Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Тут было над чым падумаць. Калгас той лопнуў, як мыльны пухір. Ужо на другі дзень вайны людзі імгненна разабралі калгас паводле свайго ўнёску, праўда, разборкі яшчэ не спыніліся, бо нехта нешта ўзяў не сваё. А калі так здарылася, дык зараз аніхто не мае большага права на тое жыта, як Антось. Трэба будзе параіцца з Ганькай.
Меў такую-сякую інфармацыю Сцяпан і пра начныя пажары усё было вельмі проста: малады паніч Лакуціеўскі (сын намесніка віленскага ваяводы) з атрадам польскіх легіянераў (а можа, і якіх бандытаў) хацеў адпомсціць Сцяпану і іншым актывістам, але яны засвяціліся яшчэ днём (заўважылі іх дзеці, якія збіралі ягады ў лесе прыйшлі і сказалі). Зразумела, чаму ў хаце нікога не засталі з былога сялянскага і партыйнага актыву, усіх паспелі папярэдзіць, а вось хаты шмат каму папалілі.
He было аніякага сэнсу ўвязвацца зь імі ў перапалку — сілы былі ня роўныя, гаварыў Сцяпан. Вось так, пакуль што, мірна разышліся...
Калі Антось згадаў пра Пуценькавыя запісы, Сцяпан аніколькі не здзівіўся:
А ты думаеш, толькі адзін Пуценька пісаў такія лісты? Анакдай мне ў раёне далі пачытаць... чытаю і вачам сваім ня веру, кшталту «Сьцяпан Андраловіч аніколі ня быў шчырым камуністым, разам з такімі ворагамі савецкай улады, як Станкевічы з Вурлянятаў, Юлесь Саковіч з Баўдыроў, кс. Гадлеўскі з Жойдзішкаў, Луцкевіч і Астроўскі з Вільні, Пятровіч з Быкоў і іншымі змагаўся за адраджэньне беларускага нацыяналізму пад панскай Польшчай... He пакамуністычнаму дзейнічаў Сьцяпан Андраловіч пры захопе панскіх маёнткаў, даў магчымасьць многім уцячы, праяўляў слабавольнасьць і непрынцыповасьць пры раскулачваньні, у выніку чаго такія ворагі народу, як Расальскія, Страчынскія, не былі арыштаваныя ў час, а прытаіўшыеся ворагі (Антось Андраловіч, Адоль Канопка, Язэп Дзядзюлевіч, Кастусь
Тамашэвіч, Вінцук Мігановіч) засталіся на волі непакаранымі, размаўляюць на беларускай мове і праводзяць далей сваю антысавецкую палітыку...». Шэдэўр!
— He кажы! I хто ж такі гэты пісьменьнік?
Век не дагадаешся... I не падумаеш нават...
Магчыма, нехта з Страчынскіх, альбо з Лакуціеўскіх... Сваякі ж засталіся... 3 высланых можа хто? выказаў думку Антось.
— Але ж што ж гэтым высланым і іх сваякам зрабіў ты? Пытаньне тут нават не наконт мяне ставіцца, Сцяпан шматзначна падняў палец уверх. Альбо што ім зрабіў Дзядзюлевіч... ці Міган, ці нехта іншы?
Зайздрасьць, можа...
Зайздрасьць? Каб жа толькі зайздрасьць... Дый каму зайздросьціць табе, ім?.. А пісаў Зютэк!
Зютэк?! Антось аж прысвіснуў ад такой нечаканасці.
Пан Зютэк, альбо Зютэк Панскі, так яго называлі ў вёсцы, паходзіў з мясцовай збяднелай каталіцкай шляхты, якая цягацела да Польшчы, бо з ёю звязвала сваю шляхетнасць. Быў ён спярша хатнім настаўнікам у Лакуціеўскіх, а пасля арганізаваў польскую школку ў Ходзьках. Адначасна заставаўся пры панскай гаспадарцы ў якасці пісарчука. Дарэчы, адзін з нямногіх, хто намагаўся размаўляць усюды на польскай мове. Казалі, што яму многія з мясцовых панічоў абавязаны сваім польскім патрыятызмам. Савецкая ўлада не чапала Зютэка, а каго было чапаць бедны інтэлігент: ані сям’і, ані зямлі, ані гаспадаркі які з яго набытак для ўлады, а яго польскасць толькі смяшыла. Праўда, з прыходам саветаў стаў гаварыць на расейскай мове. А пасля яго пачалі выкарыстоўваць камунары ў якасці рахункавода, балазе быў пісьменным. Так ён паціху і прыжыўся з Саветамі. 3 Антосем заўсёды вітаўся так: «Дзень добжы, пану».
Вось табе і Зютэк...
-	Пра Васіля Далькевіча нічога ня чуў? спытаўся Сцяпан. He, а што?
-	Арыштавал і, відаць, засудзяць да вышкі разам з Раманом...
-	3 сынам? За што?
-	Напачатку арыштавалі Рамана ў Савецкай Беларусі; быў там ён нейкім начальнікам, а калі пачалося паляваньне на «заходнікаў», дык яго й «узялі». Пасьля арыштавалі бацьку і сталі «капаць»... Бацька ўсё хацеў сустрэцца з сынам зрабілі
ім сустрэчу ў засьценках НКВД: білі, катавалі аднаго і другога усё патрабавалі, каб яны адзін на аднаго далі патрэбныя сьведчаньні...
— Што робіцца... што робіцца, — Антось толькі ў роспачы ківаў галавой.
Прыкрая гісторыя сустрэчы бацькі з сынам, пагадзіўся нават Сцяпан.
А браты Левановічы? А колькі такіх сустрэч?.. Можа варта ставіць пытаньне пра прыкрую гісторыю ўз'яднаньня?..
Уз'яднаньне гэта гістарычны факт, гісторыкі разьбяруцца. А зараз не пра гэта трэба думаць тут з дня на дзень акупанты будуць, Сцяпан зноў перавёў гутарку на іншае.
Хто будзе? не зразумеў Антось.
Немцы!
А мне што адны, што другія, не прывыкаць...
Тут пры немцах трэба мець на ўвазе... Што ўбачыш, пачуеш... Пасьля мне раскажаш.
Пра немцаў? зноў не зразумеў Антось.
Пра ўсіх! удакладніў Сцяпан.
Пра немцаў яшчэ куды ня йшло, а вось пра ўсіх хай табе нехта іншы расказвае...
Ня хочаш ты дапамагаць савецкай уладзе?
Дапамагчы ў чым: у вяртаньні Пуценькі, камісараў, цэрбераў... Дапамагчы той уладзе, якая мяне зрабіла жабраком і ворагам?!.
Ты думаеш, што за немцамі табе будзе лепей?
Ня думаю... Я ведаю толькі, як «добра» было за вамі!.. А мяне ты лепей не чапай у мяне ёсьць каму дапамагаць.
Ты ўсё сям’ёй прыкрываешся...
А яшчэ няведама, што болып важней : ці бацькоў у Сібір высьілаць, ці дзяцей гадаваць!
Тут трэба з Гітлерам змагацца, Антось, а ты за старыя крыўды!
Хай зь ім змагаецца той, хто зь ім абдымаўся і парады сумесныя праводзіў!
— Дык, можа, паляціш і данясеш на мяне немцам?!.
I варта было б данесьці; так, як ты даносіў! Колькі арыштавана, пасаджана і выслана, дзякуючы табе!.. Але не мая гэта справа данясуць на цябе тыя, каму ты болей зрабіў зла...
Тады на гэтым скончылася іх гутарка. Яны, не развітваючыся, разышліся кожны ў свой бок; так, як, відаць,
разыходзілася не раз не адно пакаленне Андраловічаў: адзін, усунуўшы галаву ў плечы, падаўся ў лес, другі, гэтак жа асцярожна, пасунуўся ў вёску.
У вёсцы было спакойна. Гэта якраз такі быў час безуладдзя, калі Саветы разбегліся хто куды: адны паўцякалі на ўсход, нехта пайшоў на фронт, а астатнія хаваліся ў лесе ад усіх і ўсяго, хаця і рабілі выгляд, што сітуацыю яны трымаюць пад кантролем. Але кожнаму было зразумелым, што кінулі яны народ той перад немцамі, праўда, перад гэтым пастараліся зрабіць так, каб ад народу таго немцам анічога не засталося.
Нічога не засталося не толькі немцам, але і самому народу.
Некалькі дзён Ганька варыла лебяду атрымлівалася нешта кшталту рэдкага бульёну. Калі трохі падсаліць і прыскварыць, дык можна было есці, але страва была нясмачнай. На полі, на пустырах знік дзядоўнік людзі выкопвалі карэнні і дзёрлі іх на муку, а пасля пяклі з іх аладкі.
Антось збіраўся пакасіць абмежкі, але спахмурнела, і стаў пырскаць дробны дожджык. Дагледзеўшы скаціну і навёўшы парадак на дрывотніку, Антось раптам згадаў пра «Нататкі заходніка» — лепшага моманту, як зараз, каб іх прагледзець і дачытаць да канца, пэўна, ужо не будзе. Антось, разгарнуўшы агульны сшытак, прысеў каля вакна і стаў чытаць:
39.	Трактат пра бальшавікоў
(з нататніка заходніка).
«... Весь мйр насйлья мыразрушйм
До основанья, а затем,
Мы наш, мы новый мйр постройм, Кто был нйчем, тот станет всем!».
Ннтернацйонал.
Гвалтоўны пафас гэтай песьні ўражвае настолькі, што робіцца страшна ад уяўленьня таго, як «кйпйт наш розум возмуіцённый u в смертный бой вестй готов...». А ў радках пра «мйр насйлья» выкладзена ўся супгнасьць такога «інтэрнацыяналу» на зьмену аднаму гвалту прыходзіць другі гвалт «до основанья», яшчэ болей жорспгкі і бесчалавечны, бо ўсякі гвалт над гвалтам гэта яшчэ большы гвалт, яшчэ большае зло, чым папярэдняе. Гэта песьня-падбухторшчык, псіхалягічная ўспганоўка, якая даводзіць чалавека да фанатызму, да таго стану «узбунтаванага, парушанага розуму».
пры якім траціць усякі сэнс сьвяпгасьць, чалавечнасьць, маральнасьць. Траціцца і сам розум.
Адзін партыйны функцыянер неяк казаў:
— Нам, бальшавікам, належыць улада, і мы пакажам сьвету, як трэба жыць і як жыць ня трэба...
Прароцкі дар меў функцыянер: у Савецкай Расеі балыйавікі паказалі, як ня трэба жыць (на прыкладах галадамору). А вось як трэба жыць, відаць, яны і самі пакуль ня ведаюць. Пакуль вітаюць сьветлай будычыняй, толькі, пасьля пгакога гвалту, ці будзе каму жыць пры той будучыні...
Росквіт, нармальнае функцыянаваньне і заняпад усякага грамадзтва вызначаецца паводле таго, хто ім кіруе: геніі, таленты, альбо «залатая сярэдзінка», ці шэрасьці зь нікчэмнасьцю. Старажытныя геніі казалі, што ўлада павінна належаць ня болыйасьці, а лепшым: «Адзін варты. тысячы, калі ён лепшы» (Геракліт).
Але пра гэта даўно ўсе забыліся. Сталі гуляць у большасьць (бальшавікоў ) і дэмакрапгыю: вызначаць, хто зь іх лепшы сярод лепшых і каму павінна належаць лепшае месца каля найлепшага таму і лыжка большая.
А лепшым сёньня можа стаць кожны, у тым ліку і найгорійы усё залежыць ад таго, хто, што, як і колькі стаіць за гэтым... Шпго можна гаварыць пра сытуацыю, калі шанцы ў найлепшага і найгоршага аднолькавыя і кантраспгы між белым і чорным (добрым і злым ) становяцца шэрьімі...
У адным месцы прыходзіць да ўлады дыктатура ваен нага камунізму, а ў другім дыктатура фашызму... А мэты, што ў адной, што ў другой дыктатуры, аднолькавыя... Аднолькавыя ня толькі мэпгы, але й ідэалёгіі, і метады, толькі назовы розныя — і ўся розьніца.
Чаму так здараецца няведама...
У працэсе гістарычнага разьвіцьця (чаму разьвіцьця?), шанцы ў грамадзтва дасягнуць высокага роўню дасканаласьці нашмат меншыя, чым стаць шэрым і здэградаваным грамадзтвам. Нашмат лягчэй скаціцца да дыктатуры, чым да царства свабоды, роўнасьці і брапгэрства, што так абяцалі бальшавікі...
Абяцалі так, што хацелася верыць...
Нехта з французаў (нацыя клясічныхрэвалюцыянераў) трапна заўважыў, йіто ўсе рэвалюцыл плануюць ідэалісты,
зьдзяйсьняюць фанаты, а яе пладамі карыстаюцца нягоднікі.
Можна ўявіць, які быў дэфіцыт кадраў у 1920 я гады. У часрэвалюцыяў і войнаў звычайна лепшая частка грамадзтва — найболей арганізаваныя, сьвядомыя, прыстойныя, сумленныя і ідэйныя падвяргаюцца большай небясьпецы. і гінуць у значнаіі большасьці ў параўнаньні з горшай найбольш несьвядомымі і амаральнымі, рознымі жулікамі, махлярамі і прайдзісьветамі. I гэтыя горшыя, рознымі праўдамі і няпраўдамі, застаюцца жывымі, і вельмі часта застаюцца жывымі за кошт лепшых і загінуўшых такія ўжо законы вайны.. Болей пгаго, менавіта гэтыя жулікі прыходзяць пасьля войнаў да ўлады. I гэта ужо як заканамернасьць гістарычнай дэградацыі грамадзтва. 3 болыйага, амаральныя і малаадукаваныя пераможцы ў рэвалюцыях і войнах рабіліся кіруючай і напраўляючай сілай. і воляй у будаўніцтве Савецкага Саюзу.Адзнакі прафэсыйнасьці, інтэлекту, розуму не адыгрывалі пры гэтым істотнай ролі. Галоўным было, што ты ўдзельнік і член ВКП(б) (альбо нейкай надуманай, штучнай і не адпавядаючай патрэбам грамадзтва арганізацыі). У сутычках між такімі членаміудзельнікамі і сапраўднымі прафэсыяналамі перамагалі першыя, а другія альбо вынішчаліся фізічна, альбо накіроўваліся на перавыхаваньне на Салаўкі і ў Сібір. Так бальшавіцкая, a пасьля сталінская шэрасьць замацоўвала свае аднапартыйныя пазыцыл, і грамадзпгва неўзабаве рабілася аднародным, аднаколерным стапгкам.