Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
— Нлл вот еіцё: Ян, Янка, Янак, Янук, Януля, Януш, Ясь?.. С этлмл что делать?..
Что делать? Что делать? ня вытрымаў Цэрбер. Нзвестное дело в Слблрь лх всех надо! Чтоб сталл все, как одлн, Нванамл, родства не помняіцнмн!
Ну, за што так адразу й у Сібір? засумняваўся Сцяпан.
Да еслл б зналн за что, так сразу л расстрелялл б! Меньше хлопотов, шумеў Цэрбер.
А землю кто пахать будет, товарінц уполномоченный маёр?! — спытаўся старшыня.
Землю вот он л будет пахать! Цэрбер кіўнуў галавой на Антося.
Вялікі дзякуй! Антось у адказ таксама кіўнуў галавой.
0, народ! Больше ста лет цар нх душнл всеравно осталлсь Болюсі, Волюсі, Вітусі, Зэнусі, Янусі! абураўся Цэрбер. — Только Слблрь нх нсправлт одлн выход! А тебе чего? тут ён, быццам бы толькі цяпер, заўважыўАнтося. Пахать лдл, Зэнусь!
Я ня Зэнусь, я тут з іншай нагоды, і Антось пачаў было расказваць, чаго ён сюды прыйшоў, але Цэрбер тут жа паказаў яму на дзверы старшыні сельсавета.
Антось пастукаўся ў прыадчыненыя дзверы (так некалі рабілі, калі была пільная патрэба зайсці ў пакой да пана, a тут і дзверы тыя самыя, толькі што пан другі). Пачуўшы «дада», зайшоў. Таварыш Кабяк, старліыня сельсавета, яшчэ раз выслухаў Антося, пасля спытаўся, а ці ў калгасе ёя, а насля клікнуў Сцяпана. Сцяпан катэгарычна быў супраць такой даведкі:
Дзе вы такое бачылі, каб савецкая ўлада дапамагала дзецям ворагаў народу?!.
Дзеці тут якраз і не пры чым, стараўся пераканаць Антось.
Як не пры чым? Ганька, твая шматдзетная, дачка Bo­para народу, чээс, член сям’і!
У яе свая сям'я...
Ну й што? Ты, Антось, сам гэтых дзяцей накляпаў і сам як-небудзь разьбірайся, пры чым тут савецкая ўлада, даводзіў Сцяпан.
А пры тым, што яна гуманная і дае дапамогу...
Вось наконт дапамогі: ты ж, Антось, у калгас не прыйшоў, каб дзяржаве дапамагчы, ты ж нічога дзяржаве ня даў, а ў цябе і конь, і колы, і карова, і шмат чаго карыснага маецца для калгасу, але ж ты нічога ня даў... А вось узяць ад дзяржавы ты тут як тут.
Антось не зусім зразумеў, чаго так упёрся Сцяпан — не з сваёй жа кішэні ён будзе плаціць гэтую дапамогу.
Мы даём дапамогу толькі тым, хто на савецкай і партыйнай дзейнасьці, а вы нават не ў калгасе, — дапаўняў Сцяпана старшыня.
— Я ж не для сябе, для жонкі!
— А яна ў цябе хто, актывістка, камсамолка, спартсмэнка?
Яна ў мяне нарадзіла дванаццаць дзяцей!..
Ого! Яна ў цябе камунарка, даярка, калгасьніца? дапытваўся старшыня.
He, ня можа яна хадзіць у калгас, бо дзіця малое на руках.
Дык яна, а ты чаму ўпёрся супроць калгасу? з другога боку насядаў Сцяпан.
Упёрся таму, што мне дзяцей трэба карміць, а не вас! з нейкай злосцю заявіў Антось і дадаў:
Пры буржуазнай Польшчы на дзяцей плацілі рэгулярна, а тут пры гуманнай савецкай уладзе дзеці для бараноў нішто!
Ты! Сцяпан ускіпеў. Аформім зараз, калі хочаш! Трэпелеў, ідзі сюды!
Супакойцеся! прыкрыкнуў на іх старшыня. Тут трэба разабрацца. Вы, таварыш, калі дзяцей сваіх нараджалі? За польскім часам?
— Ну, так...
— Вось бачыце, тут такая зачэпка: вы дзяцей кляпалі, як кажа Сьцяпан, не для савецкай улады, бо яе тады тут не было; дзяцей вы рабілі для буржуазнай Полыпчы, і гэтым самым умацоўвалі Полыпчу дэмаграфічна. А прыйдзі мы рата-
ваць вас ад палякаў трохі пазьней, дык вашыя дзеці ваявалі бы супраць нас...
-	Дарэчы, так, як яго швагры, удакладніў Сцяпан.
-	Калі б яшчэ ты прыхінуўся да калгасу, палюбіў бы савецкую ўладу, дык куды б ня шло, нешта прыдумалі б, а так?.. старшыня развёў рукамі.
-	Дык ён жа і дзяцей у антысавецкім духу выхоўвае! пракрычаў з суседняга пакоя Пуценька.
—	Вось таксама сігнал не на тваю карысьць, адзначыў старшыня, Трэба будзе камісію стварыць, паглядзець, што там у вас за выхаваньне такое. Можа дзяцей лепш у савецкі інтэрнат аформіць...
Антось ужо быў і не рады, што прыйшоў сюды, але сам вінаваты не трэба было слухаць Ганькі, хай ішла б і сама разбіралася.
I Антось тады выйшаў з сельсавета ні з чым.
А дарагою дахаты схамянуўся раптам ад нечаканай думкі: «Як гэта я нічога ня даў дзяржаве? А падаткі?!. Чаму ён павінен штомесяц даваць дзяржаве ў якасці падаткаў усё, што яна патрабуе, калі яна нічога не дае яму? Нейкая аднабаковая атрымліваецца любоў... А падатак у некалькі разоў большы, чым іхняе «пасобія».
* * *
Аднаго разу прыляцеў Пецька, увесь засопшыся, і прама ад парога затарабаніў:
-	Тата, давай, хутчэй! Трэба карову рэзаць альбо хаваць недзе ў кустох!
Антося не трэба было шмат угаворваць. Яны абодва хуценька ўскочылі ў воз, балазе конь стаяў запрэжаны пад клёнам, і шпарка паехалі ў бок балота.
Гэтая карова не давала супакою ані зімою, ані летам. Справа ў тым, што паводле няпісаных законаў савецкай ўлады можна было трымаць адну карову ў гаспадарцы. Толькі адной каровы на 12 ядакоў у хаце і натуральны падатак малаком не хапала. Так і атрымлівалася, што адну карову ён трымаў для дзяржавы, а другую для сям’і. Дык вось, гэтую другую карову і трэба было хаваць ад калгаснікаў і сельсаветчыкаў альбо рэзаць на мяса, бо калі яе знойдуць выпішуць штрафу, абкладуць двайным падаткам, карову забяруць у калгас, а пасля ўсяго гэтага могуць канфіскаваць усю гаспадарку.
Зіму неяк уся скацінка перазімавала ў хлеве, а з вясны, калі зноў пайшлі вёскамі атрады перапісчыкаў, трэба было
абавязкова нешта рабіць. Тут яшчэ шмат што залежала ад самога перапісчыка. Некалькі разоў удавалася Антосю проста адкупіцца: каму дастаткова было гарэлкі, каму слоік мёду, каму кавалак сланіны. Людзі разумелі, што на такую сямейку адной каровы малавата. Але гэтай вясной ані гарэлкі, ані мёду, ані сланіны ў запасах не засталося. Так разам з каровай Антось хаваў ад улады і парасё. Даглядалі гэтую падпольную жыўнасць Антосевы дзяўчаты і хлопцы.
Антось тады з сваім старэйшым хлапцом Пецькам перавялі карову, цялё і парасё за рэчку, бліжэй да лесу. Але пакідаць тут адных дзяўчат было небяспечна мала хто зараз шляецца лесам. Дамовіліся, што днём будзе сцерагчы Пецька разам з дзяўчатамі ці малодшымі хлапцамі, а ў ноч будзе хадзіць сам Антось. Зразумела, што ўсё гэта павінна было заставацца ў сакрэце.
А вяртаючыся дахаты, убачыў Антось каля Глінішча некалькі вершнікаў на конях. Хавацца не было ніякага сэнсу, тым болей, што і яны заўважылі і накіраваліся галопам да Антося.
Ну што, куркуль! Пасьпеў схаваць свае цяляты і каровы? з наскоку зазвягаў Пуценька. Думаеш я ня ведаю?!
Якія каровы? Якія цяляты? Пра што ты?.. Чалавеча?
За ўкрывацельства ад савецкай улады цябе ж ня проста так вывезуць, цябе ж прыстрэляць! Савецкая ўлада ня любіць з такімі цырымоніцца! Я цебе не пагражаю, я цебе папярэджваю! звягаў Пуценька.
— Я не разумею, пра што ты кажаш?..
Думаеш савецкую ўладу абмануць?.. Цесьць твой хацеў абмануць!.. Карочэ: чыстасярдэчнае прызнаньне на маё імя і імя па бацьку табе аблегчыць тваё віну!
— А па маці ты яшчэ ня хочаш!..
Вядзі паказвай, сволач кулацкая, дзе карову паставіў! Лепш будзе!
Няма мне чаго табе паказваць...
— Ты думаеш, я сьляпы такі, ня бачу, як твае дзеўкі з дайніцаю ў кусты лётаюць?
Мала чаго лётаюць, ведама, дзеўкі!..
Ну, глядзі, сусед! ашчэрыўся Пуценька. Ты яшчэ папросішся! Мы па сьлядох знойдзем тваю скацінку! Паехалі!
Ну, ну! Па сьлядох ты майстра шукаць! У цябе ж гэта, як яго? рэвалюцыйны нюх!
He знайшоў тады Пуценька тую жывёлу, а калі б і знайшоў, дык яму трэба было б яшчэ давесці, што гэта ёсць тая Антосева жывёла, якая не ўлічана пры перапісу.
Увогуле, з гэтай жывёлай адна бяда. Лепей было б яе звесці, пакінуць адну карову, як гэта зрабілі многія ў вёсцы, але ж адной каровай дзяцей не пракорміш і з дзяржавай не разлічыся. Але і хавацца з ёю ў кустах таксама не выхад. Зараз у лясах рознага люду развялося, як ваўкоў галодных. Нядаўна ў Пашкоўскіх авечку ўзялі, у Скапца — парсюка, у таго курыцу, у каго сланіну, муку, бульбу усё бяруць... 3 другога ж боку калгас... У іх таксама адно: давай, давай, давай. Аніякай пачцівасці да людзей, аніякага спачування, разумення: давай і ўсё тут... Усім есці хочацца... Усіх Антось не пракорміць.
Антось добра разумеў адно: усе гэтыя захады з боку Пуценькі рабіліся дзеля адной мэты: знайсці як мага болып улікаў, каб арышт Антосеў выглядаў больш-менш законным. Магчыма, дзеці з’яўляюцца стрымліваючым момантам, і ім не хапае сур’ёзнай зачэпкі, каб паставіць апошнюю кропку. Значыць, яны не пакінуць яго ў супакоі, не пакінуць. Калі яны вывозяць у Сібір край свету старых людзей (Качанюкоў, Саковічаў), дык ім нічога не варта вывезці туды і дзяцей. Калі яны арыштавалі Янука Дайновіча за беларускасць, бо не можа тут быць іншай зачэпкі, дык гэтак жа могуць арыштаваць і яго. А тут, калі не стала цесця і Янука, і параіцца няма з кім. Вяскоўцы на гэтыя тэмы стараюцца не гаварыць, маўляў, навошта клікаць бяду, як будзе, так будзе. Заўважыў Антось, што людзі сталі больш скрытнымі (можа, толькі з ім?), а некаторыя перасталі нават заўважаць Антося. Вось толькі актывістыя сталі больш насцярожана глядзець у яго бок... Можа яму ўсё гэта здавалася, можа і спадумлівасць якая, а можа і не... Але, на ўсякі выпадак, загадаў ён Ганьцы, каб сушыла сухары.
Тады, у кустах, з Пецькам зарэзалі яны тую лішнюю кароўку.
Пецька, сямнацці няма, але разбітны хлапец, дастаў нейкія сакрэтныя бальшавіцкія паперы, на падставе якіх вызначаліся ворагі народу. Дык вось, паводле тых папер, калі іх нажытак разам з зямлёй раздзяліць на колькасць душ у сям’і, дык іх сям’я атрымлівалася такой жа беднай, як і балылыня сем’яў у вёсцы. Нават гаспадарка Сцяпана і то выглядала прыстойней. Арыштам і высяленню падлягалі тыя, хто меў 10 і болей гектараў зямлі, механізаваны сельскагаспадарчы інвентар і статак жывёлы. Анічога такога ў Антося не было, апрача васьмі дзесяцін зямлі. Так што баяцца тут Сцяпана, Пуценькі ці Цэрбера не варта. Ну, хата ў яго трохі лепшая, чым у іншых, але гэта не можа быць нагодай для арышту. Малатарняй карысталіся цесцевай, але пры чым тут малатарня? Сваякоў у буржуазнай Польшчы ў Антося няма. Браты Ганькі 386
невядома дзе, але дзе яны не былі б, ён іх туды не высылаў; цесць з цешчай у высылцы, але за іх ані Антось, ані Ганька не нясуць аніякай адказнасці зямлю і малатарню цесцю Антось не купляў. Так, што яшчэ? наёмная праца: ніхто ў яго чужы не працаваў, значыць, эксплуатацыі няма, удзелу ў партыях і іншых антысавецкіх арганізацыях не прымаў, літаратуру антысавецкага характару не выпісваў, не чытаў і не распаўсюджваў... Што яшчэ можа быць? Усё, аніякай зачэпкі! А тое, што ён падлеткам прынёс у хату беларускую газету, Пуценька не можа ведаць. Так, як не ведае, што Антось у свой час (у маладосці) быў знаёмы з вурляняцкімі Станкевічамі і з ксяндзом Лісоўскім (за яго родным братам была замужам родная сястра Антося). Даваў той ксёндз чытаць неяк і газеты, і кнігі на зразумелай мове. Пасля Ганька, праўда, спаліла тую літаратуру. Маўляў, нейкі польскі ксёндз з Вільні казаў у Барунах, што кулька ў лоб кожнаму, хто будзе чытаць беларускія ксёнжкі. А слова ксяндза тут шмат што значыць. А можа і праўду казаў той ксёндз з Вільні напачатку сем годзікаў ад палякаў, а пасля дзясятачку ад саветаў Януку Дайновічу за тыя беларускія ксёнжачкі... А яшчэ могуць і кульку як адны могуць, так і другія.