Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Вось табе і «Путёвый»...
Чубік казаў: «Пустадомкі могуць завесьціцца ў тваёй хаце...».
У другім сшытку («Zeczsytu»), пад грыфам «Tajnie», са зваротам да «Naczalnika pastarunku powietu hminy krewskie» падавалася інфармацыя пра дзейнасць тых вяскоўцаў, хто выступаў тут, «на крэсах всхудніх» супраць польскасці, быў крытычна настроены да польскага ўраду і праяўляў сябе «беларусінам». Найбольшыя артыкулы ў такім кантэксце былі прысвечаныя Сцяпану Андраловічу, братам Антуку і Януку Дайновічам, Саковічам (асабліва старому Саковічу і яго унуку Юльяну, які тут не жыў, але часта бываў у дзеда. У артыкуле пра Юльяна былі зафіксаваныя амаль што ўсе яго «антыпольскія» і «рэвалюцыйна-пракамуністычныя» сустрэчы з Сцяпанам і Дайновічамі. Пра Янука Дайновіча ар-
тыкул быў ідэнтычным з артыкулам пра Сцяпана, толькі прозвішчы стаялі іншыя. Была інфармацыя ў «Zeczsytu» і пра іншых вяскоўцаў, у асноўным гэта былі праваслаўныя: браты і пляменнікі Сцяпана, Будкевічы і Садоўскія з Дойневічаў, Стрыгі з Мазалёў і іншыя. Палова старонкі ў «Zeczsytu» было прысвечана Антосю, маўляў, ненадзейны католік, сімпатызуе беларусінам і, у ліхую гадзіну для Польшчы, можа перайсці ў стан яе ворагаў. Адным словам, Пуценька стараўся пасеяць недавер у асяродку польскіх чыноўнікаў да Антося і такіх жа католікаў-беларусаў.
Пад артыкуламі ў «Zeczsytu» стаялі розныя лічбы: ад 10 zl. да 30 zl. Так, да прыкладу, пад артыкулам пра Антося была лічба 10 zl., а пра Сцяпана 30 zl. Шмат пад якімі артыкуламі быў яшчэ допіс: “не заплаціў, курва”.
Цяпер Антосю стала зразумелым, чаму ў тым жа паліцэйскім пастарунку Пуценьку доўга не трымалі сваім чалавекам быў ён і там. Выходзіць, што Пуценька працаваў на тайную польскую паліцыю і быў сапраўдным ворагам беларускага працоўнага народу, бо толькі вораг беларушчыны мог абвінавачваць такіх людзей, як Саковічаў, Сцяпана, Дайновічаў і іншых. Гэтага мог не ведаць Цэрбер, але няўжо гэтага не ведаў Сцяпан альбо той жа Хамінскі. Хаця адкуль? A калі так, дык уся гэтая пісанка, як у адным, так і другім сшытку не мае аніякай моцы. I ён, Антось, і Дайновіч, і Далькевіч і ўсе, каго Пуценька ўжо «здаў» «энкэвэдыстам» і каго хацеў выслаць у Сібір не вінаватыя! Толькі гэта трэба нейкім чынам абнародаваць, давесці да савецкага начальства, да Сцяпана, да Кабяка, хай ведаюць, каму патуралі, з кім працавалі і каму давяралі. Хаця ўсе гэтыя сцяпаны і кабякі пры першай жа магчымасці парадуюць Пуценьку тым, хто знайшоў яго пісанку і хадзіў, паказваў яе людзям. Трэба ў раён, да вышэйшага начальства, хай паглядзяць, хай пачытаюць...
Да Смаргоняў вёрст дваццаць, паўдня язды на добрым кані туды і назад. Толькі дзе ўзяць добрага каня? Добрых коней забралі былі чырвонаармейцы ў час свайго вызвольнага паходу, а зараз, на сама лепшых стаенніках, паўцякалі ўсе гэтыя касалапавыя і цэрберы.
Антось глянуў на сонца сёння ўжо позна, трэба заўтра зранку і так, каб ніхто не заўважыў, у прыцемках выехаць... I не ў раён нават, а ў вобласць, у Вілейку, і да сама галоўнага, да пракурора вобласці! О, куды трэба!
А раніцою наступнага дня даўся Антось, як і меркаваў, лёгкім трушком на кані вярхом праз гай, нацянькі, убок грэблі.
Але чым далей Антось ад’язджаў ад сваёй хаты, тым болей пачынаў сумнявацца ў правільнасці сваёй задумы. Прыгадаліся чамусьці сын Сака, які паехаў шукаць праўду ў раён і не вярнуўся. Прыгадаўся і Левановіч з Ручаёў, каб яны тады не ездзілі ў гэтыя раёны, дык можа і сёння калупаліся б на сваіх агародах, а так...
На ажыўленным гасцінцы Антось зноў задумаўся над сваім намерам.
3-першага, насустрач Антосю суцэльным рознакаляровым патокам ішлі бежанцы. Часта да гэтай стракатасці дапаўняўся зялёна-шэры колер вайсковых часткаў чырвонаармейцаў, розныя тылавыя і санітарныя абозы. Яны займалі амаль што ўсю дарогу, і атрымліваўся аднабаковы рух, супраць якога рухаўся адзін нейкі дзіўны чалавек. Чалавекам гэтым быў Антось.
3-другога боку, ніхто не дасць гарантыі, што сярод гэтых уцекачоў няма тых пракурораў і начальнікаў, да якіх так рупліва спяшаецца Антось.
«Можа, пакуль не позна, развярнуць каня», сумняваўся Антось, але нейкі магнэс цягнуў яго ў горад, і конік памаленьку трухаў уперад. Антось яго не спыняў.
Бліжэй да Вілейкі дарога стала болей вольнай. Тут, відаць, бежанцы пайшлі старым трактам на Маладэчана.
У Вілейцы ён хутка знайшоў будынак, у якім месцілася раённая міліцыя (раней тут быў гмінны паліцэйскі пастарунак). Спытаўся, дзе абласная пракуратура, і неўзабаве апынуўся каля будыніны народнага суда і пракуратуры. На падворку, перад уваходам, дагаралі нейкія кнігі, папкі, паперы. У памяшканні амаль што ўсе дзверы былі адчынены насцеж, і іх паціху гойдаў скавыш. А ў вочы адразу кідаўся вэрхал у пакоях: перакуленыя крэслы і сталы, раскінутыя на падлозе паперы, газеты, папкі, плакаты, сшыткі. Тое самае было і на другім паверсе. Людзей відаць не было.
— He паспеў, — сумна ў голас прагаварыў Антось. — Паўцякалі...
Увагу Антося прыцягнула кучка міліцэйскай макулатуры на падлозе: акты, пратаколы, інструкцыі, загады... I тут сярод іх ён убачыў агульны сшытак, вельмі падобны на тыя, пуценькавыя. На вокладцы сшытка чорным алоўкам было нагрэйзана «Веіцьдок». Антось узяў, разгарнуў і прычытаў: «Нататнік заходніка», і неяк машынальна хутка запхнуў нататнік за пазуху.
Гражданлн! Вы чё здесь делаете? пачуў ён ледзь не над сабой строгі голас.
Падняў галаву. Перад ім стаяў нейкі вайсковы начальнік: зялёны мундзір з блакітнымі пятліцамі, сіняе галіфэ, фураж-
ка з чырвонай стужкай і кабура з планшэтай. Антось адразу здагадаўся паводле формы, што перад ім «энкэвэдэшнік», хутчэй за ўсё лейтэнант, не болей. Рука «энкэвэдэшніка» мацала кабуру.
Я начальніка хацеў бы бачыць...
Тут ннкого нет... Начальннк счас на операцнн!
На якой аперацыі? не падумаўшы запытаўся Антось.
По задержанню...
У яго... Задержанія чаго?..
По задержанню врагов народа! зноў вельмі сурова ўдакладніў чалавек у форме.
— Немцаў? ажывіўся Антось.
— Я сказал: врагов народа! павысіў голас лейтэнант. A вы тут что делаете? Кто таков? Откуда? Куда? Зачем?
Врагов народа, расчаравана паўтарыў Антось. A калі будзе начальнік?
После войны... Дакументы! запатрабаваў « энкэвэдэшнік ».
Якія дакументы? не адразу зразумеў Антось не браў ён з сабою аніякіх дакументаў. У мяне было адно пытаньне да начальніка...
Вы какне здесь бумагн подымалн?
Ат, аніякіх... Хацеў знайсьці дзецям кніжку з малюнкамі...
С малюнкамі!.. Я счас цебя тут сам размалюю! павысіў голас «энкэвэдэшнік». — Дакументы!?
Антось заместа дакументаў выцягнуў з-за пазухі два пуценькавыя сшыткі і стаў даводзіць вайскоўцу сфальшаваную сутнасць аднаго і другога сшытка, маўляў, як можна верыць чалавеку, які працаваў на польскую дэфензыву, а зараз працуе на вас...
Ну і што? абыякава спытаўся лейтэнант.
А тое, што людзі пастрадалі невінаватыя...
А почему вы так думаете? А еслн в этнх запнсах правда! Кто счас провернт? I где этого Путёвого счас нскать? Так что выбросьте вы этн свон тетрадн в костёр, кстатн, костёр во дворе, а заодно прнхвате н эту кучу бумаг, н поезжайте домой, пока не поздно! Немцы Внльню взялн, не сегодня-завтра будут здесь...
Лейтэнант пайшоў на другі паверх, а Антось узяў ў ахапак папяровую кучу і накіраваўся да выхаду, але паперы раз’ехаліся з ахапку, і Антосю прыйшлося парадкаваць іх так, каб можна было вынесці. Вось тут у рукі трапіла яму ней-
кая тоўстая папка, і ён, агледзеўшыся, імгненна сунуў і яе ў запазуху. Пасля Антось старанна выкінуў астатнія паперы ў агонь і недзе праз хвіліну змяшаўся з рознакаляровым патокам бежанцаў.
Папку тую і агульныя сшыткі Антось паклаў пад сядло і не даставаў амаль што ўсю дарогу. I толькі, калі пераехаў мястэчка і дахаты заставалася недзе каля трох вёрстаў, а на дарозе анікога не было, не ўтрымаўся, каб не глянуць у тыя асобныя паперы і нататкі.
У папцы, збольшага, анічога такога вартага не было: нейкія разлікі на выдачу авансу аператыўным работнікам, «фннансовыя отчёты» і «Постановлення Совнаркома СССР». Некалькі такіх лісткоў Антось з задавальненнем выкарыстаў у прыдарожных кустах для патрэбы.
Увагу ж прыцягнулі лісты, да якіх былі наклеены паштоўкі. Першая такая паштоўка уразіла знаёмым прозвішчам адпраўшчыка:
«Прокурору Вйлейской областй: Жена арестованного Мончака Антона Фелйксовйча Мончак Марйя Мйхайловна, прожйваюіцая в г. Ошмяны, Партйзанская улйца, 46...».
I хаця ведаў Антось, што чытаць чужыя лісты непрыгожа, але, яшчэ раз азірнуўшыся навокал, разгарнуў невялічкі аркуш.
«ЗАЯВЛЕНЙЕ
Я узнала, что к вам поспгупйло Дело моего мужа. Я решйла обратйться к вам с просьбой орешенйй суда как можно скорее, только, уважаемые судьй, еслй вы подозреваете вйноватым, то прошу казнйть нас обойх расстрелом, а не тюрьмой, гготому что нам солнце не свепгйло, не мужу, не мне, то пусть засветйт над нашей могйлой. Муж детство прожйл в горе, сын крестьянйна, й работал й учйлся, на войне раненого немцы взялй в плен... ему 51 год, а мне 47 лет... не для нас мйр, не мы для мйра, прошу расстрелять нас, как бешеных собак... Просйтельнйца Мончак Марйя»'.
Вось яно што... Антось задумаўся. Мончак ажаніўся ўжо будучы ў гадах, шукаў, як ён казаў, такую, каб да сэрца прылягла... I, відаць, знайшоў... I як проста і лёгка можна разбурыць чалавечае шчасце, давесці да такога стану, калі лепш 1 Дакуменгы цытуецца паводле: Владнмнр Адамушко. Нагалья Нванова Людскне судьбы в пнсьмах // Крыжовы шлях: дапаможнік для вывучаючых гісторыю Беларусі. Мінск: «Згода», 1993,
памерці, чым так жыць... А на месцы гэтай Марыі магла б быць яго, Антосева, сястра...
Антось праглядзеў яшчэ некалькі канвертаў і звярнуў увагу на адрасы: «Москва, Кремль, Дорогому Товаршцу Н. В. Сталнну...», і «Москва, Кремль, товаршцу М. Н. Калнннну...». Канверты былі перакрэсленыя чорным алоўкам крыж-накрыж, а да іх прыклееныя, спісаныя дзіцячым почыркам, лісты. Антось разгарнуў такі ліст.
«Просьба к вождю,
Мосйфу Вйссарйоновйчу Сталйну.
Просйм дорогога товарйіца Сталйна. Просйм, чтоб нам посоветовал, как жйть, потому, что мы маленькйе, а пгатку нашего забралй. А нас осталось пять маленькйх мальчйков, мамаша больная, работать не можепг. Бабушка пгоже старая, лет, может, 70. Весна npuxodum, а на земле нет кому работать. Дорогой Мосйф Вйссарйоновйч Сталйн, просйм мы Вас, рукй, ногй целуем. М просйм может как-нйбудь сжалйться над намй, беднымй сйротамй, может бы нам было можно вернуть своего пгатку.Дорогой наш Носйф Вйссарйоновйч Сталйн, просйм проіценйя мы Вас, может, что мы й не так напйсалй. Севастьян Левонтьевйч».