
районной лзблрательной комлсслл могу доложлть, что подобных случаев по областл очень много. В связл с этлм, нас очень строго предупреждалл, что выборы в западных областях будут проходлть в более сложной обстановке... Счас зачытаю: «Необ ходймо помнйть, чпго в этйх областях еіцё жйвут остаткй враждебных классов, которые с помоіцью свойх агенпгов пэпээсовцев, белорусскйх буржуазных нацйоналйстов, бундовцев й другйх будут делать попыпгкй помешать успешному проведенйю выборов, й там, где это будепг возможно, врагй народа будут выставлять свойх кандйдатов...»'. Вот так!..
Кацалапаў згарнуў сваю паперу:
— Несколько слов от себя лічно...
I надалей Кацалапаў гаварыў пра ворагаў савецкай улады, якія стараюцца правесці сваіх кандыдатаў на розныя важныя пасты і пасады сацыялістычнага будаўніцтва, каб пасля знутры разваліць першую у свеце сацыялістычную краіну працоўных і сялянаў... У сувязі з гэтым, камсамольцы і камуністыя павінны быць вельмі пільнымі да кожнага кандыдата і, больш таго, не давяраць абы каму, і асабліва «заходнікам», нават былым «кэпэзэбоўцам» ЦК партыі бальшавікоў не раіць даручаць важныя дзяржаўныя справы... Толькі пасля грунтоўнай праверкі адпаведнымі органамі...
-	Кстатл, для убедлтельностл, — працягваў Кацалапаў, прлведу вам одну цлтату нашего секретаря ЦК КП(б)Б: «С прйходом Красной Армйй в Вйльно в сентябре 1939 г„ как будто Луцкевйч, главарь белорусскйх контрреволюцйонеров в Западной Белорусйй, осмелйлся выступйть с прйветственной речью. Гражданйн Луцкевйч будет u в дальнейшем, несмотря на компрометацйю себя в глазах масс, продолжать свою антйсовепгскую й нацйонал-фашйстскуюрабопгу»2... I не только одлн Луцкевлч будет стоять на таклх позлцлях... Н вот в такой сложной слтуацлл мы праводлм нашн выборы, працягваў Кацалапаў. А вас, товарніц Амерлканец, я понял... Мы есчо с вамл разберёмся... Как л почему вы сталл Амерлканцем? Разберёмся!.. Н не только с вамл... Co всемл, кто будет лгнорлровать предложенля Советской властл л предлагать врагов народа в лзблрательный кодекс! Вот так! Кацалапаў гучна кінуў свой блакнот на стол і грозна спытаўся ў Сцяпана:
-	Што далей па рэгламенту?
-	Зацьвярджэньне сьпісу кандыдатаў...
-	Зацьвярджаем!
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
2 Цыт. паводле:Янка Трацяк. Рэлігійная і нацыянальная палітыка КП(б)Б у Заходняй Беларусі U BiaioruskieZeszytyHistoryczne,. Biaiystok, 2000, № 13.
— А-а-а агучыць трэба...
-Агучвай!
Агучвала спіс Ганна Валюк. Яна спачатку зачытала, што ўсе сяляне вёсак Бяляніцы, Дойневічы, Ракавічы, Мазалі і іншых адзінагалосна прапанавалі на сходзе ў якасці кандыдатаў наступных таварышаў і яна зачытала тыя ж прозвішчы, якія ўжо згадваў Кацалапаў, а менавіта: Гурын, Кабяк, Калман, Кацалапаў, Трэпелеў, Пуценька, Сцяпан, Зінка, пасля пайшлі чатыры невядомыя прозвішчы і спіс завяршыўся прозвішчам Філі Храпавіцкага. Сцяпан толькі ўдакладніў пасады згаданых кандыдатаў: сярод іх былі старшыня райсавета, начальнікі раённых і абласных аддзелаў пракуратуры, начальнік райаддзела НКВД і начальнікі іншых наменклатурных установаў, камандзір чырвонаармейскага атраду і два чырвонаармейцы. Сцяпан адзначыў, што ў кожнага з іх стаж на кіруючай і партыйнай рабоце не менш дзесяці гадоў, a то і болып. Пра Філю Храпавіцкага Сцяпан толькі сказаў, што чалавек выпакутаваў прыход савецкай улады ў расейскіх і польскіх турмах агульным стажам у дваццаць пяць гадоў.
Тое, што Філя (мясцовая і турэмная мянушка Храпа) з турмаў не вылазіў, ведалі ўсе, але толькі ніяк не маглі зразумець іншае, як можна даверыць уладу тыповаму бандыту, які сядзеў у турме за здзек і гвалт над жанчынай, за разбой і рабункі, за махлярства і жульніцтва і, нарэшце, за забойства чалавека?..
Праўда, задаць такія пытанні ніхто не асмеліўся. Пасля выступу Кацалапава, нядобрага погляду вайскоўца і насцярожаных чырвонаармейцаў атмасфера была настолькі напружанай і прыгнятальнай, што той польскі прыгнёт, ад якога толькі што вызвалілі, пачаў здавацца некаторым вялікай вольнасцю. А можа яшчэ пытанні не задавалі і таму, што ведалі загадзя на іх адказы. Але паводле таго, як пры прозвішчу Філі Храпавіцкага прайшоўся нейкі незразумелы шум сярод прысутных, Кацалапаў, відаць, вырашыў удакладніць пазіцыю ўлады, каб не было пасля непатрэбнай гаворкі.
Мы вельмі дасканала вывучалі гэтую праблему з пазіцыі класавай барацьбы і прыйшлі да высновы, што такія людзі, як Піліп Іванавіч Храпавіцкі савецкай уладзе патрэбныя, — тлумачыў Кацалапаў. Чаму? А таму, што яны даказалі сваю нянавісць да ворагаў савецкай улады: згвалціў папову дочку дык гэта ж папову, а не селяніна і рабочага; браў у тых, у каго было што ўзяць гэта значыць у памешчыкаў, а не ў бедных... У вас ён што-небудзь краў?.. Не!.. Вось бачыце! Забіў не-
знарок панскага ляснічага, падумаеш, усе гэтыя варожыя класавыя элементы чуждыя савецкай уладзе, якая змагалася і будзе змагацца з папоўшчынай, з рознымі памешчыкамі, эксплуататарамі і прыслужнікамі буржуазна-панскага прыгнёту. А што не плаціў падаткі тым самым падрываў эканоміку фашыстоўскай Польшчы... Нам бы паболей такіх людзей!
Пасля такога маналога людзі не ведалі, што рабіць: ці смяяцца, ці плакаць, ці як мага хутчэй уцякаць адсюль.
-	Мы думалі, што ён бандыт, а ён аказваецца — герой, разважліва і сур’ёзна прагаварыў Болюсь Бутка.
-	Так, што ўсе таварышы ў кандзідаты паважаныя і аўтарытэтныя. заверыў Сцяпан. Можа, хто хоча для пратаколу пару словаў сказаць, альбо, можа, у каго ёсьць прапановы?..
Але прапановаў ужо не было.
-	Тады гэты сьпіс ставім на галасаваньне, — працягваў Сцяпан. Хто супраць гэтых асобаў?
Людзі, неяк палахліва азіраючыся адзін на аднаго, не варухнулі ані рукой,ані нагой.
-	Значыць, супраць анікога няма. Значыць, аднагалосна «за»! — важна адзначыў Сцяпан! Дазвольце на гэтым закрыць сход.... Усе могуць быць вольнымі, пакуль што... Актыў прашу застацца...
У час выбарчай кампаніі аддзелы прапаганды сталі актыўна праводзіць агітацыю за кандыдатаў. Кандыдатаў было роўна столькі, колькі трэба было быць у саветах: адзін на адно месца... У такіх выбарах, як абураліся многія, не было з каго выбіраць. Тым не менш, агітацыя праводзілася з рэвалюцыйным запалам.
Для агітатараў і прапагандыстаў, у мэтах павышэння культурнага і прафесійнага ўзроўню, арганізоўвалася спецыяльная вучоба. Іх выклікалі ў раён на семінары і курсы, чыталі лекцыі, давалі літаратуру.
Сцяпан стаў вельмі актыўным агітатарам і прапагандыстам. Яго напачатку накіравалі на 10-дзённыя курсы, а пасля на месячныя курсы, і пасля іх ён яшчэ некалькі дзён некуды ездзіў павышаць свой «свядомы камуністычны ўзровень».
А напярэдадні выбараў вёску абляцела новая чутка, што будуць раскулачваць Амерыканца. Чутка дайшла і да Яна Сакалоўскага, на што ён спакойна заявіў, маўляў, раскулачваць не арыштоўваць. I неяк ужо пад вечар над хутарам Сакалоўскага раптам пачуўся невыносны гвалт: жаночы ля-
мант, крыкі, візгат свіней і сабачы брэх. Сцэнар быў адзін і той жа: мясцовыя актывісты пад кіраўніцтвам Сцяпана і Пуценькі займаліся «раскулачваннем», а прыезджыя людзі ў форме арыштам «ворага народу». I неўзабаве з хаты вывелі сям'ю Сакалоўскага з гаспадаром, а з хлева усю жывёлу.
Народнаму здзіўленню і нейкай прыкрай збянтэжанасці ад гэтага працэсу не было канца — у галаве аніяк не тасаваліся між сабою такія паняткі, як Ян Сакалоўскі гаспадар, на якога павінны былі раўняцца арганізатары калгасу і ён махровы кулак і вораг народу. Сітуацыя з ім і сапраўды была няпростая: з аднаго боку, ён, будучы праваслаўным, у панскай Полыпчы не адчуваў сябе зацюканым, а наадварот, стаў багацець дзякуючы сваёй руплівасці, кемлівасці, гаспадарлівасці і арганізацыйным здольнасцям; з другога боку адна дачка была замужам за панам Дабрынскім ворагам народу, другая за Міколам Казакевічам, які прыходзіўся родным братам Косцю Казакевічу сённяшняму актывісту.