Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Нельга не ўлічваць і яшчэ адзін момант. Саветы ніколі не даруюць «заходнікам» толькі таго факту, што яны жылі на тэрыторыі «временно оккупйрованной Польшей», што яны дыхалі адным паветрам, прасякнутым буржуазнакапіталістычнымі адносінамі, з праклятымі капіталістамі і прыгнятальнікамі працоўных усяго сьвету, што жылі адным духам з вольналюбівымі каштоўнасьцямі заходнеэўрапейскай цывілізацыі, штояны, паводле сваёй мянтальнасьці, былі і за стаюцца эўрапейскім народам — а гэтага ўжо дастаткова для таго, каб «заходнікі» сталі патэнцыяльнымі кандыдатамі прымусовага высяленыія ў неабжытыя раёны Сібіры, Казах стану, на Салавецкія Астравы... А калі яшчэ ўлічыць той факт, што ў рукі НКВД трапілі дакументы польскай тайнай паліцыі, у якіх амаль на кожнага была кампраметуючая дакуменпгацыя, дык спгановіцца зразумелым, што шанцаў у гэтага народу не было.
А калі так, дык можна зразумець і той выбар, які стаў перад гэтым народам: калі для Саветаў яны зьяўляюцца ворагамі, дык надзею на паратунак трэба шукаць у Полыйчы.: у польскіх арганізацыях (культурных, вайсковых, краёвых), у польскім касьцёле... А за Польшчай стаяла Англія, Амэрыка, Францыя... Такі выбар даваў хоць маленькае спадзяваньне на тое, што за цябе, калі ійто, будзе каму заступіцца. Такім беларусам не бы.ло іншага выйсьця, як толькі павялічваць шэрагі Польскай краёвай вайсковай арганізацыі, альбо іншых польскіх арганізацый.
Толькі вось, адкрыпгымй застаюцца шэраг пытаньняў, а менавіта: якім чынам трапілі тыя дакументы ў рукі Саветаў?.. Як трапілі?.. Чаму трапілі?.. Можа, пра тыя дакументы дэфензыва проста забылася?.. А можа хто зарабіць хацеў з мясцовых актывістаў?.. А можа гэта прадуманая і спланаваная стратэгія той жа дэфензывы?.. Па Вільні хадзілі чуткі пра тое, што, быццам, Гітлер падзяліўся з Сталіньім аперапгьіўнымі сакрэпгнымі дакументамі 2-га ад дзела Галоўнага штаба (разведка і контрразведка) Польшчы, якія дасталіся ў Варшаве абверу, як усёроўна ў спадчыну, у выніку злачыннай халатнасьці польскіх спецслужбаў.
Так гэта ці не невядома, але тут ёсьць над чым падумаць. Толькі адказ знайсьці на гэтыя пытаньні будзе няпроста.
Ворагамі беларускага народу былі і ёсьць усякія носьбіпгы імперскай і шавіністычнай палітыкі, адкуль бы такая палітыка не зыходзіла.Але, калі польскія дзяржаўныя ідэолягі шмат шпго перанялі ў дачыненьні да беларусаў з методаў расейска-царскай нацыянальнай палітыкі (абмежаваньні, ціск і падаўленьне нацыянальных і духоўных памкненьняў іншых народаў), дык Саветы вынішчаюць народ і духоўна, і фізічна: вы.нішчаюць як клясавага ворага, як народ і як нацыю. За дваццаць гадоў польскай буржуазна-фашыстоўскай улады не было арыштавана, рэпрэсавана, выслана і дзесятай долі ад тых, каго рэпрэсавалі саветы за два гады сваёй улады.
Усе тры адзначаныя катэгорыі ворагаў народу для Саветаў былі і застаюцца ворагамі № І.Пры піакой сытуацыі шанцы застацца паўнавартасным народам у беларусаў за стаюцца мізэрнымі.
Так беларускі Ўсход можа загубіць беларускі Захад.
34.	Аб вывучэнні партыйнымі і савецкімі работнікамі беларускай мовы...
За прыезджымі спецыялістамі з усходу назіралася яшчэ адна цікавая асаблівасць іх мова. Ізноў, як некалі за царом, ува ўсіх установах загучала расейская мова, што было трохі дзікаватым, бо за дваццаць гадоў польскасці людзі адвыклі ад расейшчыны. Цяпер у гэтых установах мова людзей стала ўяўляць сабой маларазборлівы слэнг з набору беларускіх, польскіх і рускіх словаў. Так, як раней трэба было да начальства звяртацца «па-польску», зараз «па-руску», a наведвальнік жыве мовай беларускай. Вельмі моднай стала рабіцца моўная трасянка, якая падкрэслівала, што моўная праблема не з'яўляецца прынцыповай праблемай для гаворачага на трасянцы і ён, калі трэба, можа з лёгкасцю перайсці на якую хочаш мову. Але ўсе гэтыя моўныя пытанні ў параўнанні з тым што рабілася навокал (раскулачванні, высяленні, арышты, дэпартацыі, забойствы) не былі настолькі важнымі, каб узнікла вострая патрэба ў іх развязванні. Праблема была ў тым, што з цягам часу новым уладам стала зразумелым, што тутэйшыя людзі не разумеюць іх, не разумеюць у прамым сэнсе, не разумеюць, што яны гавораць, што яны хочуць сказаць, што яны хочуць ад гэтых людзей... Нават мясцовыя актывісты, якія сталі пры саветах і транслятарамі і рупарамі новых ідэй, самі
шмат чаго не разумелі і не заўсёды перадавалі гэтыя ідэі так, як трэба было. 3 другога боку за год савецкай улады амаль што не стала тых людзей, якіх нешта цікавіла больш, чым толькі зямля, якія і пытанні маглі задаць вострыя, і пашукаць нейкай справядлівасці, і паставіць пытанне наконт мовы. Менш стала і тых, хто трымаўся сваёй моўнай традыцыі, пазбягаючы ўсякіх трасянак.
На парадак чарговага (восеньскага) паседжання актыву былі вынесены два пытанні: аб святкаванні чарговай гадавіны Вялікай сацыялістычнай кастрычніцкай рэвалюцыі і абмеркаванне пастановы ЦК ВКП (б) і ЦК КПБ «Аб вывучэнні партыйнымі і савецкімі работнікамі БССР беларускай мовы».
У сувязі з такімі пытаннямі, якія мелі асаблівую важнасць і незалежалі ад народнага меркавання, сход было вырашана не праводзіць. Увогуле, недзе з вясны сталі практыкавацца новыя формы працы: заместа агульнага сходу сталі праводзіць паседжанні актыву. Актывістыя казалі, што так яно нашмат лепей і шуму меней, і карысці болей. Праўда, старшыня сельсавета Кабяк быў супраць такіх формаў, маўляў, «нас могуць дакараць у адсутнасці дэмакратыі», і ён прапанаваў праводзіць адкрытыя паседжанні актыву. Калі людзі не прыходзілі самі, дык ён папярэджваў некаторых спецыяльна і запрашаў. Так што, амаль на кожным паседжанні актыву прысутнічалі даярка, пастух, конюх і кухарка. На гэты раз, апрача іх, прыйшло яшчэ некалькі чалавек па асабістым запрашэнні Сцяпана, маўляў, калі што, каб падтрымалі яго.
Дык вось, першае пытанне на паседжанні было разгледжана вельмі хутка: трэба будзе сфармаваць калону, падключыць камсамол і школьнікаў, забяспечыць калону транспарантамі, чырвонымі сцягамі і абавязковымі партрэтамі Леніна, Сталіна і Калініна. Зразумела, што павінны быць: адпаведная культурная праграма, забяспечанасць гарэлкі ў мясцовай краме і ўзмоцнены нарад міліцыі. Абралі камітэт па арганізацыі святочных імпрэзаў, прызначылі ўпаўнаважаных і адказных і закрылі пытанне.
На другое пытанне ўступнае слова было дадзена Сцяпану:
Шаноўныя таварышы, вяскоўцы, жанчыны і мужчыны, гучна і ўрачыста пачаў Сцяпан, як усёроўна на сходзе. Мы ня можам не нарадавацца апошнімі падзеямі, сьведкамі якіх мы зьяўляемся сёньня...
Але тут раптам дзверы з шумам адчыніліся і на парозе з'явіўся Цэрбер пры ўсім парадзе: партупея, кабура і мундзір.
Правай рукой ён злёгку ківаў на чырвоныя нашыўкі маёра. Усе міжволі звярнулі на яго ўвагу.
— Ну, как я, как, как? — не столькі спытаўся, колькі падкрэсліў самазадаволены Цэрбер.
Ну ты й как, не падумаўшы сказаў Сцяпан, і памяшканне ажывілася гучным смехам. Што перабіваеш?!
He смяяліся толькі двое: наваяўлены маёр і Сцяпан адзін не мог зразумець прычыну смеху, другі таму, што ўсё добра зразумеў.
Цішэ таварышы, цішэ! успакойваў прысутных Кацалапаў. Нічога тут сьмешного нету. Поздравляю вас, товарішч майор, с очередным прісвоеніем заслуженного званія!.. Это очень хорошо, еслі каждый із нас станет майором...
Как это, как? жыва пацікавіўся Пуценька.
Ад такога пытання смех стаў яшчэ болей гучным.
Маёру Цэрберу, відаць, стала нешта даходзіць з твару зышла самазадаволенасць і пыха, і бровы яго пагрозліва насунуліся на пераносіцу.
Сам ты как! гаркнуў маёр на Пуценьку так, што той ад страху палез пад лаўку.
Цішэ, таварышы, цішэ! зноў загаварыў Кацалапаў. He надо коверкать велікій рускій язык, не надо... А вы, таварыш Сьцяпан, вельмі добра пачалі, працягвайце ў такім ДУХУ-
А вось скончыць можаце кепска, дапоўніў старшыня сельсавету Кабяк.
Дык вось, мы ня можам не нарадавацца апошнімі падзеямі, сьведкамі якіх мы зьяўляемся сёньня, — працягваў Сцяпан, але без таго ўжо імпэту.
Тут некаторыя прысутныя зноў ажывіліся, але на гэты раз Кацалапаў памахаў у іх бок кулаком.
... Вось нядаўна ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве выйшла цікавая кніжка пад назовам «Год пад сцягам Саветаў», — Сцяпан паказаў кнігу, — кніга пра нашае новае шчасьлівае жыцьцё, пра новы быт, новую культуру і пра новыя перспектыўныя этапы перамогі Савецкай улады. Этапы гэтыя можна пералічыць: вызваленьне з-пад польскага рабства, Народны Сход, выбары ў Вярхоўны Савет БССР і СССР, 70 годдзе зь дня народзін У. I. Леніна, стварэньне камунаў і калгасаў, а наперадзе гадавіна, я не пабаюся сказаць гэтае слова, гадавіна Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Але гэта пасьля, а зараз я хацеў бы зьвярнуць вашу ўвагу на той факт, што Цэнтральны Камітэт Усесаюзнай Камуністычнай Партыі
бальшавікоў, пад мудрым кіраўніцтвам Вялікага Сталіна, не забываецца пра нас, аб чым сьведчыць пастанова ЦК ВКП (б) «Аб вывучэнні партыйнымі і савецкімі работнікамі, якія працуюць у саюзных ці аўтаномных рэспубліках, мовы адпаведнай саюзнай ці аўтаномнай рэспублікі». Адпаведную пастанову ад 16 кастрычніка 1940 г. прыняў ЦК Камуністычнай партыі Беларусі. Зачытваю: «Аб вывучэнні партыйнымі і савецкімі работнікамі БССР беларускай мовы». I далей: «Прызнаць няправільным, што многія кіруючыя партыііныя і савецкія работнікі, што працуюць у Беларусі, ня ведаюць і не вывучаюць беларускую мову... Абавязаць абкамы, гаркамы і рай камы КГІ(б)Б распрацаваць мерапрыемствы па аказанні індывідуальнай. дапамогі таварышам у вывучэнні беларускай мовы шляхам арганізацыі кансульпгацый у школах, сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, завочнага навучання»... Ну, як?
-	Маладца! пракрычаў Пуценька.
-	У сувязі з гэтым, у нас будзе створаны гурток вывучэньня матчынай мовы. Заняткі, з наступнага панядзелка, будзе праводзіць выдатны спецыялісты настаўнік беларускай мовы і літаратуры Местачковай сярэдняй школы, таварыш Махуноў Васіль Сямёнавіч. Прашу запісвацца ў гурток...
Сцяпан яшчэ нешта хацеў дадаць, але яго, адштурхнуўшы рукой, бесцырымонна перабіў Цэрбер:
-	Ты чё здесь вякал про матччіну мову?.. Язык моей матерн -это мой язык... Ня необязаны нзучать... вашу мать! Это во-первых! Во-вторых, как ты сказал, «гадавіна рэвалюцыі» — не хорошо сказал... Нлн вот еіцё «народный сход», что это за сход так н несёт сходняком какнм-то! Вы на что намекаете, товарніц Степан? Я давно вам это хотел предупреднть! Так вскоре некоторые будут провозглашать свою «гадавнну» на сходняке в определённом месте!..