Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Дык жа за гэтыя школкі палякі ганялі нас, Сьцяпан сядзеў, а я ж ледзь выкруціўся...
Мала ганялі, мала! А хто быў сябрам нацыяналісту Дайновічу, га? Пушкін?
Дык жа Дайновіч з палякамі змагаўся, прыходу Саветаў чакаў...
Дачакаўся сядзіць! I ты павінен сядзець! Тут кожны павінен сядзець!..
Сукін ты сын, Пуценька! не стрымаўся Антось. -Дзе й калі такое было, каб так перакруціць, каб так паставіць усё з ног на галаву...
Паставім і пракруцім яшчэ й не такія сцэнары! упэўнена гаварыў Пуценька.
Антось! Пуценька, суседзік! Сядзьце за стол, перакусіце! — закруцілася між імі Ганька.
Яшчэ нехта мне казаў, Пуценька на хвіліну задумаўся, вось дзе галава садовая, ці не Міхалка, што ты знаўся з вурляняцкімі Станкевічамі?.. А за гэта, калі пацьвердзяцца факты, вышку можна выклапатаць... Так што маўчы і радуйся, што мала далі!
— Што значыць — знаўся? I ты быў на тых вечарынках, як яны прыязджалі! I пры чым тут гэта? абурыўся Антось.
Там растлумачаць, пры чым! Пуценька шматзначна паківаў галавой. I глядзі мне, дзядзька, пачнеш брыкацца, дык прыстрэлім на месцы за супраціў... «Оказал сопротівленіе прі задержаніі» вось так, а яшчэ за абразу
ўлады, «клеветніческія ізмышленія»... Знойдзем за што... I шантрапу тваю пастраляем, які інтарэс цягацца з дзяцьмі ворагаў народу... Яшчэ няведама, што зь іх вырасьце, Пуценька прайшоўся па кухні. Дзе там гэты прыпечак? 3 аператыўнікамі трэба было б па кілішку разьліць. Ён спрытна выхапіў з-пад прыпечка пляшку казёнкі і засунуў яе ў кішэнь.
Атруты бы табе... байструк! працадзіў скрозь зубы Антось і, сціснуўшы кулакі, пасунуўся да Пуценькі.
Ну, ну! Пуценька адскочыў у бок і выхапіў пісталет. Табе што, гарэлкі шкода?!.
Між імі зноў закруцілася Ганька.
Каб праз гадзіну быў, як штык, загадваў Пуценька. I глядзі, калі пеўня пусьціш пад страху, застрэлю... па стацьце... «порча гасударсьцьвеннага імушчаства», бо твой дом ад сёньняшняга дня гэта ўжо ня твой дом ён пераходзіць ва ўласнасьць савецкай дзяржавы, якая і будзе рашаць, каму тут жыць... Абразы, цётка, можаш павыкідаць, я там Сталіна зь Леніным буду вешаць. А гадзіньніка не чапай, хай вісіць...
Калі б нехта яму, Антосю, яшчэ пару месяцаў таму назад сказаў, што ад Пуценькі будзе залежаць яго лёс, ён весела б рассмяяўся. Хто мог бы падумаць, што гэты заморак так увішна пойдзе ўгару пры новай уладзе?..
Слухай, цётка, дай яшчэ адну пляшку, баюся, каб мала не было, не было межаў пахабству Пуценькі.
А хай цябе... Пуценька, апомніся, прасіла Ганька.
А ў Адоля, ня ведаеш, ёсьць? гнуў сваё Пуценька.
Ня ведаю!.. Суседзік, дык што, аніякага шанцу застацца тут?— скрозь плач спыталася Ганька.
— Аніякага! He, праўда, ёсьць адзін...
Які?! страпянулася яна.
— Застацца тут мёртвым, гы-гы-гы! Пайду да Адоля.
А хай цябе немач! Згінь ты, вылупак пракляты! і Ганька загаласіла.
Ідзі... Каб ты не дайшоў, скаціна! пажадаў Антось, але Пуценька яго ўжо не слухаў.
Антось увачавідкі рабіўся нейкім абыякавым. Складвалася такое ўражанне, што гэта адбываецца не з ім, а з кімсьці іншым, а ён быццам з боку назірае за ўсім і нічога змяніць не можа, бо яго быццам гэта і не датычыць. Такое бывае іншы раз у сне, калі над табою нехта здзекуецца, а ты не можаш павярнуць, ані рукою, ані нагою усё цела быццам спарыжаванае.
Перастаньце хныкаць! прыкрыкнуў ён на дзяцей і на Ганьку, і тыя прыціхлі. Дзеці слухаліся і баяліся Антося.
Другі раз варта было павесці толькі позіркам, і ўсё прыходзіла ў парадак.
Магчыма, гэта абыякавасць зрабіла яго ўраўнаважаным і спакойным. А яшчэ знекуль пачала выплываць мэта, якая надавала сэнс усяму, што тут адбывалася з Антосем і вакол яго. I Антось нават уявіў, як ён паставіць Пуценьку на калені і заставіць жэрці не проста зямлю, а тую зямлю, якая за гумном; а пасля стрэліць з карабіна. Жыць не будзе, калі не зробіць гэтага. Толькі трэба сям’ю ўладкаваць, каб пасля не шукаць дзяцей па тых расейскіх калоніях ад Брэста да Курылаў. Так, ён толькі ўладкуе дзяцей і вернецца, ён абавязаны вярнуцца... Антось яшчэ раз павёў позіркам на дзяцей і спакойна сказаў:
-	Ня трэба плакаць усё будзе добра...
А праз гадзіну недзе бачыў Антось, як да Пуценькі прыскакаў на кані нейкі чалавек.
-	Ну вось, прагаварыў услых Антось, дачакаліся.
Але паводле таго, як з каня прыезджага валіў клубамі пар, Антось здагадаўся, што тут нешта не так. Стаў бы нехта заганяць каня падзеля яго, Антося. Тут, відаць, нейкая іншая і вельмі пільная справа ў прыезджага. Чалавек не пабыў і пяці хвілін у хаце Пуценькі, як выскачыў адтуль, узляцеў на каня і на хаду ўжо крыкнуў:
—	Толькі гані хутчэй!
He адразу зразумеў Антось, куды і каго трэба хутчэй гнаць. Няўжо іх?
Пасля Пуценька заляцеў у сваю хату і гэтак жа шпарка выбег, і подбегам даўся ў Багданоўку. За ім з плачам выскачыла была Марта, але ён на яе прыкрыкнуў, і тая заціхла і памалу пайшла ў хату. А праз нейкую гадзіну яна прыйшла заплаканая да Ганькі і пад вялікім сакрэтам сказала, што пачалася вайна: немцы напалі на Саветаў. Яе Пуценьку трэба зараз жа быць у Мястэчку, а можа і ў раёне. А цяпер ён паляцеў у сельсавет нейкія паперкі паліць. Відаць, усіх актывістаў і партыйцаў, у тым ліку і яе мужа, забяруць на фронт.
Антось не ведаў, што рабіць: плакаць яшчэ болей ці радавацца. 3 аднаго боку, гэта вайна, дык, можа, яно і лепей для яго, можа, скарыстаць шанцунак і ўцячы ад гэтай вайны хоць у тайгу тую глухую, хоць да белых мядзведзяў, хоць у дзікія стэпы, абы толькі не стралялі, абы толькі не рваліся снарады і бомбы, абы толькі не бачыць банды ўзброеных людзей. А што такое вайна ён вельмі і вельмі добра ведае. 3 другога вымалёўваўся, як з туману, цьмяны шанцунак на тое, што Пуценьку і Цэрберу будзе не да іх і яны застануцца ў сва-
ёй хаце. А ў сваёй хаце і вайна можа быць не такой страшнай. Яму ж не прывыкаць пражылі ж неяк яны ў Мікалаеўскую вайну на лініі фронту. Дык можа, калі асцерагацца, яно і лепей будзе тут, на сваёй зямлі, сярод сваіх людзей, чым далёкая і невядомая чужына...
Цяжка было паверыць у тое, што недзе ідзе вайна. I толькі, калі ўважліва прыслухацца, дык можна было пачуць далёкія і глухія выбухі. Антось чуў іх і на раніцы, але з няведання ўспрымаў як раскаты грому, а тут вось яно што... He тыя раскаты...
Пуценька з'явіўся на Антосевым падворку пасля палудня. З'явіўся з двума невядомымі, у якіх былі за плячыма стрэльбы.
Вайна! крычаў Пуценька. Гітлераўская Нямеччына вераломна напала на нашу мірную дзяржаву СССР! 3 заўтрашняга дня пачынаецца эвакуацыя! Усім з сем’ямі і жывёлай быць у Багданоўцы! У дванаццаць гадзін дня ад’езд! Хто не паедзе, таго будзем пасля судзіць як сабатажнікаў і нямецка-фашысцкіх пасобнікаў. Усё, што немагчыма ўзяць з сабой спаліць. Хаты, хлявы, гумны спаліць! Ворагу трэба пакінуць адно папялішча! крычаў Пуценька. А ты, Антось, як вораг народу, едзеш, пакуль што, разам з усімі, а там цябе знойдуць, паперы пойдуць асобна. Усё! і пабег Пуценька з сваімі памагатымі да Адоля.
Вось дзе чалавек... Калі народзіцца бязмозглым, дык гэта ўжо на ўсё жыццё, прагаварыў Антось услых.
Дзе ж гэта было відаць, каб людзі самі дабравольна палілі сваё дабро і хаты і шлі няведама куды. Нават, калі й трэба ўцякаць ад немцаў і ратавацца, дык не такой жа цаною. Спальваць за сабой масты знішчаць усякі спадзёў на вяртанне. Так і хату: спаліць лёгка, а паспрабуй ты яе паставіць. I войны, магчыма, ад таго, што такія бязмозглыя, якія не ведаюць, што такое тварыць і будаваць, а лезуць да кіраўніцтва светам: ім бы толькі паліць і рушыць... А калі нешта яны пачынаюць ствараць, дык атрымліваецца нешта пачварнае і мёртвае, як той калгас у Багданоўцы... Вось дзе меў рацыю ксёндз Адам Станкевіч, калі казаў пра дзве энергіі, якія кіруюць светам: боскую стваральную і д’ябальскую разбуральную. Чалавек жа заўсёды стаіць перад выбарам...
А калі выбару няма? Ці смерць — гэта таксама выбар? Ці вось так: «Едзь сам, там цябе знойдуць...» Якім жа трэба быць дурнем, каб дабравольна ехаць блізкі свет у якасці «bo­
para народу»? Калі нехта для вас вораг, дык і вы таму не сябры. «Там цябе знойдуць...» знойдуць і застрэляць... Ну-ну, хай пашукаюць...
Антось, як ніхто ў вёсцы быў падрыхтаваным да эвакуацыі некалькі месяцаў сядзеў на клумках. Але што яму можа даць такая эвакуацыя? Ці ў дарозе з дзяцьмі гінуць, ці гінуць тут, дык тут яно можа і лепей?!
У тую ноч Антось зрабіў сваю эвакуацыю на балота, у Лапаўшчыну: вывез дзяцей, перавёў карову, а найбольш неабходныя рэчы схаваў у Глінішчы ў старых акопах з надзеяй, што не стануць лётаць кустамі і шукаць. Цэлую ноч ганяў каня Антось туды-сюды. А раніцай з Ясевым карабінам (нарэшце спатрэбіўся) засеў у гумне, на выпадак, калі прыйдуць падпальваць хату. На тарпе сена зрабіў сабе ляжанку, а ў саламянай страсе выскуб дзюрку, праз якую добра была відаць не толькі яго хата і падворак, але і хата Марты, і тая частка вуліцы да гасцінца, і сам гасцінец. Недзе а дзявятай гадзіне на падворку паказаўся Пуценька, і Антось тут жа ўзяў яго на прыцэл. Пуценька «пацалаваў замок» на дзвярах хаты, мацюкнуўся, прайшоўся падворкам, праверыў хлеў, паветкі, мацюкнуўся яшчэ раз і дастаў запалкі. Сэрца ў Антося затахкала ў грудзях. «Спакойна, спакойна, супакойваў сябе Антось. Вось і ўсё табе, Пуценька, далётаўся...» Пуценька, не спяшаючыся, дастаў папяросу і закурыў. «Кіне недакурак на страху, салома сухая, як свечка ўспыхне, трэба страляць... А можа пачакаць, а можа ён не падпальваць прыйшоў, а можа так зайшоў, развітацца?.. А можа разабраліся з ім, з Антосем, у Ашмяне ці ў Смургонях?.. Разабраліся ў сувязі з вайною і можа ўсё адмянілі і аніякага высялення, можа?..».
Пуценька зацягнуўся некалькі разоў запар, яшчэ раз агледзеў падворак, пстрыкнуў недакурак пад плот і пайшоў.
«Ну, дзякуй Богу, усё абышлося», з палёгкай уздыхнуў Антось.
Добрых паўдня прасядзеў Антось у гумне, але ніхто болей не прыходзіў. Чуў ён у Багданоўцы крыкі, роў скаціны і нават стрэлы, але што да чаго не мог зразумець. Пасля ён даведаўся (Міхась Буткевіч хата з другога канца вёскі расказваў), што ў Багданоўку прыехала ўсяго толькі некалькі машын для эвакуацыі, і то забіралі ў асноўным жывёлу, а не людзей. Астатнім гаварылі, каб тыя ішлі ў лес, бо вёску ўсёроўна будуць паліць.