Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Каб яны, гэтыя забіралы, не былі са стрэльбамі, дык іх бы самі людзі спалілі б! рабіў высновы Міхась. Правільна
зрабіў той, хто зусім не хадзіў, бо ніхто аніякай пераклічкі не рабіў, толькі Пуценька корпаўся ў сваіх паперах, адзначаў, відаць, каго не было.
37.	До/ія беларуса, верш (з нататніка заходніка)
Я сад пасадзіў усе дрэўцы. зламалі, (ніхто ж не пытаў пра дазвол альбо згоду). Прыйшлі і зламалі, спгапталі, пакралі... Маўчы! мне сказалі. Ты вораг народу!
Я дом будаваў, а мой дом раскідалі:
Твой дом інтэрнат, ці «абшчак», ці камуна!
Хоць волю мне дайце! нічога ня далі... Што злога рабіў, дзе, калі і каму я?!
Я праўду шукаў, а мяне, як за шкоду, Ганялі, давілі, травілі, марылі...
Сыноў гадаваў я, а іх да выроду: Забілі, саслалі, зьвялі, адурылі...
Я сад пасадзіў — усе дрэўцы зламалі...
Я дом будаваў, — а мой дом раскідалі... Сыноў гадаваў я, a іх да выроду...
Маўчы! мне сказалі. Так лепш для народу!
38.	« ... с Коммунмстнческмм прмветом... »
Пуценькі не стала відаць у вёсцы недзе на трэці дзень. I неяк, быццам ненарокам, Антось сустрэў Марту і далікатна спытаўся наконт начальства. Тая адказала, што нічога такога не ведае, апрача таго, што ён (Пуценька) сказаў чакаць ёй з клумкамі. А пасля гэтак жа нечакана знікла і Марта. 3 свайго падворка Антось бачыў вялікі амбарны замок на дзвярах Марцінай хаты. Вось тады Антось і падумаў пра тое, як яно ў жыцці можа павярнуцца: толькі што хацеў выгнаць яго сям’ю з хаты і заняць яе, а тут прыйшлося самому ўцякаць.
Тады, пад вечар, Антось перавёз дзяцей у сваю хату і вельмі пашкадаваў аб гэтым. У тую чэрвеньскую летнюю ноч Антось, як можа ніколі, вырашыў адаспацца, балазе нагода для гэтага была: спрацаваўшыся і знерваваўшыся за апошнія дні, Антось ды і Ганька хадзілі, як цені.
Але так здарылася, што тая кароткая ноч стала пачаткам новых трывожных і бяссонных начэй.
Недзе каля двух гадзін ночы пачуўся тупат коней. Ганька і старэйшыя дзеці прыліплі да вокнаў. Балазе гэтая летняя ноч не была такой цёмнай, і можна было разглядзець, як некалькі вершнікаў спыніліся каля Пуценькавай хаты. Ганька тады разбудзіла Антося. Праз нейкую хвіліну пачуўся звон разбітага шкла, а пасля зыркім полымем успыхнулі дзве паходні: адна паляцела на страху, а другая праз разбітую шыбу ў сярэдзіну хаты.
-	Вось яно што, адзначыў Антось. Так, усім на двор, бягом! Ганька, бяры малых... Ці не адтуль вецер...
Вершнікі яшчэ адну паходню кінулі на страху з другога боку, колькі хвілін пакруціліся каля хаты і паскакалі гасцінцам убок Ракавічаў.
-	Так, дзеці, бярыце вёдры, цабэркі і бягом да студні! скамандаваў Антось і першым кінуўся з вядром да Пуценькавай хаты.
Якраз пад вечар прайшоў спорны дожджык, і салома загаралася вельмі слаба, але паходні рабілі сваю справу, і полымя паціху расло. На пажар падаспелі астатнія суседзі: Будкевічы, Гіруці, Садоўскі, Сідаровічы і ў хуткім часе збілі агонь на страсе і затушылі полымя.
Вялікае зарыва асвятляла полову неба над Старымі Ракавічамі і Мазалямі. Там, відаць, так лёгка збіць агонь людзям не ўдалося.
Пачынала світаць. Вяскоўцы яшчэ пастаялі трохі каля хаты, пагаварылі пра пажар, згадалі Пуценьку і начных бандытаў нядобрым словам і разышліся.
«Пакуль добра не развіднее, трэба будзе пільнаваць сваю хату, падумаў Антось, мала што можа быць такім часам».
Наглядаць за дагараючымі галавешкамі засталіся Антосевы хлопцы: Пецька і Яська.
Антось з самай раніцы збіраўся ісці касіць сенажаць каля Глінішча трава ўжо перастаяла і дзе-нідзе пажаўцела. За гэтай валтузнёй з высяленнямі рукі не даходзілі, а цяпер што-колечы трэба было рабіць, калі выйшла так. Ён пераглядзеў косы, выбраў лепшую, сказаў, каб сняданак яму паднеслі на сенажаць, балазе ёсць каму насіць, абвёў позіркам хату Пуценькі галавешкі дагаралі воддаль хаты, закінуў касу за плечы і пайшоў.
Каля гумна дагнаў яго Пецька:
-	Тата, пачакайце! Хачу нешта вам паказаць, спыніў ён Антося і выцягнуў з-за пазухі два трохі абгарэлыя сшыткі. У печы валяліся... Хочаце пачытаць, ці паслухаць?
-	Найшоў што чытаць... Занясі ў адхожую...
-	А вось, тата, слухайце...«Андраловйч Антон, жйпгель деревнй Дойневйчй, связан семейнымй узамй й йдейно с кулаком й врагом народа Качанюком, скрывал от Советской Властй лчшкй добра, а также обзывал Советскую Власть «лобйдудой» й другймй нецензурнымй словамй, пользовался кулацкйм йнвентаром й другймй предметамй сомнйтельного содержанйя, есть подозренйе в связях с белорусскймй нацйоналйстамй Станкевйчамй (данный факт уточняется), а местному от-'бявленному й махровому белорусскому мелкобуржуазному нацйойалйсту Дайновйчу прйходйтся лучшйм другом...».
-	Та-ак, давай прысядзем, толькі і прагаварыў Антось, і яны прыселі на камяні каля гумна. Што там яшчэ!
-	Так, «До эпохальных меропрйятйй. Советской Властй, працягваў чытаць Пецька, относйтся всегда с подозренйем й кріітйческй. Неблагонадёжный, в пгрудную мйнуту для Советской Властй может перейпгй в логово её врагов. Является убеждённым частнйком, йндйвйдуалйстом й веруюіцйм капголйком учйяпгом, склонен к обогоіценйю й нажйве.Антон Андраловйч находйлся под мойм лйчным наблюденйем с первого дня Советской. Властй. Есть мненйе арестовать й вы слать в места не столь обйтаемые, йбо трудолюбйв й может, с одной стороны, запотребовать плоды своего труда, с другой — освойть лесные й земельные угодья в крайнйх районах Сйбй pu. В данное время взяпг в разрабопгку...».
-	Пуценькава пісанка?! 0 дзе скаціна! усклікнуў Антось.
-	А вось, тата, прычытайце гэта, Пецька паказаў яшчэ адзін, трохі прыкамячаны, лісток.
«Дорогой. Товарйіць, Васйлйй Мвановйч! зачытаў Антось. Районный Нсполнйтельный комйтет трудяіцйхся, в целях проведенйя полйтйческой разведкй средй местного населенйя, предлагает Вам в конце каждого месяца предоставлять в его адрес йнформацйю о настроенйях крестьян (бедняков, середняков ) в деревне Дойневйчй, с йзложенйем конкретных факпгов й требованйй, как положйпгельных, так й отрйцательных. Районный Нсполнйтельный комйтет, в целях воспйтанйя й работы с массамй, нуждается в следуюіцеіі йнформацйй: 1) классовый й нацйональны.й состав населенйя; 2) налйчйе й отношенйе к релйгйозным обрядам, другйм нацйональным меншйнствам й веройсповеданйям; 3) участйе в контрреволюцйонных органйзацйях, антйсоветскйх выступленйях й заговорах; 4 ) отношеіше меспгного населення к советской властй й к проводймым ею меропрйятйям; 5) уважй-
тельные (неуважйтельные) высказыванйя no отношенйю к руководяіцему соспгаву комйтетов Коммунйстйческой парmuu й йсполнйтельных органов.
Будем благодарственны Вам, Дорогой Товарйіц, за оказанйе соответсвуюіцей. помоіуй. Ваше сотруднйчеспгво с намй не подлежйт публйчному оглашенйю й будет учтено в проведенйй советской кадровой полйтйкй района.
С Коммунйстйческйм прйветом: председательраййсполкома тов. Гурйн (подпйсь, дата)...»'.
-	I гэта яшчэ ня ўсё, тата, вось гляньце сюды, Пецька працягнуў другі сшытак, на вокладцы якога было нагрэйзана вялікімі літарамі на польскай мове «Zeczsyt».
-	Tajnie. Naczalniku pastarunku policji powietu Oschmiany, hminy krewskie. Dopis. Andralowicz Stefan, meszchkaniec s. Rakuwcy, bietorusin-nacyialisty, czlonak KPZB2, прачытаў Антось, пацёр кулаком вочы і «Зэшыт» працягнуў Пецьку. На, хлапец, пачытай, каракулі нейкія грамацей з Пуценькі нікудышны, дый, нешта, аслаб я на вочы...
-	Дык гэта ж толькі чарнавік, разважыў Пецька. Чыставік, відаць, там, у начальніка, — і стаў працягваць чытанку.
Далей пісаў Пуценька пра арганізацыю Сцяпанам суполак «Грамады», ТБШ і КПЗБ; указвалася, у які дзень збіраліся сябры суполак з пералікам тых, хто быў на гэтых сходках. Пасля пайшлі абвінавачванні ў выступах супраць польскай дзяржаўнасці, агітацыі супраць польскіх законаў і непадпарадкаванні ўладам, у прапагандзе савецкага ладу жыцця ў Усходняй Беларусі і г.д.
—	А вось у гэтым сшытку амаль што тое самае пра Сьцяпана, толькі на расейскай мове, Пецька паказаў першы сшытак, на якім той жа рукой на вокладцы было нагрэйзана «Тетрадь». Я магу з гэтага сшытка пачытаць, тут найноўшыя дадзеныя...
—	Чытай...
-	Так, Андрйоловйч Степан, жйтель деревнй Раковйчй, член КПЗБ, белорус, актйвйспг, прйверженец Советской Властй с 1918 г. В буржуазной Польше выступал за опгкрытйе белорусскйх школ, прйнймал участйе в деяпгельностй белорусскйх нацйоналйстйческйх органйзацйіі, преследовался
1 Выкарыстаны матэрыялы з артыкула:Янка Трацяк. Рэлігійная і нацыянальная палітыка КП(б)Б у Заходняй Беларусі II Bialioruskie Zeszyty Historyczne,. Bialiystok, 2000, № 13.
2 Сакрэтна. Начальніку аддзелу паліцыі Ашмянскага павету, Крэўскай гміны. Паведамленне. Андраловіч Сьцяпан. жыхар в. Ракавічы. беларускі нацыяналісты, сябра КПЗБ...
польскймй властямй за революцйонную деятельность, сйдел в тюрьме. Однако: был связан с белорусскймй нацйоналйстамй, в частноспгй, с Рак-Мйхайловскйм й Спганкевйчамй, йнйцйапгйровал проведенйе в Раковйчах й Богдановкеразных белорусскйх нацйоналйстйческйх меропрйятйй, как-то: лекцйй, вечерйнкй, стіектаклй, сймпопгйзйровал белорусскому нацйональному возрожденйю, проявлял сочувствйе к некоторым раскулаченным, был протйв некоторых меропрйятйй Советской Властй, в частностй, npomue назначенйя меня оператйвным уполномоченным no округу Дойневйчй».
У канцы ўсёй гэтай пісаніны быў подпіс Пуценькі і надпіс: «Осведомйтель Путёвый».
Тут Антось аж прысвіснуў, а Пецька разрагатаўся.
3	гэтай пісаніны Антось даведаўся шмат чаго цікавага не толькі пра сябе, але і пра вяскоўцаў.
Кожнага вяскоўца з Дойневічаў, Ракавічаў і Мазалёў (за выключэннем хіба што тых бальшавікоў-актывістаў, якія прыйшлі разам з Саветамі) Пуценька абвінавачваў у схільнасці да нажывы і ўласніцтва, адсутнасці ўстойлівай, надзейнай і прынцыповай пазіцыі да савецкай улады, згадваліся сваяцтвы, стасункі і супрацоўніцтвы з палякамі, панамі і кулакамі, выказы ў адносінах да Саветаў, бальшавікоў і камуністычнай партыі. Пасля кожнага прозвішча было кароткае рэзюмэ: «В целях безопасностй Советского стройтельства на селе целесообразно выселйть в места отдалённые (альбо «не столь обй таемые» ), а освобождённые места заселйть надёжны.м элементом с воспгочных районов БССР лйбо с центральных раііонов РСФСР». Такім чынам, паводле Пуценькі, высылцы былі падвержаны ўсе карэнныя сем’і ў Дойневічах і ў Ракавічах.